Перейти на главную страницу
Лаканічныя радкі энцыклапедычных даведнікаў сведчаць, што будучы мовазнавец нарадзілася 24 чэрвеня 1931 года ў Львове, у 1955 г. скончыла аддзяленне польскай і славянскай філалогіі універсітэта імя М. Каперніка ў горадзе Торунь. Працавала асістэнткай на кафедры славянскай філалогіі гэтага універсітэта (1955--57), старшай асістэнткай, ад’юнктам і дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1957--81), адначасова (1957--61) старшай асістэнткай аддзела беларускай мовы Інстытута славяназнаўства Польскай акадэміі навук. У 1971-75гг. загадвала кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, з 1978 г. дацэнт, а з 1988 г. прафесар кафедры агульнага мовазнаўства Варшаўскага універсітэта. Член польскіх і замежных навуковых таварыстваў, адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 1991 г. генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Мінску, а ў 1992-95 гг. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
Зацікаўленасць да беларускай мовы, як прыгадвае сама Э. Смулкова, прыйшла яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце ў Торуні. І паспрыяла гэтаму прафесар Галіна Турская, якая паходзіла з асяроддзя Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя і яшчэ ў 30-я гады ХХ ст. даследавала літоўскія і беларускія гаворкі. Менавіта яна параіла абраць тэмаю дыпломнай працы дыялекты польска-беларускага моўнага пагранічча. Далей была першая паездка ўлетку 1956 года на Беласточчыну, якая пераканала маладую даследчыцу ў правільнасці выбранага шляху. Ужо ў 1959 годзе Э. Смулкова публікуе сваю першую навуковую працу, прысвечаную дзейнасці Інстытута мовазнаўства, а ў наступным годзе выходзіць з друку і першы артыкул па дыялекталогіі Беласточчыны. Менавіта ў той час пачалася вялікая калектыўная праца па стварэнні «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны». Пад агульным кіраўніцтвам прафесара Антаніны Абрэмбскай-Яблоньскай разам з даследчыкамі Станіславам Глінкам і Міхалам Кандрацюком была распрацавана канцэпцыя атласа, падрыхтаваны грунтоўны апытальнік, у аснову якога былі пакладзены як напрацоўкі польскіх філолагаў, так і дыялектолагаў з беларускага Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Варта адзначыць, што Атлас (т. 1 – 3, 1980--1993) рыхтаваўся паралельна са «Слоўнікам беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1 – 5, 1978--1986), у стварэнні якога прыняла ўдзел і Э. Смулкова. Пад час падрыхтоўкі гэтых унікальных прац даследчыцай апублікавана некалькі дзесяткаў артыкулаў па беларускай і параўнальнай славянскай дыялекталогіі, беларускай і ўсходнеславянскай акцэнталогіі, беларускай і агульнай фанетыцы і фаналогіі і інш.
Праца над Атласам і Слоўнікам, дэталёвае знаёмства з беларускімі і польскімі памежнымі гаворкамі, добрае веданне ўкраінскага і рускага дыялектнага матэрыялу дазволіла Э. Смулковай апублікаваць у 1968 г. двухтомную манаграфію па беларускай земляробчай лексіцы -- «Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny na tle wschodniosłowiańskim». На аснове параўнальнага аналізу беларускага дыялектнага матэрыялу з адпаведным украінскім, рускім і польскім устаноўлены гістарычны і сучасныя дыялектныя падзелы, паказаны першаснае значэнне і далейшыя семантычныя зрухі ў сялянскай земляробчай лексіцы.
Яшчэ адна манаграфія («Studia nad akcentem języka białoruskiego. Rzecownik». Варшава, 1978) была прысвечана акцэнталагічнай дыферэнцыяцыі беларускіх гаворак. У працы падрабязна прааналізаваны адрозненні націску назоўнікаў у беларускай дыялектнай і літаратурнай мове, паказаны працэсы ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву розных акцэнталагічных тыпаў націску ў гісторыі сучаснай беларускай мовы. Параўноўваючы беларускую акцэнталагічную сістэму з украінскай і рускай, Э. Смулкова вызначае ролю прасодыі ў параўнальна-тыпалагічным апісанні славянскіх моў, выяўляе асаблівасці акцэнталогіі розных лінгва-геаграфічных тэрыторый.
Своеасаблівым працягам папярэдняй працы стала напісаная сумесна з В. Чэкманам манаграфія «Fonetyka i fonołogia języka białoruskiego z elementami fonetyki i fonołogii ogolnej» (Варшава, 1988). У працы з выкарыстаннем асцылаграм, спектраграм, рэнтгенаграм, лінгва- і палатаграм падрабязна ахарактарызаваны ўсе гукі беларускай мовы ў залежнасці ад пазіцыі іх у моўным патоку, асаблівасцей фанетычных змен (асіміляцыі, дысіміляцыі і інш.). Паказана роля націску ў фаналагічным спектры беларускіх гукаў, пазіцыйнага размяшчэння іх у канкрэтных словах і спалучэннях. Асобны раздзел манаграфіі прысвечаны параўнанню фаналагічнай сістэмы беларускай мовы з адпаведнымі сістэмамі рускай і польскай моў.
Шматлікія дыялекталагічныя экспедыцыі на Беласточчыну, дэталёвае і ўсебаковае вывучэнне лінгвістычнага багацця кожнага населенага пункта, неаднаразовыя праверкі і пераправеркі сабранага матэрыялу дазволілі Э. Смулковай з яе калегамі падрыхтаваць яшчэ адну унікальную працу -- «Слоўнік мікратапонімаў паўночна-ўсходняй Польшчы» (Варшава, 1993), у якім зафіксаваны мясцовыя найменні лясных урочышчаў, палян і асобных мясцін, палявых і лясных дарог, зямельных надзелаў, лугоў, нізінных і забалочаных тэрыторый, сажалак і інш.
Своеасаблівым падрахункам амаль 40-гадовай навуковай і педагагічнай дзейнасці Э. Смулковай стала выданне «Białoruś i pogranicza» (Варшава, 2002; 651 с.), у якім шырока прадстаўлены не толькі публікацыі непасрэдна па мовазнаўству (першы-трэці раздзелы), але і асвятляецца навуковая і грамадская дзейнасць такіх асоб, як прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньская, Лешак Асоўскі, Генадзь Карпенка, Вячаслаў Вярэніч. Значнае месца ў кнізе адведзена грамадска-палітычным стасункам Беларусі і Польшчы, тым праблемам, з якімі непасрэдна сутыкалася пасол Э. Смулкова пад час дыпламатычнай працы ў Мінску. Гэта моўныя і грамадска-палітычныя пытанні ў працы каталіцкага касцёла ў Беларусі, шматзначнасць у разуменні паняццяў “паляк” і “польскі”, польска-беларускія культурныя стасункі і інш. Шырокую эрудыраванасць і дасведчанасць, уважлівае стаўленне да праблем сучаснай Беларусі, яе адносін з краінамі Еўропы дэманструе дыпламат Э. Смулкова ў шматлікіх інтэрв’ю розным сродкам масавай інфармацыі. І гэта яшчэ адна яркая старонка дзейнасці гэтай мудра-спакойнай і ўраўнаважанай жанчыны, якая фактычна ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціла Беларусі і мове яе карэнных жыхароў.
Rygor Baradulin, Wasil Bykau. „Gdy witają się dusze” (паэзія і проза).
Andrej Chadanowicz. Święta Nowego Rocku.
Uładzimier Arłou. Kochanek jej wysokości.
Гэты артыкул з'яўляецца першай спробай прадставiць гаворкі ўсходняй часткi Беластоцкага ваяводства ў плане лексiкалагiчнага даследававання (Tyт прыводзяцца некаторыя вывады з падрыхтаванай нaмi манаграфii «Slownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny nа tle wschodniosłowiańskim» (Wrocław – Warszawa -- Kraków, 1968, 2 vol., s. 244 + mapy). Нягледзячы на тое, што даследаванне прысвечана толькi аднаму раздзелу лексiкi, вывады на аснове яго можна зрабiць больш aгyльнага характару. Падставу для гэтага даюць матэрыялы для атласа, сабраныя Інстытутам славяназнаўства ПАН).
2. Перш за ўсё трэба ўдакладнiць, якiя з'явы бралiся пад увагу пры разглядзе лексiчных апазiцый гаворак даследаванай тэрыторыi. На першы план высоўваецца вузка лексiчная дыферэнцыяцыя, г. зн. тэрытарыяльнае адрозненне, якое вынікae з апазiцыi двух цi больш раўназначных слоў: rahač: vuje ‘дышаль caxi’, kul’ka : ručka: rukavatka ‘ручка касы’, baranovač: vałačyć: ‘баранаваць пасля сяўбы’.
Дpyriм вельмi частым тыпам з'яўляецца тэрытарыяльнае адрозненне, якое вынікae з апазiцыi словаўтваральнай будовы этымалагiчна блiзкiх слоў: b'ič : bijak ‘бiч цэпа’, kas'ec : kasar : kośnik, naperstak: p'erśćonok ‘кальцо касы’.
Далей былi ўзяты пад увагу значна радзейшыя апазiцыi:
а) акцэнтуацыйныя: паўночныя pyrej, krapiva, kaśe, паўднёвыя pyrej, krop'iva kos'e;
б) семантычныя: sporуš, паўднёвае ‘збожжавы паразiт’, паўночнае ‘пара каласоў на адным сцябле’, żyto runit паўднёвае ‘жыта цвiце’, паўночнае ‘усходы жыта зелянеюць’;
в) такiя, дзе назве аднаго дыялекту процiпастаўляецца нулявая апазiцыя ў другiм дыялекце пры iснаваннi агульнага паняцця. Напрыклад, зямля, узараная на зiму, на поўднi называецца čorпuxa, а на поўначы няма спецыяльнай назвы.
Iншыя магчымыя тыпы лексiчных адрозненняў (напрыклад, дыферэнцыяцыя, якая вынiкае з адрозненняў у сферы матэрыяльнай культуры або з фанетычных з'яў лексiкалiзаванага характару) у даследаванай лексiцы наогул сустракаюцца рэдка (Аванесов Р. И. и Жуковская Л. П. Лексические диалектные различия и их картографирование // Вопросы теории лингвистической географии, Mосква, 1962, с. 147-174). .
3. Лексiчная дыферэнцыяцыя гаворак усходняй Беласточчыны на аснове ўлiку вышэй прыведзеных тыпаў апазіцый характарызуецца трыма aсноўнымi групамi iзалексаў. Адзiн пучок iзалексаў аддзяляе ўсе гаворкі ўсходнеславянскага тыпу ад кампактнай тэрыторыi польскiх гаворак на захадзе. Рэпрэзентантамi тут могуць бьщь такiя словы, як cep'ilne ў адносінах да польскага dzierżak; p'erevesło: pas, pyrej: perz i iнш.
Дpyri пучок iзалексаў паўночна-ўсходняга напрамку ўтвараюць, напрыклад, такiя словы, як s’veran у адносiнах да паўднёвага špixer; pal'ica: otkładn'a i словаўтваральныя разнавiднасцi: mak’ina: połova, ĝirsa: kostereva, m’etl’ica : m’etła : pyr'ej : p'yrej, b’ič : b’ijak i iнш.
Трэцi пучок iзалексаў паўднёвага пашырэння ўключае, напрыклад. такiя словы, як kłuńa ў адносiнах да паўночнага humno, adryna; płaxa: saxa, vuje : rahač, sterńa: požńa, ržysko; brukva: bručka, čornuxa i інш.
І хоць рад усходнеславянскiх слоў сапраўды спыняецца на заходняй мяжы распаўсюджання беларускiх i ўкраінскіх гаворак у Польшчы, вызначанай, перш за ўсё на падставе фанетычных фактаў (Glinka S. Granica językowa i przykład zróżniecowania fonetycznego gwar białoruskich Białostocczyzny // Sprawozdania z prac naukowych Wydziału Nauk Spolecznych РAN, R. III, 1960; гл. лiнiю крыжыкаў на карце), яна ўсё ж не з’яўляецца рэзкай лексiчнай мяжой. Дакладныя калькі многіх з гэтых назваў бытуюць у навакольных польскiх вёсках i ў польскай гаворцы двухмоўнага насельнiцтва, напрыклад: польск. przewiаsło, бел. p'аrev’аsło, польск. rozrzucać, бел. rask’idać ‘разворваць’.
З другога боку, iзалексы многix беларускiх назваў выцiскаюцца ва ўсходнім напрамку ў выніку пашырэння адпаведных польскiх назваў, прынятых у польскай мове: požńa, sterńa - ržysko, tok - klep’isko, hony - staje, žmeńa -gars’c’, v́ejałka - šopel’ka, šufel’ka, b’ić - b’ijak i iнш. Акрамя таго, трэба памятаць аб cyicнаваннi двух храналагiчных пластоў у слоўнiкавым саставе, г. зн., што ў адной i той жа гаворцы побач са старой мясцовай назвай можа функцыянiраваць новая, перанятая з польскай мовы. Датычыць гэта асаблiва тых назваў, якiя вельмi часта ўжываюцца: bul’ba : kartofl’a, kłuńa: stodoła, pol’ica : otkładńa, tok: klep’isko i iнш.
Найбольшае пранiкненне польскай лексiкi назiраецца ў гаворках, якiя знаходзяцца на поўнач ад Беластока, а таксама ў заходняй частцы памiж Беластокам i дугой paкi Нарвы. У заходняй паласе гэтых гаворак, а таксама ў раёне Сямятыч з iншых польскiх асаблiвасцей ва ўсходнеславянскiя гаворкі ўвайшло мазурэнне. Яно падпарадкавана ўсходнеславянскай фанетычнай cicтэме, што выражаецца ў адсутнасцi процiпастаўлення шыпячых і свісцячых зычных тыпу ж, ш: с, з: tšeba : sopka; žeka : zaba, таму што этымалагiчнае r ́дало тут r, такім чынам, тып sopka, zaba, але treba, reka.
Нягледзячы на наяўнасць польскiх лексiчных, фанетычных i марфалагічных уплываў на даследаваныя беларускiя i беларуска-ўкраiнскiя гаворкі, а таксама на прысутнасць шматлiкiх усходнеславянскiх элементаў у навакольных польскiх вёсках, нельга гаварыць аб iснаваннi на гэтай тэрыторыі змешанага польска-беларускага дыялекту. Даследчык пасля блізкага знаёмства з вёскай заўсёды выразна ўяўляе сабе, з якой моўнай сістэмай ён мае справу: польскай з беларускiмi напластаваннямi цi беларускай з паланiзмамi. Тут маецца на ўвазе, зразумела, сучасны стан, а не генезіс гэтых гаворак.
Польска-беларускае моўнае змешванне мы можам назiраць толькi ў тых людзей, якiя ў штодзённым жыццi карыстаюцца выключна беларускім дыялектам, а з польскай мовай сутыкаюцца радзей i толькi ў спецыфічных абставiнах.
4. Параўнаем два aстатнix істотных для падзелу ўсходнеславянскiх гаворак Беласточчыны пучкi iзалексаў з важнейшымi фанетычнымi асаблiвасцямi даследаванай тэрыторыi.
4.1. Для беларускiх гаворак iстотнай асаблiвасцю з’яўляецца аканне. У даным выпадку, безумоўна, недысiмiлятыўнае аканне. Iзаглоса, якая аддзяляе акаючыя гаворкi ад тых, што акання не маюць, праходзiць з поўначы на поўдзень ад в. Волкуш (лічба побач з назвай населенага пункта абазначае гэты пункт на карце) да Бебжы ў аколiцы Штабiна, далей па Бжазуўцы аж да яе вытока, затым iдзе на Васiлькаў, Мiхалова, перасякае Нарву i злёгку паварочвае ў паўднёва-ўсходнiм напрамку да Белавежы (iзаглоса 7). Параўноўваючы напрамак iзалексаў паўночна-ўсходняга тыпу з iзаглосай акання, бачым, што ix напрамак увогуле супадае, але з некаторымi адхiленнямi ў раёне Бжазуўкi i ў аколiцах верxняй Нарвы. Прымаючы пад увагу, што на поўдзень ад Нарвы ёсць пэўныя адрозненнi i ў галiне акання (менш паслядоўнае ненацiскное о з’яўляецца ў розных пазiцыях, i рэгулярна ў суфiксе ok), а на захад ад Бжазуўкі iснуюць нязначныя сляды акання ва ўcix пазiцыях, за выключэннем абсалютнага канца слова, можам прызнаць, што разглядаемы пучок iзалексаў супадае наогул з iзаглосай акання. Гэтай тэрыторыi ўласцiвы i iншыя выразна беларускiя асаблiвасцi, напрыклад, яканне z’aml’a, b’adа, цеканне і дзеканне c’oc’a, dz’ас’kо, а таксама характэрныя для беларускай мовы рэфлексы праславянскiх галосных о, е, м у нацiскным становiшчы.
4.2. Гаворкi, размешчаныя на поўдзень ад Нарвы, за выключэннем ваколiц Белавежскай пушчы, а таксама на правым беразе гэтай paкi, на ўчастку памiж Сушчай (71) i Чарэўкамi (68), значна адрознiваюцца ад aстатнix. Яны маюць шэраг iстотных украінскix фанетычных i марфалагiчных асаблiвасцей, напрыклад:
а) паступовая дыспалаталiзацыя зычных, якая пачынаецца зацвярдзеннем губных перад е: žmеńa, vesna, губных і пярэднеязычных перад е: vesna, tel’a i заканчваецца дыспалаталiзацыяй гэтых зычных перад i, ie: хоditi, xodyty, tiesto, tyesto;
б) вымаўленне е як i (ы) у ненацiскным становiшчы pisok, pysok, bida; byda; hńizdo, hnyzdo, а пад нацiскам – як iе, ые, цi ў аколiцы Чарэмхi – як і: vira, sino, tisto;
в) вымаўленне о як уы (kuyń, muyst), я (küń, müst);
г) вымаўленне ц як ц’ тыпу xłopeć, hułyća;
д) займеннiк śety замест hety;
е) займеннiк vuon замест ion, оn;
ё) оканне, рэдукцыя ненацiскных галосных (Матэрыялы Iнстытyтa Славяназнаўства ПАН. Kuraszkiewicz W. Najwažniejsze zjawiska językowe ruskie w gwarach między Bugiem i Narwią// Sprawozdania z роsiеdzеń Кomisji Naukowej ТNW, t. 2, 1939, s. 104 -120 з картай; Kondratiuk М. Wokalizm biаłогusko-ukraińskich gwar powiatu hajnowskiego // Slavia Orientalis, R. ХIII, № 3, 1964, s. 339-356).
Не ўсе прыведзеныя асаблiвасцi выступаюць на ўсёй вышэйакрэсленай тэрыторыi паўднёвага тыпу. Поўная ўкраiнская дыспалаталiзацыя зычных вядома толькi на паўднёвым адрэзку даследаванай часткi тэрыторыі ў аколiцы Кляшчэляў i Чарэмхi. Такі ж арэал займае i распаўсюджанне пераходу нацiскнога е ў i. Тэрыторыя названых iзалексаў не з’яўляецца поўнасцю аднароднай. Частка iзалексаў (kłuńa, čornuxa, hrečka) праходзiць побач з iзаглосай вымаўлення тыпу teper, хоditi, xłopeć, захоплiваючы толькi блiжэйшыя цекаючыя вёскi на поўначы, а таксама гаворкi з цеканнем i аканнем у раёне Белавежскай пушчы. Iншыя з указаных iзалексаў дасягаюць толькi Нарвы, выходзячы затым уверх па яе цячэннi за межы дзяржаўнай гранiцы (płaxa, vuje), або на гранiцы з гаворкамi Белавежскай пушчы крута зварочваюць на паўднёвы ўсход i перасякаюць дзяржаўную гранiцy на паўднёвы захад ад Белавежы (sterńa, runo ‘кветка жыта’).
Iснуюць таксама словы, пашырэнне якiх абмежавана толькi гаворкамі з поўнай дыспалаталiзацыяй зычных, пераходам е ў i i о ў уы ў нацiскным становiшчы. У межах даследаванай лексiкi гэта будуць, напрыклад, rospłuha ‘баразна’ i dvoran'ineć ‘васiлёк’, iзалексы якiх толькi на самай поўначы выходзяць за межы распаўсюджання прыведзеных фанетычных з'яў.
З акрэсленага вышэй распаўсюджання фанетычных i тэрытарыяльна дыферэнцыраваных лексiчных асаблiвасцей вынiкае ix даволi вялiкая адпа· веднасць памiж сабой.
4.3. Тэрыторыя памiж Нарвай i Беластокам у лексiчных адносiнах мае мяшаны характар. Тут папераменна праяўляюцца асаблiвасцi, агульныя з паўночна-ўсходняй i паўднёвай тэрыторыямi i ўжываецца больш слоў агульнапольскага i мазавецкага паходжання. Толькi ў рэдкiх выпадках гэта тэрыторыя вылучаецца якой-небудзь назвай, характэрнай толькi для яе i невядомай у aстатнix гаворках усходняй Беласточчыны. Да выключэнняў можна аднесцi kostryca ‘Bromus’ i xabra ‘Centaurea cyanus’. Фанетычна гэтыя гаворкi стаяць блiжэй да гаворак паўночна-ўсходняга пучка iзалексаў. Хоць яны не маюць акання (акрамя астраўка каля Бацют 53), але характарызуюцца беларускiм цеканнем i дзеканнем, беларускiмi рэфлексамі е, м, о i цвёрдым ц. Не назiраецца там яшчэ (акрамя вышэйназваных некалькiх вёсак над Нарвай) дыспалаталiзацыi губных зычных.
5. Ахарактарызаванае вышэй тэрытарыяльнае размяшчэнне дыялектаў знаходзiць абгрунтаванне ў гiстарычных даных аб каланiзацыi зямель усходняй Беласточчыны (Навейшыя даныя з гiсторыi каланiзацый вывучаемай тэрыторыi даюць працы І. Вiшнеўскага (J. Wiśniewski), з якiх перш за ўсё выкарыстана: Rozwój оsаdniсtwа na pograniczu polsko-rusko-litewskim od końca XIV do połowy ХVII wieku // Acta Baltico-Slavica 1, Białystok, 1964; Zarys dziejów osadnictwa wiejskiego we wschodniej części wojewodztwa Вiałostockiego do połowy XVII wieku // Навуковы зборнiк, Выдавецтва ГП БКТ, Białystok, 1964). З гэтых даных вынiкае, што засяленне iшло з некалькiх напрамкаў i на розных тэрыторыях мае розную храналогiю.
Найстарэйшай (пачынаючы з XIV ст.) з'яўляецца каланiзацыя ў паўднёвай частцы, якая засялялася мазавецкiм насельнiцтвам з захаду, заходняруска-мазавецкiм – з-пад Буга (з раёна Драгiчына) i паўднёва-заходнярускiм (украінскім) – з боку Брэста, Камянца i Кобрына.
Каланiзацыя, якая iшла з гэтых напрамкаў, дасягнула р. Супрасль, а ў раёнах Тыкоцiна i Кнышына нават перайшла яе, пасоўваючыся далей на поўнач. Каланiзацыя зямель памiж Нарвай i Супраслю, за выключэннем старэйшых аколiц Суража, прыпадае на ХVI i ХVII стст. У той час узнiклi ўладанні Гарадоцкае, Заблудаўскае i Супрасльскае. На поўнач ад гэтых зямель цягнулiся аж пад Гродна незаселеныя пушчы.
Наднёманскiя ж аколiцы Гродна былi густа заселены, i адтуль беларускае насельнiцтва, пачынаючы з ХVст., асаблiва ў ХVI ст. i пазней, перамяшчалася ў розных напрамках. У заходнiм i паўднёвым кірункax да сярэдзiны ХVІІ ст. беларуская каланiзацыя заняла землi ўздоўж Свiслачы па Супрасль, уздоўж Ласосьны да вярхоўя Саколды i на захадзе перасякла Сідру. З заходняга напрамку на прыгродзенскую тэрыторыю пранiкала змeшанае мазавецка-заходнярускае насельнiцтва з-за Бжазуўкi. Канчатковая каланiзацыя зямель адносiцца да ХVIІІ ст., месцамi яна працягвалася яшчэ i ў XIX ст. На тэрыторыю, асвоеную наднёманскай i паўднёвай каланiзацыямi, уклiнiлася беларускае насельнiцтва з-пад Ваўкавыска, якое заняло землi памiж верхняй Свiслаччу, верхняй Супраслю i Нарвай (ваколiцы Ялуўкi). Да гэтага клiну належалi таксама землi памiж Нарвай і Нарэўкай.
6. Акрамя трох адзначаных на Беласточчыне моўных экспансiй (польскай, беларускай i ўкраiнскай), у лексiцы даследаванай тэрыторыi знаходзiм i сляды лiтоўскiх кантактаў. Распаўсюджанне лiтуанiзмаў вельмi рознае: адны назвы вузка лакальнага ўжывання, напрыклад bryzg'ul ‘палaчка для вязання снапоў’, другiя – паўночна-ўсходняга распаўсюджання: girsa, dyrsa ‘аўсянiца’, śveran sveronek ‘свіран’, або выразна паўднёвага распаўсюджання: kłuсa ‘гумно’, трэцiя – шырокага распаўсюджання: rezgi, rezgińi ‘прылада, якой носяць сена’ (Выбраныя літуанізмы з тэрыторыі Беласточчыны апісвае Т. Зданцэвіч у працы “Litewskie i ruskie zasięgi słownikowe na Вiałostocczyźnie” (Z polskich studiów slawistycznych, S. 2, Językoznawstwo, Warszawa, 1963, s. 287 -- 310. Гл. прыведзеную там літаратуру і артыкул Э. Смулковай “O białoruskim gega ‘krzemień’. Przyczynek do zagadnienia substratu bałtyckiego w historii języków słowiańskich).
Калі падагуліць усе ў кароткім выглядзе прыведзеныя вышэй даныя аб гаворках усходняй Беласточчыны і гісторыі каланізацыі гэтай тэрыторыі, то складваецца даволі выразны малюнак. Ізалексы паўночна-ўсходняга распаўсюджання замыкаюць беларускую дыялектную тэрыторыю і ў той жа час працягваюць рысы гродзенскіх і ваўкавыскіх гаворак. У гаворках на захад ад Бжазуўкі, нягледзячы на тое, што гістарычныя даныя паказваюць на засяленне з поўдня, тыпова паўднёвай лексікі ўжо не адзначаецца. Фанетычныя рысы гэтых гаворак таксама адносяцца да заходнебеларускага дыялекту з моцным насычэннем паланізмамі.
Тое ж самае трэба сказаць і аб заходняй частцы тэрыторыі паміж Супраслю і Нарвай, дзе сустрэліся ўсе тры напрамкі каланізацыі, а тым самым і моўныя тэндэнцыі. З беларускіх асаблівасцей тут няма акання, а з украінскіх асаблівасцей у некалькіх вёсках над Нарвай адзначана дыспалаталізацыя губных і пярэднеязычных у некаторых пазіцыях.
Такім чынам, на гэтым участку пачынаецца тэрыторыя пераходных гаворак, якія паступова пераходзяць ва ўкраінскую сістэму гаворак. У лексічным плане, як вядома, – гэта тэрыторыя скрыжавання паўднёвых і паўночна-ўсходніх ізалексаў з дабаўленнем значнага працэнта польскай лексікі.
.
Лексічна змешаны характар маюць таксама гаворкі раёна Белавежскай пушчы, якія ў фанетычных і граматычных адносінах належаць да заходнебеларускага дыялекту.
Падагульняючы можна сказаць, што гаворкі ўсходнеславянскага тыпу на тэрыторыі ўсходняй Беласточчыны маюць даволі вялікі працэнт агульнай лексікі, якой яны адрозніваюцца ад польскай мовы дадзенай тэрыторыі.
У сваю чаргу ў галіне дыферэнцыраванай лексікі вылучаюцца два асноўныя комплексы гаворак: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца пераходная паласа, што схематычна вызначаецца лініямі Беласток–Белавежа.
Прыведзеныя вышэй высновы ілюструюцца далучанай картай, ізалексы якой вызначаюць найбольш тыповае пашырэнне лексікі на Беласточчыне, не ўключаючы, аднак, з’яў вузка лакальнага характару.
Двукроп’е ў легендзе карты абазначае тэрытарыяльнае проціпастаўленне назвы, закрытай ізалексай, у адносінах да другой, выступаючай на астатняй даследаванай тэрыторыі
У працы аналізуецца навукова-даследчая дзейнасць такіх замежных беларусістаў, як Э. Смулкова, Г. Бідэр, А. Золтан, К. Гутшміт, Л. Пісарэк
12 10 2014
13 стр.
Мова – це найважливіший, універсальний засіб спілкування, організації та координації всіх видів суспільної діяльності: галузі виробництва, побуту, обслуговування, культури, освіти,
15 09 2014
5 стр.
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок
12 10 2014
6 стр.
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Тиша була напоєна всякими звуками: і дзвінкою піснею жайворонка, і дзижчанням польових мух, і тихим мелодійним шелестінням стиглого жита
13 09 2014
1 стр.
Мова – втілення думки. Що багатша думка, то багатша мова. Любімо її, вивчаймо її, розвиваймо її! Борімося за красу мови, за правильність мови, за приступність мови, за багатство мо
12 10 2014
1 стр.
Всесвітня павутина складається з веб-сторінок, які створено у форматі html (HyperТext Markup Language, «мова розмітки гіпертексту»). Html це фундаментальна, базова технологія Інтер
02 10 2014
1 стр.
Каменотес. Розшумовуйся, зелений дубе
09 09 2014
1 стр.