Перейти на главную страницу
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Сянно”
Зыходзячы з канцэпцыі літаратурнай і моўнай адукацыі, пры правядзенні ўрокаў кіруюся двума асноўнымі прынцыпамі: аперацыйным і матывацыйным. Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М.Твэна “хто не бачыць канчатковай мэты, вельмі здзіўляецца, што прыйшоў не туды”. Для рэалізацыі гэтых мэт фармірую ў вучняў выразна акрэсленыя матывы, патрэбнасці іх дзейнасці.
Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу імкнуся, каб урок роднай мовы і літаратуры стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі, даў чаканы вынік.
Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі і сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў ЦТ, а другіх “зачаплю” толькі тым, што скажу аб архіскладанасці тэмы , ці тым, што адказаць на складанае пытанне ў канцы ўрока змогуць толькі тыя, хто будзе назапашваць веды на працягу ўсяго ўрока. Ствараецца камунікатыўная сітуацыя, сітуацыя поспеху і ў той жа час – матывацыя да вывучэння тэмы.
Гаворачы аб мэтамеркаванні, нагадаю, што пастаўленыя мною мэты – гэта толькі мае мэты, яны з’ўляюцца як бы падводнай часткай айсберга, а вось надводнай часткай павінны стаць мэты дзейнасці вучняў, якія закранаюць сферу іх інтарэсаў. І адным з важнейшых этапаў стварэння станоўчай матывацыі школьнікаў становіцца сумеснае ці самастойнае мэтамеркаванне на ўроку. Вучань мае права самавызначыцца ў разнастайнасці мэтаў, выбраць, перавызначыць іх на розных этапах урока (Дадатак 1).
Часта прапаную вучням сфармуляваць мэты ўрока па апорных словах: актуалізаваць.., сістэматызаваць.., развіваць.., паглыбляць.., выяўляць.., адрозніваць.., знаходзіць.., будаваць.., выпрацоўваць.., удасканальваць.. . Прымяняю і такі прыём. Пішу на дошцы ў слупок дзеясловы: ведаем.., даведаемся..; умеем.., навучымся..; не разумеем.., будзем разумець.. . Карыстаюся такой фармуліроўкай: “Я павінан гэта ведаць, каб умець…”. Пастаноўка мэты ўрока арганізуе вучняў на актыўную працу, разуменне школьнікамі таго, з чым яны пазнаёмяцца на ўроку і для чаго ім гэта неабходна, з’яўляецца абавязквай умовай матывацыі навучання.
На першым этапе ўрока актывізую разумовую дзейнасць навучэнцаў. Таму заўсёды імкнуся распрацаваць арыгінальны пачатак урока, які здолее выклікаць станоўчыя эмоцыі і паспрыяе дзелавому настрою школьнікаў. Напрыклад, запісваю тэму ўрока ў выглядзе аднаго або некалькіх пытанняў; задаю вучням пытанні – жарты; з эпіграфа да ўрока прапаную выбраць тыя радкі, якія б маглі стаць тэмай урока; прапаную прачытаць эпіграф і падумаць, як ён можа быць звязаны з тэмай нашага ўрока. Напрыклад:
Дзівак – матэматык ў Германіі жыў,
Дакладнай навуцы аддана служыў,
Злучыў масла з булкай, паклаў сабе ў рот
І ахнуў захоплена: “О! Бутэрброд!”
Часта знаёмлю вучняў з планам урока, у якім прагучыць і тэма. Раблю гэта ў пажартоўнай форме. “Лічу, што мы разам парадуемся вашым ведам, а для гэтага правядзём маленькае апытанне. Потым паспрабуем адказаць на пытанне… (фармулюецца тэма ў выглядзе пытання). Затым патрэніруем мозг – зробім практыкаванне. І нарэшце выцягнем са сховішчаў памяці што-небудзь каштоўнае… (называецца тэма паўтарэння). Каб зацікавіць тэмай урока, сталўлю пытанні: 1.Падумайце, зыходзячы з вашай будучай прафесіі, для чаго спатрэбіцца вам вывучэнне гэтай тэмы? 2.За адну хвілінку пераканайце свайго суседа па парце ў тым, што вывучэнне гэтай тэмы проста жыццёва неабходна. 3.Назавіце пяць спосабаў прымянення ведаў, уменняў і навыкаў па гэтай тэме ў жыцці. Потым праводжу актуалізацыю ведаў па наступных пытаннях:
- Калі б вы былі аўтарам падручніка:
а) як бы вы растлумачылі вучням гэтую тэму?
б) як бы вы растлумачылі вучням неабходнасть гэтай тэмы?
- Калі б вы былі мастаком – ілюстратарам, як бы вы праілюстравалі дадзеную тэму?
Для таго, каб вучні па-сапрўднаму ўключыліся ў працу на матывацыйным этапе вырашаю тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе актуалізацыі апорных ведаў па тэме, інакш кажучы, ствараю сітуацыю поспеху: хвалю навучэнцаў за пэўныя веды па тэме. Другая і трэцяя задачы – фарміраванне арыенціровачнай асновы дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы і стварэнне праблемнай, нават тупіковай сітуацыі – татальнае няведанне па ёй.
-Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата Івана Шамякіна?
-Як узнікла ў яго задума напісання рамана “Сэрца на далоні”? Гэтыя і падобныя пытанні я задаю вучням, прадбачачы іх “нямое маўчанне”. Лічу, што поспех матывацыйнага этапа залежыць і ад умела пастаўленай, часам невырашальнай праблемы. Вельмі важна заінтрыгаваць школьнікаў новым матэрыялам.Гэта і становіцца своеасаблівай псіхалагічнай “зачэпкай” для далейшага пазнання.
На працягу ўрока дабіваюся ад вучняў матываваных ведаў, натхняю, скіроўваю іх да набыцця ведаў, заўсёды хвалю іх за добрыя адказы.Кожны адказ падлетка ацэньваю як яго ўласнае адкрыццё, ніколі не прыніжаю годнасці.Стараюся адзначыць услых ці жэстам кожны поспех вучня.Гэтым матывую пазнанне.
Практыкую такія прыёмы: “Адзнака ў крэдыт”, “Бал у запасе”. У некаторых выпадках і для некаторых вучняў яны дзейнічаюць эфектыўна. Гэта шанс для вучня праявіць сябе і даказаць сваю грунтоўнасць.А для мяне важна даць зразумець, што я веру ў гэтага вучня, што ў яго ёсць усе магчымасці для дасягнення поспеху.
Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў. Як адзначае А.А.Лявонцьеў, “навучыць – гэта значыць зрабіць навучанне матываваным, вучыць дзіця самастойна ставіць перад сабой мэту”.
Безумоўна, матывацыя навучання і сумеснае мэтамеркаванне – гэта толькі маленькія складаныя паспяховага, рэзультатыўнага ўрока. Але ў справе выхавання і навучання няма дробязяў. Ці не так, калегі?
Дадатак 1
А.Лукашэнка
Эпіграфы: Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў па-беларуску гаварыць.
Я. Сіпакоў
Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.
Хто забыў сваю мову – усё губляе.
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў па-беларуску гаварыць.
Я. Сіпакоў
- Тэма нашага ўрока: “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”.
Я запрашаю вас на ўрок, прысвечаны памяці Максіма Багдановіча, які любіў, шанаваў родную мову і ўсё рабіў для яе развіцця і адраджэння.
(Мова – гэта ўвесь слоўнікавы запас пэўнага народа.
Мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі).
- Які сэнс надаюць гэтаму слову мовазнаўцы? Звернемся да маршрутнага ліста.
- Праз родную мову кожны чалавек знаёміцца са светам, становіцца членам калектыву, у якім жыве, праз мову ажыццяўляецца непарушная сувязь чалавека са сваім народам.
Паслужыў цару і каралю!
Мову пазычаў князям літоўскім,
Заараўшы волю ў зямю.
Ю. Свірка
2-і вуч. …Што наша мова слова-ў-слова
была шляхоцка і князёва.
У ёй гаварылі Радзівілы
І князь Сапега, і вяльможы
І шляхта ўся, і народ Божы.
Я. Германовіч
1-ы вуч. Быў далёкі і страшны час,
Як зляталі з плячэй галовы,
Як знішчалі, мо ў соты раз,
Нашу памяць і нашу мову.
С.Сокалаў- Воюш
2-і вуч. Чаго вам хочацца, панове?
Якой азваўся беларус?
Я.Купала
1-ы вуч. Катавалі цябе,
То на пляцах палілі,
То пісалі законы,
То рэзалі крылле,
То цкавалі, як волата-звера на ловах, -
Мова сэрца майго – Беларуская мова..
С.Сокалаў- Воюш
2-і вуч. Вякамі ёй ходу жыцця не давалі,
Вякамі чынілі насмешкі ды кпіны,
Вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі
Вялікую мову няшчаснай краіны.
Н.Гілевіч
1-ы вуч. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты - матчынай мовай была.
А.Бачыла
2-і вуч. Стваралі нам усе ўмовы,
Каб адвучыць ад роднай мовы.
С. Грахоўскі
1-ы вуч. Мова не скаралася ніколі,
Хоць душылі, а яна жыла.
Ю. Свірка
2-і вуч. Не, народ ад мовы не адрокся:
Колькі жыў ён, мову не мяняў.
Ю. Свірка
“Карані яе ў глыбінях, дзе спяць тыя, хто стагоддзямі песціў, шліфаваў, бярог яе, лаканічную, гнуткую, спявучую, ласкавую, тую, што найлепшай яснасцю і дакладнасцю перадае думку чалавека.
Яна вечная, бо яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. Яна лёгкая для ўспрымання і звонкая ў гучанні”.
У. Караткевіч
( Лаканічная, гнуткая, спявучая, ласкавая, вечная, пяшчотная мяккаяць…).
- А зараз, прадоўжыце рад сваімі прыкладамі. Успомніце і дапішыце сонечныя, ласкавыя словы, якія характарызуюць родную мову.
Агучванне вучнямі запісаных слоў.
- Якой лічыць беларускую мову У. Караткевіч? (Вечнай, як наш характар).
- Знайдзіце і зачытайце словы, якія паказваюць супярэчлівасць мовы?
(“Здаецца кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу).
- Якія дзеясловы ўжыў У.Караткевіч, каб паказаць станаўленне беларускай мовы?
(Песцілі, шліфавалі, бераглі)
- Як вы іх разумееце? Перакладзіце слова “песцілі”на рускую мову.Параўнайце свой пераклад з перакладам, які даецца ў беларуска – рускім слоўніку.
(На рускай мове: лелеяли, нежили, холили, голубили).
(Шліфавалі – падпарадкоўвалі літаратурным правілам і нормам; удасканальвалі).
6. Пра змены ў беларускім правапісе
- А зараз ці падаўжаецца гэты працэс? Ці шліфуецца наша мова, ці ўдасканальваецца?
- Які закон уступіў у дзеянне з першага верасня 2010 года?
- Як лічыце, чым выкліканы змены ў правапісе?
(Мова – не застылая з’ява. Яна ўвесь час ўдасканальваецца, мяняецца. Абнаўляецца слоўнікавы склад мовы. Лексіка папаўняецца новымі беларускімі словамі, словамі запазычанымі з іншых моў).
- Так. У сувязі з гэтым надзённым стала пытанне аб унармаванні беларускага правапісу. Як лічыце, правапіс стаў больш складаным?
(Не. Правапіс спрасціўся. Зменшылася колькасць выключэнняў. Перадаецца на пісьме прынцып “акання і якання”. Спрошчаны правілы пераносу слоў і інш.) - Успомніце,якія правілы вы ўжо засвоілі? Прывядзіце прыклады.
- Сёння хвілінку ўвагі мы ўдзелім правапісу лічэбнікаў. Успомніце правіла, калі літары е, ё пераходзяць у я?
- У прапанаваным тэксце задання №5 устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
ФАКТЫ З ЖЫЦЦЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Дз..вятага снежня тысяча вос..мсот дз..в..носта першага года нарадзіўся Максім Багдановіч.
У тысяча дз..в..цьсот дз..в..тым годзе ў газеце “Наша Ніва” надрукаваны першыя вершы паэта.
У тысяча дз..в..цьсот дз..сятым годзе творы Максіма Багдановіча друкуюцца ў іншых перыядычных выданнях.
Больш за вас..мнаццаць вершаў паэта пакладзены беларускімі кампазітарамі на музыку.
Дз..сяткі твораў Максіма Багдановіча перакладзены на мовы народаў свету.
У тысяча дз..в..цьсот с..мнаццатым годзе Максім едзе на лячэнне ў Крым, дзе і памірае.
-Вось мы з вамі засвоілі яшчэ адзін арфаграфічны закон беларускай мовы.
- Што значыць мова лаканічная, гнуткая і цвёрдая адначасова?
(Лаканічная – мае трапныя словы і выразы, якімі можна дакладна перадаць свае думкі.
Гнуткая і цвёрдая адначасова – мае розныя гукі для выражэння пачуццяў: мяккія і цвёрдыя).
- Знайдзіце ў тэксце мяккія гукі. Што яны надаюць тэксту? (Цеплату, мяккасць, ласкавасць).
- Знайдзіце звонкія зычныя. Што ўласціва для іх? (Звонкасць, мілагучнасць, спеўнасць).
- Знайдзіце грымотныя зычныя. Што перадаюць яны ў тэксце? (Сілу, мужнасць, смеласць, рашучасць).
- Як бачыце беларуская мова багатая на гукі. Усё ёсць у ёй: і звонкае “дзе”, і густое “чаго”.
- І яшчэ ў нашай мове ёсць адна адметнасць. Падумайце, якая? Якая літара ёсць у беларускай мове, але яе няма ў рускай? (У нескладовае).
- У горадзе Полацку гэтай літары паставілі помнік, які вы бачыце на экране. Хто бачыў гэты помнік? Якое ўражанне ён у вас пакінуў?
- Чым адрозніваюцца словы пявучая і спявучая?
(Пявучая мае сінонімы мілагучная, працяжная. Спявучая – гэта значыць, што словы яе добра кладуцца на музыку).
- Мне здаецца, што пасля такой не вельмі прыемнай працы вы стаміліся.
Таму хвілінка адпачынку.
Беларускую мову не кінем, не кінем, не кінем!
(Рухі галавой улева – управа).
Беларускай мове не здрадзім, не здрадзім, не здрадзім!
(Рухі галавой уверх – уніз).
Беларускую мову вітаем, вітаем, вітаем!
(Рукі над галавой скрыжоўваем – разводзім).
Беларускую мову адродзім, адродзім, адродзім!
- Ёсць такое меркаванне, што чалавеку зусім не патрэбна мова. Каб не было мовы, не было б сварак, войнаў, розных катастроф, бо чалавек без мовы не мог бы пакрыўдзіць, зняважыць іншага чалавека, а таму на планеце панаваў бы мір. А як мяркуеце вы?
(Словам можна спыніць, папярэдзіць, прадухіліць, забараніць, не дазволіць чыніць зло.
Мова дапамагае людзям стаць лепшымі, чысцейшымі душой, абуджае любоў да чалавека).
- Аднойчы хлопчык Міколка задаў сваёй маці пытанне:
Француз па-французску,
Па-польску – паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?
- Адкажыце хлопчыку на яго пытанне.
(Руска-беларускай, “трасянцы”, змешанай).
- А чаму так атрымалася, што на роднай мове мы размаўляем толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а ў зносінах пераважае руская мова?
(Таму што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. У гутарцы выкарыстоўваем і рускія, і беларускія словы, дабаўляем дыялекты і атрымоўваецца “трасянка”).
Мы захварэлі рускай мовай
Прыгожай , але ўсё ж чужой.
Дык дома мы, ці за мяжой?
- Паразважайце, што трэба зрабіць, каб пераадолець гэта захворванне?
(Рускую мову вывучаць і паважаць. На роднай размаўляць, ведаць яе і ўсім сэрцам любіць, захаваць для сваіх нашчадкаў).
Пасябраваць можна з мовай чужой,
Ёю валодаць свабодна,
Нельга адно: здрадзіць мове сваёй –
І адрачыся ад роднай.
В.Жуковіч
- Напярэдадні ўрока група вучняў правяла апытанне сярод сваіх блізкіх, знаёмых, суседзяў. Яны звярнуліся да іх з пытаннем: “Ці размаўляеце вы на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці? Калі не, то чаму?”
( - Не магу свабодна размаўляць на беларускай мове, бо добра не ведаю яе.
- Навошта яна мне? Мяне і так усе разумеюць.
- А што ў нас ёсць такія, што размаўляюць? Я такіх не сустракала ў нашым горадзе.
- Таму, што мне беларуская мова проста не падабаецца.
- А дзе яна, наша мова? Ідзеш па вуліцах горада, а гаворкі беларускай не чуваць).
13.Інтэрнэт – даведка
- Нагадаю, што ў кастрычніку 2009 года ў Беларусі адбыўся агульнанацыянальны перапіс насельніцтва. У прапанаванай насельніцтву анкеце быў блок моўных пытанняў. Адно з іх: якая мова з’яўляецца для вас роднай? Інтэрнэт – даведку для вас падрыхтаваў ваш аднакласнік.
(Беларускаю назвалі роднай мовай больш за 5 мільёнаў чалавек, або 53,22%. Паводле перапісу 1999 года беларуская была роднай мовай для 73,7 % жыхароў краіны, а ў 1989 – для 65, 6%).
-Сумная статыстыка, ці не праўда?
• Праца ў групах
- Звярніцеся да маршрутнага ліста.
Заданне №6. Выкарыстайце прапанаваныя словы, словазлучэнні (два-тры) для вырашэння пастаўленай перад вамі праблемы.
- На вашу думку, чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове?
- Як лічыце, якія меры трэба прыняць, каб вырашыць гэту праблему?
(Адвесці ў школе больш гадзін на вывучэнне роднай мовы; прапагандаваць родную мову; у школе стварыць культ роднай мовы; павысіць статус беларускай мовы і інш.)
- Беларуская мова прызнана міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА другой пасля італьянскай па меладычнай прыгажосці. Разам з тым, у пачатку 2009 года гэтая арганізацыя ўнесла беларускую мову ў спіс моў, якім пагражае знікненне.
- Якія пачуцці выклікала ў вас гэта адкрыццё?
(Радасць, якая пераходзіць у смутак).
- Мы ганарымся тым, што наша мова адна з самых меладычных і прыгожых, і засмучаемся, што яна можа сысці ў нябыт.
16.Мова і фарбы. (Праца ў групах)
- Беларуская паэтка Святлана Лобач у адным з вершаў сказала: “Мова народа – поле квяцістае”. Паэт Аляксей Зарыцкі падтрымаў яе, адзначыўшы, што ў мове шмат фарбаў. А якія фарбы, колеры паўсталі ў вашым уяўленні? Чаму?
Жоўты – колер золата, сонца, багацця.
Зялёны – колер надзеі, аднаўлення.
Сіні – колер вечнасці, чысціні, вернасці, спакою.
Чырвоны – колер крыві і агню.
Шэры – колер расчаравання.
Чорны – колер жалобы, гора, няшчасця.
(Жоўты – мова сонечная, як праменьчык. Гэта колер нашых жытоў і пшаніц, колер радасці. Мы радуемся, што наша мова адна з лепшых у свеце.
- Па прапанове Бангладэш, у 1999 годзе ЮНЭСКА об’явіла 21 лютага – Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень загінулі пяць студэнтаў, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.
У нас такіх праблем няма. Мы самі можам выбраць мову навучання. У нашым раёне працуюць больш дваццаці школ, якія даюць сяэднюю і базавую адукацыю. І тоглькі пяць з іх – рускамоўныя.
18.Творчасць . Праца ў групах.
(Музычнае суправаджэнне).
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі, ёй згінуць пара.
П.Панчанка
- Давайце не дадзім згінуць роднай мове.
З вершаваных радкоў выберыце тыя словы, з дапамогай якіх можна адрадзіць нашу мову, удыхнуць у яе жыццё. Складзіце кластар.
- Перанясіце кластар на дошку, каб усе ўбачылі, што трэба рабіць, каб наша мова жыла ў вяках.
В. Жуковіч
Нашай роднае мовы…
М.Лужанін
Л.Геніюш
М.Чарот
В.Жуковіч
Г.Бураўкін
Скажы па ёй такія словы,
Каб у вяках яны жылі.
Ю.Свірка
- Звярніцеся да маршрутнага ліста.
Карыстаючыся напрацоўкамі ўрока, складзіце сінквейн на тэму “Мова”.
Мова
Паважаю, шаную, берагу.
Самая лепшая ў свеце.
Цуд .
-Закончыце кожны радочак верша дзеясловам загаднага ладу. І ў вас атрымаецца 10 запаведзяў.Канчаткі дзеясловаў рыфмуйце.
ДЗЕСЯЦЬ ЗАПАВЕДЗЯЎ
Мову родную (беражы).
Мовай роднаю (даражы).
Мову родную (шануй).
Мовай роднаю (не гандлюй).
Мову родную (любі).
Мову ў сэрцы (не губі).
Мовы роднай (не кідай).
Мову дзецям (перадай).
Мовы (не аддай) на здзек.
Толькі з ёю жыцьмеш век.
В.Швед
- Складзіце цэнтон.
Цэнтон – гэта твор, найчасцей верш, цалкам складзены з радкоў, урыўкаў, строф іншых твораў. Перад вамі падбор вешаў “Бацькоў святое слова” і алгарытм складання цэнтона.
АЛГАРЫТМ СКЛАДАННЯ ЦЭНТОНА
1.Дакладна зразумей тэму і мэту.
2.Выберы лепшыя творы і самыя трапныя, афарыстычныя радкі.
3.Ствары цэласны тэкст, аб’яднаны тэмай,праблемай.
-Выразна прачытай яго ўслых.
- Я ўпэўнена, што мова будзе звінець срэбным дажджом у кожнай беларускай хаце, беларусам будзе сорамна перад унукамі, што цураліся мы калісьці роднага слова.
- А зараз яшчэ раз звернемся да анкеты “Чаму я вывучаю беларскую мову”. Адкажыце на пытанні, параўнайце цяперашнія адказы з папярэднімі. Ці змяніліся яны?
3. Афішыраванне
- Прадоўжыце сказ: “Я вывучаю беларускую мову, бо…
- Ці выканалі мэты і задачы, якія паставілі ў самым пачатку ўрока?
4. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак
- Вось і закончыўся ўрок. Кожны з вас меў магчымасць выказацца, паразважаць, праявіць сябе ў творчасці. І гэту магчымасць выкарасталі….. і атрымалі высокія адзнакі….. Рабілі вывады, разважалі….і заслужылі таксама добрыя адзнакі.
Актыўна адказвалі на пытанні… Мэты дасягнуты, маршрут урока пройдзены. Я задаволена вашай працай і рада, што вы паверылі мне, пайшлі за мной і ўсё ў нас атрымалася.
І ў заключэнне мае пажаданні:
Сябры мае!
Хачу, каб шлях кароткі
Да шчасця быў,
Каб вы яго знайшлі,
Каб мову вы
Сваіх бацькоў і продкаў,
Як вернасць, як сумленне
Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М. Твэна “хто не бачыць канчатковай мэты, вельмі здзіўляецца, што прый
14 10 2014
1 стр.
У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання на 2009/2010 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры
14 12 2014
1 стр.
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага д
25 12 2014
1 стр.
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення, тэхналогія праблемнага навучання, камп’ютарныя
16 12 2014
1 стр.
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя
25 12 2014
1 стр.
Выпрацоўваць уменне вызначаць i адрозніваць галоўныя i даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне часцін мовы, якімі выражаюцца даданыя члены.)
14 12 2014
1 стр.
Мэта: скласці табліцы дзялення ліку 6 і на 6, вучыць знаходзіць шостую долю ліку, замацоўваць уменне рашаць прыклады, стварыць умовы для развіцця вуснага лічэння вучняў, стварыць у
12 10 2014
1 стр.
Мэта: выхоўваць вучняў на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры; раскрыць адметныя якасці беларусаў, нашых продкаў; выхоўваць павагу да роднай мовы, да беларускага народа, яго гіс
23 09 2014
1 стр.