Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯРАМЕЛЬПадаю рацэпт, як стварыць гэтак званую "расейскую шашу", другі ейны назоў -- "пральная дошка". Усяго толькі трэба вельмі доўга й упарта кідаць на зямлю каменьні з вышыні палёту гэлікоптару. Патлумачу: "расейскай шашой" у Столінскім раёне празвалі брукаваную дарогу, якая злучае вёску Рамель з астатнім сьветам. Каменьні на праезнай часцы ляжаць з такімі прамежкамі, што ствараецца ўражаньне, нібыта іх сапраўды кідалі з гэлікоптара.Уязджаю ў Рамель. На скрыжаваньні дзьвюх гадоўных вуліцаў стаяць мясцовыя адметнасьці: дом культуры, праўленьне калгасу "Беларуская ніва". Старшыню сельскага савету Мірона Шпакевіча літаральна перахопліваю перад ад'ездам ў райцэнтар. Я ўжо прайшоў выпрабаваньне брукаванай дарогай, а ў яго яшчэ ўсё наперадзе.(Шпакевіч:) "Адно пытаньне стаіць. Мала дзе ў Беларусі ёсьць месцы, дзе такая разьвітая гаспадарка, і не было б дарогі. У нас тут шмат насельніцтва й нядрэнна яны жывуць, а дарогі няма. Бюджэт у нас ня вельмі багаты, каб пабудаваць яе зараз. Дарога даўжынёў 25 кілятэтраў. Гэта вялікія грошы патрэбныя."(Карэспандэнт:) "Ці карыстаецца аўтарытэтам у насельніцтва мясцовая ўлада?"(Шпакевіч:) "Я не магу сказаць дакладна, але мне падаецца, што мы карыстаемся аўтарэтэтам сярод неасельніцтва. З большага насельніцтва ставіцца вельмі добра, як да кіраўніцтва калгасу, так і да супрацоўнікаў сельскага савету."Калі б хто паставіў сабе мэту намаляваць герб вёскі Рамель, дык, на тле ўсё той жа дарогі варта было б зьмясьціць вялікі сьпелы агурок і насеньне чаго-небудзь. Тэрыторыі колішняга Давід-гарадоцкая раёну заўсёды вылучаліся вялікімі ўраджаямі гародніны. На прысядзібных гаспадарках яе тут вырошчвалі тоннамі. Баба Воля займалая гэтым у гады сваёй маладосьці. працягвае сёньня й не зьбіраецца кідаць ў будычым.(Вольга:) "Але хто вы?(Карэспандэнт:) "Мяне завуць Ягор Маёрчык. Я -- карэспандэнт Радыё Свабода. Прыехаў сюды, да вас..."(Вольга:) "... а Госпадзі! Можа, з апазыцыі нейкі!? Не?"(Карэспандэнт:) "Не! Я -- журналіст, а не апазыцыя. Зьбіраю інфармацыю, буду рабіць праграму пра Рамель."(Вольга:) "А, ну добра! Самі робім насеньне: самі вырошчваем і сабіраем. Возім па ўсіх часткаў колішняга Саюзу. "І ад брэсцкіх ваколіцаў і да Мурманскі Лук ты не знойдзеш мястэчка, дзе б ня быў гарадчук". Зразумелі? На базары бачылі, колі людзей стаіць. Як хто набудзе, дык добра, дзякуй яму за гэта. А то можна й марна прастаяць. Раней мясцовая ўлада ставілася да гэтага негатыўна, а цяпер ніхто нічога не кажа."(Карэспандэнт:) "Людзі наагул, як да ўлады ставяцца?"(Вольга:) "Нармалёва. А як жы без улады? Улада трэба, каб была!"(Карэспандэнт:) "Ну, мажліва іншая..."(Вольга:) "Не, іншая нам ужо ня трэба. Нам і з гэтай добра!"Колькі год таму дзяржаўны гандаль паспрабаваў кантраляваць агурковы бізнэс. Але тады ўраджай нават не здолелі вывезьці ў прыемных пунктаў, і чыноўнікі вырашылі адмовіцца ад гэта ідэі. І цяпер вяскоўцы ў думках кажуць афіцыйным асобам “дзякуй" за тое, што больш не ўмешваюцца.Жыхары Столінскага раёну вырошчваюць агуркі з галяндскіх бубак. Недобрасумленныя агуркаводы зьбіраюць насеньне другога пакаленьня й выдаюць яго на арігінальнае. Вонкава яно вельмі падобнае. Возьніцу можна пабачыйць толькі бліжэй да сярэдзіны лета, калі прыйдзе час зьбіраць ураджай. Жыхар Рамля Юры Пашкевіч засьцерагае ад падману.(Пашкевіч:) "Гэтае насеньне, якое атрымліваюць, яно лічыцца несапраўдным. Няма роўных насеньню, якое пастаўляе Галяндыя. Насельніцтва Столінскага раёна вырошчвае, выключна выкарыстоўваючы галяндскае насеньне. З галяндскіх агуркоў насеньне ніхто і ніколі не можа атрымаць."(Карэспандэнт:) "Тыя, хто гандлююць такім насеньнем .. атрымліваецца, што яны падманваюць людзеі?"(Пашкевіч:) "Дакладна так. "Ва ўсім сьвеце пра добрабыт мяркуюць паводле таго, як частка чалавек можа дазволіць сабе наведваць забаўляльныя мерапрыемствы, набываць новую вопратку й бытавую тэхніку, а яшчэ -- ці харчуецца ён ў рэстарацыях і кавярных.Погляд на жыцьцё ў Рамлі з таго боку барнай стойкі я пачуў з вуснаў афіцыянткі Марыі.(Марыя:) "Я буду гаварыць на бераускай мове. Кавярня нашая называецца "Юнацтва". За дзень у нас бывае вельмі мала кліентаў. Іншы дзень можна пералічыць на пальцах. Кліенты нашыя -- гэта хто прыходзіць выпіць чаку-другую віна, прастое таннае віно. А гарэлка? Мала п'юць гарэлку. Месячны плян мы не выпонваем. Гэта ў зімовы перыяд. А калі пачынаюць расьці агуркі, людзей прыходзіць больш. У людзей зьяўляюцца грошы. Прыбытак наш павялічваецца. Яны нават за півам ходзяць часта. Тадыя зьяўляецца разьліўное піва, а зімой ў нас разьліўное піва зусім ня йдзе."Палескія аргукі даўсёды шлі на "ура!" Мяркую, попыт значна скараціўся, калі б пакупнікі ўведалі, што гародніна вырошчваецца на зямлі, забруджанай аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэта было раней. А цяпер усё могуць спаць спакойна. Не так даўно спецыяльнай пастановай радыяцыю ў Столінскім раёне адмянілі. З такімі дзеяньямі ўладаў нязгодная акушэрка Евы Нагар.(Нагар:) "Праверылі й сказалі, што ў нас ўжо чыстая зона. Зьнялі з нас "чарнобыль". Я мяркую, што так вырашыла ўлада. У нас была надбаўка да заробка 25 адсоткаў, нашых дзетак бесплатна вывозілі ў санаторыі, а цяпер ужо няма такога. Калі зьнялі, дык у нас ужо чыстая зона. Хай да нас ўжо на курорты узьдзяць з Нароўлі. А тут становішча такое, як і было. Ну, куды ўсё зьнікла?! Было да пяці кюры, а цяпер ужо нічога няма. Да быць такога ня можа! Што год сановічча болей хваробаў, зь якімі мы раней і не сутыкаліся."(Карэспандэнт:) "Раней былі ільготы ў набыцьці медыкаментаў. Пазьней скасавалі. А людзям па кішэні іх набываць?"(Нагар:) "Некаторыя прыходзяць і ў іх няма грошай. Тады мы бярэм сшытак і пішам даўгі аптэчнага пукту. А калі ў іх грошы зьўяляюцца, яны нам прыносяць. У нас ёсьць адна сям'я. Яны -- мала забясьпечаныя. Як хтосьці зь іх хварэя, я накіроўваю іх ў шпіталь, каб яны там пад'елді."(Карэспандэнт:) "А што ў Рамлі ёсьць добрага?"(Нагар:) "Яно як-то ўсё на палову: і добрага, і дрэннага. Нібыта паглядзігш, грошай ніўкога няма., але й вясельлі ладзяць, і апранаюцца нібыта добра, і машыны маюць. Нельга сказаць, што тут настолькі жыцьцё такое дрэннае. Хацелася б лепей жыць, як за мяжой: прыгожа й шыкоўна, але нельга тае, не па кішэні."У Рамлі няма арганізаванай апазыцыі. Праўду кажучы, людзей, які крытычна ставяцца да цяперашняй улады, тут хапае. Але, яны свае погляды аткрыта ны выказваюць. Нагадаю, што вяскоўцаў задавальняе сытуацыя, калі ўладная вертыкаль не ўмешваецца ў агурковы бізнэс. Яны шчыра прызваюцца, што ня хочуць ускладненьняў. І таму лічаць за лепшае маўчаць.Самым шчырым у размове са мной аказаўся мясцовы настаўнік музыкі Аляксей Сядляр. "Чаму?" -- запытаецеся вы. Папросту ён агуркі не вырошчвае.(Сядляр:) "Галоўная праблема -- калгас, усё пад сябе грабе. Можа хто й хацеў зямлі ўзяць, але з цяжкасьцю гэтага можна дамагчыся. Павінен сельсавет даваць. А ў сельсавета адказ такі: у нас зямлі няма: у калгасе зямля апрацоўваецца добра, калгас спраўляецца добра, пустых зямель няма. Таму й не даюць. У нас дзяржава сама па сабе, а людзі самі па сабе. Пры гэтым дзяжава зьяўляецца тормазам у разьвіцьці. У адкрытую яны за народ. Аднак. скажам. сельсавет у нас... яго нічутно і не відно. Такое соннае царства."(Карэспандэнт:) "Які музычна твор найбольш падыходзіць, каб апісаць жыцьцё ў Рамлі?"(Сядляр:) "Я бы мог параўнаць зь сярэдняй часткай уверцюры да драмы Вольфганта Гёты "Эгмант", якую напісаў Людвіг Бетховен. Дык вось зараз ідзе барацьба. І павінна гэта прыйсьці на нейкага выніку. Як у тым самым творы, калі народ лікуе з нагоды набыцьця свабоды. Ну, а ў нас гэта будзе лепшае жыцьцё."Так іц інакш усё жыцьцё ў палескай вёсцы Рамель віруе вакол агуркоў і насеньня. На іх грунтуецца дабрабыт тутэйшага насельніцтва. Чыноўнікі не пярэчаць такому бізнэсу. А вяскоўцы, у сваю чаргу, не вылучаюць публічна прэтэнзіяяў да уладнай вертыкалі. Людзі спадзяюцца толькі на сябе.

Палітычная геаграфіярамель

Рамель. На скрыжаваньні дзьвюх гадоўных вуліцаў стаяць мясцовыя адметнасьці: дом культуры, праўленьне калгасу "Беларуская ніва". Старшыню сельскага савету Мірона Шпакевіча літараль

47.38kb.

16 12 2014
1 стр.


Палітычная геаграфія мерч

На выгане за Мерчу пасьвяцца коні. Жывёлы спутаныя старымі анучамі. Некалі гэтыя лахманы былі часткай гардэробу пэнсіянэркі Тоні Жыгоцкай. Вопратку выкарыстоўваюць па-іншаму, бо ў

49.8kb.

04 09 2014
1 стр.