Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1


ЗАЦВЯРДЖАЮ


Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_____________ К. С. Фарыно

“____” _____________2009 г.



Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі


Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры

ў 2009/2010 навучальным годзе
Вучэбныя планы і праграмы
У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання на 2009/2010 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах:
ШКОЛА


Вучэбныя прадметы

V

VI

VII

VIII

IX


X

XI' (за 1 год неабходна засвоіць змест адукацыі 2 гадоў)

Беларуская мова

3

3

2

2

2

1/2

2

Беларуская літаратура

2

2

1/2

1/2

1/2

1/2

1


ГІМНАЗІЯ



Вучэбныя прадметы
Класы
фізіка-матэматыч-ны напрамак
хіміка-біялагічны напрамак
грамадазнаўчы напрамак
філалагічны напрамак
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI'
X
XI'
X
XI'
X
XI'
Белару-ская мова
3
3
2
2
2
1
2
1
2
1
2
1(3)
2
Белару-ская літаратура
2
2
1/2
1/2
1/2
1/2
1
1/2
1
1/2
1
1/2
1
ЛІЦЭЙ




Вучэбныя прадметы

X

XI''

X

XI''

X

XI'

X

XI'

фізіка-матэматычны напрамак

хіміка-біялагічны

напрамак


грамадазнаўчы напрамак

філалагічны напрамак

Беларуская мова

1

2

1

2

1

2

1(3)

2

Беларуская літаратура

1/2

1

1/2

1

1/2

1

1/2

1


У 2009/2010 навучальным годзе пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання неабходна кіравацца наступнымі вучэбнымі праграмамі:
Беларуская мова

V – X класы :

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V—XI класы. – Мінск: НІА, 2009.



XI'клас (вучні, якія ў 2008/2009 навучальным годзе вучыліся ў ІХ класе і атрымалі агульную базавую адукацыю):

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. XI' клас. Мінск: НІА, 2009.


Беларуская літаратура

V – X класы :

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура.V—XI класы. – Мінск: НІА, 2009.



XI'клас (вучні, якія ў 2008/2009 навучальным годзе вучыліся ў ІХ класе і атрымалі агульную базавую адукацыю):
Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. XI’ клас. Мінск: НІА, 2009.
Асаблівасці выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання
У вучэбную праграму “Беларуская мова. V—XI класы” ў параўнанні з 2008/09 навучальным годам унесены наступныя змены:

- выдзелены рэзервовыя гадзіны;

- дыферэнцаваны спіс літаратуры па раздзелах: “Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы” (для настаўнікаў); “Вучэбна-метадычныя дапаможнікі” (для настаўнікаў і вучняў), “Слоўнікі” (школьныя);

- пераразмеркавана колькасць гадзін на вывучэнне пэўных раздзелаў курса беларускай мовы ў кожным класе;

- уведзены тэмы “Адметнасць роду і ліку некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай” (VІ клас), “Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове” (VІІІ клас);

- зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы;

- пададзены з паметай знаёмства тэмы “Утварэнне і правапіс складаных слоў” (V клас), “Складанаскарочаныя словы” (V клас);

- зняты від работы “Вусны пераказ перакладу” (V клас);

- удакладнена тэма “Фразеалагізмы” (Паняцце пра фразеалагізмы), зменшаны патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў (V клас);

- знята пазіцыя Прадметная дакладнасць ( ХІ клас);

- знята патрабаванне абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання ў тэксце сказаў з аднароднымі членамі (V клас, раздзел “Сінтаксіс і пунктуацыя”);

- знята тэма “Лексічныя асаблівасці мясцовай гаворкі” (V клас);

- знята заданне “Напісанне рэпартажу або нарыса” (ІХ клас);

- уведзена тэма “Прыстаўка і суфікс як значымыя часткі слова” (V клас);

- зняты з раздзела “Назоўнік” лексіка-граматычны разрад асабовыя назоўнікі (VІ клас);

- зняты з раздзела “Прыметнік” колькасна-іменныя спалучэнні з лічэбнікамі два, тры, чатыры (VІ клас);

- знята тэма “Правапіс -н-, -нн- у прыслоўях”, асобна выдзелены тэмы “Правапіс прыслоўяў разам, праз дэфіс. Правапіс словазлучэнняў, блізкіх да прыслоўяў” (VІІ клас);;

- знята тэма “Публічнае выступленне на грамадска-палітычную тэму” (VІІІ клас);

- уключаны від работы “Напісанне водгуку на празаічны або вершаваны твор” замест “Падрыхтоўка і напісанне сачынення-апавядання” (VІІІ клас).


Асаблівасці выкладання беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання
У аснову структуравання зместу новых праграм па беларускай літаратуры для V - VІ класаў пакладзены тэматычны прынцып, а для VІІ - VІІІ класаў – родава-жанравы падыход.

Курс літаратуры ІХ-ХІ’ класаў грунтуецца на гісторыка-храналагічным прынцыпе і адлюстроўвае важнейшыя этапы ў развіцці мастацтва слова.

Прапанаваныя праграмамі анатацыі да тэм маюць арыентацыйны характар: у іх акрэсліваецца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

У вучэбную праграму “Беларуская літаратура. V—XI класы” ўнесены наступныя змены:

1) адрэдагаваны змест “Тлумачальнай запіскі”;

2) скарэктаваны змест раздзела “Асноўныя віды работ па літаратуры” ў праграмах V–VIII класаў у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў;

3) у праграмах для ўсіх класаў абноўлены змест рубрык “Літаратура”, “Мастацтва” (уключаны новыя літаратуразнаўчыя і метадычныя працы, назвы твораў музычнага і жывапіснага мастацтва); “Прыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання” дапоўнены творамі сучасных пісьменнікаў (V клас — “Рыжык” А. Якімовіча, VІІІ клас — “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” А.Бадака, “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі”

П. Васючэнкі, ІХ клас — “Літоўскі воўк” А. Наварыча і інш.);

4) у праграму для V класа ў раздзел ІІ “Вусная народная творчасць” у рубрыку “Для чытання і вывучэння” ўключана казка “Музыкі”, у рубрыку “Для чытання і абмеркавання” — легенда “Лазовы Куст”; у раздзел ІV “Выразнасць мастацкага слова” ў рубрыку “Для чытання і абмеркавання” — верш А. Астрэйкі “Над ракой”;

5) у праграму для VІІ класа ў рубрыку “Тэорыя літаратуры” ў раздзел VІ “Мастацкая літаратура і навука” ўключана пазіцыя “Нарыс як жанр”;

6) у праграме для VІІІ класа ў раздзеле V “Драматычныя жанры” прапануецца для тэкстуальнага вывучэння камедыя Янкі Купалы “Паўлінка”; камедыя В. Вольскага “Несцерка” перанесена ў рубрыку “Для чытання і абмеркавання”;

7) у праграме для ІХ класа:

— “Слова пра паход Ігаравы” ўключана ў рубрыку “Для самастойнага чытання” раздзела “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— паняцце жанру “слова” выключана з рубрыкі “Тэорыя літаратуры” раздзела “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— вывучэнне беларускіх летапісаў (“Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1430—1446 гг.”) перанесена з раздзела “Літаратура эпохі Адраджэння” ў раздзел “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— скарэктаваны тэкст анатацыі да тэмы “Біблія” ў раздзеле “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— скарэктаваны тэкст анатацый да манаграфічных тэм “Якуб Колас”, “Янка Купала”;

8) у праграме для Х класа пераразмеркавана колькасць гадзін, вылучаных на вывучэнне манаграфічнай тэмы “Кузьма Чорны” (было 3 гадзіны, стала — 4 гадзіны); канкрэтызаваны раздзелы рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, якія рэкамендуюцца да вывучэння;

9) у праграме для ХІ класа пераразмеркавана колькасць гадзін, вылучаных на вывучэнне тэм “Генрых Бёль” (была 1 гадзіна, стала — 2 гадзіны), “Георгій Марчук” (было 2 гадзіны, стала — 1 гадзіна).

Заўвага!

У вучэбным дапаможніку для Х класа няма матэрыялу, неабходнага для засваення вучнямі наступных тэм і твораў, акрэсленых у праграме:

— Уладзімір Дубоўка. Вершы «Залатая асенняя раніца», «О Беларусь, мая шыпшына…», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «Родная мова, цудоўная мова…».

— Андрэй Мрый. «Запіскі Самсона Самасуя».

— Міхась Зарэцкі. Апавяданні «Кветка пажоўклая», «Ворагі».

Пералічаны матэрыял часткова прадстаўлены на сайце НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” (www.adu.by), часткова (распрацоўкі манаграфічных тэм) — у навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”.

Праграмай у ІХ, Х і XI΄ класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на пазакласнае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, па-свойму пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адзін або некалькі ўрокаў абмеркавання самастойна прачытаных вучнямі твораў.

Са спіса твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, настаўнік выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш мэтазгодным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе.

У V-XI класах ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжана наступная колькасць кантрольных работ па беларускай мове і літаратуры па класах:


Вучэбныя прадметы

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ′

Беларуская мова

Дыктанты

3

3

3

3

3

2

2

Пераказы

2

2

2

2

2

2

2

Тэставая работа







1

1

1

1

Беларуская лiтаратура

Класныя сачыненнi









1

2

2


Заўвага! Кантрольныя пераказы ў V класе праводзяцца пачынаючы з ІІ паўгоддзя.
У дапамогу настаўніку распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, у якім прапануецца паўрочнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу, вызначанага праграмамі, з улікам зместу адукацыі і патрабаванняў да падрыхтоўкі вучняў. Настаўнік мае права ў межах гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам ўзроўню падрыхтаванасці вучняў.

Выпускныя экзамены па беларускай мове ў 2009/2010 навучальным годзе будуць праводзіцца ў пісьмовай форме: за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (дыктант); за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (пераказ).

Звяртаем увагу, што пры арганізацыі факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць кіравацца праграмамі, зацверджанымі Нацыянальным інстытутам адукацыі. Пералік праграм факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літартуры размешчаны на сайтах:

www.minedu.unibel.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

www.adu.by – НМУ ”Нацыянальны інстытут адукацыі“.

www.academy.edu.by – ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

У сувязі з тым, што 1 верасня 2010 года ўвойдзе ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, метадычным службам неабходна працягваць работу па азнаямленні педагогаў са зменамі ў беларускім правапісе (ў часопісе “Роднае слова” з 2009 года друкуюцца каментарыі да вывучэння новых правіл беларускага правапісу).



Паведамляем, што ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе запланавана правядзенне наступных курсавых і міжкурсавых мерапрыемстваў:

  • базавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназій, ліцэяў, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 16.11.2009 па 28.11.2009);

  • мэтавае павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Кіраванне якасцю філалагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах” (люты 2010 г.);

  • семінар “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры” (снежань 2009 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі на базавых і мэтавых курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры мэтазгодна разгледзець наступныя пытанні:

  • нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

  • змены ў беларускім правапісе і пунктуацыі;

  • змястоўныя і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 2009/2010 навучальным годзе;

  • дзейнасны падыход да выкладання беларускай мовы і літаратуры;

  • кантроль і ацэнка вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

  • методыка падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове;

  • асаблівасці арганізацыі работы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі;

  • пераемнасць арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках беларускай мовы (літаратуры) і факультатыўных занятках.

Метадычныя рэкамендацыі да жнівеньскіх секцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапануем разгледзець наступныя пытанні:

1) Нарматыўна-прававое і вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:


  • прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі;

  • канцэпцыі, стандарты, праграмы вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, праграмы факультатыўных заняткаў;

  • Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;

  • Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і “Беларуская літаратура”;

  • каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове і літаратуры.

2) Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

3) Асноўныя накірункі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Шляхі павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры

  • Псіхалагічныя аспекты работы з вучнямі, якія маюць розныя ўзроўні матывацыі.

  • Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя метадаў і прыёмаў навучання.

  • Арганізацыя правядзення эфектыўнага кантролю і самакантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

  • Факультатыўныя заняткі і іх роля ў арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу.

Спецыфіка выкладання беларускай літаратуры ў старэйшых класах

  • Патрабаванні да ўрока літаратуры ў старэйшых класах.

  • Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай літаратуры.

  • Спецыфіка вывучэння аглядавых тэм.

  • Асноўныя прынцыпы, прыёмы і віды аналізу мастацкіх твораў у старэйшых класах.

  • Фарміраванне чытацкага кругагляду, эстэтычнага густу старшакласнікаў.

  • Развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках літаратуры.

  • Выхаванне духоўнасці, высокай культуры, патрыятызму і актыўнай жыццёвай пазіцыі старшакласнікаў сродкамі вучэбнага прадмета.

Змястоўна-метадычныя аспекты пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

  • Мэты, змест і роля пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах.

  • Арганізацыйныя формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры: індывідуальныя, групавыя, масавыя.

  • Адзінства ўрочнай і пазаўрочнай работы як найважнейшая ўмова якаснага адукацыйнага працэсу.

Літаратурнае краязнаўства як сродак патрыятычнага выхавання вучняў

  • Мэты і задачы літаратурнага краязнаўства.

  • Даследчая і музейна-экскурсійная методыка ў рамках школьнага краязнаўства.

  • Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце.

  • Магчымасці міжпрадметнай інтэграцыі ў рамках краязнаўчай работы.

У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова” будуць надрукаваны артыкулы па найбольш актуальных пытаннях і праблемах навучання. Шмат тэарэтычных і практычных матэрыялаў будзе прапанавана ў дапамогу педагогам. У кожным нумары часопісаў настаўнік знойдзе лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.


Рэкамендацыі па выкарыстанні вучэбнай літаратуры

Беларуская мова


Падручнікі
V клас

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова: падручнік для 4 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. – Мінск: Народная асвета, 2001, 2002.

Васюковіч Л.С. і інш. Беларуская мова: падручнік для 4 класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НМЦэнтр, 2001, 2002.

У агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання раздзел “Словаўтварэнне і арфаграфія” вывучаецца па падручніку: Малажай Г.М. і інш. Беларуская мова: падручнік для 5 класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2002, 2003.



VI клас

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова: падручнік для 5 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. – Мінск: Народная асвета, 2002, 2003. (“Назоўнік”, “Прыметнік”, “Лічэбнік”, “Займеннік”).

Валочка Г.М., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова: падручнік для 6 (7) класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2003, 2004. (“Дзеяслоў”).

Малажай Г.М. і інш. Беларуская мова: падручнік для 5 класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2002, 2003. (“Назоўнік”, “Прыметнік”, “Лічэбнік”, “Займеннік”).

Малажай Г.М., Чалюк Н.М. Беларуская мова: падручнік для 6 (7) класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2003, 2004. (“Дзеяслоў”).
VII клас

Валочка Г.М., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова: падручнік для 6 (7) класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2003, 2004. (“Дзеепрыметнік”, “Дзеепрыслоўе”).

Валочка Г.М., Язерская С.А. Беларуская мова падручнік для 8 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2004, 2005. (“Прыслоўе”, “Прыназоўнік”, “Злучнік”, “Часціца”, “Выклічнік”).

Малажай Г.М., Чалюк Н.М. Беларуская мова: падручнік для 6 (7) класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2003, 2004. (“Дзеепрыметнік”, “Дзеепрыслоўе”).

Малажай Г.М., Заіка З.М., Чалюк Н.М. Беларуская мова: падручнік для 8 класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2004, 2005. (“Прыслоўе”, “Прыназоўнік”, “Злучнік”, “Часціца”, “Выклічнік”).
VIII клас

Антанюк Л.А. і інш. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск: НІА, 2005.
IX клас

Протчанка В.У., Протчанка В.П. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск: НІА, 2006.
X клас

Валочка Г.М. і інш. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск: НІА, 2009.

XI' клас

Гваздовіч Г.А. і інш. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: Народная асвета, 2004.

Гваздовіч Г.А. і інш. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: Народная асвета, 2004.

Несцяровіч В.І. і інш. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10-11 класаў. – Мінск: Народная асвета, 1999.
Беларуская літаратура
V клас

Цітова Л.К. Беларуская літаратура. 5 клас: у 2-х частках. – Мінск: НІА, 2009.
VI клас

Бельскі А.І., Цітова Л.К. Беларуская літаратура. 5 клас. – Мінск: Народная асвета, 2002, 2003.

VII клас

Лазарук М.А., Логінава Т.У. Беларуская літаратура. 6 клас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003.

Лазарук М.А., Логінава Т.У. Беларуская літаратура 7 клас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.

VIII клас

Слесарава І.М., Лазарук М.А., Русілка В.І. Беларуская літаратура.8 клас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006.
IX клас

Рагуля А.У., Кушнярэвіч В.В., Гарадко Г.С. Беларуская літартура 9 клас: У 2-х частках (базавы і павышаны ўзроўні). – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006 (часткова).


Івашын В.У., Лазарук М.А. Беларуская літаратура 10 клас (для 11-гадовай школы). – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001 (часткова).

Дзіско У.А., Кушнярэвіч В.В. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. 9 клас. –Мінск: 2002.
X клас

Беларуская літаратура. 10 клас / Пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: НІА, 2009.

Беларуская літаратура. 10 клас (базавы і павышаны ўзроўні) / Пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007 (часткова).

Беларуская літаратура. 11 клас (11-гадовай школы) / Пад рэд. М.І. Мішчанчука. – Мінск: Універсітэцкае, 2001(часткова).



Дзіско У.А. і інш. Родная літаратура: Хрэстаматыя. – Мінск: Універсітэцкае, 2001.
XI' клас

Беларуская літаратура. 11 клас / Пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: НІА, 2009.

Беларуская літаратура. 10 клас (базавы і павышаны ўзроўні)./ Пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007 (часткова).

Беларуская літаратура. 11 клас (11-гадовай школы) / Пад рэд. М.І. Мішчанчука. – Мінск: Універсітэцкае, 2001 (часткова).



Дзіско У. А. і інш. Родная літаратура: Хрэстаматыя. – Мінск: Універсітэцкае, 2001.
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

V клас

Тумаш Г.В. Рабочы сшытак па беларускай мове для 5 класа (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Аверсэв, 2007, 2008.

Васюковіч Л.С. і інш. Беларуская мова ў 4 класе (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: НМЦэнтр, 2003.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова, 5 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады. – Мінск: Аверсэв, 2004, 2008.

Сушко М.А., Саматыя І.М. Зборнік дыктантаў па беларускай мове, 5-9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі). – Мінск: Аверсэв, 2008.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова ў 4 класе (для школ з беларускай мовай навучання). – Мінск: Народная асвета, 2002.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Тэсты па беларускай мове, 4 клас. – Мінск: Сэр-Віт, 2002.

Міхайлаў П.А. і інш. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове, 5-6 класы. – Мінск: Аверсэв, 2004, 2005.

Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2005, 2008.

Кананенка Т.М. Тэсты і кантрольныя работы па беларускай мове, 5 клас. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Солахаў А.В. Займальны матэрыял па беларускай мове, 4 клас. – Мінск: Лексіс, 2004.

Цыбульская С.І. Рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага і паўрочнага кантролю па беларускай мове, 5 клас (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: ТэтраСістэмс, 2004.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Дыдактычныя матэрыялы па беларускай мове, 5 клас. – Мінск: Народная асвета, 2005.

Калядзіч Н.С. Беларуская мова, 5 клас. Заданні на картках. – Мінск: Экаперспектыва, 2004.
VI клас

Тумаш Г.В. Беларуская мова. 6 клас. Рабочы сшытак (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Аверсэв, 2006, 2007.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова, 6 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова. 6 клас. Карткі-заданні. – Мінск: Аверсэв, 2007.



Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Сушко М.А., Саматыя І.М. Зборнік дыктантаў па беларускай мове, 5-9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі). – Мінск: Аверсэв, 2005.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова ў 5 класе (для школ з беларускай мовай навучання). – Мінск: Народная асвета, 2003.

Малажай Г.М. і інш. Беларуская мова ў 5 класе (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: НМЦэнтр, 2003.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Тэсты па беларускай мове, 5-6 класы. – Мінск: Сэр-Віт, 2002.

Рэпенка І.У. Тэставыя заданні па беларускай мове, 5-7 класы. – Мінск: Экаперспектыва, 2002.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Міхайлаў П.А. і інш. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове, 5-6 класы. – Мінск: Аверсэв, 2004, 2005.

Цыбульская С.І. Тэматычны і паўрочны кантроль па беларускай мове, 6 клас (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Тэтрасістэмс, 2005.

Кавалевіч З.М. Вывучэнне лічэбніка ў школе. – Мінск: Народная асвета, 2000.

Валочка Г.М. Навучанне перакладу ў школе. – Мінск: НМЦэнтр, 1999.

Ермаловіч А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2005.

Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі. Мн., Беллітфонд, 2000.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Дыдактычныя матэрыялы па беларускай мове, 6 клас. – Мінск: Сэр-Віт, 2005.

Хмялеўская А.У.. Тэматычны кантроль па беларускай мове, 6 клас. Рабочы сшытак. – Мінск: Сэр-Віт, 2009.
VII клас

Леўкіна Л.Ф., Тумаш Г.В. Рабочы сшытак па беларускай мове для 7 класа (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Аверсэв, 2007, 2008.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова, 7 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады. – Мінск: Аверсэв, 2006, 2007.

Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Сушко М.А., Саматыя І.М. Зборнік дыктантаў па беларускай мове, 5-9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі). – Мінск: Аверсэв, 2008.

Валочка Г.М., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова ў 7 класе (для школ з беларускай мовай навучання). – Мінск: НІА, 2006.

Малажай Г.М. і інш. Беларуская мова ў 7 класе (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: НІА, 2004.

Міхайлаў П.А. і інш. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове, 7 клас. – Мінск: Аверсэв, 2004, 2006.

Цыбульская С.І. Рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага і паўрочнага кантролю па беларускай мове, 7 клас (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: ТэтраСістэмс, 2004.

Валочка Г.М. Навучанне перакладу ў школе. – Мінск: НМЦэнтр, 1999

Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі. – Мінск: Беллітфонд, 2000.

Ермаловіч А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2005.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Валочка Г.М., Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове, 7 клас. – Мінск: НІА, 2006.

Валочка Г.М. Дзеяслоў і яго формы. Дыдактычны матэрыял. – Мінск: Экаперспектыва, 2003.

Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-10 класы. – Мінск: Аверсэв, 2006.

Валочка Г.М., Язерская С.А. Тэсты па беларускай мове для 7 класа. – Мінск: Сэр-Віт, 2003.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 8 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.

Дзятко Д.В., Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2009.
VIII клас

Тумаш Г.М. Беларуская мова. 8 клас Рабочы сшытак (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Аверсэв, 2006,2007, 2008.

Сушко М.А., Саматыя І.М. Зборнік дыктантаў па беларускай мове, 5-9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі). – Мінск: Аверсэв, 2005, 2008.

Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2003, 2005.

Валочка Г.М., Язерская С.А. Беларуская мова ў 8 класе (для школ з беларускай мовай навучання). – Мінск: НІА, 2004.

Малажай Г.М., Чалюк Н.М. Беларуская мова ў 8 класе (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: НІА, 2004.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова. VIII клас. Дыктанты, пераказы, пераклады. – Мінск: Аверсэв, 2002.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова. 8 клас. Карткі-заданні. Мінск: Аверсэв, 2008.

Ермаловіч А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2005.

Валочка Г.М. Навучанне перакладу ў школе. – Мінск: НМЦэнтр, 1999.

Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі. – Мінск: Беллітфонд, 2000.

Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-10 класы. – Мінск: Аверсэв, 2006.

Хмялеўская А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове, 8 клас. – Мінск: Сэр-Віт, 2005.

Цыбульская С.І. Кантрольныя тэсты па беларускай мове, 8-10 класы. – Мінск: Сэр-Віт, 2006.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 8 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 9 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.

Дзятко Д.В., Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2009.
IX клас

Самедава Н.В., Саўчук Т.М., Падліпская З.І. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай адукацыі): тэксты дыктантаў. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2009.

Сушко М.А., Саматыя І.М. Зборнік дыктантаў па беларускай мове, 5-9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі). – Мінск: Аверсэв, 2005, 2008.

Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Ермаловіч А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2005.

Валочка Г.М. Навучанне перакладу ў школе. – Мінск: НМЦэнтр, 1999.

Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-10 класы. – Мінск: Аверсэв, 2006.

Хмялеўская А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове, 9 клас. – Мінск: Сэр-Віт, 2005.

Бадзевіч З.І., Саматыя І.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове, 9 клас. – Мінск: НІА, 2006.

Бадзевіч З.І., Саматыя І.М. Тэсты па беларускай мове, 9 клас. – Мінск: Юніпрэс, 2006.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 9 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 10 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2007.

Цыбульская С.І. Кантрольныя тэсты па беларускай мове, 8-10 класы.– Мінск: Сэр-Віт, 2006.

Дзятко Д.В., Сердзюкова С.Р. Тэставы кантроль па беларускай мове, 7-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2009.
X клас

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова, 9 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады. – Мінск: Аверсэв, 2004.

Протчанка В.У. Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе. – Мінск: Народная асвета, 2003.

Протчанка В.У. Тэсты па беларускай мове, 9 клас. – Мінск: Сэр-Віт, 2002.

Валочка Г.М. Навучанне перакладу ў школе. – Мінск: НМЦэнтр, 1999.

Валочка Г.М. і інш. Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове, 5-9 класы. – Мінск: Аверсэв, 2005.

Ермаловіч А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2005.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове, 10 клас (базавы і павышаны ўзроўні). – Мінск: НІА, 2006.

Малажай Г.М., Красней В.П. Алімпіяды па беларускай мове. – Мінск: Аверсэв, 2001, 2004.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова. Тэорыя. – Мінск: Аверсэв, 2007.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя. – Мінск: Аверсэв, 2008, 2009.

Цыбульская С.І. Кантрольныя тэсты па беларускай мове, 8-10 класы. – Мінск: Сэр-Віт, 2006.
XI' клас

Красней В.П. і інш. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты водгукаў і пераказаў. – Мінск: Аверсэв, 2009.

Міхайлаў П.А. і інш. Беларуская мова. Пераказы, 10 – 11 класы. – Мінск: Аверсэв, 2004, 2005.

Малажай Г.М. Зборнік тэкстаў для пераказаў, 9 – 11 класы. – Мінск: Аверсэв, 2001.

Цыбульская С.І. Беларуская мова, 5-11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). – Мінск: Сэр-Віт, 2007.

Новікава Г.Дз. Беларуская мова, 10 – 11 класы. Рознаўзроўневыя заданні і тэсты. – Мінск: Лексіс, 2004.

Малажай Г.М., Красней В.П. Алімпіяды па беларускай мове. – Мінск: Аверсэв, 2001, 2004.

Малажай Г.М. Беларуская мова. Дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання. – Мінск: Аверсэв, 2005 – 2009.

Сіўковіч В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова. Тэорыя. – Мінск: Аверсэв, 2007.

Красней В.П., Лаўрэль Я.М. Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя. – Мінск: Аверсэв, 2008, 2009.

“Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры”: у 2-х кнігах



(Кніга 1. Мяжэвіч В.А. “Калі закончыўся ўрок”. Кніга 2. Буланда В.А. “Ад свята да свята”). – Мінск: Аверсэв, 2007.

Язерская С.А. Асновы культуры маўлення. Мн., Народная асвета, 2004.

Жуковіч Н.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. – Мінск: Аверсэв, 2007.
Слоўнікі

Бардовіч А.М. і інш. Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы. – Мінск: Аверсэв, 2005, 2006.

Бардовіч А.М. і інш. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. – Мінск: Белнавука, 2000.

Булыка А.М. Руска-беларускі слоўнік для школьнікаў. – Мінск: Аверсэв, 2001—2003, 2005.

Булыка А.М. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. – Мінск: Аверсэв, 1999—2004.

Булыка А.Н. Русско-белорусский словар для школьников – Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. – Мінск: Аверсэв, 2003—2004, 2006, 2008, 2009

Булыка А.Н. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў: Дапамож. для агульнаадукац. шк., ліцэяў, гімназій. – Мінск: Аверсэв, 2001 - 2004, 2008, 2009.

Бардовіч А.М. і інш. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. – Мінск: Аверсэв, 2006.

Малажай Г.М., Яўдошына Л.І. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы. – Мінск: Аверсэв, 2007.

Беларуская літаратура

V клас

Цітова Л.К. Ветразі. Кніга для пазакласнага чытання. – Мінск: Полымя, 2000.

Смыкоўская В.І. Беларуская літаратура ў 4 (5) класе. – Мінск: Народная асвета, 2003.

Лявонава П.І. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры, 5 клас. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2005.

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.
VI клас

Логінава Т.У., Лясун Л.І., Мароз Т.І. Беларуская літаратура ў 5 (6) класе. – Мінск: Юніпрэс, 2003.

Лявонава П.І. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры, 6 клас. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2005.

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.

Смыкоўская В.І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні. – Мінск: Аверсэв, 2005.
VII клас

Лазарук М.А., Логінава Т.У., Сігаева А.Р. Вытокі. Кніга для пазакласнага чытання. – Мінск: Народная асвета, 2000.

Логінава Т.У., Мароз Т.І. Беларуская літаратура ў 7 класе. Сэр-Віт, 2005

Пашук В.П. Беларуская літаратура 7 клас. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: Лімарыус, 2003.

Лявонава П.І. Беларуская літаратура, 7 клас. Тэставыя і тэматычныя заданні. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2005.

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.


VIII клас

Лявонава П.І., Слесарава І.М. Ад роднае зямлі. – Мінск: Універсітэцкае, 2000.

Карухіна В.А., Лявонава П.І., Слесарава І.М. Урокі беларускай літаратуры ў 8 класе. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006

Лявонава П.І. Беларуская літаратура, 8 клас. Тэставыя і тэматычныя заданні. – Мінск: ТэтрасСістэмс, 2005.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Кушнярэвіч В.В. Дрэва вечнасці. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005

Лявонава П.І., Цвірко Л.Я. Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах, 9 клас. – Мінск: Універсалпрэс, 2006.

Ляшук В.Я. Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе. – Мінск: Аверсэв, 2003, 2006.

Навуменка І.Я., Мароз Т.І. Вывучэнне творчасці М.Багдановіча ў школе. Белнавука, 2001.

Коўтун В.М. Стала песняю ў народзе (вывучэнне творчасці Цёткі). – Мінск: Народная асвета, 2000.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.

Верціхоўская В.У., Верціхоўская М.І. Вывучэнне творчасці Ф.Скарыны ў школе. – Мінск: Аверсэв, 2006

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Ляшук В.Я. Беларуская літаратура. Тэсты. 10 клас. – Мінск: Аверсэв, 2001.
X XІ класы

Грамадчанка Т.К. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз. – Мінск: Аверсэв, 2005, 2006.

Максімовіч В.А. Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 30-х гадоў ХХ стагоддзя. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2002.

Васючэнка П.В. Сучасная беларуская драматургія. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Бельскі А.І. Сучасная беларуская літаратура. – Мінск: Народная асвета, 1997.

Бельскі А.І. Сучасная літаратура Беларусі. – Мінск: Аверсэв, 2000.

Бельскі А.І. Краса і смутак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Руцкая А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000.

Крот М.С. Жывыя старонкі мінулага. – Мінск: Народная асвета, 1997.

Лявонава Е.А. Плыні і постаці. – Мінск: Крыніца, 1998.

Адамовіч Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры. 1998.

Ішчанка Г.М. Вывучэнне творчасці пісьменніка: У.Караткевіч у школе. – Мінск: Аверсэв, 2002, 2006.

Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003.

Лявонава П.І., Грынько М.У., Савіцкі М.В. Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах, 10 клас. – Мінск: Універсалпрэс, 2007.

Лявонава Е.А і інш. Літаратура народаў свету ХХ ст.: Хрэстаматыя, 11 клас. – Мінск: Крыніца, 1999.

Ляшук В.Я. і інш. Родная літаратура: Хрэстаматыя, 11 клас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999.

Мішчанчук М.І., Адамовіч Г.Я. Беларуская літаратура ў 11 класе. – Мінск: Універсітэцкае, 2001.

Ляшук В.Я. Беларуская літаратура. Тэсты. 11 клас. – Мінск: Аверсэв, 2001.

Ляшук В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе. – Мінск: Аверсэв, 2002, 2006.

Ляшук В.Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля. – Мінск: Аверсэв, 2004.

Герцык А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мінск: ТАА "Новыя веды", 2006.

Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003.

Бельскі А.І. і інш. Беларуская літаратура: ХІ-ХХ ст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ.2000, 2001.
У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў недастаткова, звяртацца да Internet-рэсурсаў на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: https://nlb.by





Беларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю

Віктар іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

113.86kb.

15 10 2014
1 стр.


Зацвярджаю

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання на 2009/2010 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры

401.38kb.

14 12 2014
1 стр.