Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1

Чуракова В.М. Тема урока. Моя земля


Тэма. Мая зямля

Форма ўрока: замацаванне і пашырэнне ведаў

Тэма: Паэтычнае падарожжа па роднай зямлі

З выкарыстаннем мультымедыйнай устаноўкі



Мэта: Замацаванне навыкаў выразнага чытання вершаў;

Выхаванне ўмення бачыць прыгожае вакол сябе, глядзець на будзённыя рэчы неабыякавымі вачыма;

Прывіваць любоў да Радзімы і яе прыроды.

Падрыхтоучая работа ыучнямі:


  • конкурс малюнкау на тэму:″Прырода Беларусі″;

  • падбор вершаў на тэму “Поры года”;

  • пастаноўка танца сняжынак.

І. Арганізацыйны момант.

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд1.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд2.gif

Эпіграф да ўрока:

Мы едзем далёка да мора

Чужыя глядзець гарады,

Шукаем скалістыя горы,

Азёры крыштальнай вады.

І часта, так часта бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін.

Мікола Хадкевіч.

ІІ. Уступнае слова настаўніка.

Родная прырода. Родная зямля. Што ёсць прыгажэйшае за яе?

Але не кожны з нас можа гэта ўбачыць. Які чалавек можа сказць, што ён любіць і бачыць прыгажосць нашай зямлі? (адказы вучняў)

А вось, што гавораць пра гэта паэт Алесь Ставер і кампазітар Ігар Лучанок.



Гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць”

Якая асноўная думка песні? (слайд)

Нельга не пагадзіцца са словамі песні. Але я мяркую крыху інакш. Звернемся да эпіграфа нашага ўрока. У чым падобныя і чым адрозніваюца думкі аўтараў?

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд3.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд4.gif

Я лічу: каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ўбачыць спачатку яе прыгажосць.

Давайце ўспомнім з вамі словы Змітрака Бядулі.(слайды 4 пары года)

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд5.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд7.gif

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд6.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд8.gif

“Зямля…

Як у казцы, нясуцца перада мною шыры гэтай зямлі…

Як у казцы, нясуцца перада мною поры года: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытая багатая восень, бліскучая здаровая зіма…

І мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды…

Усё жыве, усё рухаецца… шуміць…

Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца…

Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…

Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш…

І хто карэннямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракой-морам расшыраецца…”



Настаўнік - Чаму зямля – гэта Маці наша? Як чалавек звязаны з зямлёй сваёю?

Якімі эпітэтамі пісьменнік ахарактарызаваў поры года?

Мы пачынаем наша падарожжа. І пачынаем мы яго, як і навучальны год, з восені. Уявіце сабе восень. З дрэў пачынае ападаць лісце.

Паслухаем верш Анатоля Грачанікава “Як ападае ліст” і паназіраем за адным з іх.



Фізкультхвілінка для вачэй пад верш. (анімацыя: з галінкі зрываюцца і падаюць кляновыя лісты)

Як ападае ліст! Як ападае…

Нібы дазволу ў восені пытае

Бывай, галінка родная, бывай!

Няхай цяпер цябе галубіць вецер,

Салодка закалыхвае пад вечар

І будзіць на зары цябе няхай.

Хіба табе, пажоўклы, я раўня?

З табою развітацца мне не сорам,

Як з небам – ціхім пераспелым зорам

Перад прыходам маладога дня.

Бывайце, сонца, поле і таполя!

Мне час заснуць у восені ў прыполе…
Настаўнік Вы звярнулі ўвагу на словы развітання лістка з родным дрэвам?

- Як называецца ў паэзіі мастацкі прыём, перанос прыкмет ці ўласцівасцей з жывых істот на нежывыя, неадушаўлёныя прадметы? Унашым выпадку ліст размаўляе.

Паслухаем яшчэ адзін верш пра восень, які напісаў Якуб Колас і палюбуемся восенню ў Нясвіжскім парку. (слайды “восень у Нясвіжы)

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд9.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд10.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд11.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд12.gif

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд13.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд14.gif

Восень


Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюуць па волі

Кучы хмар, як валакно.



Дожджык сее беспрастанку,

Вецер свішча так, як звер…

Колькі лужын каля ганку!

А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.

Слоць, плюхота, холад, цьма.

Эх, скарэй бы закрывала

Зямлю чорную зіма.



Настаўнік І вось аднойчы вы прачынаецеся і бачыце…

“Падаюць сняжынкі –

Дыяменты-росы,

Падаюць бялюткі

За маім акном….”

Танец сняжынак (слайды “зіма”)

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд20.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд21.gif

Верш “Снег”



Вечарам ўсхадзіўся вецер,

Выў у коміне ўвесь вечар.

Так я з гэтым і заснуў,

А на ранне, як зірнуў, –

Вось, здаецца б і пабег:

Белы,


Белы,

Белы,


Снег.


Ветру нудна не было,

Накруціла, намяло:

А далёка,

А глыбока,

Авысока,

Аж да вокан!

І на полі,

І на голлі,

Дзе ні глянеш,

Дзе ні станеш, –

А - я –яй! Які сняжок:

Што ні ступіш, дык слядок.



Настаўнік “Надышлі марозы, рэчкі закавалі,

Белыя бярозы шэранню убралі…”, і мы з вамі з задавальненнем становімся на лыжы і ідзём у зімовы лес.

Вось якім убачыла зімовы лес ваша аднакласніца Карына. (зачытвае ўрывак са свайго сачынення)

“ Мне падабаецца наведваць зімовы лес. Ціха ўзімку ў лесе. Дрэвы пакрыты снежнымі карункамі. Высокія вяршыні елак упрыгожаны гірляндамі шышак.

На паляне разбегліся маленькія ялінкі. Яны такія прыгожыя! Віхура пасерабрыла пышную прычоску стройных хвой. Па галінках рабіны скачуць чырванагрудыя снегіры.

Я вельмі люблю зімовы лес!”



Настаўнік Паэты і пісьменнікі ў сваіх творах выкарыстоўваюць розныя мастацкія сродкі. Якія мастацкія сродкі ёсць у тваім сачыненні?

Зімовы дзень кароткі і надыходзіць вечар …



Фізкультпаўза пад верш М. Багдановіча “Зімой” (слайд коні)

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд22.gif

Настаўнік Мы любуемся прыгажосць зімовай прыроды, але чакаем, калі ж яна прачнецца ад зімовага сну.

Давайце разам з Якубам Коласам прагонім ад нас Мароз.

Верш Я. Коласа “Уцякай, Мароз-дзядуля”

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд23.gif

Настаўнік Івось ужо пабеглі вясновыя ручайкі. Загучалі вясновыя мелодыі, расцвілі цюльпаны.

Гучыць песня “Явар і каліна” ў выкананні ансамбля “Песняры”(слайды “вясна, цюльпаны”)

c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд34.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд35.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд38.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд41.gif

Настаўнік Цюльпаны цвітуць у садзе. А якія кветкі ў гэтычас залатым дываном упрыгожваюць кожную лугавінку?

Верш Віктара Гардзея “Дзьмухавец”

Блым шарыкам пушыстым

Дзьмухавец стаяў вясенні.

Вецер дзьмухнуў і ўсё чыста

З дзьмухаўца абтрос насенне.

Упадзе адсюль далёка,

Трапіць у любы закутак,

Бо ляціць яно высока

На маленькіх парашутах.



Адпачынак для вачэй (гучыць песня на верш М. Багдановіча“Па-над белым пухам вішняў”. Анімацыя: палёт матылька на фоне кветак вішні)

Настаўнік Непрыкметна вясна пераходзіць у лета. (слайды “лета)

Верш Кастуся Цвіркі “Ідзе лета”



c:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд24.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд25.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд26.gifc:\users\марина\desktop\урок мая зямля\слайд27.gif

У гудзе пчол, у шале кветак

Ідзе па днях-прыступках лета.

Зямля, абласканая летам,

Такім старанным і бяссонным

(Унь, як гарыць яно ў зеніце!),

Ад шчасця расцвіла – зірніце,

Як раскашуюць яе лозы,

Яе чарэмшыны, бярозы,

Як зіхацяць яе лугі,

Яе рачулак берагі!



Нібы жывое, пад блакітам

У полі гойдаецца жыта.

Час налівання – важкі колас

Патроху ўжо схіляе голаў.

За жытам і ячмень вусаты

Напоўніў малаком зярняты.

А па садах між лісцяў вабных

Яснее вішня, спее яблык.



Настаўнік Лета – гэта не толькі цёплыя і пагодныя дзянькі, але і навальніцы. Вось якой запомніла навальніцу Невяроўская Аліна. (чытае ўрывак з сачынення)

“ Была ціхая летняя раніца. Мы з бабуляй вырашылі пайсці ў грыбы. Надвор’е было ціхім і спакойным, аніводнай хмаркі на блакітным небе. Лес сустрэў нас прыгажосцю і залівістым спевам птушак. Грыбоў было так многа, здавалася, што яны самі выбягаюць нам насустрач. Задаволеныя і шчаслівыя мы направіліся дадому. Але неба хутка сталі зацягваць хмары, ударыў гром, і заблішчалі маланкі. Мы зразумелі, што прыйдзецца нам перачакаць навальніцу ў лесе. Але навальніца як хутка пачалася, так хутка і скончылася. І над рэчкай у чыстым блакітным-блакітным небе паказалася прыгажуня-вясёлка. Хоць мы і прамяклі да ніткі,але дадому мы пайшлі ў добрым настроі.”



Настаўнік А вось якім убачыў летні дождж Пятрусь Броўка.

Верш Петруся Броўкі “Кропля”

Дождж прарваўся з ветрам

У спякоту,

Па пясках ударыў

Буйным шротам…

За адно імгненне,

За хвіліну

Перамыў лістоту на галінах,

Пачапіў на кожнае іглінцы

Па адной засмучанай

Слязінцы.
Прашумеў. Суняўся.

Ціха стала.

І слязінка кожная зайграла.

Колькі ў кроплю

Фарбаў назаткана,

Быццам свет у ёй увесь сабраны:

Поле,

Луг,


Сады ўсяго пасёлка,

І рака,


І неба,

І вясёлка.



Падвядзенне вынікаў урока.

  1. Выразна прачытайце эпіграф да ўрока (слайд) і раскрыйце яго сэнс.

  2. Сёння на ўроку мы слухалі вершы і песні вось гэтых паэтаў. (партрэты Я.Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча) Вы іх ведаеце? Чый юбілей мы ўжо адзначылі, а чый будзем адзначаць?

  3. З якой мэтай мы з вамі праводзілі гэты ўрок?

Падвядзенне вынікаў урока. Ацэньванне работы вучняў

Высновы ўрока.

Лета – гэта не толькі пара адпачынку. Гэта пара падарожжаў. Падарожнічайце па роднай краіне і любуйцеся яе краявідамі. Каб на вашых фотаздымках былі не толькі вы і помнікі культуры і архітэктуры, але і цудоўныя пейзажы. Прыкладна такія, якія ўбачылі нашы дзеці падчас экскурсій па родным краі.



Гучыць песня ў выкананні Анастасіі Віннікавай “Я люблю Беларусь”. Дэманструюцца слайды з экскурсійных паездак па Беларусі. (фінал)

Учреждение образования

«Могилевская государственная санаторная школа-интернат для детей, больных сколиозом»

Моя земля Тэма. Мая зямля

Выхаванне ўмення бачыць прыгожае вакол сябе, глядзець на будзённыя рэчы неабыякавымі вачыма

96.13kb.

15 10 2014
1 стр.


Урока «Земля отцов моя земля!»
52.87kb.

06 10 2014
1 стр.


Моя Родина, моя родная земля, Моё Отечество, и в жизни нет

В 18 столетии, в связи с основанием города Оренбурга и крепостей по укрепленной пограничной линии, в наш край большими потоками начали переселяться русские, украинцы, татары, мордв

153.78kb.

14 12 2014
1 стр.


Оформление: Выставка книг о Кубани

Учитель: Какие прекрасные строки: здесь земля моя! Лучше не скажешь. Это наша земля, мы на ней живем, учимся, трудимся, любим. Так давайте её беречь, гордиться и защищать. А для эт

48.74kb.

06 10 2014
1 стр.


Моу чухломская средняя общеобразовательная школа имени А. А. Яковлева Школьная библиотека Чухлома моя родная

Чухломская земля. Земля потомственных пахарей и лесорубов, край замечательных исторических памятников, славных революционных и боевых традиций. Чухломичи любят свой край и гордятся

127.77kb.

16 12 2014
1 стр.


Моя земля – Югория

С помощью родителей и учителя мы познаем красоту заката и осеннего леса, пробуждение природы весной после долгой, холодной зимы, труд человека в природе и т д

156.02kb.

15 09 2014
1 стр.


«Боль моя, любовь моя, жаль моя, русская хата!»

Расширить кругозор детей новыми знаниями об истории края, о людях, живших и живущих на нашей земле

201.7kb.

16 12 2014
1 стр.


Программа концерта Образцового хора

Белорусский традиционный кант «Неба і зямля»

14.92kb.

13 10 2014
1 стр.