Перейти на главную страницу
Вы можаце падзяляць мой погляд, што рэформы беларускай літаратурнай мовы патрэбны на ўсіх яе ўзроўнях. Мне здаецца, што змены ў сферах яе лексікі і стылістыкі асабліва неабходны.
На працягу развіцця кожнай літаратурнай мовы яе лексічны склад папаўняецца звычайна трыма спосабамі, а менавіта, выкарыстаннем дыялектызмаў, утварэннем неалагізмаў і перайманнем слоў з іншых моў (запазычанні).
У навейшай гісторыі беларускай літаратурнай мовы чаргаваліся, як вядома, нацыянальна-моўныя тэндэнцыі (1906 – 1929, 1986 – 1994) з тэндэнцыямі моўнага насілля, русіфікацыі (1930 – 1985, а таксама з 1995 г.). У нацыянальна-моўныя перыяды інтэграцыя дыялектызмаў (Крывіцкі А. Нацыянальная моватворчасць і мясцовыя гаворкі // Беларусь: шляхі абнаўлекня і развіцця. Матэрыялы навуковай сесіі Аддзялення гуманітарных навук АНБ, 3-4 ліст. 1993. Мн., 1993. С. 263-269. Крывіцкі А. Мова і дыялекты: яднаць або супрацьпастаўляць? // Наша слова. 1994. N 5. С. 3) спрыянне наватворам, талерантнасць адносна паланізмаў і адхіленне русізмаў былі звычайнымі з'явамі. У часы русіфікацыі ў беларускую літаратурную мову актыўна ўкараняліся русізмы і рэзка абмяжоўвалася ўжыванне дыялектызмаў, неалагізмаў і паланізмаў. У той час, як у нацыянальна-моўныя перыяды выкарыстоўваліся ўсе магчымасці ўзбагачэння лексікі, найперш інтэграцыя дыялектных слоў, стварэнне неалагізмаў і запазычанні, у часы русіфікацыі па сутнасці магчыма толькі пашырэнне беларускай лексікі перайманнем слоў з расійскай мовы (Пар. Крукоўскі Н. Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мн., 1958 . У гэтай працы інтэнсіўнае ўздзеянне расійскай мовы на беларускую лексіку паказваецца як натуральная і патрэбная з'ява).
З 1930-х да 1980-х гадоў лексіка маладой беларускай літаратурнай мовы ўзбагацілася галоўным чынам запазычаннямі з расійскай мовы, у нязначнай меры дыялектызмамі (Абабурка М. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Мн., 1981.; Яго ж. Дыялектызмы і рэгіяналізмы ў беларускай мастацкай літаратуры 80-90 гадоў. // Дыялекталогія і культура беларускай мовы. Мн., 1991. С. 3-5) і словаўтваральнымі неалагізмамі.
У кансалідаваных мовах з доўгай літаратурнай традыцыяй, як у нямецкай і расійскай, згаданыя кампаненты лексікі маюць цалкам іншае размеркаванне. Па дадзеных А. Дулічэнкі, у 1960-я гады неалагізмы расійскай мовы складаліся з 85% словаўтваральных неалагізмаў, 7% запазычанняў і 8% семантычных неалагізмаў (Dulitschenko A. Einige Entwicklungstendenzen der russischen Sprache am Ende des 20. Jahrhunderts // Die Welt der Slaven. T. XLI.—München, 1996. – S. 265). Расійская культура мовы тады выразна імкнулася да пашырэння лексікі спосабамі словаўтварэння і да абмежавання запазычанняў з іншых моў. Дыялектызмы, відавочна, у 1960-я гады ўжо не адыгравалі асаблівай ролі пры ўзбагачэнні расійскай літаратурнай мовы (Sakun L. Zum Problem der Erweiterungsmöglichkeiten der Wortschatzes einer Literatursprache // Zeitschrift für Slawistik. B. 29. H. I. – Berlin, 1984. – S. 52 –57).
На маю думку, развіццё лексікі і стылістыкі беларускай літаратурнай мовы, якой трэба пазбягаць аднабаковых шляхоў свайго папаўнення, павінна зыходзіць з інтэграцыі, у першую чаргу, агульнабеларускіх дыялектызмаў і пашыраных рэгіяналізмаў, у другую чаргу, аўтарскіх словаўтваральных неалагізмаў, і толькі ў трэцюю чаргу, за кошт запазычанняў з іншых моваў.
Прычыны ненатуральнага развіцця лексічнай сістэмы і магчымасці яго выпраўлення можна вытлумачыць некалькімі тэзісамі і меркаваннямі.
1. Дыялектызмы.
З 1930-х да 1980-х гадоў беларускія дыялектызмы і рэгіяналізмы падвяргаліся дыскрымінацыі (Журавски А. Врьзката на белоруския книжовен език със съседните славянски езици // Съпоставително езикознание. Год XIV. Кн.3. -- София, 1989. -- С. 39–43; Жураўскі А. Дыялектызмы і архаізмы ў беларускай літаратурнай мове. // Рэгіянальныя традыцыі ва ўсходнеславянскіх мовах, літаратуры і фальклоры. – Гомель, 1980. – С. 62-64), бо беларуская лексікаграфія і лексікалогія былі метадалагічна і тэарэтычна залежныя ад расійскага мовазнаўства. Устаноўка расійскіх дзеячаў моўнай культуры адносна абмежавання дыялектных элементаў у расійскай літаратурнай мове была неабдумана і некрытычна перанесена ў галіну беларускай культуры мовы.
Расійская літаратурная мова ўключала дыялектны матэрыял у літаратурную лексіку на працягу ўсяго XIX ст., тады як беларуская літаратурная мова мела час на такую ж «дыялектызацыю» толькі два-тры дзесяцігоддзі.
Дыялектызацыя беларускай літаратурнай лексікі набывала выключнае значэнне, бо яе сістэма грунтавалася – у адрозненне ад расійскай лексікі — толькі на беларускіх гаворках. З улікам таго, што новая беларуская літаратурная мова дагэтуль змагла развівацца без чужога ўціску толькі параўнальна кароткі час, яна, па сутнасці, знаходзіцца на этапе развіцця, які расійская літаратурная мова прайшла ў сярэдзіне XIX ст., або ў перыяд, калі слынны лексікограф У. Даль дамагаўся, каб літаратурная мова як мага больш карысталася з лексічнага фонду рэгіянальных гаворак.
У 1920-я і 1980-я гады дзеячы першага і другога адраджэння, асабліва пісьменнікі, паэты, філолагі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, напрыклад, М. Гарэцкі, У. Дубоўка, К. Чорны, Я. Колас і П. Бузук, а потым Н. Гілевіч ( Гілевіч Н. Любоў прасветная. Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. Мн., 1996), П. Садоўскі (Садоўскі П. Час одуму // Полымя. 1986. N 5. С. 168-170), Г. Цыхун (Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. N 11. С. 176-182), Д. Бугаёў (Бугаёў Д. Ці трэба адмаўляць відавочнае? // Полымя. 1987. N 12. С. 206-209), К. Цвірка (Цвірка К. Шашаль мовы – калька // ЛіМ. 1993. 12 сакавіка), С. Запрудскі (Запрудскі С. Да перадгісторыі «Руска-беларускага слоўніка» пад рэд. А. Александровіча. Даклад на Міжнароднай канферэнцыі «Сучасныя праблемы лексікаграфіі». Гродна, 27-28 траўня 1997 г.; Яго ж. Паланізмы ў беларускім літаратурным узусе 20-30-х гадоў XX стагоддзя. Даклад на IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства». Віцебск, 22-24 красавіка 1997 г.) і іншыя, імкнуліся да выпраўлення натуральнага развіцця лексічнай сістэмы беларускай мовы. Гэтыя дзеячы беларускай культуры цалкам слушна лічылі дыялектызмы галоўнай лексічнай крыніцай маладой літаратурнай мовы. Шэраг узорных беларускіх пісьменнікаў, напр., К. Чорны, І. Мележ, Я. Брыль, І. Пташнікаў, Б. Сачанка, В. Адамчык і іншыя, стараліся выкарыстоўваць дыялектны матэрыял, што вяло да значнага павышэння мастацкай якасці іх твораў (Шаблыка Т. Дыялекты і беларуская літаратурная мова. // Дыялекталогія і культура беларускай мовы. Тэзісы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі 10-11 снсжня 1991 г. Мн., 1991. С.181-184).
Галоўнай базай для ўзбагачэння літаратурнай лексікі павінны служыць найперш цэнтральна-беларускія гаворкі (Камароўскі Я., Мяцельская Е. Лексіка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі // Полымя, 1989. № 4.; Выгонная Л. Узаемадзеянне літаратурнай мовы з сярэднебеларускімі гаворкамі // Дыялекталогія і культура беларускай мовы. Мн., 1991. С.35-38.) (з улікам падвіленскіх гаворак), а таксама паўднёва-заходні дыялект і ў меншай ступені — паўночна-ўсходні дыялект. Шматлікія рэгіянальныя дыялектныя слоўнікі (Плануецца і зводны акадэмічны Слоўнік беларускіх народных гаворак. Пар.: Крыўко М. Невычэрпнае багацце народнай мовы. // Наша слова. 1994. № 43. С. 6) (напр. Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі. Т. І., Мн., 1990) і Лексічны атлас беларускіх народных гаворак (Т. І - IV., Мн. 1993 -1997) (Яшкін I. Лексічны атлас бсларускіх народных гаворак // ЛіМ. 1994. 28 студзеня) могуць служыць надзейнымі крыніцамі для ўзбагачэння літаратурнай лексікі.
Пры інтэграцыі дыялектнага матэрыялу пажаданы аднак яго свядомы адбор, каб выбраныя словы не супадалі з аналагічнымі па форме лексемамі суседніх моваў. Пажадана таксама аддаць перавагу больш старому дыялектнаму пласту перад новым дыялектным слоем (Напр., у Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. (Т.1-5. Мн., 1979-1986) часта канкурыруюць старэйшыя польскія лексічныя элементы з навейшымі расійскімі сінонімамі). У працэсе дыялектызацыі літаратурнай мовы перашкодай аднак можа быць нізкі сацыяльны прэстыж гаворак беларускай мовы (Падлужны А. Літаратурная мова яднае нацыю // Наша слова. 1994. № 39. С.2) — вынік традыцыйнай, ідэалагічна абумоўленай непашаны да тэрытарыяльных моўных варыянтаў.
2. Запазычанні.
Устаноўка на запазычанні залежала таксама, як было адзначана вышэй, ад дадзенай моўна-палітычнай сітуацыі. На працягу XIX і XX стст. пры сфармаванні беларускай літаратурнай мовы дзейнічалі польскафільскія і русафільскія тэндэнцыі, якія прывялі да таго, што сучасная беларуская літаратурная лексіка насычаная запазычаннямі і калькамі з расійскай і польскай моваў, чым беларуская літаратурная мова набыла змешаны характар. Праз непамерны і некантраляваны ўплыў польскай і перадусім расійскай моваў на беларускую апошняя страціла шмат сваёй самастойнасці і спецыфікі. Таму лексіка беларускай літаратурнай мовы мае толькі адносна мала спецыфічных слоў, якія не маюць эквівалентаў у літаратурных, дыялектных і сацыяльных варыянтах польскай і расійскай мовах.
З гэтых суседніх моваў былі запазычаны не толькі словы для патрэб намінацыі і экспрэсіўнага выражэння, але і шматлікія лексічныя дублеты (Садоўскі П. Час одуму // Полымя. 1986. № 5. С. 169-181. (з рэфармацкіх пазіцый); Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1993. (з пункту погляду антырэфарматараў), па прычыне сацыякультурнага ўціску і моўнага прэстыжу дамінуючай суседняй мовы або проста моўнай моды.
Падчас першага адраджэння польская мова служыла для ўсходнебеларускага (мінскага) варыянта літаратурнай мовы крыніцай лексічных сродкаў да канца 1920-х гадоў, а для заходнебеларускага (віленскага) варыянта да канца 1930-х гадоў. 3 1930-х да 1950-х гадоў у ходзе кампаніі дэпаланізацыі значная частка паланізмаў была выдалена з беларускіх лексікаграфічных выданняў моваведамі, напр. Ц.Ломцевым, а таксама пісьменнікамі, напр. К. Крапівой і П. Глебкам, якія арыентаваліся на родныя русіфікаваныя ўсходнебеларускія гаворкі і выхоўваліся ў духу расійскай культурнай традыцыі.
У выніку русафільскай моўнай палітыкі з 1930-х да 1950-х гадоў паланізмы былі заменены расійскімі запазычаннямі. З 1960-х да 1980-х гадоў прынамсі спрадвечна расійскія лексічныя элементы былі калькіраваны, і толькі расійскія інтэрнацыяналізмы былі запазычаны матэрыяльна.
Рэфарматары другога адраджэння падтрымалі ўзнаўленне тых паланізмаў у беларускай лексіцы, якім не знаходзілася ўласных адменнікаў (Мечковская Н. Белорусский язык сегодня: литературное общение в поисках нового узуса // Традиция и новые тенденции в развитии славянских литсратурных языков: проблема динамикн норм. М., 1994. С.76). Такім чынам, рэфарматары аказалі слушнае супраціўленне лексічным русізмам і калькам расійскай мовы. Праціўнікі рэформы часта рабілі неабгрунтаваны папрок сваім апанентам у моўным пурызме, нацыяналізме або сепаратызме, сцвярджаючы, што рэфарматары імкнуліся да аддалення беларускай мовы і беларускага народа ад расійскай мовы і расійскага народа. Антырэфарматары адхілілі крытыку русіфікацыі з дапамогай больш палітычных, чым навуковых аргументаў.
Антырэфарматары, магчыма, не ведаюць, што ўсе славянскія рухі культурнага адраджэння стварылі калісьці нацыянальныя культурныя мовы на аснове пэўных дыялектаў і адмяжоўвалі свае літаратурныя мовы сістэматычна ад суседніх славянскіх і неславянскіх (Пар.: Бідэр Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў кантэксце славянскага адраджэння. — Беларусь паміж Усходам і Захадам // Беларусіка. Аlbaruthenica. Т.6. Ч.2. Мн., 1997. С. 112-118). Няведанне вопыту іншых славянскіх рухаў адраджэння вынікае хіба з таго, што ў Беларусі вывучэнне славянскай філалогіі дзесяцігоддзямі было абмежавана русістыкай і беларусістыкай, у той час як на іншыя субдысцыпліны славістыкі звярталася мала ўвагі.
Некаторыя колы акадэмічнага інстытута мовазнаўства, асабліва пэўныя лексікографы і лексіколагі, адчуваюць сябе цэнзарамі і кантралёрамі ў моўных пытаннях. Яны сцвярджаюць, што ім трэба падтрымаць стабільнасць норм літаратурнай мовы любой цаной. У выніку дакладнага прытрымання моўна-палітычных дырэктыў Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Мн., Т. І - V, 1977 - 1984) імі быў распрацаваны строга нарматыўна, хаця дэскрэптыўная або прынамсі дэскрыптыўна-нарматыўная канцэпцыя слоўніка была тады больш пажаданая.
Таму няма нічога дзіўнага, што з-за такой неталерантнай устаноўкі пэўных лексікографаў на моўныя з'явы, у 1980-х гады ўзнік канфлікт паміж аўтарамі літаратурных твораў і нармалізатарамі мовы. У ніводнай заходняй краіне філолагам не прыйшло б у галаву зрабіць прадпісанні пісьменнікам і паэтам або іншым дзеячам культуры адносна ўжывання існуючых слоў або ўтварэння новых лексічных элементаў. Згаданыя лексікографы і лексіколагі таксама імкнуцца не заўважаць вынікі моцнага ўздзеяння расійскай мовы на беларускую лексічную сістэму. У «Лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (пад рэд. А. Баханькова. Мн., 1994.) яе рэдактар і сааўтар, праўда, абмяркоўвае ўсе магчымыя пласты запазычанняў у старабеларускай пісьменнасці (паланізмы, лацінізмы, грэцызмы, германізмы, цюркізмы і інш., с. 65-79), але не апісвае расійскага моўнага ўплыву на беларускую мову ў савецкі перыяд. Відавочна, А. Баханькову не хацелася гаварыць пра далёка прасунуты працэс змяшэння беларускай мовы з расійскаю, або лепш не закранаць палітычна далікатнай тэмы.
Антырэфарматары хітра перафразіруюць паняцце русізмы, гаворачы пра «лексічныя сродкі, якія агульныя для расійскай і беларускай моў» (Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1993. С.22), або пра словы, гукавое аблічча якіх супадае з расійскімі. Калі мы паглядзім бліжэй на гэтую моўную агульнасць беларусаў і расіян, мы заўважым, што, сапраўды, беларуская лексіка мае шмат агульнага з расійскай лексікаю, але расійскія лексікографы не ўключылі ў свае выданні амаль ніякіх элементаў з сучаснай беларускай мовы. Прыхільнікі русіфікаваных лексічных норм беларускай літаратурнай мовы, з аднаго боку, супраціўляюцца выкарыстанню спецыфічна беларускіх лексічных элементаў паўднёва-заходняга дыялекту, а з другога боку, спасылаюцца на лексічны матэрыял русіфікаванага паўночна-ўсходняга дыялекту.
З выказаных вышэй меркаванняў можна рабіць выснову, што ў лексіцы беларускай літаратурнай мовы заслугоўваюць сталага месца пераважна такія запазычанні, якія былі санкцыянаваныя старэйшай пісьмовай традыцыяй, трывала ўключыліся ў лексіка-семантычную і словаўтваральную сістэмы, або ўжываліся выдатнымі пісьменнікамі, класікамі беларускай літаратуры. Перайманне і адбор новых замежных слоў рознага паходжання ў беларускую лексічную сістэму павінен быць пад старанным кантролем усіх моўна свядомых беларусаў
3. Словаўтваральныя неалагізмы.
У моўных супольнасцях, якія самі вызначаюць развіццё сваёй літаратурнай мовы, узбагачэнне лексікі праводзіцца ў першую чаргу за кошт уласных словаўтваральных неалагізмаў. Лексіка беларускай літаратурнай мовы толькі ў нацыянальна-моўныя перыяды ўзбагацілася пэўнай колькасцю аўтарскіх неалагізмаў. 3 1930-х да 1980-х гадоў, аднак, аўтарскія неалагізмы не адыгрывалі значнай ролі пры развіцці беларускай лексікі, таму што расійская моўная палітыка ў Беларусі такіх неалагізмаў не заахвочвала. У гэтых адносінах тыпова і тое, што мовавед Л. Шакун у сваім артыкуле Zum Problem der Erweiterungsmöglichkeiten der Wortschatzes einer Literatursprache... нагадвае ў якасці крыніц пашырэння лексікі толькі запазычанні і дыялектызмы, і не бярэ пад увагу словаўтваральныя неалагізмы.
У гады перабудовы і постперабудовы рэфарматары імкнуліся ўвесці аўтарскія неалагізмы да узуса літаратурнай мовы, напр., выснова, нагода, згадаць і іншыя. Аднак такія творчыя намаганні крытыкаваліся прыхільнікамі беларуска-расійскай змешанай мовы (Ужо ў 1930-я гады І. Воўк-Левановіч прапанаваў кадыфікацыю тагачаснай гарадской беларуска-расійскай трасянкі. Пар.: Шчэрбін В. Пытанні моўнай палітыкі ў працах І. В. Воўк-Левановіча // Беларуская лінгвістыка. 1989. Вьп. 36. С. 24-31), якія прынцыпова і недыферэнцавана называюць усе словаўтваральныя неалагізмы «штучнымі наватворамі» (Баханькоў А. і др. Ці глыбока думаў рэцэнзент? // Полымя. 1987. № 12. С. 196), што не маюць права на выкарыстанне ў літаратурнай мове. На погляд гісторыка мовы А. Жураўскага, аўтары, якія ўжываюць неалагізмы, дазваляюць сабе парушаць літаратурныя нормы, бо такія неалагізмы нават не маюць эквівалентаў у дыялектах. Сваё адхіленне аўтарскіх неалагізмаў А. Жураўскі абгрунтоўвае дзіўным поглядам, што галоўнае прызначэнне лінгвістаў і мовазнаўчых інстытутаў заключаецца ў падтрымцы стабільнасці норм літаратурнай мовы.
У канцы мне хочацца спадзявацца, што абяцаная акадэмічным інстытутам мовазнаўства рэвізія нарматыўнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (Падлужны А. Літаратурная мова: ствараюць майстры, моваведы даследуюць // Наша слова. 1994. № 40. С. 3) будзе зроблена ў духу самастойнага развіцця беларускай мовы. Спадзяюся, што ў другім выданні слоўніка не будуць ужо паўтарацца недахопы першага выдання. Ад укладальнікаў новага слоўніка чакаецца сур'ёзная навуковая апрацоўка лексікі такой беларускай літаратурнай мовы, якая павінна адпавядаць камунікацыйным патрэбам беларускага народа ў XXI ст.
У сваім тэарэтычным артыкуле “Моўная сітуацыя і моўная культура як прадмет даследаванняў” нямецкі славіст Й. Шарнгорст (Шарнгорст Й. (Schаrnhorst J). Sprachsituation und Sprachkultur als Forschungsgegenstand // Sprachsituation und Sprachkultur im internationalen Vergleich. – Frankfurt am Main, 1995. – S. 19-23) прапануе агульную методыку характарыстыкі моўнай сітуацыі пэўнага рэгіёна шляхам вылучэння і ўдакладнення наступных рыс:
У славістычным мовазнаўстве самастойнасць палескай мовы наогул не прызнаецца. Дыялекты Заходняга Палесся, асабліва загарадскія гаворкі, пераважна прымаюцца за частку цэласнага ўкраінскага дыялектнага арэала, які звязаны ўкраінска-бсларускімі пераходнымі гаворкамі з дыялектным арэалам беларускай мовы. Аднак, па самаацэнцы пэўных колаў заходнепалескай інтэлігенцыі, заходпепалескія гаворкі з'яўляюцца самастойнай усходнеславянскай мовай, якую яны лічаць за родную мову. Такія носьбіты мовы лічаць сябе не членамі этнічнай групы ўкраінскай нацыі або эвентуальна беларускай нацыі, але лічаць сябе членамі самастойнай палескай нацыі (Шеляговіч М. У нашего дела - космический знак // Іншадумцы. Мыслящие иначе. Мінск, 1991. – С. 123-128). Іншыя часткі заходнепалескага насельніцтва прымаюць заходнепалескую мову за гаворку ўкраінскай мовы або (радзей) беларускай мовы. У нашыя часы карэнныя жыхары Заходняга Палесся не прызнаны нацыянальнай меншасцю ні еўрапейскімі дзяржавамі, ні міжнароднымі арганізацыямі.
4. Моўныя нормы.
У рэгіянальнай палітыцы і адміністрацыі кіруючыя пасады займаюць, як і ў савецкія часы, рускамоўныя дзеячы, якія паходзяць з Усходняй Беларусі альбо Расіі, у той час як нешматлікія прадстаўнікі палескай інтэлігенцыі амаль не маюць уплыву ў названых сферах. У сістэме адукацыі пераважна ўжываецца руская мова, навучанне ж на базе беларускай і ўкраінскай мовы абмежавана некалькімі школамі або асобнымі класамі. Дзяржаўная палітыка адукацыі відавочна не ўлічвае пажаданняў насельніцтва, бо разам з тым, што за рускую мову, згодна з вынікамі апытання 1995 г., выказалася 65,1 %, навучанне на беларускай мове палічылі мэтазгодным 53,4% (палескую падтрымалі толькі 5,9% удзельнікаў апытання) (Дарашэвіч Э. Факты - рэч упартая // Літаратура і мастацтва, № 40, 1995). Яшчэ ў савсцкі перыяд Брэст развіваўся як вузаўскі горад, дзе амаль усе навуковыя дысцыпліны выкладаліся на рускай мове, і толькі некалькі гуманітарных прадметаў на беларускай мове. Палескі рух запатрабаваў стварэння так званага нацыянальнага «яцвяжскага» універсітэта і «яцвяжскага» даследча-адукацыйнага цэнтра накшталт Акадэміі навук. Але дасюль выкарыстанне палескай мовы абмяжоўваецца некалькімі гуманітарнымі навуковымі дысцыплінамі, такімі. як філалогія. гісторыя і этнаграфія. Прэса, таксама як і лакальныя перадачы радыё ў Брэсце і Пінску, выкарыстоўвае рускую мову. Па меркаваннях дзеячаў палескага руху, створаная імі мова абавязкова павінна выкарыстоўвацца і ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. У Брэсцкіх тэатрах спектаклі адбываюцца пераважна на рускай мове.
На Заходнім Палессі, сацыяльна і рэлігійна кансерватыўным, руская праваслаўная царква з'яўляецца найвялікшай рэлігійнай супольнасцю, якая здаўна ўжывае ў якасці літургічнай мовы царкоўнаславянскую, але ў казаннях, навучанні, унутрыцаркоўным адміністрацыйным ужытку выкарыстоўвае рускую мову. Розныя неапратэстанцкія цэрквы (евангелісты, баптысты, адвентысты), якія рэпрэзентуюць на тэрыторыі Заходняга Палесся другую па колькасці канфесію, выкарыстоўваюць у набажэнстве, рэлігійным друку і адміністрацыйным ужытку амаль выключна рускую мову. Рымска-каталіцкая царква, якая да апошняга часу мела нязначны ўплыў на Заходнім Палессі, з 1990-х гадоў відавочна пачала працаваць на карысць паланізацыі палескіх католікаў. Звязаная з Рымам грэка-каталіцкая царква засталася і пасля найноўшага беларускага адраджэння хутчэй за ўсе псрыфсрыйнай з'явай.
6. Высновы.
Гуманітарныя навуковыя дысцыпліны, такія як мовазнаўства, гісторыяграфія і этнаграфія, з прычыны сваіх розных навуковых падыходаў і метадаў адносна Заходняга Палесся прыходзяць да супрацьлеглых вынікаў даследавання. У мовазнаўчай славістыцы заходнепалескія гаворкі не прымаюцца за самастойную ўсходнеславянскую мову з прычыны пераважных канвергенцый з украінскімі гаворкамі і ўкраінскай літаратурнай мовай, нягледзячы на тое, што значная частка палешукоў лічыць палескую мову роднай. Ранейшыя шматлікія варыянты білінгвізма і мультылінгвізма жыхароў Заходняга Палесся амаль цалкам заменены ў цяперашні час палеска-рускім білінгвізмам, які пазней, магчыма, мог бы перайсці ў рускае аднамоўе, у выніку таго, што не толькі суседнія славянскія літаратурныя мовы (польская, украінская, беларуская), веданне якіх было распаўсюджана на Заходнім Палессі, але таксама і заходнепалескія гаворкі функцыянальна ўсё больш замяняюцца рускай мовай.
Палеская пісьмовая мова ў заходняй славістыцы ўспрымаецца як адна з 13 славянскіх літаратурных мікрамоў. Спроба ўвядзення палескай мовы як афіцыйнай у аўтаномным рэгіёне Заходняга Палесся відавочна не ўдавалася з прычыны недастатковай функцыянальнасці і ўнармаванасці мовы. Перспектывы палескай літаратурнай мовы на сённяшні дзень падаюцца досыць неакрэсленымі. Яе лёс будзе залежаць у першую чаргу ад дзяржаўнай моўнай і нацыянальнай палітыкі, а таксама ад палітычнай волі і свядомасці насельніцтва Заходняга Палесся.
У працы аналізуецца навукова-даследчая дзейнасць такіх замежных беларусістаў, як Э. Смулкова, Г. Бідэр, А. Золтан, К. Гутшміт, Л. Пісарэк
12 10 2014
13 стр.
Мова – це найважливіший, універсальний засіб спілкування, організації та координації всіх видів суспільної діяльності: галузі виробництва, побуту, обслуговування, культури, освіти,
15 09 2014
5 стр.
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок
12 10 2014
6 стр.
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Тиша була напоєна всякими звуками: і дзвінкою піснею жайворонка, і дзижчанням польових мух, і тихим мелодійним шелестінням стиглого жита
13 09 2014
1 стр.
Мова – втілення думки. Що багатша думка, то багатша мова. Любімо її, вивчаймо її, розвиваймо її! Борімося за красу мови, за правильність мови, за приступність мови, за багатство мо
12 10 2014
1 стр.
Всесвітня павутина складається з веб-сторінок, які створено у форматі html (HyperТext Markup Language, «мова розмітки гіпертексту»). Html це фундаментальна, базова технологія Інтер
02 10 2014
1 стр.
Каменотес. Розшумовуйся, зелений дубе
09 09 2014
1 стр.