Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год
У 2011/2012 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі “Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Уставам школы і іншымі нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі.
Работа педагагічнага калектыву па рэалізацыі пастаўленых задач на 2011/2012 навучальны год праводзілася з мэтай павышэння якасці адукацыі праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці і ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню педагогаў.
На канец 2011-2012 навучальнага года ў школе навучалася 130 вучняў. Першы клас займаўся на базе дзіцячага сада. Працавала група падоўжанага дня.
Колькасць класаў і вучняў па гадах
-
Навучальны год
|
Колькасць класаў
|
Колькасць вучняў
|
2007/2008
|
13
|
204
|
2008/2009
|
13
|
183
|
2009/2010
|
11
|
155
|
2010/2011
|
11
|
140
|
2011/2012
|
11
|
130
|
На працягу апошніх трох гадоў колькасць школьнікаў знізілася на 25 вучняў, што звязана з канкурэнцыяй, якую ствараюць ліцэй г.Клецка, Рассветаўская і гарадскія школы, а таксама пэўнай дэмаграфічнай сітуацыяй у мікрараёне.
У бягучым навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 25 настаўнікаў.
Узроставы склад педагогаў: да 30 гадоў – 5 чалавек; ад 30 да 55 гадоў – 20 чалавек.
Са стажам да 5 гадоў працуе 5 чалавек (20%), 5-10 гадоў - 0 чалавек, 10-15 гадоў - 2 чалавекі (8%), больш чым 15 гадоў - 18 (72%).
22 настаўнікі (88%) маюць вышэйшую адукацыю, 3 (12%) – сярэднюю спецыяльную.
12 настаўнікаў (48%) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 6 чалавек (24%) – першую катэгорыю, 3 (12%)– другую і без катэгорыі - 4 чалавекі (16%).
Колькасць педагогаў
|
Вышэйшая катэгорыя, %
|
1 катэгорыя, %
|
2 катэгорыя, %
|
Без катэгорыі
%
|
2010-2011
|
2011-
2012
|
2010-2011
|
2011-
2012
|
2010-2011
|
2011-
2012
|
2010-2011
|
2011-
2012
|
2010-2011
|
2011-
2012
|
25
|
25
|
32
|
48
|
52
|
24
|
8
|
12
|
24
|
16
|
Колькасць педагогаў, якія прайшлі атэстацыю ў 2011-2012 годзе (усяго)
|
На першую катэгорыю
|
На другую катэгорыю
|
На вышэйшую катэгорыю
|
З экзаменам
|
Без экзамену
|
4
|
-
|
-
|
-
|
4
|
З прыведзеных табліц бачна, што пастаянна адбываюцца змены ў павышэнні майстэрства настаўнікаў.
З 25 працуючых настаўнікаў – 5 чалавек (20%) – мужчыны, 4 маладыя спецыялісты (16%). У школе працаваў 1 настаўнік-сумяшчальнік.
На 1 верасня 2012 года ў школу прыйшлі 3 маладыя спецыялісты – настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры, выпускніцы Баранавіцкага педагагічнага ўніверсітэта, настаўнік хіміі і біялогіі, выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка. Аднак у школе засталіся вакансіі педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара, медсястры.
У 2011/2012 навучальным годзе павысіла кваліфікацыю ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі выхавацель ГПД Мірончык Н.У.
Вучэбны план школы на 2011/2012 навучальны год быў складзены ў адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З улікам запытаў вучняў і іх бацькоў, а таксама патрабаванняў санітарных нормаў па папярэджанні перагрузкі ў школе працавала 53 факультатывы, якія наведвала 92% вучняў. У мінулым 2010/2011 навучальным годзе ў школе працавала 53 факультатывы, якія наведвалі 90% вучняў. Аднак знізіўся працэнт ахопу факультатыўнымі прадметнымі заняткамі на 30%, гэта звязана са змяншэннем колькасці вучняў, адсутнасцю факультатыўных заняткаў па інфарматыцы, фізкультуры ў сувязі з вялікай нагрузкай настаўнікаў дадзеных прадметаў.
Факультатыўныя заняткі ў школе праводзіліся за кошт гадзін, фінансуемых з бюджэту і па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі.
Для падтрымкі адораных вучняў, арганізацыі работы па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд, карэкцыйнай работы са слабапаспяваючымі вучнямі выкарыстоўваліся стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.
Выкладанне вучэбных прадметаў ажыццяўлялася на базавым узроўні ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага і шасцідзённага школьнага тыдня.
Вучэбна-матэрыяльная база школы адпавядае існуючым нарматывам, абсталяванне памяшканняў адпавядае правілам аховы працы і пажарнай бяспекі, садзейнічае задавальненню адукацыйных запытаў вучняў. Маецца 13 кабінетаў, спартыўная зала, 1 кабінет інфарматыкі, 1 кабінет інтэрактыўнага навучання, сталовая, бібліятэка, кабінет медыцынскага работніка. Па прычыне адсутнасці педагога-псіхолага і педагога сацыяльнага школа карысталася паслугамі раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Вынік:
-
у школе ёсць стабільны педагагічны калектыў з дастаткова высокім прафесійным ўзроўнем;
-
у 2011/2012 навучальным годзе былі створаны неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
-
вучэбны план на 2011/2012 навучальны год выкананы, вучэбныя праграмы пройдзены.
На канец 2011/2012 навучальнага года ў школе займалася 130 вучняў. З іх атэставана 103 вучні. Не атэстуюцца вучні 1 класа (13 чал.), вучні 2 кл. (14 чал.) – навучанне без адзнак.
Са 103 атэставаных вучняў на высокім узроўні займаецца 5 чалавек, што складае 5% ад атэставаных: 3 клас – Пашкоўская Алеся, 6 клас –Кухней Паліна, 7 кл. – Скрунда Віталіна, 8 клас – Кулага Аліна, 11 клас - Дзецкая Анастасія (у параўнанні з 2010/2011 н.г. колькасць вучняў, якія займаюцца на высокім узроўні, засталася на папярэднім узроўні). На IV (дастатковым узроўні) займаюцца 34 вучняў, што складае 33% ад атэставаных (у параўнанні з 2010/2011 н.г. колькасць вучняў, якія займаюцца на дастатковым узроўні, павысілася на 10%), на ІІІ (сярэднім узроўні) займаецца 31 чалавек, што складае 30% (у параўнанні з 2010/2011 н.г. колькасць вучняў, якія займаюцца на сярэднім узроўні, засталася на папярэднім узроўні), на другім (здавальняючым узроўні) займаецца 33 чалавекі, што складае 32 % ад атэставаных (у параўнанні з 2010/2011 н.г. колькасць вучняў, якія займаюцца на здавальняючым узроўні, знізілася на 9%).
Сярэдні бал па школе за 2011/2012 навучальны год роўны 6,9 (у параўнанні з 2010/2011 н.г. павысіўся на 0,3 бала). Самы высокі сярэдні бал у 4 кл. (8,5). Самы нізкі сярэдні бал у 9 класе (5,8).
Вышэй за сярэдні бал па школе маюць наступныя класы: 3 клас (7,4), 11 клас (7,3). Ніжэй сярэдняга бала па школе маюць наступныя класы: 5 клас (6,7) - у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён панізіўся на 0,1 бала, 6 клас (6,7) – у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён панізіўся на 0,7 бала, 7 клас (6,6) - у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён панізіўся на 0,3 бала, 8 клас (6,7) - у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён панізіўся на 0,1 бала, 10 клас (6,5) - у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён павысіўся на 1,4 бала.
Зніжэнне паспяховасці ў параўнанні з 2010/2011 н.г. адбылося ў 5-9 кл. Гэта гаворыць аб недастатковай рабоце настаўнікаў-прадметнікаў па ўцягненні вучняў ў адукацыйны працэс, прывіцці навыкаў арганізацыі вучэбнай працы, адсутнасці псіхалагічнай падтрымкі з боку класных кіраўнікоў і цеснай сувязі з бацькамі вучняў.
Самы высокі працэнт якасці ведаў у 3 і 4 класах (100%), а самы нізкі ў 7 і 9 кл. (50%). Працэнт якасці ведаў па школе склаў 68% - у параўнанні з 2010/2011 н.г. ён павысіўся на 9%. Вышэй за 68% якасці ведаў у 11 класе (73%). Ніжэй за 68% якасці ведаў у 5кл. (67%), 6кл. (67%), 8кл. (63%), 10кл. (50%).
За 2011/2012 н.г. павысілі сярэдні бал 53 вучні (62%), панізілі сярэдні бал 21 вучань (23%), на папярэднім узроўні засталіся 14 вучняў (14%).
Самы нізкі ўзровень ведаў вучняў школы па хіміі (сярэдні бал па школе – 5,9), фізіцы (сярэдні бал па школе – 6). Таму настаўнікам-прадметнікам патрэбна праводзіць карэкцыйную работу па прадметах, накіраваную на павышэнне якасці ведаў вучняў, выкарыстоўваць матэрыял, які патрабуе мысленчай актыўнасці, прымяняць метады праблемнага навучання, ствараць праблемныя сітуацыі на ўроку, ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі, дыферэнцыраваць работу на ўроку, аказваць своечасовую дапамогу слабапаспяваючым, прапаноўваць заданні рознаўзроўневага навучання, праводзіць работу па навучанні прыёмам сама- і ўзаемакантролю.
У 2011/2012 навучальным годзе закончылі навучанне і выхаванне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 14 вучняў. Усе вучні паспяхова здалі выпускныя экзамены.
Беларускую мову на высокім узроўні ніхто не здаў, на дастатковым узроўні – 5 вучняў (36 %), на сярэднім узроўні – 3 (21%), на здавальняючым - 6 чалавек (43%). 13 вучняў пацвердзілі свае гадавыя адзнакі, 1 вучаніца павысіла сваю адзнаку: Шыбут Дар’я (за год – 7, на экзамене – 8).
Рускую мову на высокім узроўні здаў 1 чалавек (7%), на дастатковым узроўні - 5 чалавек (36%), на сярэднім узроўні - 2 чалавекі (14%), на здавальняючым – 6 чалавек (43%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
Гісторыю Беларусі здалі на высокім узроўні 1 вучань (7%), на дастатковым узроўні - 5 вучняў (36%), на сярэднім узроўні - 2 вучні (14%), на здавальняючым узроўні - 6 вучняў (43%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
Матэматыку на высокім узроўні здаў 1 вучань (7%), на дастатковым – 2 вучні (14%), на сярэднім узроўні - 4 чалавекі (29%) і на здавальняючым узроўні – 7 вучняў (50%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
У асноўным усе вучні 9 класа пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
8 вучняў 9 класа (57%) будуць працягваць навучанне ў школе, 1 выпускнік (7%) паступіў у сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову, 5 выпускнікоў (36%) атрымаюць прафесійную падрыхтоўку ў Клецкім СПЛ, Капыльскім ПТК, Мінскім прафесійным ліцэі прыборабудаўніцтва.
У 2011/2012 навучальным годзе закончылі навучанне і выхаванне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 15 вучняў. Як абавязковы вучні здавалі экзамен па беларускай мове і матэматыцы, па выбары здавалі экзамен па рускай мове (11 чалавек), па фізіцы (3 чалавекі), па хіміі (1 чалавек).
Беларускую мову здавалі 15 вучняў. На высокім узроўні беларускую мову здалі 3 вучні (20%), на дастатковым узроўні - 8 вучняў (53%), на сярэднім узроўні - 2 вучні (13%), на здавальняючым - 2 вучні (13%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
Матэматыку на высокім узроўні здаў 1 вучань (7%), на дастатковым узроўні – 6 вучняў (40%), на сярэднім – 4 вучні (27%), на здавальняючым – 4 вучні (27%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
Рускую мову здавалі 11 вучняў: на высокім узроўні ніхто не здаў, на дастатковым - 6 вучняў (55%), на сярэднім – 3 вучні (27%), на здавальняючым узроўні - 2 вучні (18%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
Фізіку на дастатковым узроўні здалі 3 вучні (100%), свае гадавыя адзнакі пацвердзілі.
Хімію на высокім узроўні здала 1 вучаніца (100%), сваю гадавую адзнаку яна пацвердзіла.
Усе вучні 11 класа пацвердзілі свае гадавыя адзнакі.
15 выпускнікоў 11 класа будуць працягваць сваё навучанне ў наступных навучальных установах: ВНУ – 7 (47%), ССНУ – 5 (33%), СПЛ – 3 (20%). Выпускнікі школы паступілі ў вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны: Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь - 1, БНТУ – 3, БДУІР – 1, Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт -1, БДПУ імя М.Танка -1. З іх 6 – на бюджэтную форму навучання, 1 – на платную. У параўнанні з апошнімі 2 гадамі адбываецца зніжэнне колькасці выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Паступленне выпускнікоў у ВНУ і ССНУ
(колькасць паступіўшых/агульная колькасць выпускнікоў), %
-
Навучальны год
|
2009/2010
|
2010/2011
|
2011/2012
|
Паступленне выпускнікоў у ВНУ
|
11/19
58%
|
5/10
50%
|
7/15
47%
|
Паступленне выпускнікоў у ССНУ
|
2/19
11%
|
3/10
30%
|
5/15
33%
|
На працягу навучальнага года ў школе функцыянаваў клас інтэграванага навучання: 7 клас – Кілбас Наталля займалася па праграме дапаможнай школы, якую паспяхова засвоіла.