Аналіз работы
МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення, тэхналогія праблемнага навучання, камп’ютарныя тэхналогіі.
Метадычная праблема: арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў святле палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд.
У гэтым навучальным годзе настаўнікі МА працавалі над праблемай: арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў святле палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд.
На бягучы год былі пастаўлены наступныя
задачы:
-
аказаць метадычную дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў асваенні абноўленага зместу адукацыі па беларускай мове і літаратуры, у аптымальным выбары шляхоў і сродкаў яе рэалізацыі;
-
працягваць укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій на аснове асвойвання новых методык, прынцыпаў у выкладанні беларускай мовы і літаратуры (тэхналогія крытычнага мыслення – настаўнік Галоўчыц І.І., тэхналогія праблемнага навучання – настаўнікі Дзевусава Т.М., Лянько В.М., Чапурка Т.М., камп’ютарныя тэхналогіі – настаўнікі Навагран Н.У., Пратасеня Т.М.);
-
садзейнічаць фарміраванню ў вучняў сучаснага ўяўлення аб культуры, агульначалавечых каштоўнасцях, улічваючы выхаваўчы патэнцыял беларускай мовы і літаратуры;
-
садзейнічаць павышэнню якасці навучання, выхавання і развіцця вучняў, забеспячэнню высокага навукова-метадычнага ўзроўню выкладання вучэбнага прадмета, актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;
-
фарміраванне ў вучняў чытацкіх інтарэсаў, прывіццё навыкаў самастойнага чытання, развіццё эстэтычнага густу;
-
выхаванне асобы вучня з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы інтэлектуальнай і духоўна багатай.
У адпаведнасці з задачамі былі выбраны асноўныя накірункі работы:
-
укараненне змен ў правапісе (правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі) ў адукацыйны працэс;
-
шляхі ўдасканалення моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў;
-
выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій пры арганізацыі навучальнага працэсу;
-
далучэнне вучняў да мастацтва слова, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, чытацкіх інтарэсаў;
-
выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.
На працягу года былі праведзены 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання, на якіх разглядаліся пытанні:
“Выкарыстанне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій (ІКТ) для павышэння якасці адукацыі па беларускай мове і літаратуры”
-
Інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі і рэалізацыя прынцыпу здароўезберажэння ў адукацыйным працэсе.
-
Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай рабоце (з вопыту работы).
-
Паняцце, значэнне і функцыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.
-
Арганізацыя вывучэння змен у правапісе на ўроках беларускай мовы.
-
Міжпрадметныя сувязі як умова аптымізацыі адукацыйнага працэсу і зніжэння нагрузкі вучняў.
“
Факультатыўныя заняткі як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры”
-
Формы і прыёмы работы па рэалізацыі прынцыпу пераемнасці ў сістэме «ўрок – факультатыўныя заняткі». Арганізацыя вывучэння змен у правапісе на факультатыўных занятках.
-
Магчымасці факультатыўных заняткаў у рабоце з вучнямі з рознымі ўзроўнямі матывацыі да навучання.
Індывідуальная работа з адоранымі дзецьмі дазволіла дабіцца значных вынікаў. Вучні паспяхова выступілі на раённых і абласных алімпіядах.
Вынікі раённых алімпіяд:
1.Канаплянік Ксенія 11 “Г” клас – трэці вынік (50,6%) (настаўнік Навагран Н.У.)
2.Гайдукевіч Паліна 11 “Г” клас – другі вынік (55,5%) (настаўнік Навагран Н.У.)
3.Сапега Аліна 10 “А” клас – першы вынік (40,6%) (настаўнік Пратасеня Т.М.)
4.Дзямчук Таццяна 9 “В” клас – Дыплом II ступені (76%) (настаўнік Лянько В.Н.)
5.Метнер Марк 9 “Б” клас – трэці вынік (51%) (настаўнік Лянько В.Н.)
6. Капачова Вера 8 “А” клас – Дыплом II ступені (70,4%) (настаўнік Лянько В.М.)
7. Галаваты Максім 7 “Б” клас – Дыплом III ступені (60,7%) (настаўнік Галоўчыц І.І.)
8. Пракаповіч Маргарыта 7 “А” клас – Дыплом II ступені (79,7%) (настаўнік Чапурка Т.М.)
9. Рухавец Ульяна 6 “А” клас – Дыплом II ступені (73,6%) (настаўнік Дзевусава Т.М.)
10. Ярашэнка Дзіяна 5 “В” клас – Дыплом III ступені (69,8%) (настаўнік Галоўчыц І.І.)
11. Пушкова Уладзіслава 5 “В” клас – Дыплом I ступені (83,3%) (настаўнік Галоўчыц І.І.)
У гэтым годзе ўпершыню вучні гімназіі прымалі ўдзел у раённай дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове. Галаваты Максім, вучань 7 “Б” класа, заняў першае месца (настаўнік Галоўчыц І.І.).
У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры прынялі ўдзел 4 вучні гімназіі і годна вытрымалі гэтыя выпрабаванні:
1.Канаплянік Ксенія 11 “Г” клас – дыплом III ступені (настаўнік Навагран Н.У.)
2. Гайдукевіч Паліна 11 “Г” клас – дыплом II ступені (настаўнік Навагран Н.У.)
3. Дзямчук Таццяна 9 “В” клас – Дыплом III ступені (настаўнік Лянько В.Н.)
4. Сапега Аліна 10 “А” клас – удзел (настаўнік Пратасеня Т.М.).
Гайдукевіч Паліна прыняла ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
У цэлым стабільнай застаецца якасць ведаў па прадметах. Аналіз вучэбных дасягненняў па заканчэнні 2010/2011 вучэбнага года сведчыць аб дастаткова высокай якасці ведаў па беларускай мове і літаратуры.
Прадметы
|
2008/2009
|
2009/2010
|
2010/2011
|
Беларуская мова
|
7,7
|
7,6
|
7,6
|
Беларуская літаратура
|
8,7
|
8,7
|
8,6
|
На працягу навучальнага года настаўнікі беларускай мовы і літаратуры працавалі над тэмай па самаадукацыі:
Галоўчыц І.І. “Выхаванне грамадзянскасці сродкамі прадмета “Беларуская літаратура”.
Дзевусава Т.М. “Гісторыка-патрыятычнае выхаванне вучняў сродкамі прадметаў беларуская мова і літаратура”.
Лянько В.М. “Павышэнне эфектыўнасці правядзення ўрокаў і факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры сродкамі краязнаўчага матэрыялу”.
Навагран Н.У. “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз урочную, пазакласную і даследчую дзейнасць”.
Чапурка Т. М. “Маральна-этычныя каштоўнасці беларусаў у вуснай народнай творчасці (на прыкладзе прыказак, прымавак, фразеалагізмаў)”.
Работа па тэмах самаадукацыі дазволіла павысіць узровень прафесійнага майстэрства, матывацыю навучэнцаў пры вывучэнні прадмета. Тэму “Маральна-этычныя каштоўнасці беларусаў у вуснай народнай творчасці (на прыкладзе прыказак, прымавак, фразеалагізмаў)” абараняла на гімназічнай навукова-практычнай канферэнцыі настаўнік Чапурка Т.М.
У кастрычніку 2010 года для настаўнікаў раёна намеснік дырэктара Пратасеня Т.М. і настаўнік Навагран Н.У. правялі раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме
“Выкарыстанне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій (ІКТ) для павышэння якасці адукацыі па беларускай мове і літаратуры”. Пратасеня Т.М. аналізавала магчымасці ІКТ у рэалізацыі прынцыпу індывідуалізацыі навучання і рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў у адукацыйным працэсе. Асобна ёю былі разгледжаны
інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі і рэалізацыя прынцыпу здароўезберажэння ў адукацыйным працэсе.
Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай рабоце прадставіла з вопыту сваёй работы Навагран Н.У. Настаўнікі-філолагі дэманстравалі настаўнікам раёна мультымедыйныя прэзентацыі па творчасці М.Багдановіча (настаўнік Пратасеня Т.М.), У.Караткевіча (настаўнік Навагран Н.У.), якія удзельнічалі ў раённых конкурсах прэзентацый і былі адзначаны дыпломамі.
Вялікую ўвагу настаўнікі МА ўдзялялі пазакласнай рабоце. Праведзены наступныя мерапрыемствы:
1.Аформлены стэнды і кніжныя выставы, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча, 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча (настаўнікі Галоўчыц І.І., Дзевусава Т.М., Лянько В.М., Навагран Н.У.).
2.Удзел у раённым конкурсе “Спроба маладога пяра” ў напісанні водзыва Капачова Вера, вучаніца 8 “А” класа, узнагароджана Дыпломам II ступені (настаўнік Лянько В.М.).
3. У эпісталярным раённым конкурсе РУП Белпочта работа Дзямчук Таццяны, вучаніцы 9 “В” класа, адзначана Дыпломам I ступені і адпраўлена на вобласць (настаўнік Лянько В.М.).
4. У рамках раённага конкурсу “Паэтычная алімпіяда”, які праводзіўся ўпершыню, вучні гімназіі атрымалі перамогу:
1) Капачова Вера 8 “А” клас – Дыплом III ступені (настаўнік Лянько В.М.)
2) Пракаповіч Маргарыта 7 “А” клас – Дыплом III (настаўнік Чапурка Т.М.)
3) Пархімовіч Вікторыя 6“Г” клас – Дыплом I ступені (настаўнік Чапурка Т.М.).
5. У конкурсе мультымедыйных прэзентацый “Наш Уладзімір Караткевіч”, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка, была адзначана работа Гайдукевіч Паліны 11 “Г” клас (настаўнік Навагран Н.У.).
6. У конкурсе чытальнікаў, які традыцыйна праводзіцца ў гімназіі, “Мой верный друг, родной язык…” прынялі ўдзел вучні 5 – 10 класаў, лепшыя чытальнікі былі адзначаны дыпломамі (Пратасеня В., Чапурка Д., Чакур М., Масюк Д.).
7. У лістападзе 2010 праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя для
вучняў 9-11 класаў “Быў. Ёсць. Будзе…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча (настаўнікі Навагран Н.У., Пратасеня Т.М.).
8. Для вучняў 5-х класаў у красавіку праведзена літаратурная віктарына “Месяц за месяцам” (настаўнік Чапурка Т.М.).
Не правялі запланаваныя мерапрыемствы настаўнікі Галоўчыц І.І. (літаратурная канферэнцыя, прысвечаная памяці М.Багдановіча “Глядзі, беларус, каб не згінуць, глядзі ў строгія чыстыя вочы Максіма...” для вучняў 10-х класаў), Лянько В.М. (вусны часопіс “Ты жывеш у Беларусі” для вучняў 9 класаў).
Вучні гімназіі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2011” (161 вучань).
У навучальным годзе настаўнікі актыўна павышалі вучэбную матывацыю вучняў праз сістэму пазаўрочнай дзейнасці. На працягу года працавалі наступныя факультатывы:
-
“Вывучаем беларускі правапіс” 9 клас (настаўнік Лянько В.Н.),
-
“Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы” 10 клас (настаўнікі Пратасеня Т.М., Навагран Н.У.),
-
“Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы” 11 клас (настаўнік Навагран Н.У.).
У 2010/2011 навучальным годзе настаўнікі ў сваёй рабоце выкарыстоўвалі элементы камп’ютарных тэхналогій, тэхналогіі крытычнага мыслення, праблемнага навучання.
З абаронай сваёй работы выступіў на гімназічнай навукова-практычнай канферэнцыі з даследчай работай “ вучань 7 класа Галаваты Максім (настаўнік Галоўчыц І.І.). У сувязі з недастатковай разгорнутасцю матэрыялу і недахопамі ў афармленні работа не прымала ўдзел у конкурсным адборы на раённую канферэнцыю.
На працягу 2010/2011 навучальнага года настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі і правялі алімпіяды па прадмеце, прынялі ўдзел у пасяджэннях педагагічнага савета, у навукова-практычнай канферэнцыі, выставе метадычных распрацовак, адказна адносіліся да работы са школьнай дакументацыяй, наведалі ўрокі калег (Галоўчыц І.І. - 10, Дзевусава Т.М. – 5, Навагран Н.У. – 14, Лянько В.М. – 6, Чапурка Т.М. – 8).
Значнае месца ў рабоце настаўнікі беларускай мовы і літаратуры адводзілі афармленню кабінетаў: метадычная літаратура па прадмеце, наглядныя стэнды па зменах у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, новыя выданні слоўнікаў, падрыхтоўка матэрыялаў да тэматычнага, прамежкавага, выніковага кантролю па мове і літаратуры, тэставыя і рознаўзроўневыя заданні.
У 2011/2012 навучальным годзе МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры павінна сканцэнтраваць увагу на вырашэнні наступных праблем:
- арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў адпаведнасці з палажэннямі Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд;
- актывізацыя праектна-даследчай дзейнасці;
- удасканаленне форм пазакласнай работы па прадмеце;
- удасканаленне форм і метадаў правядзення факультатыўных заняткаў;
- удасканаленне форм работы з матываванымі вучнямі.
Намеснік дырэктара Т.М.Пратасеня