Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1страница 2страница 3

Варыянт 2



1 Выпісаць з тэксту аднасастаўныя сказы. Вызначыць іх тып, ахарактарызаваць семантыку, марфалагічнае афармленне галоўнага члена і іншыя прыметы (ступень і характар развітасці, ужыванне ў складзе складанага сказа і г.д.). Часткі складанага сказа ўмоўна разглядаць як простыя сказы.

Світае... За кратамі, паміж веццем дзвух бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, калоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца.

Алесь прыўзняўся, заўважыў, што фортачка прычынілася, піхнуў яе на двор, і на яго расхрыстаныя грудзі ціха дыханула прахалодай. Павярнуўся наўзнак.

“Трэба заснуць і мне”, – шапнуў ён у душы, без слоў. Палажыўшы на грудзі далоні. Пад імі спакваля адчулася цяпло і маладое, упартае тахканне сэрца. Масток яшчэ ўсё ные ад прыклада...

І так жа хочацца, каб хтосьці пагладзіў цябе па чупрыне, па лобе гарачым... Яна, твая яна!.. Тая, што жыве яшчэ толькі ў марах, пакуль невядомая, толькі жаданая. Каб прыйшла яна з роднага свету, наблізіла вочы да тваіх вачэй, заглянула ў душу, прыпала да губ тваіх цеплыней...

“Будзе, будзе яшчэ і свабода, і шчасце...” – думаў Алесь і яшчэ раз шапнуў, цяпер ужо так, што сам з усмешкай пачуў свае словы:

– Трэба ж заснуць і мне.

Аднак доўга яшчэ не мог (Я.Брыль).


2 Выпісаць дзеяслоўныя формы, якія могуць быць галоўным членам: а) пэўна-асабовага сказа; б) няпэўна-асабовага сказа. Скласці сказы, вызначыць іх семантыку.

Гавару, гаворыш, гаворыць, гаворым, гаворыце, гавораць, гаварыў, гаварылі, гаварыў бы, гаварыце.


3 Назваць формы дзеясловаў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў аднасастаўных сказах. Вызначыць граматычнае значэнне сказаў (мадальныя і часавыя значэнні).

1. Рана ўстанеш – много зробіш (Прыказка). 2. Не шукай таго, чаго адрокся ўчора (П.Панчанка). 3. Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я.Купала).


4 Вызначыць сінтаксічную функцыю інфінітыва. Указаць інфінітыўныя сказы. Вызначыць іх разнавіднасці ў залежнасці ад структуры, мадальных і экспрэсіўных значэнняў.

1. Кроў звініць у парваных струн. Слухаць! Слухаць! Слухаць! (М.Танк) 2. Нельга без суда распраўляцца, – нават з нягоднікамі (І.Мележ). 3. “Табе статкам авечак камандаваць, а не ўзводам”, – закрычаў камандзір роты (В.Быкаў). 4. Спаць зусім не хочацца (П.Панчанка).


5 Вызначыць сінтаксічную функцыю намінатыва. Указаць, аднасастаўны ці двухсастаўны, поўны ці няпоўны сказ.

1. Што за ноч! Што за ціш! Змоўклі травы, краскі (Я.Колас). 2. Трыццаты год. Гудзе-гамоніць веска (П.Панчанка). 3. Восень. Раніца. Вакзал (Р.Барадулін). 4. Сход. На сходзе, як звычайна, старшынёй таварыш Модзін (Я.Купала).



Варыянт 3



1 Выпісаць з тэксту аднасастаўныя сказы. Вызначыць іх тып, ахарактарызаваць семантыку, марфалагічнае афармленне галоўнага члена і іншыя прыметы (ступень і характар развітасці, ужыванне ў складзе складанага сказа і г.д.). Часткі складанага сказа ўмоўна разглядаць як простыя сказы.

Ціха было ў лесе.

Салаўя з нецярплівасцю чакалі хвілін дзесяць. Ен увайшоў павольна. Толькі што знялі калодкі з яго ног. Жмурыў вочы і засланяў іх рукою. Адсядзеўшы ў цёмнай каморпцы цэлы дзень яму цяжка было глядзець цяпер на яркае святло.

Ён быў у дзівацкім аксамітным шырокім адзенні з вышытымі залатымі салаўямі. На грудзях з рознакаляровых пацерак быў зроблены герб паноў Вашамірскіх. Высокі, стройны. У такой незвычайнай мантыі Салавей нагадваў сабою жраца невядомай рэлігіі, невядомых часоў. Бровы ў Салаўя былі грозна нахмураны. Вочы кідалі вакол сінія вострыя нажы. Чорны аксаміт убрання адцяняў яго бледны твар.

Госці атарапелі. Пану Вашамірскаму вельмі да сэрца было тое ўражанне, якое Салавей зрабіў на гасцей сваім выглядам. Пан усміхнуўся самазадаволена.

– А во зараз, шаноўзныя госці, пачуеце яго спевы!

Салавей не варухнуўся.

– Чаго маўчыш? – зачырванеўся пан ад злосці. – Можа ахрып?

Салавей строга зірнуў на пана Вашамірскага, ледзь разняў сцятыя губы і павольна працадзіў праз зубы:

– Не хачу быць панскім салаўем (З.Бядуля).


2 Выпісаць дзеяслоўныя формы, якія могуць быць галоўным членам: а) пэўна-асабовага сказа; б) няпэўна-асабовага сказа. Скласці сказы, вызначыць іх семантыку.

Запрашу, запросіш, запросіць, запрсім, запросіце, запросяць, запрасіў, запрасілі, запрасіў бы, запрасіце.


3 Назваць формы дзеясловаў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў аднасастаўных сказах. Вызначыць граматычнае значэнне сказаў (мадальныя і часавыя значэнні).

1. Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш (Прыказка). 2. Старыя робяць крыху інакш, па другому прынцыпу: болей рабі і меней гавары пра гэта (М.Лынькоў). 3. Жар шапкаю не носяць (Прыказка).


4 Вызначыць сінтаксічную функцыю інфінітыва. Указаць інфінітыўныя сказы. Вызначыць іх разнавіднасці ў залежнасці ад структуры, мадальных і экспрэсіўных значэнняў.

1. Не злічыць у небе ясных зорак, не злічыць у сэрцы ясных дум (М.Багдановіч). 2. Трэба прычакаць дня (К.Чорны). 3. Іншая справа паслухаць добры хор (Я.Колас). 4. Браць дзядзьку на адзін падрыў! (Я.Брыль).


5 Вызначыць сінтаксічную функцыю намінатыва. Указаць, аднасастаўны ці двухсастаўны, поўны ці няпоўны сказ.

1. Зіма. Снягі. Мароз. Завеі. Дарога звонкая, як сталь (П.Глебка). 2. Эх, шляхі, родныя шляхі! (Я.Колас) 3. Дождж у полі і холад... Імгла (М.Багдановіч). 4. Вячэрняя задумная хвіліна (П.Панчанка).


Варыянт 4
1 Выпісаць з тэксту аднасастаўныя сказы. Вызначыць іх тып, ахарактарызаваць семантыку, марфалагічнае афармленне галоўнага члена і іншыя прыметы (ступень і характар развітасці, ужыванне ў складзе складанага сказа і г.д.). Часткі складанага сказа ўмоўна разглядаць як простыя сказы.

Зажынаюць, па звычаю, толькі ў цотныя дні: у аўторак, чацвер і ў суботу.

Маці зажала ў чацвер пад вечар. Прынесла з поля і паставіла на покуце тонкі снапок, здаецца, яшчэ ўсё моцна нагрэтага поўднем калосся.

А на загоне засталіся начаваць лапінка свежага ржышча, дзве пасмы жыта, паложаныя накрыж, а па саламяным крыжы – лустачка хлеба з соллю.

Заўтра прыйдуць жанцы.

Алесь яшчэ не жанец, яго пакідаюць дамаўніком. Яму, праўда, ужо чатырнаццаць год, але маці, нягледзячы на схілак шостага дзесятка, яшчэ ўсё маладзіцца, лічыць яго малым. Дый дома трэба ж такі каго-небудзь пакінуць: і сад, і хата, і жывёла прыйде з пашы...

І вось яны – уранні – жнуць. Маці, Толя, іх парабак Іван і суседава дзеўка Марыля.

Жанчыны гнуцца ды разгінаюцца лёгка. Нават і мама. ”Абы толькі ногі мае не балелі так моцна...” Сярпы ў руках – што жывыя, шарк, шарк – і жменя. Падчэпіць сярпом пад каласы, уздыме цяжкую жменю перад вачыма, над нівай, і паложыць на перавясла. Яшчэ, яшчэ раз – і сноп. А за снапом другі, трэці, чацвёрты... Захочаш напіцца, азірнешся на збан у цянёчку пад снапамі, а ён ужо вунь дзе далёка!.. (Я.Брыль).


2 Выпісаць дзеяслоўныя формы, якія могуць быць галоўным членам: а) пэўна-асабовага сказа; б) няпэўна-асабовага сказа. Скласці сказы, вызначыць іх семантыку.

Даручаю, даручаеш, даручае, даручаем, даручаеце, даручаюць, даручаў, даручалі, даручаў бы, даручыце.


3 Назваць формы дзеясловаў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў аднасастаўных сказах. Вызначыць граматычнае значэнне сказаў (мадальныя і часавыя значэнні).

1. А з ячмянёў вары хоць піва (Я.Колас). 2. Менш паспіш – болей зробіш (Прыказка). 3. Салаўя песнямі не кормяць (Прыказка).



4 Вызначыць сінтаксічную функцыю інфінітыва. Указаць інфінітыўныя сказы. Вызначыць іх разнавіднасці ў залежнасці ад структуры, мадальных і экспрэсіўных значэнняў.

1. Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём і не прыставаць у знямозе, вялікай любові дажджом і агнём зямлю цалаваць на дарозе (А.Куляшоў). 2. Мне трэба вылежаць маю хваробу (К.Чорны). 3. “Рэзаць, сеч, паліць іх, гадаў, на агні”, – сказаў Талаш (Я.Колас). 4. Ім страшна, страшна, атамным злачынцам. А нам і ўвысь, і ўглыб, і ўдаль ісці (П.Панчанка).



5 Вызначыць сінтаксічную функцыю намінатыва. Указаць, аднасастаўны ці двухсастаўны, поўны ці няпоўны сказ.

1. Чэрвень. Раніца. Росы і цішыня (П.Панчанка). 2. Вечар. Ціха ў вёсцы. Раптам грук такі! (Я.Купала) 3. Пачатак верасня сорак шостага года. Бур’ян, шурпатыя будкі дачасных будынкаў, зямлянкі (Я.Брыль). 4. Прывольная, цёмная пушча: вялізныя ліпы, дубы, асінніка, ельніка гушча, між хвоі апаўшай – грыбы (М.Багдановіч).


Лабараторная работа 5

Няпоўныя сказы
Варыянт 1
1 Выпісаць усе няпоўныя сказы і даць ім характарыстыку.

– А што вы прывезлі?

Але адказала Каця Прымакова:


  • Кнігі, – і засмяялася.

  • Кнігі?

  • Але.

  • Якія кнігі?

  • Нашы. Савецкія, – раздражнёна адказаў Пятро (І.Шамякін).


2 Выпісаць сказы па групах: 1) эліптычныя сказы; 2) астатнія разнавіднасці няпоўных сказаў. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. З трох бакоў быў дубняк і ельнік з чацвёртага горбілася поле (К.Чорны). 2. Унукаўскі аэрапорт – далёка за Масквою за бярозавымі гаямі і пералескамі. Але заўсёды людны гулкі і гаманлівы (С.Грахоўскі). 3. На палянцы – чырвоныя россыпы суніц. Тут можна набраць адразу поўны кораб (І.Мележ). 4. Адразу за вёскай – вялікі лес (В.Вольскі). 5. Ураднік апусціў вочы зірнуў на стражніка стражнік на соцкага (Я.Колас). 6. Сіні ранак. Дзяўчына збіраецца жаць (П.Панчанка).


3 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць іх від. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. У жыце ветру шолах а жыта як чарот (М.Машара). 2. Возера зноў зрабілася ціхім і спакойным а вада чыстай і празрыстай (Я.Колас). 3. Сонейка высокае поіць травы сокамі а кусты над доламі росамі мядовымі (Я.Пушча). 4. Што ёсць у Мартына? Стрэльба рыбацкая снасць ды прыгожая постаць (Я.Колас). 5. З Новым годам з новым шчасцем дарагія сябры! (З газет)


4 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць, якія члены сказа ў іх “апушчаны”. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Травы пахнуць кветкамі кветкі пахнуць зорамі зоры над палеткамі лесам і азёрамі (П.Глебка). 2. Здаецца тут не сонца свеціць а ружы полымем сваім! (А.Бачыла) 3. Наўкол цішыня і спакой. На сопках багульнік і шыпшына (С.Грахоўскі). 4. Калі Даніла пайшоў Сымон узяў гармонік. Расцягнуў мех павольна зайграў “Бярозку” (А.Чарнышэвіч). 5. “А сена ўсё забралі?” – “Усё” (Я.Колас).


5 Спісаць сказ, паставіць знакі прыпынку, зрабіць поўны сінтаксічны разбор.

Спачатку мы сходзім дадому а потым на танцы (В.Каваль).


Варыянт 2
1 Выпісаць усе няпоўныя сказы і даць ім характарыстыку.

Трэці [хлапчук] падбег да мяне, смела спытаў:



  • Сяржант, гільза аўтаматная ёсць?

  • Не, гільзы ў мяне не было.

  • А вінтовачныя? – дапытваўся хлапчук. – Няма? А з чаго ты страляеш?

  • З пушкі.

  • З якой?

  • З зенітнай (І.Шамякін).


2 Выпісаць сказы па групах: 1) эліптычныя сказы; 2) астатнія разнавіднасці няпоўных сказаў. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. “Растуць Ігнат нашы дубы. Набіраюцца моцы”, – адказаў Крылоў (І.Шамякін). 2. Над возерам ранняя раніца. У лодцы цішыня (Я.Брыль). 3. “А дзе вы брата майго бачылі?” – “Тут” (К.Чорны). 4. Курган, як востраў, у тумане (А.Вялюгін). 5. Сымон вярнуўся ў хату і нечакана для сябе зразумеў што ён цяпер нікому не патрэбен. Сядзеў не запальваючы святла (А.Чарнышэвіч). 6. Ціхі вечар. Ляжыць чорная грэбля ўпоперак лугу адным канцом да Нёмана другім у поле ўпіраецца (Я.Колас).


3 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць іх від. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. “Я да партызан пайду”. – “Калі? Зараз?” – здзівілася Таццяна (І.Шамякін). 2. Лёг аратай на свежую мяккую раллю быццам на падушку. Не вытрымаў ды заснуў (З.Бядуля). 3. На дварэ сінь. Паветра снег неба ўсё заліта сінню. А на ўсходзе чырвань (А.Чарнышэвіч). 4. Ірка любіла восень. Можа таму што ў Бярозаўцы тады было ціха-ціха (І.Пташнікаў). 5. Канчаецца хмызняк і жыта а далей узлескі, паляны (Я.Колас).


4 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць, якія члены сказа ў іх “апушчаны”. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Узбоч дарогі лясок па другі бок поле а ўгары папялястыя хмаркі (Я.Колас). 2. Ён у абход а я цераз паркан – і толькі мяне бачылі (А.Пальчэўскі). 3. Зорнае неба над светам. Мора ледзь чутна шуміць (М.Танк). 4. “Камандзір ты што скончыў?” – “Аўтадарожны тэхнікум” (І.Шамякін). 5. На пірамідзе гумна бачу даўно знаёмы выступ буслінага гнязда а на гняздзе самога бусла (Я.Брыль).


5 Спісаць сказ, паставіць знакі прыпынку, зрабіць поўны сінтаксічны разбор.

Размаўлялі ціха кожны пра сваё (І.Шамякін).




Варыянт 3
1 Выпісаць усе няпоўныя сказы і даць ім характарыстыку.

  • Давай з табой пойдзем, Таня.

  • Куды? – не зразумела Таццяна.

  • Да партызан.

  • А Віцю?

  • І Віцю возьмем з сабой...

  • Што мы рабіць будзем?

  • Санітаркамі будзем... Вучылі ж нас у школе (І.Шамякін).


2 Выпісаць сказы па групах: 1) эліптычныя сказы; 2) астатнія разнавіднасці няпоўных сказаў. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Перад намі бязмежны прастор (Я.Колас). 2. У цёмным небе хараводы сіняватых зорак (М.Багдановіч). 3. З аднаго боку вісіць на ім [небе] бледны маладзік з другога залатое сонца якое хіліцца да захаду (В.Вольскі). 4. Горад прыгажосці. Абапал чыстых вуліц – клёны, у цэнтры – парк пад засенню дубоў (А.Бачыла). 5. Здаецца тут не сонца свеціць а ружы полымем сваім! (А.Бачыла) 6. У маўклівым цёплым лесе толькі дзятла перастук (Г.Бураўкін).


3 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць іх від. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. За акном цёмная жнівеньская ноч (А.Асіпенка). 2. “Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?” – “Не аднойчы” (І.Шамякін). 3. Марозікам пахне капуста жаўруковай песняй яблык вераснем сопкая бульба расой агурок крамяны (Я.Сіпакоў). 4. Над намі цёмнае неба ўсыпанае буйнымі зорамі (С.Грахоўскі). 5. Шыковіч не любіў восені. Увосень яму дрэнна працавалася. Нават улетку лепш (І.Шамякін).


4 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць, якія члены сказа ў іх “апушчаны”. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Навокал бязмежныя нашы прасторы абапал прысады палеткі азёры (У.Дубоўка). 2. Вось ужо нешта мільгае між дрэў, вялікае чырвонае. Усё выразней выразней... “Зубр!” – у адзін голас крыкнулі хлопцы (Я.Маўр). 3. Міхал хватае дубальтоўку і хоча выстрэліць у воўка. А потым стрэльбу апускае і воўка зблізку разглядае (Я.Колас). 4. Дзядзька смяецца над кнігай, і мы таксама (Я.Брыль). 5. А гняды спакойна спыняецца. На злосць (Я.Брыль).


5 Спісаць сказ, паставіць знакі прыпынку, зрабіць поўны сінтаксічны разбор.

У святле фар сямейка бярозак выглядала гаем хвойнік лесам (У.Калеснік).


Варыянт 4
1 Выпісаць усе няпоўныя сказы і даць ім характарыстыку.

  • Ведаеце, хто мы? – пытае Вакуленка.

  • Партызаны.

  • Немцы ў сяле ёсць?

  • Няма.

  • Што робяць паліцэйскія?

  • Нічога…

  • Дзе яны начуюць?

  • У школе (І.Навуменка).


2 Выпісаць сказы па групах: 1) эліптычныя сказы; 2) астатнія разнавіднасці няпоўных сказаў. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. На школьным ганку пачуліся крокі а затым асцярожны стук у дзверы (Я.Колас). 2. Бор сасновы, цёмнагрывы, а за борам – сіні Нёман, а за ім – чатыры нівы, дзе ў зялёных пералівах несціханны шум і гоман (М.Танк). 3. Перад намі бязмежны прастор (Я.Колас). 4. На захадзе – рэзка акрэсленая лінія марскога далягляду (Я.Брыль). 5. Учора самалёты прыляталі. Нашы. Спачатку бамбілі а потым скінулі лістоўкі (І.Мележ). 6. З аднаго боку вісіць на ім [небе] бледны маладзік з другога залатое сонца якое хіліцца да захаду (В.Вольскі).


3 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць іх від. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. “Вы паляўнічы?” – “Без стажу. Гады два як стрэльбу маю” (І.Шамякін). 2. Аўсееў усё думаў, пакуль грымотны голас Карпенкі зноў не ўстрывожыў увесь пераезд: “К бою!!!” (В.Быкаў) 3. Жэнька паспеў заўважыць як з-пад крылля жалезнай птушкі аддзяліліся два прадаўгаватыя прадметы. “Бомбы!..” (Я.Брыль) 4. Адразу за вёскай – вялікі лес (В.Вольскі). 5. Хто добра косіць, есці не просіць (Прымаўка).


4 Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызначыць, якія члены сказа ў іх “апушчаны”. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Нібы горы, сівыя аблокі над бярозавай песняй прысад (А.Вялюгін). 2. Бацька адной рукой трымаў зламаную ў шыйцы касу другой касільна і злосна пазіраў на Яшку (В.Вольскі). 3. Вітанне вам палеткі нівы вітанне роднае сяло! (П.Глебка) 4. На нашым шляху старадаўняе і немалое беларускае мястэчка (Ф.Янкоўскі). 5. Заходзіла сонца. Вялікае, барвовае, спакойнае (Я.Брыль).


5 Спісаць сказ, паставіць знакі прыпынку, зрабіць поўны сінтаксічны разбор.

Спяшаецца ў далёкі рэйс пілот прараб на будаўнічую пляцоўку (С.Грахоўскі).


Лабараторная работа 6

Складаназлучаныя сказы
Варыянт 1
1 Растлумачыць сутнасць традыцыйнай класіфікацыі складаназлучаных сказаў.
2 Выпісаць спачатку двухчлененыя, а затым мнагачленныя складаназлучаныя сказы. Вызначыць струкутуру частак (у дужках пасля кожнай) складанага сказа: двухсастаўны ці аднасастаўны (яго тып), неразвіты ці развіты, ускладнены ці няўскладнены, поўны ці няпоўны.

1. Вось і лес, і стажок сена каля яго (Я.Колас). 2. Сонца закацілася за лес, і адразу стала цямнець (П.Галавач). 3. На світанні дождж перастаў, і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу (Я.Маўр). 4. Аруць разлогі трактары, і ўсе айчыннай маркі (М.Лужанін).


3 З прапанаваных сказаў выпісаць сказы са спалучальнымі часткамі; вызначыць віды адносін, назваць сродкі сувязі частак.

1. Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля дарогі выраслі грыбы (С.Грахоўскі). 2. З-за вокан ноч глядзіць маўкліва, і гэта ноч як бы жывая (Я.Колас). 3. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ею лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты (Я.Колас). 4. І грукаюць галлем дубы, і ветры паўдневыя веюць, і ўзгоркі крылатыя гарбы пад сонечнай спекаю грэюць (П.Глебка). 5. У Алеся многа думак, ды ўсе думкі новы (Я.Колас). 6. Бедна наша старонка, яе ж люд бядней (Я.Купала). 7. Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай грэбляй прабіраліся без асаблівага страху (І.Мележ). 8. Ці можа голлі дуба ёй узняцца не далі, ці можа дзятлы дзюбамі сасёнку падзяўблі (П.Прыходзька). 9. У полі і ў лесе было ціха, толькі ўгары жаласна пасвістваў каршун (Я.Колас). 10. Цяпер у яго вольны час, і ён цалкам аддасць яго навучанню (Я.Колас). 11. Па небе плылі хмары, хавалі месяц, і таму на зямлі плылі чорныя цені (П.Галавач). 12. То чэзлі ў дыме бітвы каскі, то сонцам слаўся краявід, то бегла дзеўчына па краскі, то маці плакала наўзрыд (П.Глебка).


4 Паставіць знакі прыпынку, вызначыць семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі сказа, на іх аснове – яго разнавіднасць; часткі абазначыць.

1. Хмары віселі нізка а на другі дзень паміж імі высвечвала сонца і на ўзлессі мокрая трава здавалася гатовай распусціць першае лісцейка (К.Чорны). 2. Чырвонаармейцы перайшлі мост, пасля іхнія постаці выразна вызначыліся над узгоркам на небасхіле і праз хвіліну яны зніклі зусім (П.Галавач). 3. Ён бачыў іх і спрабаваў нешта сказаць але слабасць перасільвала і слоў не чуваць было (А.Чарнышэвіч).


5 Зрабіць сінтаксічны разбор сказа,

Гуляюць дзеці каля возера, а неба з сонцам – у вадзе (П.Панчанка).


Варыянт 2
1 На якія групы падзяляюцца складаназлучаныя сказы паводле характару злучнікаў.
2 Выпісаць спачатку двухчлененыя, а затым мнагачленныя складаназлучаныя сказы. Вызначыць струкутуру частак (у дужках пасля кожнай) складанага сказа: двухсастаўны ці аднасастаўны (яго тып), неразвіты ці развіты, ускладнены ці няўскладнены, поўны ці няпоўны.

1. А навокал, куды ні глянь, неабсяжная маўклівая тайга, і няма ей ні канца ні краю (А.Чарнышэвіч). 2. На поўдзень ішлі лясы, а на поўнач мясцовасць была чыстая, зусім адкрытая (К.Чорны). 3. Каля дарогі сад, а за садам адразу пачынаецца поле (А.Вольскі). 4. Настане ноч, і ўсюды ціха (Я.Колас).


3 З прапанаваных сказаў выпісаць сказы з супастаўляльнымі часткамі, вызначыць віды адносін, назваць сродкі сувязі,

1. Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля дарогі выраслі грыбы (С.Грахоўскі). 2. З-за вокан ноч глядзіць маўкліва, і гэта ноч як бы жывая (Я.Колас). 3. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ею лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты (Я.Колас). 4. І грукаюць галлем дубы, і ветры паўдневыя веюць, і ўзгоркі крылатыя гарбы пад сонечнай спекаю грэюць (П.Глебка). 5. У Алеся многа думак, ды ўсе думкі новы (Я.Колас). 6. Бедна наша старонка, яе ж люд бядней (Я.Купала). 7. Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай грэбляй прабіраліся без асаблівага страху (І.Мележ). 8. Ці можа голлі дуба ёй узняцца не далі, ці можа дзятлы дзюбамі сасёнку падзяўблі (П.Прыходзька). 9. У полі і ў лесе было ціха, толькі ўгары жаласна пасвістваў каршун (Я.Колас). 10. Цяпер у яго вольны час, і ён цалкам аддасць яго навучанню (Я.Колас). 11. Па небе плылі хмары, хавалі месяц, і таму на зямлі плылі чорныя цені (П.Галавач). 12. То чэзлі ў дыме бітвы каскі, то сонцам слаўся краявід, то бегла дзеўчына па краскі, то маці плакала наўзрыд (П.Глебка).


4 Паставіць знакі прыпынку, вызначыць семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі сказа, на іх аснове - яго разнавіднасць; часткі абазначыць.

1. Вакол было бязлюдна ціха толькі побач з намі шумелі крыгі і гэты мяккі шум разносіўся над усёй ракой (Т.Хадкевіч). 2. Ляніва шэпчуцца чароты ды ледзь калышацца лазняк і нейкай ціхаю пяшчотай шуміць задумлівы сасняк (М.Машара). 3. Ці той пачуў іржанне былых сваіх сяброў ці якое ліха ўзбрыло яму ў галаву але конь выразіў яўныя намеры кінуцца наперад насустрач немцам (М.Лынькоў).


5 Зрабіць сінтаксічны разбор сказа.

Пад вечар неба завалакло хмарамі і ўзняўся вецер (І.Шамякін).


Варыянт 3
1 Назваць структурна-семантычныя разрады складаназлучаных сказаў адкрытай структуры.
2 Выпісаць спачатку двухчлененыя, а затым мнагачленныя складаназлучаныя сказы. Вызначыць струкутуру частак (у дужках пасля кожнай) складанага сказа: двухсастаўны ці аднасастаўны (яго тып), неразвіты ці развіты, ускладнены ці няўскладнены, поўны ці няпоўны.

1. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, паходжваў па пакоі і думаў (Я.Колас). 2. Мне страшна, але я іду (Я.Колас). 3. Наперадзе снегавая роўнядзь, і на ёй пралягае дарога (В.Быкаў). 4. Было хмурна, але дажджу не было (А.Зарыцкі).


3 З прапанаваных сказаў выпісаць сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі, вызначыць віды адносін, назваць сродкі сувязі.

1. Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля дарогі выраслі грыбы (С.Грахоўскі). 2. З-за вокан ноч глядзіць маўкліва, і гэта ноч як бы жывая (Я.Колас). 3. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ею лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты (Я.Колас). 4. І грукаюць галлем дубы, і ветры паўдневыя веюць, і ўзгоркі крылатыя гарбы пад сонечнай спекаю грэюць (П.Глебка). 5. У Алеся многа думак, ды ўсе думкі новы (Я.Колас). 6. Бедна наша старонка, яе ж люд бядней (Я.Купала). 7. Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай грэбляй прабіраліся без асаблівага страху (І.Мележ). 8. Ці можа голлі дуба ёй узняцца не далі, ці можа дзятлы дзюбамі сасёнку падзяўблі (П.Прыходзька). 9. У полі і ў лесе было ціха, толькі ўгары жаласна пасвістваў каршун (Я.Колас). 10. Цяпер у яго вольны час, і ён цалкам аддасць яго навучанню (Я.Колас). 11. Па небе плылі хмары, хавалі месяц, і таму на зямлі плылі чорныя цені (П.Галавач). 12. То чэзлі ў дыме бітвы каскі, то сонцам слаўся краявід, то бегла дзеўчына па краскі, то маці плакала наўзрыд (П.Глебка).


4 Паставіць знакі прыпынку, вызначыць семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі сказа, на іх аснове – яго разнавіднасць; часткі абазначыць.

1. Дрэвы нібы магнаты над рэкамі разгортваюць шатры а лазнякі спраўляюць свае свята і штосьці сніць лісце ў гушчары (Я.Колас). 2. Несліся зыкі песень здольных у лясах раз-пораз адбівалісь і ім узгоркі адклікалісь і радасць біла ў песнях вольных (Я.Колас). 3. Штурман падаў каманду лётчыку і самалёт пайшоў на зніжэнне а потым з яго адзін за другім сталі выкідвацца парашутысты (З газет).


5 Зрабіць сінтаксічны разбор сказа.

Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны (І.Шамякін).



Варыянт 4
1 Назваць структурна-семантычныя разрады складаназлучаных сказаў закрытай структуры.
2 Выпісаць спачатку двухчлененыя, а затым мнагачленныя складаназлучаныя сказы. Вызначыць струкутуру частак (у дужках пасля кожнай) складанага сказа: двухсастаўны ці аднасастаўны (яго тып), неразвіты ці развіты, ускладнены ці няўскладнены, поўны ці няпоўны.

1. Месяц яшчэ не ўзышоў, і на дварэ было цёмна, як у бездані (А.Чарнышэвіч). 2. Надзя прыйшла, і настрой мой адразу ўзняўся (І.Шамякін). 3. Два дні парыла, і вось на поўдні збіраецца на добры дождж, навальніцу (В.Быкаў). 4. Хочацца спаць, адно заснуць не магу (П.Пестрак).


3 З прапанаваных сказаў выпісаць сказы з далучальнымі часткамі, вызначыць віды адносін, назваць сродкі сувязі.

1. Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля дарогі выраслі грыбы (С.Грахоўскі). 2. З-за вокан ноч глядзіць маўкліва, і гэта ноч як бы жывая (Я.Колас). 3. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ею лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты (Я.Колас). 4. І грукаюць галлем дубы, і ветры паўдневыя веюць, і ўзгоркі крылатыя гарбы пад сонечнай спекаю грэюць (П.Глебка). 5. У Алеся многа думак, ды ўсе думкі новы (Я.Колас). 6. Бедна наша старонка, яе ж люд бядней (Я.Купала). 7. Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай грэбляй прабіраліся без асаблівага страху (І.Мележ). 8. Ці можа голлі дуба ёй узняцца не далі, ці можа дзятлы дзюбамі сасёнку падзяўблі (П.Прыходзька). 9. У полі і ў лесе было ціха, толькі ўгары жаласна пасвістваў каршун (Я.Колас). 10. Цяпер у яго вольны час, і ён цалкам аддасць яго навучанню (Я.Колас). 11. Па небе плылі хмары, хавалі месяц, і таму на зямлі плылі чорныя цені (П.Галавач). 12. То чэзлі ў дыме бітвы каскі, то сонцам слаўся краявід, то бегла дзеўчына па краскі, то маці плакала наўзрыд (П.Глебка).


4 Паставіць знакі прыпынку, вызначыць семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі сказа, на іх аснове - яго разнавіднасць; часткі абазначыць.

1. Ужо даўно апусціўся самалёт на пляцоўку і ў вячэрнім змроку невыразна віднеўся яго сілуэт а ў вушах Красана ўсё яшчэ стаяў аглушальны шум матора (А.Стаховіч). 2. Цяклі дзянькі ды йшлі нядзелі і час тут вольны хлопцы мелі (Я.Колас). 3. Летняя плынь ветру заціхне і дзень зноў зіхаціць сонцам але ўжо астаецца пячаць летняга адцвітання (К.Чорны).


5 Зрабіць сінтаксічны разбор сказа.

Якая цішыня! Адно спеў мірнай працы плыве з васкросшых сёлаў і палёў, ды чуюцца гудкі апошніх станцый, шум Белавежы і хада зуброў (М.Танк).


Лабараторная работа 7

Складаназалежныя сказы
Варыянт 1
1 Растлумачыць, у чым сутнасць функцыянальна-семантычнай класіфікацыі.
2 Спісаць, падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай, злучнікі – адной прамой, а злучальныя словы адпаведна іх сінтаксічнай функцыі. Вызначыць тып даданай часткі.

1. Праслаўлена будзе цудоўнае імя таго, хто рассуне граніцы зямлі і мудрасцю праўды краіны абніме (Я.Колас). 2. Хто не бачыў лесу ў марозную месячную ноч, той наогул не ведае хараства зімовай прыроды (А.Чарнышэвіч). 3. Няма тае хаткі, каб не было звадкі (Прыказка). 4. З маленства ў сэрца мне запала нямала простых, мудрых слоў, што йшлі ад Коласа, Купалы, ад Глебкі і яго сяброў (П.Прыходзька). 5. Вясна ідзе да нас на Поўнач пад грукат рэк, птушыны крык, бы напаіў вады чароўнай яе раптоўна чараўнік (А.Звонак). 6. Замоўклі ўсе навокал абшары, бы замыслілі штось хмары (Я.Колас).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак; паказаць, як звязваецца даданая частка з галоўнай і якія дадатковыя адценні выражаюцца ў даданых частках.

1. І стала прасіць маладое насенне каб вецер узяў яго з сабою і панес у аблюбаваную даль (Я.Колас). 2. Чутно было як дрыжыць яе голас (К.Кірэенка). 3. Люблю калі жыта ў палях скалыхнецца і клоніць калоссе на сцежкі мае (А.Русак). 4. На ўлонні тых жывых чырвоных гоняў дзе ўчора бура нам спраўляла баль жыцце хвалюецца і пеніцца сягоння з грудзей зямлі змывае смутак-жаль (М.Танк). 5. Шум стаіць над лясістай дубраваю быццам рада аб нечым ідзе... (А.Кулакоўскі).


4 Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа.

Там дзе косы мыюць вербы ў яснай глыбіні паласатыя як зебры ходзяць акуні (А.Вялюгін).


Варыянт 2
1 Растлумачыць, у чым сутнасць фармальна-граматычнай класіфікацыі.
2 Спісаць, падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай, злучнікі – адной прамой, а злучальныя словы адпаведна іх сінтаксічнай функцыі. Вызначыць тып даданай часткі.

1. У вачах адлюстравана тое, што ў душы хаваецца на дне (Я.Непачаловіч). 2. Мне хочацца з сябрамі тут сустрэцца, ключы аддаць ад задушэўнай песні, якую нам бацькі ў жыцце прыняслі (Я.Пушча). 3. Жытневая ніва набягае на ўзгорак, дзе стаіць вятрак (М.Лужанін). 4. Тут і рэчку відаць, і лес, і белыя хмаркі-гускі, што плаваюць на бязмежным прасторы сініх нябес (Я.Колас). 5. Ты ўся цяпер перада мною, мая Радзіма, што пракладала шлях да міру, да свабоды і да зор (А.Зарыцкі). 6. Каб слава дружыла з табой праз гады, ты з праўдай зрадніся, мой сын, назаўжды (А.Бялевіч).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак; паказаць, як звязваецца даданая частка з галоўнай і якія дадатковыя адценні выражаюцца ў даданых частках.

1. Жадалі госці шчыра часінаю такой каб шчасце было ў доме і мір і супакой (А.Русак). 2. Я любіў такі час калі блізіцца зіма (К.Чорны). 3. Спявала ты з такім запалам што плакаў росамі сівы туман (Я.Пушча). 4. І паглядзець было цікава як дзядзька шчыра і ласкава касу на рынку выбірае (Я.Колас). 5. Многа слаўненькіх куточкаў есць у нашым краі дзе пад гоман ручаечкаў пад шум дрэў у гаі рой журботных дум пакінеш дзе няма трывогі дзе душою адпачываеш змучаны з дарогі дзе прыемна ветрык млее збажыну калыша дзе пакоем-згодай вее дзе ўсе шчасцем дыша (Я.Колас).


4 Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа.

Зямны паклон падзяка і пашана ўсім хто свежым хлебам корміць нас хто кожны колас пестуе старанна хто і арэ і сее ў добры час (І.Грамовіч).


Варыянт 3
1 Растлумачыць, у чым сутнасць структурна-семантычнай класіфікацыі.

2 Спісаць, падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай, злучнікі – адной прамой, а злучальныя словы адпаведна іх сінтаксічнай функцыі. Вызначыць тып даданай часткі.

1. Хто з лірай плакаў на дарозе, каго вадзіў жабрачы кій, вясне чароўнай пры дарозе кладзе лаўровыя вянкі (М.Танк). 2. Было шмат жаваранкаў, якія спявалі так старанна (Я.Брыль). 3. Я помню, як пад сонцам цеплым мы Радзіме ад душы складалі гімн (Я.Пушча). 4. Падбіраю і збіраю ў сваім радзімым краі па зярнятку тыя словы, што кладуцца ў аснову не старых, а песень новых (Я.Пушча). 5. Дружба мацнее з гадамі, калі людзі ўмеюць дружыць (Прыказка). 6. Чуліся нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі (М.Лынькоў).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак; паказаць, як звязваецца даданая частка з галоўнай і якія дадатковыя адценні выражаюцца ў даданых частках.

1. Сяргей Карага стаў углядацца ў тое месца адкуль толькі што грымнула гармата (Я.Колас). 2. Заспявай ты мне песню такую каб маланкай жахала яна (Я.Колас). 3. Быў такі час калі хочацца маўчаць нічога не думаючы і нікуды не спяшаючыся глядзець у далеч (С.Грахоўскі). 4. Стаю і слухаю як ў цішы зрываецца з галіны спелы яблык (Н.Гілевіч). 5. Лепей за ўсе мне на свеце мясціна тая дзе я нарадзіўся і ўзрос (К.Кірэенка).



4 Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа.

Усе жадаюць шчыра каб заўседы духмяныя і шчодрыя дары прыносілі ўвосень садаводы і мудрыя сівыя пчаляры (С.Грахоўскі).


Варыянт 4
1 Растлумачыць, у чым назіраюцца разыходжанні ў класіфікацыі складаназалежных сказаў у беларускай і рускай мовах.
2 Спісаць, падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай, злучнікі – адной прамой, а злучальныя словы адпаведна іх сінтаксічнай функцыі. Вызначыць тып даданай часткі.

1. У тую крыніцу, з якой піў ваду, гразею не кіну... Святое сэрца, што кахала мяне, не аддам бруду (К.Кірэенка). 2. Першая мая радасць у астрозе была тая, што мяне не разлучылі з сябрамі (Я.Колас). 3. Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваей адцураецца (Прыказка). 4. Дзе лозы ніцыя ў тумане журбу выплаквалі да дна, там адзінока на кургане стаяла стромкая сасна (П.Трус). 5. Павязлі цягнікі восень з весак у горад праз імглу, праз іржышчы, бары, – каб з антонавак сонца і з стагоў памідораў дагарала на шыбах вітрын (М.Танк). 6. Вечарам, калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег (К.Чорны).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак; паказаць, як звязваецца даданая частка з галоўнай і якія дадатковыя адценні выражаюцца ў даданых частках.

1. У падножжы лясных шатаў дзе каліна расцвіла легла пышна і багата тканка цені і святла (Я.Колас). 2. Я люблю часіну навальніцы калі б’е пярун ва ўсіх ладах і злуецца ў хмарах бліскавіцы кроплі асыпаючы на дах (П.Панчанка). 3. Турсевіч хадзіў па пакоіку і меў такі выгляд як бы ен сам сабе пераказваў лекцыю (Я.Колас). 4. Маці не вытрымала каб лішні раз не палюбавацца на дачку (І.Шамякін). 5. Даць хачу імя такое сыну каб заўседы памятаць ен мог пра бацькаўшчыну і пра сваю Айчыну пра сыноўі перад імі доўг (Я.Непачаловіч).


4 Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа.

Зямны паклон гаспадарам зямлі вядомым і пакуль што невядомым аратам сейбітам і аграномам што нашыя праславілі палі (С.Грахоўскі).


Лабараторная работа 8

Бяззлучнікавыя складаныя сказы
Варыянт 1
1 Растлумачыць сутнасць бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі.
2 Выпісаць спачатку бяззлучнікавыя складаныя часткі з аднатыпнымі састаўнымі часткамі, потым – з разнатыпнымі часткамі, ахарактарызаваць структуру гэтых сказаў.

1. Нявесела ў хаце, трывожна ў сяле (Я.Колас). 2. Лісце на дрэвах пажоўкла, хутка пачнуцца халады (А.Зарыцкі). 3. Вецер пракоціцца, будзячы нівы, – нівы калоссем шумяць (П.Глебка). 4. Яшчэ нядаўна тут панавала песня, цяпер яна забываецца (К.Чорны). 5. Здаецца мне – выходжу росным следам у паплавы суседняга сяла (С.Грахоўскі).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў, назваць граматычныя сродкі, якія ўдзельнічаюць у выражэнні гэтых адносін.

1. Людзі кажуць у год раз ночкай з гуслямі дзед з кургана як снег белы выходзіць (Я.Купала). 2. Далягляд вельмі шырокі кіламетраў на пятнаццаць-дваццаць праглядаецца раўніна (А.Александровіч). 3. Вясела ліпы шумяць пад акном на кожнай галінцы лісток прабіваецца (П.Прыходзька). 4. Цвітуць сады на Случчыне маей мядовы пах над цэлым краем вее (А.Астрэйка). 5. Ціха шалясцела лісце дрэў лагодна павейваў у вершынях дрэў вецер ніводнага голасу не чулася ні ў лесе ні ў небе ні на гэтай наезджанай пустой дарозе (М.Лынькоў). 6. Увечары на вуліцы стала пуста гола з канца ў канец не сустрэць чалавека (Я.Скрыган).


4 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор бяззлучнікавага складанага сказа.

Нездарма ў нас кажуць: лес і вада – брат і сястра (В.Вольскі).


Варыянт 2
1 Растлумачыць сутнасць бяззлучнікавых складаных сказаў з разнатыпнымі часткамі.
2 Выпісаць спачатку бяззлучнікавыя складаныя часткі з аднатыпнымі састаўнымі часткамі, потым – з разнатыпнымі часткамі, ахарактарызаваць структуру гэтых сказаў.

1. Мур высокі, камень цверды (А.Куляшоў). 2. З даўніх пор кажуць: праца спорыцца пры песне (К.Буйло). 3. Імгненне – становіцца светла як днем (М.Лынькоў). 4. Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому (Я.Колас). 5. Лес махае галавою, дуб, нахмурыўшыся, спіць, вольха шэпчыцца з лешчыною, беразняк густы смяшыць (Цетка).


3 Спісаць, паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў, назваць граматычныя сродкі, якія ўдзельнічаюць у выражэнні гэтых адносін.

1. Жураўлі ляцяць высока зіма яшчэ далека (Прыказка). 2. Разгарнуць хачу я крыллі я ў свет вольны палячу (Я.Колас). 3. Гаснуць у хатах агні залатыя цені начныя ў палях паляглі сцелюцца ў лузе туманы густыя ціхая ноч паплыла па зямлі (А.Русак). 4. Лабановіч акінуў вачамі аколіцы Цельшына цесна цемна і пуста (Я.Колас). 5. Зоры гараць па-над возерам водным човен цалуе спакойную сінь плаўна калышыцца ўзмахам павольным будзіць нямую застыўшую плынь (М.Танк). 6. Чуецца Лене непадалек з небам гамоніць бурліць ручаек (П.Броўка).


4 Зрабіць поўны сінтаксічны разбор бяззлучнікавага складанага сказа.

Неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная ў жнівеньскім росквіце, рабіна заружавела, зазырчэла яркім кідкім хараством, гарачым помымем агністых гронак (І.Мележ).




<предыдущая страница | следующая страница>


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” У. А. Бобрык, Н. П. Цімашэнка сучасная беларуская мова заданні да выканання лабараторных работ

Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

682.08kb.

25 12 2014
3 стр.


Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

641.67kb.

25 12 2014
4 стр.


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак фалькларыстыка практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці

Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага дапаможніка и адрасаваны студэнтам спеціяльнасці

1548.81kb.

16 12 2014
24 стр.


Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"

Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар

2904.3kb.

14 10 2014
18 стр.


Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны

Слова ў гэтай парадыгме зносін займае важнейшае месца. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педа

2863.49kb.

15 10 2014
16 стр.


Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі І радыёэлектронікі

Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок

1040.5kb.

12 10 2014
6 стр.


Гушчынскі Ігар Генадзьевіч роля судовых устаноў у палітычным жыцці І сацыяльна-эканамічным развіцці беларусі

Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

399.83kb.

15 10 2014
3 стр.


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў Беларуская бібліятэчная

Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

514.09kb.

08 10 2014
2 стр.