Перейти на главную страницу
1. У весцы цемна, усюды спяць (З.Бядуля). 2. Луг заліўся галасамі: да яго ва ўсе канцы выйшлі стройнымі радамі загарэлыя касцы (П.Глебка). 3. Цягнік даўно адышоў, вакзал стаў шэрым, будзённым (М.Лынькоў). 4. Прайшло ў Парэччы лет нямала, яно ж не цешыла Міхала (Я.Колас). 5. Зямлі мала, многа балота (І.Мележ).
1. Хмара зацягнула неба вось-вось пойдзе дождж (А.Кузьмянкоў). 2. Мне здаецца прастор набухае агнем навальніц (П.Панчанка). 3. Тут раслі магутныя сасновыя бары зелянелі неабсяжныя плошчы ельніку і піхтарніку залаціліся ўвосень цэлыя гаі бяроз і асін (А.Чарнышэвіч). 4. Яна спачатку ціха пастукала ў дзверы... Прыслухалася у старожцы ціха нікога няма (Р.Няхай). 5. Яшчэ шчодра свяціла сонца ў лесе цінькалі бесклапотныя сініцы магутныя ў сваей велічы стаялі старыя дубы (І.Навуменка). 6. Кінулася ў вочы дубовая дача маладыя дубкі здаецца адзін з адным перамаўляліся прыемным пошумам лісця (Р.Сабаленка).
Усё вакол знаёмае да болю: збягаюць незабудкі да вады, сядае важна бусел на таполю, ад ластавак абвіслі правады (Г.Бураўкін).
1. Пахілілася хаціна, у хлявочку пуста (Я.Купала.). 2. Строй таполяў разложыстых выглядаў так панадна: кожны лісцік на кожнай быў апісан дакладна (М.Лужанін). 3. З палеў ужо даўно сышоў снег, у сасновым барку ля завода пачынае зелянець трава (А.Кулакоўскі). 4. Штолета вулляў прыбывала – на пчолкі вельмі шанцавала (Я.Колас). 5. То не Нарач высока коціць хвалі на травы, – то шырока, далека наша коціцца слава! (А.Бялевіч).
1. Як мары белыя бярозы пад сінявой начной стаяць у небе зоркі ад марозу пахаладзеўшыя дрыжаць (М.Багдановіч). 2. У гаі раптам пацямнела сюды апусцілася хмара гракоў (М.Лужанін). 3. Азірнуўся па баках аж бачу у садку паміж кустоў агрэсту парэчкі і маліны мільгае нешта белае (Р.Няхай). 4. Буяла яшчэ на лугавінах зяленая атава у палісадніках ля вясковых хат наперагонкі хваліліся сваей някідкай прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры (І.Навуменка). 5. Па ўсіх прыкметах бачу будзе селета багаты ўраджай (П.Панчанка). 6. Ледзь узыходзіла сонца ажывалі раўчакі ціха пачынаў шумець лес пад цеплымі ветрам (У.Краўчанка).
Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць; вішні, узняўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць (Я.Колас).
1. Возера пакалыхвала свае хвалі, і, каб пачуць іх шум, трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы (Я.Колас). 2. З кніжкамі пад пахай я спяшаўся ў школу і глядзеў, як кружацца гэтыя белыя пушынкі, і чамусьці мне яшчэ ўявілася тое, што было летась (І.Грамовіч). 3. Мне толькі дзіўна было: як гэта дазнацца, дзе тая пасцель, куды кладзецца сонца адпачываць (І.Грамовіч). 4. Калі пад’язджалі да сяла, было ўжо цемна і хаты здалек свяціліся агеньчыкамі вокнаў (У.Краўчанка). 5. Слухаў дзед Талаш гэтыя навіны, і яго ўласная крыўда заціралася, адступала на задні план, і стажок, што забралі палякі, паслужыўшы прычынаю ўсей гэтай бяды, здаваўся цяпер маленькаю крупінкаю і губляўся ў дзедавых думках (Я.Колас).
Мінуў час і Сцяпан Апанасавіч адчуў што зараз то машына ідзе і ідзе як быццам няблага але для таго каб яна і ў дальнейшым працавала і магла развіць яшчэ большую магутнасць трэба сее-тое ў ей замяніць падладзіць узвесці пад ей мацнейшы фундамент (У.Краўчанка).
1. Берагі ў рацэ абрывістыя, слізкія, ключавыя, небяспечныя, амуты глыбокія, вада зяленая, гушчар непраходны, і таму тут шмат рыбы, што чалавеку цяжка даступіцца да вады (Э.Самуйлёнак). 2. Я гляджу ў неба, якое зрашэцілі зоркі, і мне здаецца, – яны таксама глядзяць на мяне і зусім па-чалавечы падміргваюць сваімі доўгімі вейкамі (А.Кузьмянкоў). 3. На сцэне, якая крыху ўзвышалася, за сталом, пасярэдзіне, сядзеў Ладуцька, а з бакоў – знаемы мне дырэктар мясцовай школы Алесь Шарай, што працаваў у “Маяку” сакратаром партарганізацыі, і два калгаснікі (У.Краўчанка). 4. Хутка там, у цемравай далечыні, узнікае ледзь віднае зарыва, а потым вылятаюць аднекуль тры светлыя кропкі; яны вылятаюць адразу і растуць, растуць разам з грукатам, з гулам (І.Грамовіч). 5. Мы ляжалі і пазіралі ў неба, а яно было такое чыстае і нерухомае, што, калі б не чуваць было пляскання дробных хваляў у барты нашага чоўна, здавалася б, што мы стаім на абным месцы (У.Краўчанка).
Яшчэ не скора тыя дні калі пачне сеяцца дождж яшчэ стаіць цеплае сонечнае надвор’е але ўжо адчуваецца лес быццам насцярожыўся ў прадчуванні не такіх і далекіх перамен (Г.Далідовіч).
1. Легка, добра было на душы, і, калі б не клопат, выкліканы тым незвычайным заданнем, якое я атрымаў, можна было б цалкам аддацца сузіранню таго, як хораша шугала ў прасторах маладая вясна (Р.Сабаленка). 2. На свеце так і дзеецца, што паняцці шчасця ніколі не вычэрпваюцца, у гэтым наш стымул да жыцця (У.Карпаў). 3. Здаецца, што ўсе адны і тыя ж то сосны з чырвонымі тонкімі стваламі, то падлесак з кустамі арэшніку ці чаромхі, а глядзіш і глядзіш, як мінаецца ен, і кожны раз усе нова, і свежа, і хораша (Я.Скрыган). 4. Днём разлівалася вада па балотах, за ноч падмярзала, і ранішняе сонца з такой страсцю ўглядалася ў гэтыя лядовыя люстры, што яны пачыналі падтайваць, дыміцца легкай празрыстай парай, якая паступова пераходзіла ў цеплы густы туман (М.Лынькоў). 5. Стаяла такая цішыня, што здавалася, быццам восень сочыць, ці не парушае хто-небудзь яе спакою, і ў цішыні толькі чуваць было, як грукалі коні, перажоўваючы сена (К.Чорны).
Чалавеку не трэба спагады дабрата чалавеку патрэбна каб мінаючы прорвы і спады узбірацца на стромкія грэбні каб сяброў сустракаў клапатлівых на дарогах далекіх ад дому і каб сам быў заўседы шчаслівы калі шчасце прыносіць другому (С.Грахоўскі).
1. Яшчэ не хутка пара “бабінага лета”, яшчэ стаіць вялікі рух у сёлах, а надвячорак калыша песня палявых брыгад, але ўжо адчуваецца з водарам антонавак і груш, што чалавек выйграў перамогу ў гэтым годзе (І.Грамовіч). 2. Пачуцце чалавечай годнасці – першая іскрынка, якая запальвае ў душы дзіцяці агеньчык творчасці, і Сухамлінскі імкнецца, каб у яго школе не было ніводнага вучня, які не раскрыў бы сваей індывідуальнасці, сваей самабытнасці, не выявіў сваіх здольнасцей (В.Вітка). 3. Ды вось на паплавок раптам нешта ўпала. Пачуўся ўсплеск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех (Я.Брыль). 4. Адагрэтая за вясну зямля набрала сіл, і зеляніна на ей расце і шырыцца з такой шпаркасцю, што калі прыслухацца, дык уловіш, як выпростваюцца і цягнуцца каліўцы ўгору і шасцяць і перашэптваюцца (Т.Хадкевіч). 5. Паабапал вузкай палявой дарогі, па якой яму належала ісці, ляжала ржышча; жыта ўбіралі камбайнам, на полі засталіся кучы саломы... (І.Шамякін).
Пасярод паляны стаялі два стажкі сена адзін з іх быў так абскубаны знізу што нагадваў грыб і нельга было не дзівіцца як ен трымаецца яшчэ не паваліцца яшчэ ад першага подыху ветру (І.Шамякін).
1) новае месца – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;
х
2) работа ў школе – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны з дадатковым адценнем месца, канчатак і прыназоўнік;
3) разгорнутая кніга – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным дзеепрыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;
х
4) лямпа пад абажурам – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак і прыназоўнік;
5) злёгку пахрапвала – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;
х
6) пахрапвала на печы – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным назоўнікам, слабае прыназоўнікавае кіраванне, акалічнасныя адносіны месца, канчатак і прыназоўнік.
7) выступалі велічна – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;
х
8) стрэлы маланак – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае беспрыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак.
Сказ просты, пабуджальны, клічны, сцвярджальны, аднасастаўны пэўна-асабовы, развіты, ускладнены звароткам, аднароднымі членамі, поўны, членны.
Сказ просты, апавядальны, няклічны, сцвярджальны, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі членамі (дапасав. азначэннямі), няпоўны, членны.
Сказ просты, апавядальны, няклічны, сцвярджальны, аднасастаўны безасабовы, развіты, няўскладнены, поўны, членны.
Сказ просты, апавядальны, няклічны, сцвярджальны, двухсастаўны, развіты, ускладнены адасобленым дапасаваным азначэннем, выражаным дзеепрыметным зваротам, поўны, членны.
Сказ просты, апавядальны, няклічны, сцвярджальны, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі выказнікамі і пабочным словам, поўны, членны.
Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі (з сузалежным падпарадкаваннем); складаецца з шасці прэдыкатыўных частак: адной галоўнай і пяці даданых. Першая прэдыкатыўная частка з’яўляецца галоўнай для ўсіх астатніх.
Паміж 1-й і 2-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова (аб) якім, выражанае адносным займеннікам з прыназоўнікам; даданая азначальная адносіцца да словазлучэння куток Палесся і адказвае на пытанне які?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 1-й і 3-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова (з) якіх, выражанае адносным займеннікам з прыназоўнікам; даданая азначальная адносіцца да словазлучэння тых беларусаў і адказвае на пытанне якіх?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 1-й і 4-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова якая, выражанае адносным займеннікам; даданая азначальная адносіцца да слова старажытнасці і адказвае на пытанне якой?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 1-й і 5-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова якой, выражанае адносным займеннікам; даданая азначальная адносіцца да слова мясцовасці і адказвае на пытанне якой?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 1-й і 6-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова (у) якой, выражанае адносным займеннікам з прыназоўнікам; даданая азначальная адносіцца да слова мясцовасці і адказвае на пытанне якой?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 5-й і 6-й прэдыкатыўнымі часткамі, якія з’яўляюцца аднароднымі, злучальная сувязь, сродак сувязі супраціўны злучнік але; адносіны супраціўныя; часткі раздзяляюцца коскамі.
Схемы:
111
222 333 444 555 , але 666
х –––––→ х –––––→ х –––––→ х –––––→
[ ... 1 , (аб якім ... 2) , ... , (з якіх ... 3) ; ... (якая ... 4) ... 1], (якой ... 5) ,
якой?
але (у якой ... 6).
Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі (з сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем); складаецца з чатырох прэдыкатыўных частак: адной галоўнай і трох даданых. Трэцяя прэдыкатыўная частка з’яўляецца галоўнай для ўсіх астатніх.
Паміж 3-й і 1-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучнік калі; даданая акалічнасная часу адносіцца да ўсёй галоўнай часткі і адказвае на пытанне калі?; адносіны акалічнасныя часу; часткі раздзяляюцца коскамі.
Трэцяя прэдыкатыўная частка, у сваю чаргу, з’яўляецца галоўнай для 2-й прэдыкатыўнай часткі, паміж якімі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова адкуль, выражанае прыслоўем; даданая азначальная адносіцца да слова пункт і адказвае на пытанне які?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Паміж 3-й і 4-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова што, выражанае адносным займеннікам; даданая азначальная адносіцца да слова малюнкамі і адказвае на пытанне якімі?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Схемы: 131
калі↓ што↓
даданая 1-й ступені 212 343
адкуль ↓
даданая 2-й ступені 424
калі?
які? ←–––––––––––– якімі?
(Калі ... 1) , (адкуль ... 2) , [ ... 3], (што ... 4) .
Складаназалежны сказ; складаецца з дзвюх прэдыкатыўных частак: адной галоўнай і адной даданай. Даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай. Паміж часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова (праз) які, выражанае адносным займеннікам з прыназоўнікам; даданая азначальная адносіцца да слова (за) узгоркам і адказвае на пытанне якім?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Схемы: 121
праз які↓
212
якім?
[ ... 1, (што ... 2), ... 1 ] .
Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі (з паслядоўным падпарадкаваннем); складаецца з трох прэдыкатыўных частак: адной галоўнай і дзвюх даданых. Першая прэдыкатыўная частка з’яўляецца галоўнай для ўсіх астатніх.
Паміж 1-й і 2-й прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучнік як і; даданая параўнальная адносіцца да ўсёй галоўнай часткі і адказвае на пытанне як?; адносіны параўнальныя; часткі раздзяляюцца коскамі.
Другая прэдыкатыўная частка, у сваю чаргу, з’яўляецца галоўнай для 3-й прэдыкатыўнай часткі, паміж якімі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучальнае слова дзе, выражанае прыслоўем; даданая азначальная адносіцца да слова станцыя і адказвае на пытанне якая?; адносіны атрыбутыўныя (азначальныя); часткі раздзяляюцца коскамі.
Схемы: 111
як і↓
дзе↓
як? якая?
––––––→ х ––––––→
[ ... 1], (як і ... 2) , (дзе ... 3).
Складаназалежны сказ; складаецца з дзвюх прэдыкатыўных частак: адной галоўнай і адной даданай. Даданая частка знаходзіцца пасля галоўнай. Паміж часткамі падпарадкавальная сувязь, сродак сувязі злучнік каб; даданая дапаўняльная адносіцца да слова баялася і адказвае на пытанне чаго?; адносіны аб’ектныя; часткі раздзяляюцца коскай.
Схемы: 111
каб↓
чаго?
[ ... 1], (каб ... 2).
2 Арутюнова, Н.Д. Предложение и его смысл / Н.Д. Арутюнова. – М.: Наука, 1976. – 383 с.
3 Бабайцева, В.В. Система членов предложения в современном русском языке: учебное пособие для студентов пед. ин-тов по спец. № 2101 «Рус. яз. и лит.» / В.В. Бабайцева – М.: Просвещение, 1989. – 159 с.
4 Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапаможнік для студэнтаў фак. педагогікі і методыкі пачатк. навучання / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Я.М. Адамовіча. – Мн.: Выш. шк., 1989. – 303 с.
5 Беларуская мова: падручнік. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс: / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 4-е выд. – Мн.: Выш. шк., 2004. – 222 с.
6 Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: вучэб. дап. для філалаг. фак. ун-таў / Л.І. Бурак. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – 320 с.
7 Граматыка беларускай мовы: У 2 т. Т. 2. Сінтаксіс. – Мн., 1966. – 466 с.
8 Золотова, Г.А. Коммуникативные аспекты русского синтаксиса / Г.А. Золотова. – М.: Наука, 1982. – 368 с.
9 Золотова, Г.А. Синтаксический словарь. Репертуар элементарных единиц русского синтаксиса / Г.А. Золотова. – М.: Наука, 1988. – 440 с.
10 Касаткин, Л.Л. Краткий справочник по современному русскому языку / Л.Л. Касаткин [и др.]; под ред. П.А. Леканта. – М.: Высш. школа, 1991.– 383 с.
11 Кодухов, В.И. О двух основных аспектах предложения / В.И. Кодухов // Теоретические проблемы синтаксиса современных индоевропейских языков / редкол.: В.Г. Адмони (отв. ред.) [и др.] – М.: Наука, 1975. – С. 33–40.
12 Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 320 с.
13 Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В.Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с.
14 Ломтев, Т.П. Структура предложения в современном русском языке / Т.П. Ломтев; под ред. Н.Д. Арутюновой. – М.: МГУ, 1979. – 198 с.
15 Малажай, Г.М. Зваротак / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – С. 38–41.
16 Малажай, Г.М. Устаўныя канструкцыі / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – 354–356.
17 Михневич, А.Е. Проблемы семантико-синтаксического исследования белорусского языка. Автореф. дис. … д-ра филолог. наук: 10. 02. 01 / А.Е. Михневич. – Мн., 1976. – 44 с.
18 Міхневіч, А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы / А.Я. Міхневіч; рэд. В.У. Мартынаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1976. – 264 с.
19 Міхневіч, А.Я. Словазлучэнне / А.Я. Міхневіч // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – 280–283.
20 Москальская, О.И. Проблемы системного описания синтаксиса (на материале немецкого языка): учебное пособие / О.И. Москальская. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Высш. школа, 1981. – 175 с.
21 Наркевіч, А.І. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове: Структурна-семантычнае апісанне / А.І. Наркевіч. – Мн., 1972.
22 Норман, Б.Ю. Универсальное и специфическое в синтаксических моделях славянских языков: Х Междунар. съезд славистов. Доклады / Б.Ю. Норман. – Мн.: Университетское, 1988. – 28 с.
23 Падгайскі, Л.П. Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі / Л.П. Падгайскі. – Мн., 1971.
24 Пешковский, А.М. Русский синтаксис в научном освещении. / А.М. Пешковский. – 7-е изд. – М.: Учпедгиз, 1956. – 512 с.
25 Рагаўцоў, В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні: дапам. / В.І. Рагаўцоў. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 199 с.
26 Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання / В.М. Сіўковіч. – 4-е выд. – Мн.: УніверсалПрэс, 2007. – 592 с.
27 Современный русский язык: учебник / под ред. В.А. Белошапковой. – М.: Высш. школа, 1981. – 560 с.
28 Сулейманова, О.А. Проблемы русского синтаксиса / О.А. Сулейманова. – М: Наука, 1999. – 148 с.
29 Сусов, И.П. Предложение как объект лингвистической семантики / И.П. Сусов // Проблемы синтаксической семантики: Материалы науч. конф.– М., 1976. – С. 244–245.
30 Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мн.: Выш. шк., 2006. – 559 с.
31 Цыбульская, С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Каліцэня. – 2-е выд. – Мн.: ТетраСистемс, 2006. – 272 с.
32 Шахматов, А.А. Синтаксис русского языка / А.А. Шахматов.– 2-е изд. – Л.: Гос. учебно-пед. изд-во наркомироса РСФСР, Ленинградское отд-ние, 1941. – 620 с.
33 Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мн.: Аверсэв, 2006. – 286 с.
ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ
ДА ЭКЗАМЕНУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА”
2 Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
3 Асноўныя аспекты вывучэння сінтаксісу і асноўныя сінтаксічныя адзінкі.
4 Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка.
5 Класіфікацыя словазлучэнняў.
6 Прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя словазлучэнні.
7 Паратаксічная і гіпатаксічная сувязі ў словазлучэннях.
8 Сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі ў словазлучэннях.
9 Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.
10 Просты сказ як сінтаксічная адзінка, класіфікацыя простых сказаў.
11 Парадак слоў у сказе: месца галоўных і даданых членаў у сказе.
12 Двухсастаўны сказ: яго будова, паняцце структурнай схемы сказа (NV).
13 Паняцце аб членах сказа.
14 Дзейнік: тыпы дзейніка і спосабы іх выражэння.
15 Выказнік: структурна-семантычныя тыпы выказнікаў.
16 Дзеяслоўны выказнік і спосабы яго выражэння.
17 Іменны выказнік і спосабы яго выражэння.
18 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
19 Агульнае паняцце даданых членаў сказа.
20 Азначэнне, дапасаванае і недапасаванае азначэнне.
21 Прыдатак, яго функцыі і граматычнае выражэнне.
22 Дапаўненне, яго тыпы і спосабы граматычнага выражэння.
23 Акалічнасць, яе тыпы і спосабы граматычнага выражэння.
24 Размежаванне даданых членаў сказа.
25 Аднародныя члены сказа як сінтаксічная катэгорыя, функцыі аднародных членаў сказа.
26 Абагульняючыя словы пры аднародных членах сказа.
27 Знакі прыпынку пры аднародных членах.
28 Злучнікі пры аднародных членах сказа, адкрытыя і закрытыя рады аднародных членаў.
29 Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
30 Паняцце адасобленых членаў сказа, умовы адасаблення.
31 Функцыі адасобленых членаў сказа.
32 Адасабленне азначэнняў і знакі прыпынку пры іх.
33 Адасабленне акалічнасцей і знакі прыпынку пры іх.
34 Адасабленне дапаўненняў і далучальных членаў сказа, знакі прыпынку пры іх.
35 Паняцце пабочных слоў, словазлучэнняў, сказаў.
36 Структура пабочных канструкцый.
37 Функцыя і значэнне пабочных канструкцый.
38 Устаўныя словы, словазлучэнні, сказы.
39 Структура, функцыя і значэнне ўстаўных канструкцый.
40 Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях.
41 Паняцце зваротка: функцыі і спосабы выражэння зваротка.
42 Тыпы звароткаў і іх месца ўсказе, знакі прыпынку пры зваротках.
43 Параўнальныя звароты.
44 Адрозненне параўнальных зваротаў ад даданых параўнальных частак складаназалежных сказаў.
45 Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.
46 Агульная характарыстыка аднасастаўных сказаў: структурна-семантычныя асаблівасці аднасастаўных сказаў.
47 Іменныя аднасастаўныя сказы.
48 Дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы.
49 Няпоўныя сказы і іх разнавіднасці.
50 Нячленныя сказы і іх разнавіднасці.
51 Складаны сказ: класіфікацыя складаных сказаў.
52 Складаназлучаны сказ, разнавіднасці адносін паміж часткамі складаназлучаных сказаў.
53 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.
54 Складаназалежны сказ: прынцыпы класіфікацыі складаназалежных сказаў.
55 Складаназалежныя сказы нерасчлянёнай структуры.
56 Складаназалежныя сказы расчлянёнай структуры.
57 Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі.
58 Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем.
59 Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем.
60 Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.
61 Бяззлучнікавы складаны сказ: прынцыпы класіфікацыі.
62 Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі.
63 Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі.
64 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
65 Сказы камбінаванай будовы.
66 Спосабы перадачы чужой мовы.
67 Простая мова і знакі прыпынку пры простай мове.
68 Ускосная і няўласна-простая мова.
69 Асновы беларускай пунктуацыі.
70 Класіфікацыя знакаў прыпынку і іх ужыванне.
У аўтарскай рэдакцыі
Падпісана ў друк 20.02.2009 (24). Фармат 60х84 1/16. Папера пісчая №1. Гарнітура “Таймс”. Ум. др. арк. 3,4. Ул.-выд. арк. 2,7. Тыраж 50 экз.
Аддрукавана ва ўстанове адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
4 стр.
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага дапаможніка и адрасаваны студэнтам спеціяльнасці
16 12 2014
24 стр.
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар
14 10 2014
18 стр.
Слова ў гэтай парадыгме зносін займае важнейшае месца. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педа
15 10 2014
16 стр.
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок
12 10 2014
6 стр.
Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
15 10 2014
3 стр.
Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
08 10 2014
2 стр.