Урок матэматыкі ў 3 класе
Тэма: Табліцы дзялення на лік 6 і з дзеллю 6
Мэта: скласці табліцы дзялення ліку 6 і на 6, вучыць знаходзіць шостую долю ліку, замацоўваць уменне рашаць прыклады, стварыць умовы для развіцця вуснага лічэння вучняў, стварыць умовы для выхавання правіл паводзін у аўтобусе, жадання чытаць казкі
Ход урока
І. Арганізацыйны пачатак урока (слайд 1).
Празвінеў ужо званок.
Пачынаем наш урок.
Сёння ў нас незвычайны ўрок, а ўрок-падарожжа па краіне казачных герояў. Адправяцца ў падарожжа толькі тыя вучні, якія зрабілі дамашняе заданне.
ІІ. Праверка дамашняга задання (слайд 2)
-
Знайдзіце і прачытайце прыклад з адказам 42.
-
Знайдзіце і прачытайце прыклад з адказам 37.
-
Знайдзіце і прачытайце прыклад з адказам 25.
-
Знайдзіце і прачытайце прыклад з адказам 18.
-
Знайдзіце і прачытайце прыклад з адказам 30.
-
Знайдзіце і прачытайце прыклады з адказам 12.
Малайцы, усе выканалі дамашняе заданне, можна адпраўляцца ў дарогу. А на чым мы адправімся, вы даведаецеся, калі адгадаеце загадку:
Дом па вуліцы ідзе,
На работу ўсіх вязе.
(Аўтобус) (слайд 3)
Давайце ўспомнім як трэба сябе паводзіць у аўтобусе (слайд 4)
Але мы не можам адправіцца ў падарожжа, нас не пускаюць. Гэта Баба Яга (слайд 5).
Мы павінны выканаць яе заданні.
ІІІ.Вуснае лічэнне.
1) Матэматычны дыктант “Так ці не”(слайд 6) (вучні паднімаюць сігнальныя карткі)
- лікі пры множанні называюцца множнік, множнік і здабытак? (так)
- калі лік 4 памножыць на 0, то атрымаецца лік 4? (не)
- калі лік 1 памножыць на 3, то атрымаецца лік 3? (так)
- лікі пры дзяленні называюцца дзялімае, дзельнік і дзель? (так)
- у выразах без дужак першымі выконваюцца складанне і адніманне, а затым множанне і дзяленне? (не)
2) матэматычныя гульня “Не скажу”(слайд 7)
(вучні лічаць па адзінцы ад 1 да 30, замест лікаў, якія дзеляцца на 3, яны гавораць: “Не скажу”)
3) работа ў групах(слайд 8)
1 група – злучыць стрэлкамі прыклады з адказамі:
2 х 6 18
6 х 6 54
3 х 6 60
9 х 6 36
6 х 7 12
8 х 6 24
6 х 4 48
10 х 6 42
2 група – уставіць прапушчаныя лікі:
2 х = 12
х 6 = 36
3 х = 18
х 6 = 54
6 х = 42
х 6 = 48
6 х =24
10 х = 60