Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1
КРАЙ МОЙ ЛЮБІМЫ

Усё сваё працоўнае жыццё аддала яна педагагічнай працы, асноўная частка якой звязана з работай музычным кіраўніком у дашкольнай установе. На гэтай пасадзе можна працаваць ціха і незаўважна, карыстаючыся зацверджанымі праграмамі, метадычнымі распрацоўкамі і рэпертуарнымі зборнікамі, а можна настолькі моцна ёй аддацца, што ўся энергія душы і сэрца ператвараецца ва ўласныя творчыя здабыткі. Такіх яркіх, апантаваных творчасцю асоб няшмат, і менавіта да іх ліку адносіцца Я. Г. Жабко.

Музыка і паэзія жылі ў яе душы заўсёды, з самага маленства. Але нават стаўшы педагогам, Яніна Георгіеўна яшчэ не ўсведамляла сябе як творца. І ўсе ж гэтыя дзве музы былі яе заўсёднымі спадарожніцамі, ахутваючы яе нябачнай аўрай узнёслых пачуццяў. А з узнёсласці і пачынаецца творчасць. Ёй цесна было ў рамках стандартных праграм, цяжка было знайсці нешта новае ў старых рэпертуарных зборніках, і, рыхтуючы са сваімі выхаванцамі чарговы ранішнік ці свята, яна сама стварала вершы, сцэнарыі, песні, танцы, карагоды, не лічачы сябе пры гэтым ні паэтам, ні кампазітарам. Творчымі напрацоўкамі Яніны Георгіеўны карысталіся і многія яе калегі з іншых дашкольных устаноў, яны ўсё шырэй распаўсюджваліся і праз курсы павышэння кваліфікацыі музычных кіраўнікоў.

Асабліва рэпертуарны голад стаў адчувацца ў пачатку 90-х гадоў, калі ў рэспубліцы пачала фарміравацца нацыянальная адукацыйная сістэма, і, у прыватнасці, -- стварацца праграма "Пралеска". Зразумела, што ў той перыяд беларускамоўныя творы Я. Г. Жабко мелі надзвычайную каштоўнасць. Яніна Георгіеўна зусім не думала аб публікацыі гэтых твораў у друку -- яны і так былі запатрабаваны калегамі. Да таго ж, яе празмерная сціпласць перашкаджала ёй звяртацца ў рэдакцыю. I толькі пасля настойлівых рэкамендацый спецыялісгаў па дашкольнаму выхаванню яна адважылася нарэшце прынесці свае творы ў часопіс "Пралеска".

I так здарылася, што аўтару гэтых радкоў, на той час -- супрацоўніку гэтай рэдакцыі, выпала шчаслівая магчымасць пазнаеміцца і з Янінай Георгіеўнай, і з яе творамі. Адразу ўразілі яе надзвычайная інтэлігентнасць, нейкая няўлоўная, вытанчанасць, якія стваралі толькі ёй адной уласцівы шарм, і разам з тым -- вельмі натуральная прастата і сціпласць. Сустрэцца з чалавекам такой незвычайнай гармоніі -- як знешняй, так і ўнутранай -- ужо вялікае шчасце. I я ўдзячна лёсу (галоўны рэдактар часопіса А. І. Сачанка накіраваў Яніну Георгіеўну менавіта да мяне), што гэта сустрэча адбылася і перарасла не толькі ў творчыя ўзаемаадносіны але і ў шчырае сяброўства, што працягваецца і да сённяшняга часу.

На прыкладзе з жыцця самой Яніны Георгіеўны ўсё больш упэўніваешся, якім важным для гарманічнага развіцця чалавека з'яўляецца перыяд яго дзяцінства. Яна вырасла ў вельмі дасціпнай і шчаслівай сям'і, дзе ўзаемапавага і любоў паміж бацькамі стваралі такую цёплую і ўтульную сямейную атмасферу, якая жывіла дзяцей і фізічнай, і духоўнай сілай.

Яе бацька -- Георгій Сямёнавіч Шыёнак, заслужаны настаўнік БССР пасля заканчэння БДУ 30 гадоў ўзначальваў Вяляціцкую СШ Барысаўскага раёна. Маці -- Леакадзія Баляславаўна, выпускніца польскага педагагічнага вучылішча, таксама настаўнічала ў гэтай школе. Працэс выхавання ўласных дзяцей нязмушана і зусім натуральна перацякаў са школы ў сям'ю. Дзеці мелі шматлікія хатнія абавязкі, дапамагалі па гаспадарцы, а ў вольную хвіліну і асабліва па святах -- усёй сям'ёй спявалі і музіцыравалі. У доме былі балалайка гітара і акардэон, бацькі бралі ў рукі інструменты і самі прывучалі да іх дзяцей. Гэта - адзін з вытокаў творчасці Яніны Георгіеўны, які яна гэтак жа нязмушана і натуральна перадала ўласным дзецям і ўнукам і якім так шчодра дзеліцца з усімі намі.

А другім вытокам яе творчасці з'яўляецца прырода -- тыя краявіды роднай зямлі, той неабсяжны прастор, якія заўсёды былі для яе невычэрпнай крыніцай натхнення. Нездарма ж паэт Анатоль Вярцінскі, які з'яўляецца рэцэнзентам усіх кніг Я. Г. Жабко, адзначае, што ёй, як і ўсім вялікім паэтам, уласцівы зварот да прыроды -- непераўзыдзенага ўзору вечнай гармоніі і дасканаласці, дзе можна бясконца чэрпаць сілы для натхнення і знаходзіць самыя натуральныя вобразы:

Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,

Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць --

Куточак зямлі, як цябе не любіць?!

З таго часу, як Я. Г. Жабко пачала друкаваць свае творы ў "Пралесцы", і ў іншых рэспубліканскіх выданнях, іх колькасць спачатку вымяралася дзесяткамі, потым сотнямі, а зараз ужо -- асобнымі кнігамі (не лічачы зборнікаў, дзе яна выступае як сааўтар). Многія з іх у свой час былі рэкамендаваны ў новы песенны рэпертуар для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту і ўжо даўно разышліся па ўсёй рэспубліцы.

Нарэшце адбылася падзея, якую чакалі педагогі-дашкольнікі, метадысты, але найперш -- музычныя кіраўнікі: у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў творчы вечар Я. Г. Жабко, які стаў як бы своеасаблівым падвядзеннем вынікаў яе надзвычай плённай працы за апошняе дзесяцігоддзе. Зразумела, што на сцэне ўладарыла яе вялікасць Музыка, але ў праграме вечара былі прадстаўлены і іншыя жанры з багатай творчай скарбонкі Яніны Георгіеўны: інструментальная музыка, інсцэніроўкі, драматычныя абразкі, вершы.

Сярод самых маленькіх удзельнікаў праграмы, якія выконвалі творы Я. Г. Жабко, быў вядомы фальклорны ансамбль "Зорачка" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Алы Міхайлаўны Навіцкай. Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і развітую музычную культуру прадэманстравалі вучні 16-й гімназіі з эстэтычным ухілам г. Мінска, якіх падрыхтавалі настаўніца музыкі і спеваў Л. Г. Наумовіч і канцэртмайстар Л. А. Краско, якія, у сваю чаргу, таксама выступалі з сольнымі нумарамі і ў дуэце. Трэба адзначыць, што дырэктар гэтай гімназіі А. А. Бадалаў заўсёды падтрымлівае падобныя віды пазашкольнай работы сваіх вучняў даючы ім магчымасць творча рэалізоўваць тыя ўменні і навыкі, якія яны атрымліваюць на ўроках і спецкурсах.

Удзел у канцэрце прымала і знакамітая Саша Салавейчык, якая ў 2003 годзе стала лаўрэатам I прэміі Міжнароднага дзіцячага фестывалю "Славянскі базар". 3 песнямі Яніны Георгіеўны Жабко выступілі артысты дзіцячай філармоніі Зоя Станкевіч і Святлана Сілівон.

Функцыі музычнага кіраўніка і гукарэжысёра гэтай праграмы выконваў Аляксандр Генадзьевіч Жабко, які да гаго ж узбагаціў яе сольнымі нумарамі, выклікаўшы захапленне залы сваім вакальным майстэрствам. І тут нельга не адкрыць маленькай тайны, аб якой прысутныя таксама даведаліся не адразу: А. Г. Жабко, таксама як і настаўніца спеваў Л. Г. Наумовіч, -- дзеці Яніны Георгіеўны. Дзякуючы гэтай акалічнасці, уся атмасфера вечара была нязмушанай і натуральна-цёплай, але галоўнае, усе прысутныя ўвачавідкі ўпэўніліся, як у гэтай сям'і з пакалення ў пакаленне перадаюцца традыцыі -- музычныя, прафесіянальныя, духоўныя. Зазначым, што і ўнукі Яніны Георгіеўны -- Глеб Жабко і Дзіма Наумовіч -- ужо таксама набываюць вышэйшуіо музычную адукацыю.

На гэтым вечары, зразумела, было шмат цёплых прамоў і вішнаванняў у адрас Яніны Георгіеўпы, а таксама мора кветак -- і ганаровыя госці, і сябры, і педагогі-дашкольнікі з вялікай удзячнасцю і пашанай выказвалі ёй сваю прыхільнасць і захапленне. Сярод іх -- Л. В. Кузьмічова, якая шмат гадоў працавала старшым метадыстам па музычнаму выхаванню дашкольнікаў Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра; Н. І. Растаргуева -- метадыст аддзела методык па рабоце з адоранымі дзецьмі Мінскага гарадскога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі; А. Р. Рэмізоўская -- заслужаны работнік народнай адукацыі, аўтар праграмы "Сонейка" па музычнаму выхаванню дашкольнікаў. Ганаровым госцем быў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Анатоль Вярцінскі. І, зразумела, у ліку самых шаноўных гасцей быў галоўны рэдактар часопіса "Пралеска" Алесь Іванавіч Сачанка, які на працягу ўсіх гэтых гадоў рабіў творы Яніны Георгіеўны здабыткам усёй рэспублікі. Разам з ім на вечары прысутнічаў і супрацоўнік рэдакцыі Леанід Міхайлавіч Клышко -- не меншы прыхільнік творчасці Яніны Георгіеўны, якому таксама ў свой час выпаў гонар пісаць пра яе і ўвасабляць яе вобраз у фотаздымках.



Вось такім чынам адзін творчы чалавек аб'яднаў вакол сябе прыхільнікаў і паслядоўнікаў, узбагаціўшы ўсіх і духоўна, і творча, і інтэлектуальна. Як бачым, само жыццё ў чарговы раз пацвердзіла правільнасць старажытнага выслоўя: напісанае застаецца.

Край мой любімы

Такіх яркіх, апантаваных творчасцю асоб няшмат, і менавіта да іх ліку адносіцца Я. Г. Жабко

58.86kb.

12 10 2014
1 стр.


Край мой родной, мой край прекрасный
14.44kb.

23 09 2014
1 стр.


Урок на тему: Мой край родной,тебе мое сердце

План “Мой край родной,тебе мое сердце.(Изображение осенней природы в литературе, музыке, живописи)

58.5kb.

09 10 2014
1 стр.


Программа «Моя семья-мой край-мой дом»

Разработали: Липатова В. П. директор кгкп №108 я/с «Арман» Давыдова И. А. логопед кгкп №108 я/с

234.09kb.

25 12 2014
1 стр.


Мой край. Мои земляки

Знаете, я очень горжусь своим городом, я очень горжусь, что родилась в России, в своём маленьком городке. Мой Саяногорск-это своя страна, где есть обычаи, культура и другие важные

12.28kb.

25 12 2014
1 стр.


Конспект воспитательного мероприятия «Край мой северный»

Коррекционно-обучающая – систематизация знаний о культурных ценностях Республик Коми

95.66kb.

25 12 2014
1 стр.


«Край мой Тамбовский»

Этими замечательными стихами Ивана Шамова мы открываем нашу встречу с нашими земляками – поэтами Тамбовщины

101.78kb.

13 10 2014
1 стр.


Владимировцы в годы великой отечественной войны

Что я знаю о Родине своей? Как она зарождалась, что перенесла, прежде чем стала такой, какой мы ее видим сейчас: край мела и руды, край богатейших черноземов, край пшеницы, садов,

218.69kb.

25 09 2014
1 стр.