Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1страница 2страница 3


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”

У.А. БОБРЫК, Н.П. ЦІМАШЭНКА


СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Заданні да выканання лабараторных работ

па раздзелу “Сінтаксіс” для студэнтаў

спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія»


Гомель

УА”ГДУ імя Ф.Скарыны”

2009

УДК 811.161.3-56 (075.8)

ББК 81.411.3-923.22

Б 727
Рэцэнзенты:

кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Бобрык, У.А.




Б 727

Сучасная беларуская мова: заданні да выканання лабараторных работ па раздзелу “Сінтаксіс” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / У.А. Бобрык, Н.П. Цімашэнка; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009. – 54 с.

Заданні да выканання лабараторных работ ахопліваюць асноўныя тэмы сінтаксісу: “Словазлучэнне”, “Просты двухсастаўны сказ”, “Просты аднасастаўны сказ”, “Галоўныя члены сказа”, “Даданыя члены сказа”, “Просты ўскладнены сказ”, “Складаны сказ”. Прызначаны для студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.

УДК 811.161.3-56 (075.8)

ББК 81.411.3-923.22

© Бобрык У.А., Цімашэнка Н.П., 2009

© Установа адукацыі “Гомельскі

дзяржаўны універсітэт імя

Ф.Скарыны”, 2009



ЗМЕСТ
Уводзіны................................................................................................4
Заданні для выканання

Лабараторная работа № 1. Словазлучэнне….....................................5


Лабараторная работа № 2. Галоўныя члены сказа…………….…...9
Лабараторная работа № 3. Аднародныя члены сказа…………......12
Лабараторная работа № 4. Аднасастаўныя сказы…………………15
Лабараторная работа № 5. Няпоўныя сказы.………………………20
Лабараторная работа № 6. Складаназлучаныя сказы……………..25
Лабараторная работа № 7. Складаназалежныя сказы………...…..30
Лабараторная работа № 8. Бяззлучнікавыя складаныя сказы…....34
Лабараторная работа № 9. Складаныя сказы

камбінаванай будовы……………………………………………….37


Схема разбору словазлучэння...........................................................41
Схема разбору простага сказа...........................................................42
Схема разбору складанага сказа.......................................................43
Узоры разбораў……………...............................................................44
Літаратура...........................................................................................50
Прыкладны пералік пытанняў да экзамену па дысцыпліне

“Сучасная беларуская мова” па раздзелу “Сінтаксіс”...................53



УВОДЗІНЫ
Лабараторныя работы – адна з форм самастойная працы студэнта, абавязковы кампанент вучэбных планаў філалагічнага факультэта вышэйшай навучальнай установы. Мэта напісання лабараторнай работы – засвоіць і ўдасканаліць тэарэтычныя веды па пэўнай дысцыпліне, выявіць уменне выкарыстоўваць набытыя веды на практыцы.

Задачы вывучэння курса беларускай мовы для студэнтаў дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” – дапамагчы студэнтам авалодаць нацыянальнай мовай беларускага народа, выпрацаваць маўленчыя навыкі, засвоіць асноўныя тэарэтычныя і практычныя пытанні па сінтаксісе, павысіць пісьменнасць і культуру мовы, развіць здольнасць самастойна даследаваць шматлікія моўныя з’явы.

У сувязі з гэтымі задачамі ў працэсе навучання беларускай мове студэнт-філолаг павінен засвоіць тэарэтычныя пытанні сінтаксісу як вучэння аб словазлучэннях і сказах, іх структуры і тыпах, навучыцца выкарыстоўваць атрыманыя веды для рашэння пэўнай лінгвістычнай задачы, класіфікаваць моўны матэрыял, аналізаваць словазлучэнні і сказы і г.д.

Лабараторная работа прысвечана аналізу сінтаксічнага ладу сучаснай беларускай мовы. Асноўная ўвага надаецца разгляду тыпаў словазлучэння, характарыстыцы сказа па ўсіх яго кваліфікацыйных прыметах: па мэце выказвання, па эмацыянальнай афарбоўцы, па колькасці граматычных частак, па характару прэдыкатыўнай асновы, па наяўнасці або адсутнасці даданых членаў сказа, па ступені паўнаты, неабходнай для дадзенай стуктуры сказа, па наяўнасці або адсутнасці кампанетаў, якія ўскладняюць сказ.

Перш чым выконваць працу, студэнт-філолаг павінен дэталёва пазнаёміцца з заданнямі, схемамі разбораў, метадычнымі парадамі, вывучыць адпаведную літаратуру. Толькі пасля гэтага ён можа прыступіць да выканання заданняў.

Заданні ў лабараторнай рабоце, прадстаўленыя ў некалькіх варыянтах, адзіныя для ўсіх студэнтаў.

Заданні да лабараторных работ ахопліваюць асноўныя тэмы сінтаксісу: “Словазлучэнне”, “Просты двухсастаўны сказ”, “Просты аднасастаўны сказ”, “Галоўныя члены сказа”, “Даданыя члены сказа”, “Аднародны члены сказа”, “Адасобленыя члены сказа”, “Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі”, “Складаны сказ”. Прызначаны для студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.

ЗАДАННІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ
Лабараторная работа 1

Словазлучэнне
Варыянт 1
1 Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Чытаць апавяданне, вучань чытае, чытаць і думаць, чытаць пра нашы поспехі, буду чытаць, за лесам, настаўнік і вучань, на працягу лета, давайце праспяваем, трыста дваццаць пяты; не багата, але ў дастатку; трава, скошаная бацькам.


2 Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі.

Медаль, сабака, БелТА, смелы, здзівіць, модна, двое, закаханы.


3 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Жаданне змагацца, паехаць у Старае Сяло, штосьці цікавае, нехта з настаўнікаў, дом з дрэва, расказваць унуку, высока ўзлятае, пісаць вершы.


4 Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях.

1. Палонны стрымана крыкнуў ад болю, закрыўся рукамі і адступіўся ў сценку сваіх (Я.Брыль). 2. Тую песню дзяўчаты спявалі на раённым аглядзе самадзейнасці (Р.Сабаленка). 3. Высоцкі памятае гэта з пазалеташняй восені (А.Кулакоўскі).


5 Перакласці на беларускую мову. Адзначыць асаблівасці рускіх і беларускіх словазлучэнняў.

Два круглых стола, благодарю родителей, послать за братом, шутить над ним, грустить о сыне, ходить по комнатам, больной гриппом, жениться на ней.


6 Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Тоні было няёмка за свой страх, яна смяялася над сабой. 2. Узяўшы рэцэпт, Саша падзякавала Веру Ігнатаўну... 3. Устала і Агута. Нібы не сваімі нагамі ішла яна па разрытым бульбянішчу.


Варыянт 2
1 Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Пісаць вершы, пісаць і маляваць, каля хаты, няхай пішуць, зялёны луг, пасадзілі сад, сто сорак пяць, хлопчык піша, самы высокі, чатыры ці шэсць; кніга, напісаная сябрам; дурань дурнем.


2 Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі.

Пень, стэп, таксі, журы, цвёрды, паспешліва, нехта, бурліць.


3 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Адчуваць на сёмым небе, лапы ялін, шмат дзяцей, яе кніга, празрыстая вада, дом з блокаў, жаданне падабацца, выконваць практыкаванне.


4 Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях.

1. Ад ветру ён [жолуд] увосень трапятаў паміж лістоў пакручаных і шэрых (С.Грахоўскі). 2. Вясёлкаю ўспыхнулі кавалачкі чырвонай, сіняй, зялёнай матэрыі (Л.Арабей). 3. Прамень сонца паволі падбіраўся да Ларысавай канапкі (Л.Арабей).


5 Перакласці на беларускую мову. Адзначыць асаблівасці рускіх і беларускіх словазлучэнняў.

Простите меня, поехать за грибами, по дорогам войны, больной тифом, дом в девять этажей, веселее других, четыре могучих дуба, идти по городу.


6 Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Два томікі як два чырвоных святы. 2. Выбачай мяне, што так атрымалася, я не хацеў гэтага, шчыра табе кажу. 3. Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.


Варыянт 3
1 Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Рашаць задачу, вучань рашае, буду рашаць, рашаць і запісваць, самы цяжкі, на працягу года, вырашаць важныя праблемы, каля дошкі, амаль добра, зімой або летам, няхай пішуць; дзяўчынка, напалоханая сабакам.


2 Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі.

Палын, купэ, захапляцца, чыста, прыгожы, крыўдна, рукапіс, смяяцца.


3 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Спаць трывожным сном, змагацца з ворагам, дабрацца да хаты, жаданне паспець, вельмі лёгка, нешта добрае, прыгожы чалавек, вучыць правіла.


4 Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях.

1. Усім голлем дрыжыць маладая бярозка ад жуды, ад бяды (А.Бялевіч). 2. Адлятаюць ад нас жураўлі з лістападам, з сухімі вятрамі (А.Пысін). 3. Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка, за гузік шар зямны кручу (П.Панчанка).


5 Перакласці на беларускую мову. Адзначыць асаблівасці рускіх і беларускіх словазлучэнняў.

Три долгих года, извините меня, идти за водой, смеяться над собой, моложе его, послать по адресу, похожий на мать, ездить по полям колхоза.


6 Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. За лясамі, за гарамі зашумеў Дняпро шырокі, над крутымі берагамі тры дубы стаяць высокіх. 2. Больш дзесяці год Вера займаецца спортам мужных і бясстрашных. 3. А вы мяне выбачайце, што да гэтага часу не зайшоў да вас.


Варыянт 4
1 Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Касіць траву, бліз лесу, касіць і сушыць, будзем касіць, было зроблена, гаварыць аб будучым вёскі, калгаснікі косяць, я і бацька, дзень за днём, самы высокі, сорак дзевяць; вочы, напоўненыя смуткам.


2 Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі.

Пыл, меню, рагу, разумны, перамагчы, моцна, адзін, хтосьці.


3 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Чалавек сярэдніх гадоў, бераг ракі, зрабіць своечасова, шырокая рака, пахла яблыкамі, спускацца з гары, пісаць апавяданне, паехаў вучыцца.


4 Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях.

1. І тут ад жалю і журбы голас яе задрыжаў, надламаўся (М.Ракітны). 2. Адгрымелі ў прасторы громы навальніц, зноў я чую песні птушак, спеў жывых крыніц (А.Русак). 3. Блакітнае неба адлюстроўваецца ў вадзе (В.Вольскі).


5 Перакласці на беларускую мову. Адзначыць асаблівасці рускіх і беларускіх словазлучэнняў.

Три раза, пошёл за маслом, поближе к воде, раньше всех, не хуже людей, слышал своими ушами, два раза в неделю, поехать к сестре.


6 Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Аб’ём механізаваных работ павялічыўся ў два з палавінай раза. 2. За гэта яго ў свой час любілі і жартавалі над ім, але ён не заставаўся ў даўгу. 3. Як жа яна магла дазволіць, каб Анатоль ажаніўся на гэтай спешчанай дзяўчыне?



Лабараторная работа 2

Галоўныя члены сказа
Варыянт 1
1 Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх тып паводле структуры. Указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.

1. Усё прымоўкла, усё хаваецца ад гарачага сонца (Я.Колас). 2. Я чуў гэту казку калісьці даўно. Нямала іх ходзіць па свеце (П.Глебка). 3. Кожны з нас адказны за лёс краіны (ЛіМ). 4. Абодва многа чыталі і сярод раённых работнікаў лічыліся эрудытамі, кнігалюбамі (І.Шамякін). 5. Надзя з сяброўкай сядзела на лавачцы каля сваёй хаты (І.Шамякін). 6. Адзін з воінаў звярнуўся да грамадзян (П.Галавач). 7. Мужчыны няёмка маўчалі, і большасць з іх паглядала ўжо на вуліцу – чаму не ідуць тыя, каго яны чакалі (М.Ракітны).


2 Падкрэсліць выказнікі, вызначыць іх тып паводле структуры і марфалагічнага выражэння.

1. Сонца днём распускае там косы свае, ночкай зоры глядзяць залатыя (Я.Купала). 2. Скрыпка кудысьці клікала-звала... (З.Бядуля). 3. Пакой даволі прасторны і светлы (А.Бачыла). 4. Ніхто каб ніколі не меў на вас злосці... (А.Русак). 5. Дзень ішоў пагодны (І.Мележ) 6. Дзядзька Марцін быў яшчэ не стары чалавек (Я.Колас). 7. Начны зімовы холад пачынаў прабіраць дзеда Талаша (Я.Колас).


3 Расставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць граматычныя асновы. Зрабіць поўную характарыстыку сказаў. Вызначыць від сінтаксічнай сувязі і характар сэнсавых адносін паміж кампанентамі ў падкрэсленых словазлучэннях.
1. На ўзгорку быццам партызаны пяць сосен вартаю стаяць (Я.Брыль). 2. Паклонам першым і паклонам сотым п’янеючы без хмелю пакрысе я кланяцца гатоў пчаліным сотам мядовай іх спакуслівай красе (П.Макаль). 3. Люблю лугі квяцістыя за полем шумны гай палеткі каласістыя цябе мой родны край (А.Русак).
Варыянт 2
1 Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх тып паводле структуры. Указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.

1. Дарога раздвоілася. Адна павяла да возера, другая да санаторыя (В.Вольскі). 2. Кожны з гэтых дубоў меў не адну сотню гадоў (К.Чорны). 3. Дзве бярозы шумяць пад акном (А.Астрэйка). 4. Некалькі эшалонаў стаяла на рэйках (К.Чорны). 5. Многа год таму назад я тут са Сцяпанам збіраў грыбы (К.Чорны). 6. Найлепшы наш памочнік – дабрата (У.Калеснік). 7. З незвычайнай яскравасцю паўставала перад ёй даўняе, перажытае (А.Пальчэўскі).


2 Падкрэсліць выказнікі, вызначыць іх тып паводле структуры і марфалагічнага выражэння.

1. А снег усё сыпаў і сыпаў (Я.Колас). 2. Доўга прасіў Андрэй ляснічага, але пан быў цвёрды і стаяў на сваім (Я.Колас). 3. Лабановіч мусіў прызнацца, што такіх смачных грыбоў ён не еў ніколі (Я.Колас). 4. Кусты лазы, як стада на папасе, раскіданы прыгожа за ракой (Я.Колас). 5. Ноч была светлая, месячная (І.Шамякін). 6. Мы любім у працы ўсе завіхацца, у поўдзень гарачы вясёлцы ўсміхацца (Я.Пушча). 7. Дзень выдаўся сапраўды летні (Р.Сабаленка).


3 Расставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць граматычныя асновы. Зрабіць поўную характарыстыку сказаў. Вызначыць від сінтаксічнай сувязі і характар сэнсавых адносін паміж кампанентамі ў падкрэсленых словазлучэннях.

1. Хата была на шчасце ўжо абжытая (П.Пестрак) 2. Песняй вясны лебядзінаю скінуўшы зімнія чары шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам (Я.Купала). 3. Шчыра кажучы я толькі лічуся брыгадзірам (А.Асіпенка).


Варыянт 3
1 Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх тып паводле структуры. Указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.

1. У вялікім пакоі сабралася шмат людзей (В.Вольскі). 2. Зачуўшы татаў ход знаёмы, малыя з хаты высыпалі, за брамай бацьку сустракалі (Я.Колас). 3. Хтосьці падаў прамоўцу невялічкі чырвоны сцяг. Ён яго высока падняў над галавою (С.Грахоўскі). 4. Следам за першым буслам праляцеў і другі, трымаючы ў дзюбе шматок сена (В.Вольскі). 5. Але ўсё ж гэта вялікае шчасце – быць маці (І.Шамякін). 6. Абодва пасажыры некаторы час сядзелі моўчкі і, як гэта бывае, непрыкметна аглядалі адзін другога (П.Пестрак). 7. Але ніхто з дзяцей не любіў так бор з яго ваколіцамі, як Алёшка (А.Якімовіч).


2 Падкрэсліць выказнікі, вызначыць іх тып паводле структуры і марфалагічнага выражэння.

1. Грымяць, грымяць святочныя салюты... (П.Панчанка). 2. І асілкі-грабы ў роздуме глыбокім (Я.Пушча). 3. Дзень прыйшоў ціхі і светлы (К.Чорны). 4. Кожную ночку на зорку дзівіцца я буду ў далёкім краю (М.Багдановіч). 5. Мы павінны зрабіць, што вякамі было недароблена, нават песні злажыць, якіх свет не складаў (Я.Брыль). 6. Хлопчык з нямецкай блакады быў вырвацца рады (А.Куляшоў). 7. Раніцай неба было без адной хмурынкі (І.Мележ).


3 Расставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць граматычныя асновы. Зрабіць поўную характарыстыку сказаў. Вызначыць від сінтаксічнай сувязі і характар сэнсавых адносін паміж кампанентамі ў падкрэсленых словазлучэннях.

1. Люблю свой край зялёны і спакойны (Г.Бураўкін). 2. Цагляныя сцены станцыі асветленыя вогнішчам выглядалі на фоне белага снегу як быццам казачныя (Я.Брыль). 3. Думаючы ўспамінаючы абмінаючы сустрэчных Андрэй прыйшоў на плошчу (С.Грахоўскі).


Варыянт 4
1 Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх тып паводле структуры. Указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.

1. Ідзе вясна. Мінае год за годам. Нямала намі пройдзена дарог (П.Прыходзька). 2. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом і займаў цэнтральнае месца (Я.Колас). 3. Лён дацвітае сваім блакітна-дробненькім цветам, які каля дарогі шчодра асыпаўся на пясок (Я.Брыль). 4. Шумела возера разам з лесам ва ўсе поры года, а асабліва ўвосень (П.Пестрак). 5. Душа паэта – плач і смех! (М.Танк). 6. Адны былі расстраляны, другія вывезены ў Германію, трэція загінулі ў часе шматлікіх бамбёжак (М.Лынькоў). 7. З поўначы крыху паспакайнела, і Міколка з дзедам моцна заснулі пад яловым дахам (М.Лынькоў).


2 Падкрэсліць выказнікі, вызначыць іх тып паводле структуры і марфалагічнага выражэння.

1. Нашы вокны без фіранак (Я.Пушча). 2. Пушыста ўецца-сцелецца густая дзераза (А.Александровіч). 3. Міхась быў чалавек вясёлы (Я.Колас). 4. Я прыходжу паслухаць світальную мудрасць дубровы (П.Макаль). 5. Добрым людзям служыць век я рады (Я.Непачаловіч). 6. Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая (М.Лынькоў). 7. Ідзе Ігнась шчаслівы, і ўсё цяплей на сэрцы юнаковым (А.Бялевіч).


3 Расставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць граматычныя асновы. Зрабіць поўную характарыстыку сказаў. Вызначыць від сінтаксічнай сувязі і характар сэнсавых адносін паміж кампанентамі ў падкрэсленых словазлучэннях.

1. Непадалёку віднеўся сіні як бы ахутаны дымам лес (К.Чорны). 2. Павітаўшыся з усімі Лабановіч сеў у больш спакойным месцы і стаў прыглядацца да гасцей (Я.Колас). 3. Дняпро ў гэтым месцы быў просты як страла і як страла імчаўся паміж берагамі высокім і нізкім (У.Караткевіч).


Лабараторная работа 3

Аднародныя члены сказа
Варыянт 1
1 Спісаць, паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку. Падкрэсліць аднародныя члены сказа, вызначыць спосаб іх выражэння.

1. Вечна я ўдзячны жытняму хлебу чыстай вадзе з невялічкай крыніцы лесу зялёнаму сіняму небу светлай рачулцы што ў полі бруіцца… (П.Броўка). 2. Усё сваё жыццё маці працавала ў калгасе касіла жала палола кароў даіла даглядала цялят (Б.Сачанка). 3. Рэдка парушае цішыню крык прадаўцоў садавіны грукат колаў альбо рык жывёлы (Э.Самуйлёнак). 4. На елачцы дрозд прымасціўся і высвіствае свае песні (Я.Колас). 5. Звон жалеза стук малаткоў шоргат і скрогат гул і трэск усё злівалася ў адзін гук заводскай працы (К.Чорны). 6. Яны адчувалі сябе шчаслівымі дзеці іх раслі гадаваліся дужэлі і былі разумныя (Я.Колас). 7. Дні трывог страху і непакою пачаліся для дзеда Талаша (Я.Колас). 8. Ішоў і ног не адчуваў пад сабой ад радасці ад душэўнага ўзрушання (М.Лынькоў). 9. Усю ноч ад рэчкі і на Нёман ушыр уздоўж нясецца гоман няўцямны сцішаны і таемны і разам страшны і прыемны (Я.Колас).


2 Скласці па два сказы з аднароднымі і неаднароднымі азначэннямі. Растлумачыць умовы іх аднароднасці і неаднароднасці.
3 Спісаць сказ. Падкрэсліць члены сказа. Даць поўную характарыстыку аднародным членам сказа (сінтаксічная функцыя, спосаб іх выражэння, як злучаны паміж сабой, значэнне злучнікаў, характар адносін, абагульняльныя словы).

Наш край нарачанскі, край сініх азёраў, шляхоў партызанскіх і слаўных падзей, бароў меднастволых, жытнёвых прастораў, свабодалюбівых, працоўных людзей (М.Танк).


Варыянт 2
1 Спісаць, паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку. Падкрэсліць аднародныя члены сказа, вызначыць спосаб іх выражэння.

1. Усё нас хвалюе гамонка вятроў абрысы скалы таямнічай і зоры і мора ў агнях караблёў усё што Радзімаю клічам (П.Броўка). 2. Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў на кожную новую асобу (Я.Колас). 3. Несла ўсімі пахамі лясной восені прэлым лісцем жалудамі журавінамі сухімі травамі (І.Шамякін). 4. Андрэй не стрымаўся хоць даваў сабе абяцанне не дакучаць больш просьбамі (У.Шахавец). 5. Сінява вады свежы вецер своеасаблівыя пахі рыбы перапрэлых водарасляў усё было прыгожае незвычайнае (М.Гамолка). 6. Лета было сонечнае і спякотнае (Я.Маўр). 7. І бацька бровы пасуе кільчак чысцейшы адзявае ідзе на двор для павітання і для пачэснага спаткання (Я.Колас). 8. Легла ўсё на сэрцы блізка колас буйны і тугі і ўсмешка і калыска і асеннія стагі (П.Панчанка). 9. Сляды цягнуцца ланцужком таму што ваўкі ідуць па снезе адзін за адным нага ў нагу след у след (В.Вольскі).


2 Скласці па два сказы з аднароднымі і неаднароднымі азначэннямі. Растлумачыць умовы іх аднароднасці і неаднароднасці.
3 Спісаць сказ. Падкрэсліць члены сказа. Даць поўную характарыстыку аднародным членам сказа (сінтаксічная функцыя, спосаб іх выражэння, як злучаны паміж сабой, значэнне злучнікаў, характар адносін, абагульняльныя словы).

Сасновы бор чаргуецца з дубровай, з бярозавым гаем, з грабным лесам, з ліставымі змешанымі пералескамі, у якіх растуць разам і ясень, і вольха, і рабіна, і чаромха, і арэшнік (В.Вольскі).


Варыянт 3
1 Спісаць, паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку. Падкрэсліць аднародныя члены сказа, вызначыць спосаб іх выражэння.

1. Напэўна ўжо матчына доля такая сыноў гадаваць выпраўляць у дарогу (С.Грахоўскі). 2. Хараства такога ў свеце не было не будзе (Я.Колас). 3. За сумленную работу ў вёсцы і ў сталіцы ёсць у нас і хлеб і боты і чыстыя святліцы (К.Чорны). 4. Патрэбны жывыя людзі а не порах (К.Чорны). 5. Касцы ідуць то чарадою то шнурам цягнуць грамадою то паасобку то па пары ідуць касцы ідуць як хмары (Я.Колас). 6. Дзеда непакоіла думка аб доме аб Панасе (Я.Колас). 7. Пад Рагачовым у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў (І.Мележ). 8. І кмінам і смажанай рыбай і ветрам падула з гары (А.Куляшоў). 9. Звініць лістапад залатымі дажджамі лятуць журавы над палямі лясамі над Прыпяццю сіняй (П.Панчанка).


2 Скласці па два сказы з аднароднымі і неаднароднымі азначэннямі. Растлумачыць умовы іх аднароднасці і неаднароднасці.
3 Спісаць сказ. Падкрэсліць члены сказа. Даць поўную характарыстыку аднародным членам сказа (сінтаксічная функцыя, спосаб іх выражэння, як злучаны паміж сабой, значэнне злучнікаў, характар адносін, абагульняльныя словы).

З калгасных вёсак, з роднай хаты, парой юнацкае красы не ў панскі двор прыйшлі дзяўчаты, а ў завадскія карпусы (А.Пысін).


Варыянт 4
1 Спісаць, паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку. Падкрэсліць аднародныя члены сказа, вызначыць спосаб іх выражэння.

1. Чутно ўсюды дыханне вясны па сініх далях на палях на дрэвах што вартуюць шлях (Я.Колас). 2. Люблю лугі квяцістыя за полем шумны гай палеткі каласістыя цябе мой родны край (А.Русак). 3. Так мог бы зрабіць хто-небудзь іншы а не Алесь Крупеньчык (У.Шахавец). 4. Ён стаў пчаляром садаводам і агароднікам (К.Чорны). 5. Пасля дзеда Талаша выступаў чалавек з сякераю за поясам немалады сутулаваты з даўно нябрытым тварам (Я.Колас). 6. На паляне засталіся бяроза і два кусцікі крушыны (П.Пестрак). 7. Дзяўчаты не вытрымлівалі і дружна пырскалі смехам (М.Лобан). 8. Кірпаты шыракаваты на канцы і трохі задзёрты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз (Я.Колас). 9. Так лёгка і хораша спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы (Я.Брыль).


2 Скласці па два сказы з аднароднымі і неаднароднымі азначэннямі. Растлумачыць умовы іх аднароднасці і неаднароднасці.
3 Спісаць сказ. Падкрэсліць члены сказа. Даць поўную характарыстыку аднародным членам сказа (сінтаксічная функцыя, спосаб іх выражэння, як злучаны паміж сабой, значэнне злучнікаў, характар адносін, абагульняльныя словы).

Жывёлагадоўчы комплекс: дом жывёлавода, хлявы, сянажныя вежы, завод па выпрацоўцы грануляваных кармоў – раскінуўся між двух пагоркаў (А.Асіпенка).


Лабараторная работа 4

Аднасастаўныя сказы
Варыянт 1
1 Выпісаць з тэксту аднасастаўныя сказы. Вызначыць іх тып, ахарактарызаваць семантыку, марфалагічнае афармленне галоўнага члена і іншыя прыметы (ступень і характар развітасці, ужыванне ў складзе складанага сказа і г.д.). Часткі складанага сказа ўмоўна разглядаць як простыя сказы.

Марозны, ясны адвячорак. Алесь кленчыць на лаве перад акном і праз наледзь глядзіць на цудоўнае неба на захадзе. Барвовае, і сіняе, і залатое. І сумна ад яго – яшчэ, здаецца, больш... Малы ўпіраецца лбом у шыбу і адчувае спакваля, як ціхенька казычуцца рагі ад холаду, што растае пад гарачым.

– Што ты робіш, дурненькі? Прастудзішся яшчэ больш, - кажа маці з-за прасніцы.

Алесь трэ пальцам там, дзе адтала. Рыгу, рыгу, рыгу!.. – рыпіць мокрае шкло.

– Што ты робіш? Прадушыш акно!..


  • Ы-ы, нічога не можна...

  • Тата ўжо хутка прыйдзе.

Паміж акном і плотам – голы вішняк. Гоп! – на галінках прыселі дзве птушкі. Не вераб’і, а сініцы, бо ў іх зялёныя спінкі, волле жоўтае, а галоўкі чорныя з белымі шчокамі. “Ці-сік, ці-сік!” – снуюць яны то ўверх, то ўніз па галінках, карычневых нават. А потым – гоп! – і яшчэ адна птушка. Чырвоная, пузатая, – снягір!.. сеў на галінку – цепла-чырвоны, небліскучы ёлачны шарык (Я.Брыль).
2 Выпісаць дзеяслоўныя формы, якія могуць быць галоўным членам: а) пэўна-асабовага сказа; б) няпэўна-асабовага сказа. Скласці сказы, вызначыць іх семантыку.

Пішу, пішаш, піша, пішам, пішаце, пішуць, пісаў, пісалі, пісаў бы, пішыце.


3 Назваць формы дзеясловаў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў аднасастаўных сказах. Вызначыць граматычнае значэнне сказаў (мадальныя і часавыя значэнні).

1. Сустракаюць чалавека па адзенню, а праводзяць па розуму. (Прыказка) 2. Не шукай ветру ў полі. (Я.Колас) 3. Не з’ясі, не зносіш – больш застанецца (Я.Брыль).


4 Вызначыць сінтаксічную функцыю інфінітыва. Указаць інфінітыўныя сказы. Вызначыць іх разнавіднасці ў залежнасці ад структуры, мадальных і экспрэсіўных значэнняў.

1. Нікому дружбы нашай не парушыць! (П.Панчанка) 2. Без працы жыць – толькі неба капціць (Прыказка). 3. Спаць можна лажыцца і не вячэраўшы (К.Чорны). 4. І раптам ён павярнуўся да ўзвода: ”Падрыхтавацца да атакі!” (В.Быкаў).


5 Вызначыць сінтаксічную функцыю намінатыва. Указаць, аднасастаўны ці двухсастаўны, поўны ці няпоўны сказ.

1. Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог (М.Багдановіч). 2. Зноў вясна (Я.Брыль). 3. Новы дом, агарожа. На сцены ўзбіраецца хмель (П.Панчанка). 4. Змрок – густы, халодны, непрывычны (Я.Колас).




следующая страница>


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” У. А. Бобрык, Н. П. Цімашэнка сучасная беларуская мова заданні да выканання лабараторных работ

Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

682.08kb.

25 12 2014
3 стр.


Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

641.67kb.

25 12 2014
4 стр.


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак фалькларыстыка практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці

Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага дапаможніка и адрасаваны студэнтам спеціяльнасці

1548.81kb.

16 12 2014
24 стр.


Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"

Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар

2904.3kb.

14 10 2014
18 стр.


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны

Слова ў гэтай парадыгме зносін займае важнейшае месца. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педа

2863.49kb.

15 10 2014
16 стр.


Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі І радыёэлектронікі

Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок

1040.5kb.

12 10 2014
6 стр.


Гушчынскі Ігар Генадзьевіч роля судовых устаноў у палітычным жыцці І сацыяльна-эканамічным развіцці беларусі

Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

399.83kb.

15 10 2014
3 стр.


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў Беларуская бібліятэчная

Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

514.09kb.

08 10 2014
2 стр.