Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1



Образ белорусской хаты в белорусской культуре

Дыпломная праца прысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўныхвобразаў беларускай традыцыйнай культуры – вобразу дома. Дадзены вобразразглядаецца як аб’ект матэрыяльнай і духоўнай культуры. У працы ёнразглядаецца як сімвал роднасці, на якім будуюцца творы беларускіхмастакоў, пісьменнікаў, мысліцелей. ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ. 3 ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ 7 2.1. КАСМАЛОГІЯ. 7 2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ. 10 2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ. 16 ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ 21 3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА. 21 3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ. 27 3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХ В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ 32 IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ. 37 4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ 37 4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО” 43 4.3. “...ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ” 49 ЗАКЛЮЧЭННЕ 51 СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 56 УВОДЗІНЫ. Дом, хата, сядзіба... Гэта грунт існавання, жыцця ўвогулле. Жыллё. Зім звязаны лёс чалавека і ад яго залежыць. Вусная народная творчасць шмат месца адводзіць хатняй тэматыцы.Вывучаючы яе, мы знаходзім той магічны сэнс, які народ надаваў сваймужыллю. Шмат народных абрадаў падкрэсліваюць гэта, а загадкі, прымаўкі,прыказкі падцвярждаюць. Вобраз дому, хаты безумоўная адзінка беларускага мастацтва:літаратуры, жывапісу, тэатра. Гэта як твар нашай Радзімы – Беларусі. Творцыўключаюць у свае працы гэты вобраз, каб быць бліжэй да народу. Вобраз хаты выступае ў мастакоў як сімвал адзінства з прыродай, як яечастка, на якую нават крытыкі не заўсёды звяртаюць увагу. Гэта уласціватворчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака, чые творы зрабілісянабыткам культуры Беларусі і Расіі. У яго пейзажных творах вобраз хаты,млына вельмі арганічны з прыродай роднага краю. У літаратуры хата – гэта сцэна, дзе разгортваюцца падзеі. У творчасціпісьменнікаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў яна мае шматбаковуюсімвалічную накіраванасць. Гэта быў цяжкі час у нашай гісторыі, які знайшоўсвой адбітак у творчасці пісьменнікаў. Хата – гэта любоў селяніна, якіглыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як жывое для яго, гэта тое, штоскладае яго жыццё, што яднае з навакольным асяроддзем. І ў той жа часвобраз дому можа быць як сімвал пратэсту. На думку прыходзяць параўнанні: Беларусь – хата – Радзіма. А дзе былагэта Беларусь? Яна доўгі час блукала, шукала сваё месца: сваю зямлю, свойдах – неба, свайго гаспадара – беларуса. А той гаспадар разам з ёй не могзнайсці прытулка, не мог зразумець, дзе яго Радзіма – яго дом. Празскладаныя лёсы простых беларускіх сямей мы бачым складаны лёс Беларусі. Дадзеная праца мае на мэце намаляваць агульную карціну семантычнайдынамікі вобразу хаты ў беларускай культуры, ад хаты-жылля ў архаічнайсвядомасці прашчураў да ідэі дзяржавы-дома. Сярод асноўных задач працы трэба вылучыць наступныя: 1. Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ў філасофіі прашчураў, якая выявілася ў вуснай народнай творчасці. 2. Адлюстраванне працэсу фалькларызацыі культуры. 3. Увасабленне ідэі Радзімы ў вобразе хаты ў беларускім выяўленчым мастацтве 19 стагоддзя. 4. Раскрыццё шматбаковага характара вобразу дома-хаты ў творчасці Янкі Купалы. ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ 2.1. КАСМАЛОГІЯ. У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала прасторавы сэнс,аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет,унутраннае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміжчасткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. У семантыцы традыцыйнай хаты ў значнай ступені закансерваваласяўзаемная праекцыя макра- і мікракосмасу, а ў нормах структуравання адбілісяўяўленні пра арганізацыю ўласнага свету і спосабы арыентаціі ў ім, штознайшло праяву ў суаднясенні адзначанных элементаў жытла з асноўныміпараметрамі карціны свету[4;17]. Так, своеасаблівай воссю жытла выступаедыяганаль кут-печ, якая адным канцом (чырвоны кут) паказвае на святло,усход, божы бок, а другім канцом (печ) – на захад, цемру і да т.п. Аснова, падмурак хаты асэнсоўваліся як ніжні свет, падзем’е, “той”свет, а дах, вышкі – як верх, неба, крона, купал, што часам сімвалізаваўсяз вобразам нябеснага агню. Уяўленні пра верхні і ніжні свет у старажытнасці зліваліся ў адзіннепадзельны семантычны комплекс, які палягаў у кантамінацыі верху і нізу.Магчыма, падобнае сумяшчэнне ўвасобілася ў цэнтральным пячным слупе, недзенават ў выглядзе антрапаморфнага ідала, з якім самым цесным чынам былізвязаны ўяўленні аб бостве-продку. Для традыцыйных грамадстваў характэрна супрацьпастауленне паміжтэрыторыяй пражывання (гэта наш свет, космас) і невядомай, няпэўнайпрасторай, якая набывала ўсе рысы хаосу. Чалавек імкнуўся жыць толькі ўцалкам арганізаваным свеце, у космасе, і таму будаванне для сябе жытла,размяшчэнне на пэўнай тэрыторыі прыпадаблялася стварэнню свету. Відаць, адным з першых актаў абжывання прасторы станавілася яеадмежаванне, вылучэнне “свайго” локуса, за межамі якога заставаўся “той”свет. Так уласна сцены, дах, вокны становяцца першымі граніцамі, межаміпаміж асвоеным і неасвоеным, паміж “сваім” і “чужым”. Аднак гэта яшчэ неазначала, што вылучаная прастора і яе элементы набывалі цалкам станоўчыяхарактарыстыкі. Заўважым, што практычна кожная адзінка традыцыйнага жытлазахоўвала рысы “чужога”, варожага, дэманічнага, не ўласцівага чалавеку.Толькі ад часоў прыняцця хрысціянства пераважна станоўчым локусамстановіцца кут з бажніцамі. Значную ролю ў семантызацыі жыллёвай прасторы і яе элементаў граетрадыцыйны інтэр’ер сялянскай хаты. Ля ўваходу размяшчалася печ, ля якойзнаходзіўся качарэжнік, дзе туліўся пячны рыштунак: качарга, чанняла, вілкіды іншае. Таму рытуальнае функцыянаванне і семіятычны статус гэтых прыладаўвызначаўся галоўным чынам семантыкай самой печы. Супраць печы каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы кут (“бабін кут”),дзе стаялі вёдры, кадушкі, а на сцяне вісела паліца з посудам і лыжачнік. Унекаторых мясцінах чалеснікі выходзілі ў сенцы, істопку, куды выносілісяпячныя прылады, частку посуду ды іншыя рэчы хатняга ўжытку. Істопкалічылася пераважна “жаночым” памяшканнем, таму і яе начынне, посудатрымлівалі сімволіку нізу, жаночага пачатку[4;18]. Семантыка жыллёвай прасторы, семіянтычныя характарыстыкі хатняганачыння прачытваюцца ў кантэксце традыцыйнага рытуальнага сцэнарыя жыццячалавека. Акрамя таго, семантызацыя элементаў хатняга ўжытку адлюстроўваеразуменне архаічным чалавекам структуры карціны свету. 2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ. Трэба адзначыць тое, што нашы прашчуры мелі сваю філасофію жылля,якая адлюстроўвалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях. У народным уяўленні здаўна прасочваецца сувязь паміж пабудовай жытлаі будовай сусвету. Хата асэнсоўвалася як частка сусвету і, адначасова, -мадэль сусвету, што можна ўбачыць на дададзеным малюнку: [pic] Пра сувязь з кірункамі свету не забываліся і тады, калі арыентаваліхату ў прасторы. Тая сцяна, на якой будуюць вокны, павінна была глядзець ціто на ўсход, ці то на поўдзень, але ніяк не на захад ці поўнач. І гэтаабумоўлівалася не толькі патрэбамі асвятлення памяшкання. Дыяганаль покуць(“чырвоны” кут) – печ і вызначала арыентацыю хаты ў прасторы сусвету. Ународзе бытавала нават такое абрадавае дзейства: маці, сын якой быў усалдатах і ад якога даўно не было весткі, брала лусты першага навагоднягахлеба і клала на ноч у чатырох кутах хаты; калі раніцай усе яны цэлыя, то ісын цэлы і здаровы, а калі ж якая знікае, то і сын забіты ў той старане, наякую паказвае кут. Увесь інтэр’ер хаты адлюстроўваў будову сусвету. Жылая прастора –зямны свет, гарышча – нябёсы. У гэтай структуры ролю самой зямлі, урадлівайглебы выконвала падлога. Таму так распаўсюджана было ў беларусаў абрадаваепасыпанне падлогі зернем. Напрыклад, раніцай Новага года спраўляўся абрадзасявання: дзеці хадзілі па вёсцы з торбай, напоўненнай зернем, заходзілі ўхаты і, павітаўшы гаспадароў, імітавалі сяўбу, пасыпаючы падлогу жытам іячменем, каб сёлета добра ўрадзіла. І на вяселлі пасыпалі зернем падлогу,каб дом ведаў багацце, дабрабыт. Столь у хаце сімвалізавала неба. Па ім – доўга трымалася ў народнымуяўленні – рухалася сонца. Менавіта да столі ў чырвоным куце, што абазначаўусход, святло ў хаце, на Каляды, старажытнае свята павароту сонца на лета,падвешваўся саламяны “павук”, які сімвалізаваў нябеснае свяціла.Характэрна, што на Красную (Вялікодную) суботу ў хатах усю ноч палілісвятло, бо старадаўні Вялікдзень быў святам нябеснага агню, вясновагасонца, а святло ў хаце “вітала” веснавое сонца. Вышэй столі (“неба”) завоблачны свет, які абмяжоўваўся дахам хаты.Менавіта там, на гарышчы, паводле народных павер’яў, жылі духі памерлыхпродкаў. На гэта паказваюць некаторыя беларускія абрады. Так, калі знахаркалячыла каго-небудзь у хаце, яна стукала венікам столь – клікала на дапамогухвораму духа-заступніка сям’і. Гэтак жа клікалі духаў продкаў на дапамогу іпадчас прыгатавання вясельнага караваю. А вось пры заручынах, калі пілігарэлку, то рэшткі з кілішкаў выплюхвалі ўверх, да столі, таксама духампродкаў. Падзел хаты на часткі, што адпавядаюць сферам светабудовы, стасаваўсяі са знешнім дэкорам хаты. Характэрнае ў гэтым плане дэкаратыўнае вырашэннефасадаў. Так, афармленне шчыта (франтона) – верхняй трохкутнай часткібудынка, вядзе да небасхілу, па якім рухаецца дзённае свяціла. Таму нашчыце звычайна рабілі сімвалічныя выявы сонца[14;14]. Вышэй “неба” знаходзілася “бездань нябесная”, якая пралівалася назямлю дажджом. Таму закрыліны даху хаты аздабляліся найчасцей хвалістымарнаментам, які ўвасабляў нябесную ваду. Закрыліны, якія фарміравалі бакітрохкутніка шчыта, заўсёды рабілі вышэй яго паверхні – “бездань нябесная”над “небам”. У адрозненні ад шчыта, што суадносіўся з нябёсамі, паверхня зрубахаты адпавядала зямной сферы сусвету. Дэкор у гэтай частцы будынка прыпадаўпераважна на вокны. Тут знаходзім стылізаваныя выявы расліннага свету,жывёл, птушак – усё, што датычыць зямной сутнасці. Мадэль сусвету, хата ўспрымалася і як прастора, абжытая чалавекам увялікай неабжытай прасторы сусвету. Таму, закладка падмурка і ўзвядзеннесценаў зруба вызначалі і сімвалічнае аддзяленне асвоенай прасторы аднеасвоенага сусвету. Але калі сцены, падлога, дах як элементы канструкцыіжытла валодалі функцыяй мяжы, якая аддзяляе ўнутранную прастору хаты адзнешняга свету, то дзверы і вокны, наадварот, ажыцяўлялі сувязь са знешнімсветам. Пры супрацьпастаўленні асвоенай, дружалюбнай чалавеку ўнутранайпрасторы хаты і неасвоенай, чужынскай прасторы знешняга свету дзверы івокны лічыліся небяспечнымі пунктамі, праз якія сілы знешняга свету магліпранікнуць у дом. Пераступанне цераз парог як мяжу паміж прасторай хаты і навакольнымсветам у народным побыце заўсёды суправаджалася рытуальнымі дзеяннямі.Напрыклад, у даўняй Беларусі, калі варочаліся з царквы пасля хрышчэння,бацька клаў немаўлятка на некалькі хвілін на парозе, што звалася “асвятліцьдзіця цераз парог”. Так адзначаўся ўваход у хату новага члена сям’і. Падчас сватання сват, пераступіўшы парог, нізка кланяўся і казаўпахвалёнага, а потым у сваім слове велічаў парог “залатым”. Свацці ж,пакуль не дагаворацца з бацькамі нявесты, не мелі права адысці ад парога. Учас прыезду сватоў з жаніхом, калі яны праходзілі ў хату, жаніх павінен быўстаяць ля парога, бо не быў яшчэ прыняты як суджаны. А вось калі маладыпрыязджаў у хату нявесты ў дзень вяселля, яе маці станавілася са свечкай напарозе і, падняўшы талерку з хлебам і соллю, трымала, пакуль пад ёю непраходзілі цераз парог усе, хто прыехаў. На вяселлі, калі ў хату неслікаравай, скрыпач, пераступаючы парог, пераставаў граць, а сват, на момантспыніўшыся на парозе, гучна казаў пахвалёнага. Пра небяспечнасць парога можна меркаваць і з павер’я, што кінутыя напарозе рэчы нельга падымаць, бо яны могуць быць зачараваны[11;95]. У адрозненні ад дзвярэй, кантакт прасторы хаты са знешнім светам празвокны меў некалькі іншы, так бы мовіць, больш касмічны характар. Праз вокныўнутранная прастора хаты лучылася з сонцам, кірункамі свету. Так, у адной звалачобных песень пелася: Пан хазяін Адчыні аконца На ўсход сонца. Калі сувязь са знешнім светам праз дзверы ацэньвалася якрэгламентаваная, то сувязь праз акно як нерэгламентаваная[14;15]. Калі ўдзверы праходзілі людзі, то у вокны – духі. Так, праз акно кантактавалі здушамі памерлых продкаў, што сыходзілі з неба. Таму на святкаванне Асянінай(асенніх Дзядоў) лыжку кожнай абрадавай стравы клалі ў асобную пасуду нападаконніку – для памёрлых продкаў. Калі ж у час абрадавай вячэры зазвініцьшыба, значыць, душы продкаў прыйшлі і нябачна прысутнічаюць на абрадзе.Праз вокны, лічылася, могуць пранікнуць у хату ведзьмакі і вядзьмаркі,таму, каб абараніцца ад іх, шыбы часам абкладавалі крапівой, за якойпрызнавалі засцерагальныя ўласцівасці. Нерэгламентаванасць сувязі знешняга свету і ўнутраннай прасторы хатыпраз акно відаць і ў калядным абрадзе падслухоўвання пад вокнамі, і ўспяванні свавольных шчадровак пад вокнамі хаты. Характэрна, штосвавольнасць песенек шчадроўшчыкаў заўважна зніжаецца, калі яны ўваходзяцьу дзверы, а тут іх спяванне набывае афарбоўку слаўлення гаспадароў[4;18]. Такім чынам, хата ў старажытных уяўленнях беларусаў выступала якневялічкая абжытая частка агромістага неабжытага сусвету і адначасна якпаменшаная мадэль сусвету. 2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ. Жыллё і ўсё, што акружала беларускага селяніна ў яго хаце, паслужылааб’ектамі вуснай народнай творчасці – гэта прыказкі, прымаўкі і загадкі. Прыказкі, што датычаць хатняга быту, пры многіх супольных рысах зтворчасцю іншых народаў адзначаны і рысамі нацыянальнай своеасаблівасцікультуры. Тады, калі прыказка разважае пра хату і яе ўнутраны выгляд, прапеч, пра качаргу ці гаршок, адчуваецца, што гаворка вядзецца пра тыя рэчы,да якіх прызвычаены іменна беларускі селянін. Прыказкі бытавога характаруяскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна. У прыказках таксама выразна прасочваецца момант, што неабходна мецьсвой Родны кут, сваю хату. І гэта з’яўлялася найвялікшым шчасцем. Упрыказках хату параўноўваюць нават з маці: Свая хатка як родная матка[20;209]. Што, безумоўна, паказвае пэўнае стаўленне да свайго кута. У шмат прыказках можна заўважыць што акцэнт зроблены менавіта наслове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “сваялава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”. Гэта паказвае, што кожная сям’я імкнулася мець сваю незалежнуюгаспадарку. І пытанне свабоды, волі заўжды было актуальным пытаннем угістарычным развіцці беларусаў. Свая ўласная хата – гэта як і свая Радзіма(не проста радзіма, а менавіта “свая”), дзе ўсе члены сям’і поўнаўладарныягаспадары: Чужая хата гаршэй ката. Нават лічылася горам, няшчасцем не мець сваёй прытуліны: Бяда не мець свайго ўгла. У кожнага чалавека ёсць рысы ўладара, але ва ўсіх яны выяўляюцца парознаму. Хтосьці можа выявіць сабе ў вышэйшых структурах, падпарадкавацьвялікую групу людзей. А звычайны селянін дае выхад сваім здольнасцям,нейкім майстэрскім навыкам у сваім куце: Кожны пан у сваёй хаце Ці яшчэ: На сваём сметніку і певень гаспадар. Гэта здаўна вядома, што асоба зусім у іншым свеце раскрываецца ўсваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваны і ўпэўненны –гэта ўсё сваё: І курыца на сваём сметніку раскошна[20;210-211]. І вельмі не складана больш даведацца аб гаспадарах хаты, бачыўшы самухату. Унутранны і знешні выгляд дома – гэта другі твар гаспадара: Якая Агатка, такая і хатка. Не здарма хату параўноваюць з маці. Маці клапоціцца, забяспечваеўтульнасць, абараняе ад бяспек, але ў сваю чаргу яе дзеткі павінны неякадказваць на яе цяплыню; даваць ёй той клопат, на які яна сама не здольна: Хата рагата, на каждым рагу найдзеш работу. Канешне, мужчынская рука – гэта аснова звычайнай будыніны, яе знешнівыгляд. Але ўнутраны камфорт, аўру цяплыні і спакою стварае жанчына.Менавіта жанчына надае дому жыццё, таксама як і жанчына надае жыццёдзіцяці: Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні[20;213]. Загадкі, якія датычацца хаты і яе абсталявання ў асноўным закранаюцьтыя рэчы хатняга быту, якія лічыліся найбольш каштоўнымі Вось напрыклад: Стаіць рубішча, у рубішчы варацішча, у варацішчы гогаль, а ў гогаляшчогаль. (Дом, дзверы, печ, гаршчок) Увогулле вельмі цікава асыятыўная пабудова гэтай загадкі і, вядома,што не кожны сучаснік зможа адгадаць яе. Дом, дзверы, печ, гаршчок – гэта фундамент кожнай хаты. Гэта тыярэчы, без якіх хата ўжо не хата. Ці яшчэ загадкі такога кшталту: Стаіць турыца, у турыцы лісіца, у лісіцы лаханька, у лаханьке чорныжук плыве[10;247]. Альбо: Стаіць разрубіха, у разрубіхі разваліха, у разваліхі гогаль, у гогалятыкаль[10;247]. (Хата, дзверы, печ, качарга). На прыкладзе гэтых загадак можна ўбачыць, што хата-дом у народзевыклікае падабенства да нейкага “рубішча”, “разрубіхі” і “турыцы”. Самісловы гавораць аб нечым агромістым і значным. А таксама паслядоўнасцьхатніх рэчаў, якія ідуць па чарзе, залежна ад сваёй каштоўнасці. Заўсёды лічылася, што печ у хаце – гэта другая маці. Яна корміць,грэе, стварае цяплыню, дае прытулак і сон. І ў загадках печ з’яўляеццапершым арыентырам хаты. Таму, натуральна, шмат загадак вуснай народнайтворчасці прысвечана печы. У загадках печ часта называюць як “маці таўстуха”, “маці галадуха”. Іразам з печчу ў загадках у адзін рад ставяць агонь і дым, дзе агню надаюцьролю “дачкі краснухі” ці “дачкі залатухі”; а дым – “сын разбой”, “сынперапёл”: Маці таўсцюха, дачка залатуха, а сын перабор выскачыў вадвор[10;254]. Вельмі дакладныя параўнанні. Загадку такой пабудовы цікава якзагадваць, так і адгадваць. Элементам хатняга быту нададзены тыя ролі, якіятак ці інакш датычаць кожнага. Хата – гэта збудаванне, дзе па ўсіх правілах павінна жыць сям’я. Ісама канструкцыя, структура хаты атаясамліваецца з так званай сям’ёй. Калібраць за прыклад тую ж самую загадку, то ў ёй нічога не гаворыцца прабацьку-гаспадара і ўладара. І відавочна, што дом, хата і ёсць той самыбацька – галава сям’і і гэта само сабой зразумела. Дом-бацька галоўны і ўсёастатняе – печ, агонь, дым ідзе ад яго і належыць яму. Калі пайсці глыбей,то нават магчыма правесці паралель ад гэтага тыпу загадак дапатрыярхальнага ўкладу жыцця беларусаў. У хатніх загадках не мала месца адводзіцца дзверам і вокнам – гэта якротавая адтуліна і вочы хаты: Хто ні йдзе, дык вядзе, а на кут ці разачку не завядзе[10;264]. А ў наступнай загадцы нават сама пабудова прымушае задумацца: ці непра вочы тут кажацца? Побач стаяць, на вуліцу глядзяць, а сябе ніколі не бачаць[10;271]. Усе асноўныя рэчы хатняга інтэр’еру ўвасобіліся ў вуснай народнайтворчасці. Тут прысутнічае гумар, без чаго немагчыма ў быце. Прыказкі, прымаўкі, загадкі прымушаюць па-іншаму глядзець на тыярэчы, што навокал нас, палягчаюць паўсядзённасць. ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ 3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА. Дзейнасць і подзвіг Скарыны ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскуюкультурную гісторыю. Але Скарына беларус і яго спадчына дае нам мажлівасцьзіркнуць на сябе як бы з вышыні часу, убачыць сябе побач з іншымі народамі,–пераканацца, што наша гісторыя не горшая за іншыя, што яна такая ж багатаяпадзеямі і імёнамі, як і ў іншых народаў, што ў нас былі свае геніі, якіяпакінулі след не толькі ў гісторыі і культуры свайго краю, а сталі як быздабыткамі ўсяго чалавецтва, бо заслугі іх выходзяць далёка за нацыянальныярамкі[22;11]. Скарына імкнуўся несці культуру да беларусаў. Ён быў першы, хто даўфіласофскую інтэрпрэтацыю Бібліі. У яго творчасці такая рыса гуманізму, яклюбоў да роднай зямлі і суайчыннікаў, выявілася асабліва яскрава. Гэталюбоў кіравала ім на працягу ўсяго жыцця. Каб выхаваць у сваіх чытачоўлюбоў да радзімы, ён выкарыстоўваў нават біблейскія кнігі. Прыкладам гэтагаслужыць яго трактоўка кнігі “Старога Запавету” “Юдзіф”: гутарка ідзе прагераічны ўчынак легендарнай яўрэйскай жанчыны. Калі асірыйцы асадзілі родныгорад Віфулію, Юдзіф пранікла ў палатку асірыйскага палкаводца Алаферна іадсякла яму галаву. Застаўшыся без кіраўніка, войска было дэмаралізавана іасада знята. Добра вядома, што майстры Адраджэння даволі часта звярталіся дабіблейскіх гісторый, каб тлумачыць актуальныя філасофскія ідэі і сацыяльна-палітычныя задачы свайго часу і свайго народа. Скарына таксама ў якасціпрыклада гераічнага і самаахвярнага служэння сваёй айчыне апісвае подзвігЮдзіф. Ён лічыў, што “Кніга Юдзіф” дана “к нашему научению, абыхом, якозерцало, жену сию преславную пред очима имеющее, в добрых делех и в любвиотчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбовдля посполитого доброго и для отчины своея не лютовали”[25;59]. Сваю любоў да Радзімы Францыск Скарына імкнуўся прывіць народу. Такгаворачы пра гераічны ўчынак Юдзіфі, Скарына робіць шырокія абагульненні:“Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; рыбы,плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым падобныя боронятьульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, ктому месту великую ласку имають”[25;59]. Цяжка пераацаніць значэнне гэтыхслоў любві і замілаванасці да роднага краю. Этыка Скарыны, такім чынам,выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала якасці,неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайгонарода. Па скарынаўскіх прадмовах багата рассыпаны розныя выслоў’і іафарызмы, глыбокадумныя выказванні першадрукара, якія сталі крылатымі. Гэтаі яго патрыятычнае, па-народнаму простае і мудрае слова пра “вялікуюласку”, г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове да той жа кнігі“Юдзіф”[21;35]. Увогуле аповесць пра Юдзіф, якая выратавала свой горад ад ворагаў, ёнрэкамендуе трымаць перад сабою, як узор патрыятызму, самаахвярнасці ібескарыслівага служэння грамадскаму дабру. У гэтай прадмове Скарыназвяртаецца да чытача з узнеслым публіцыстычным словам пра любоў да Радзімыяк самае натуральнае і першаснае пачуцце ўсіх жывых істот, а тым большнадзеленага розумам чалавека[24;72]. Пазней палітычны мысліцель і правазнаўца Беларусі і Літвы сярэдзіныXVII стагоддзя Аарон (Адам) Аляксандр Алізароўскі разгледзіў ланцуг “дом –грамадства – дзяржава” у сваёй галоўнай працы “Аб палітычнай супольнасцілюдзей” (1651). Увогуле паняцце “дом” Алізароўскі разглядае як сацыяльны канструкт,змест якога складаюць зносіны, звязаныя з узнікненнем і функцыянаваннемсям’і, а таксама зносіны паміж гаспадаром і яго подданымі. У такім значэннігэтае паняцце даволі часта выкарыстоўвалася ў антычнай літаратуры. Блізкімда яго па значэнню з’яўляецца тэрмін “двор”. Паводле класіфікацыі Алізароўскага, існуюць боскае, натуральнае іправа народу[15;169-171]. Пры гэтым боскае і натуральнае права знаходзяццане ў падпарадкаванні другога першаму, а выступаюць як самастойныя віды ідапаўняюць адзін аднаго. Алізароўскі аналізаваў пераважна натуральнаеправа, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай і біялагічнайістоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца празразвіццё і ўдасканаленне сацыяльнай арганізацыі жыцця людзей: сям’я,фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава. Алізароўскі распрацаваў гуманістычную канцэпцыю Новага часу –грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне і мэты дзяржавы звязваюццаз агульнаграмадзянскай карысцю, ўзаемазацікаўленнасцю людзей у стварэнніпалітычных саюзаў-супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванніадносін у сям’і, двары (сукупнасці некалькіх сем’яў) або панскім фальварку,паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў наддзецьмі, пана над падданымі і інш. Дзяржаву Алізароўскі вызначае “якствораны з мноства паселішчаў саюз і аб’яднанне людзей якія звязаны правам,што і ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця”. Дзяржава – гэтапрацілеглае дому і сям’е. Але ж безумоўна ідзе адтуль. Апошнія таксамаз’яўляюцца нейкімі супольнасцямі, аднак створаныя не з паселішчаў, якдзяржава, а з пэўных асоб, а дакладней: з гаспадара і нявольніка, мужа іжонкі, бацькоў і дзяцей, якія жывуць разам ці асобна. Існуе таксамапрыватная ўласнасць, яна мае назву маёмасць і служыць таму, каб сям’я і ўсеяе члены жылі разам, разам працавалі на карысць неабходных жыццёвых патрэб.У такой супольнасці галавой сям’і мае быць той, хто з’яўляецца старэйшым іпануе над астатнімі. Яго кіраўніцтва ў сям’і жонкай як супруга, бацькаўскае– дзецьмі, гаспадарчае – працаўнікамі мае назву домаўладкаванне. Такімчынам, з такога рода сем’яў, з мноства дамоў ствараюцца вёскі, а мноствавёсак зліваецца ў супольнасць грамадзян, якую мы называем дзяржавай. Яепраблемы ён цесна звязвае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснайпалітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта,арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. Алізароўскі лічыў, штограмадзянамі дзяржавы з’яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў і іншаземцаў. Прыгэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя і ніжэйшыя саслоўі, аледля кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў другое, іграмадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам[18;131-139]. Ігнараванне прынцыпаў грамадскага дагавору, паводле Алізароўскага,вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з’яўляюцца дзеяннілюдзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасцьзаконнасці і справялівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў,несправядлівае выкарыстанне права, асабліка ў судах. Ён прытрымліваўсядумкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найбольш рацыянальна выбранайформы кіравання. Сімпантыі Алізароўскага былі на баку спадчыннай манархіі,і ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключныхвыпадках у народа павінна існаваць права на паўстанне і забойстватырана[15;616]. У працы Алізароўскага ідэя “дзяржавы-дома” – узор працэсуфалькларызацыі. Праца бярэ свае вытокі з традыцыйнай народнай культурыпрасякнутай ідэяй роднасці. Ва ўсіх відах беларускага фальклору паэтызуеццагаспадар, які па сутнасці з’яўляецца культурным героем беларускайтрадыцыйнай культуры і перш за ўсё земляробчага цыкла. 3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ. Цяжка знайсці дзе-нібудзь канкрэтнай тэматыкі “вобраз дома ўмастацтве”. Але не складана заўважыць вобраз беларускай хаты, нацыянальныхбеларускіх будынкаў у бытавым жанры і пейзажы беларускіх мастакоў. Узяўшы не такое далёкае 19 стагоддзе, знойдзеш шмат знаёмых імёнмастакоў, у творчаці якіх прысутнічае вобраз іх Радзімы – хаты, дома,млына... У творах перадаюцца рысы беларускіх будынкаў таго часу. Заўважаеццачастая аднолькавасць назваў твораў. Найчасцей сустракаюцца такія назвы як“На радзіме”, “Млын”, “Жніво”. Напэўна менавіта вобраз дому асацыіруецца з Радзімай, з нечым родным,сваім. Здаецца, што мастак, стварыўшы твор, нават не задумваецца надназвай, яна ўзнікае як бы сама сабою, арганічна. Млын – гэта тыповы беларускі будынак таго часу. Гэта не жыллё, аленазваць млын у некаторым сэнсе домом безумоўна магчыма. Гэта зараз млынз’яўляецца музейным экспанатам, а яшчэ стагоддзе назад ён быў апорай жыццясялян, іх надзеяй і хлебам. Млын можна назваць другім домам селяніна, дзеён праводзіў часта большую частку дня і жыцця ўвогулле. Там снедалі іадпачывалі, весяліліся і сумавалі, але галоўнае – працавалі. Млын таксамакарціна Радзімы ва ўяўленнях многіх беларусаў. Сярод скарбаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве захоўваеццасціплы пейзаж, на якім намалявана ўскраіна беларускай вёскі. Празневялічкую ручаінку, што струменіць уздоўж драўлянага плота, перакінутымасток. Віецца ўдаль пясчаная дарога. На гарызонце відаць саламяныя стрэхіўбогіх сялянскіх хатак. Вакол цішыня і запусценне... Вячэрнія цені ляжацьна свеях пяску. І гэтая закінутасць, гэты холад бязмежны, гэтая нязнанасць шляхубалюча ўваходзіць у чалавечае сэрца[9;64]. Такі пейзаж не мог напісаць выпадковы сузіральнік. Бачна, што аўтардобра ведаў гэтыя мясціны, што ён правёў сярод гэтай прыроды ўсё сваёжыццё. Жывапісца, пэндзлю якога належыць пейзаж “На радзіме”, быў акадэмікАпалінарый Гілярыевіч Гараўскі. Гэты твор быў створаны ў вёсцы БрадзецМінскай губерні. Тут знайшлі ўвасабленне думкі і пачуцці мастака, ягороздум аб лёсе сваёй радзімы. У гэтай карціне – усё блізкае і дарагое сэрцумастака. Кожная дэталь напісана з вялікай цеплынёй і любоўю і гэтая любоўміжвольна перадаецца гледачу. З выкрывальнай праўдай Гараўскі адкрывае перад намі запусценнебеларускай вёскі. І хаця ў карціне сялян няма, глядач добра адчувае іхбеднасць і разарэнне[9;70]. Безумоўна вобраз дома надае карціне пэўны сэнс, дапамагае гледачуўбачыць тое, што хацеў падкрэсліць мастак. Дом надае творам, прысвечанымРадзіме поўнасць і пэўную закончанасць. Вікенцій Дмахоўскі – “Клод Ларэн віленскіх аколіц”, як называлі ягосучаснікі[9;50]. Такое сказалі пра беларускага пейзажыста не выпадкова.Пейзажы ягоныя родніць з пейзажамі французкага жывапісца XVII стагоддзя тойасаблівы, крыху ідылічны дух, тая цікавасць да небагатага, звычайнага, штодазваляе знаходзіць у штодзённым эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. З ранніх работ Дмахоўскага цікавы пейзаж “На радзіме”. Патрыярхальнылад жыцця дробнай беларускай шляхты перададзены тут ярка і пераканаўча. Мастак адступіў ад традыцыйных акадэмічных канонаў, якія былі яшчэмоцныя ў жывапісе пачатку XIX стагоддзя. Ужо ў самім выбары сюжэта бачнапрывязаннасць і любоў да родных мясцін. Прасторны фальваркавы двор – з тых, зарослых гусінай траўкаю ідробнымі пахучымі рамонкамі. Пад наглядам нянек гуляюць на ім панскіядзеці. Пасвяцца куры і снежна бялеюць на гладзі рачулкі гусі. На беразесушацца сеці, сплываюцца кроплі з перакатаў, тырчыць драўляная ручкатаптухі. Удалечыні, у карэтніку, расчынены дзверы. Праз іх відаць аглоблібрычкі. У цяні – звычайны сялянскі воз. А яшчэ крыху далей аднапавярховыдраўляны прыземісты будынак фальварка над насунутым высокім дахам[9;54]. Такая характэрная, такая тыпова беларуская будыніна. А перад ёю ліпыі свечы пірамідальных таполяў, што ўскінуліся ў гарачае неба, і такікашлаты, і такі мяккі мрэе за домам сад. І ўсё выпісана з вялікай любоўю. Карціна шматбаковая, але галоўнаяроля належыць дому. Ён з’яўляецца цэнтрам карціны і на яго скіраванагалоўная ўвага, гэта ўвасабленне думак мастака. Таксама прыцягвае ўвагу твор Фердынанда Рушчыца “Млын”. Тут мастакглядзіць на прыроду, якую яму трэба ўславіць з вышыні птушынага палёту.Такі прыём дазваляе намаляваць на палатке ўсё зямное, а неба паказацьсветлым адбіткам у вадзе, люстрам у зялёнай раме. Архітэктура млына інавакольныя рэчы пададзены ў непрывычным для гледача ракурсе. І будынакмлына надзвычай тыповы для беларускага пейзажу – прыземісты, нізкі, наднасупленай саламянай страхой. Усё ў ізумрудна-зялёных і чырванаватыхтанах[9;103]. Тут мастак услаўляе прыроду, а млын дапамагае гледачу ўбачыцьбеларускую прыроду вачамі простага чалавека, працоўніка-селяніна. Вобраз беларускага будынка, дома дае мастакам магчымасць выразіцьсваю думку, надаць карціне той сэнс, які жадаюць данесці да гледача. А мыпраз гэты вобраз лягчэй і вельмі абвострана адчуваем пачуцці аўтараў. 3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХ В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ Хата – бясспрэчная аддзінка чалавечага існавання, і як бы ні былапрывабна прастора, але ж матэрыяльныя патрэбы прымушаюць чалавека мець свойкут. І гэты “кут” так прывязвае да сябе найперш таму, што ён “свой”, штогэта пачуцце нават можна назваць “любоўю” і страта гэтай “любові”прыводзіць нават да вар’ятства. І ніколі нельга забываць, што наш вялікі, адвечны кут – гэта нашыпалі, лясы, азёры... Яны заўжды будуць з намі і будуць грэць наша сэрца прыдумках аб Радзіме. І калі маеш свой уласны погляд на прыроду, калі разумеешяе, то заўжды будзеш адчуваць сябе дома. Мастацтва творцы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі пераконвае ў значэннітакога прытулку ў жыцці чалавека. У яго творах даволі часта з’яўляеццавобраз хаты і ён успрымаецца як адзінае з прыродай. Мастак пісаў Радзіму, аРадзіма – гэта прырода твайго краю, дом. А можа, менавіта вобраз хаты іўдакладняў уяўленні пра каштоўнасць Радзімы. “Я – беларус. Нарадзіўся ў маёнтку Крынкі каля Бялыніч наМагілёўшчыне. ...Маё жыццё з маленства пастаянна звязана з прыродай. У ёй для мянебыў сэнс жыцця” [19;32-33]. Хата ў творах мастака – гэта частка інтэр’еру прыроды, прыроды ягоРадзімы. “Вясна”, “Пачатак вясны”, “Вечар”, “Зімовы дзень” – вобраз хаты тутсамо сабой зразумелы, ён проста неабходны. Там недзе ўдалечыні некалькіхатак ці хата займае цэнтральнае месца, напрыклад у творы “Вясна” іўдакладняе адлюстраванне пэўнай пары года. Гэта тое ж самае дрэва,бярвенні, што прыстасаваны для ўладкавання чалавечага жыцця ў прыродзе.Нават Ілля Рэпін у перапісцы з беларускім мастаком кажа: “Я заўжды з новымвялікім задавальненнем гляджу на ваш узгорак з хатамі, занесенымі снегам;люблю гэтыя беражкі, што белымі краямі адлюстроўваюцца ў горнай рэчцы”. Ісапраўды, вельмі дакладны радкі І. Рэпіна: “Я так прывык асвяжацца душойперад вашымі жывымі павевамі праўды, прастаты і свабоды” [19;32-33]. Вось на гарызонце відаць хаткі, а да іх “шырокім пэндзлем прыкладзенадарога, што бяжыць па беларускіх узгорках да цудоўнага куточка – Вёска”[3;13]. Калі сцежка, то заўсёды дакладная – вядзе да хаты – хатак, царквы,млыну. На сваіх палотнах мастак стварыў светлы, чысты, нібы жамчужны,каларыт, часам ахінуты тонкім вэлюмам серабрыстых беларускіх туманаў. Празсвае работы ён імкнуўся адлюстраваць саму душу беларускага народа, такуючыстую, непасрэдную, поўную блакітнай надзеі, часам туманную, але заўсёдылагодную і цёплую. Прыгажуня-прырода... У карціне “Блакітная капліца” яна спіць падмяккай коўдрай белага снегу. Як ложак захінае тонкая зімовая смуга, кабніхто не змог патрывожыць салодкага сну. Усё наваколле прасякнута цішынёю,і нават ветрык прынік за ўзгоркам, каб не перашкаджаць чароўнаму спатканнюяе, прыроды, з Мастаком[19;32-33]. І зноў вясновыя хаткі – шэранькія,бервяныя, утульныя. Белыя дахі дамоў удалечыні, блакітная капліца – восьшто стварае інтэр’ер зімовага дня, дакладней перадае настрой твора. Янытаксама адпачываюць пад коўдрай снегу, як і сама прырода. У карціне “Быстрая рэчка” прырода ўзбуджана, быццам неўзабавеўстрапянулася і рашуча рыхтуецца да вялікай змены. І зноў невялікія хаткіз’яўляюцца часткай прыроднага інтэр’еру. Будыніны не кідаюцца ў вочы якнешта недарэчнае ў пейзажы. Яны надаюць твору цэласнасць і абуджаюцца разамз прыродай. Лірычнасць краявідаў Бялыніцкага-Бірулі адносіць гледача ў сваедалячыні, яна дапамагае кожнаму чалавеку прычыніцца да гэтай мастаковайлюбові, на нейкі няўлоўны момант растварыцца ў гэтым вонкава някідкімцудзе, што завецца Бацькаўшчына[19;32-33]. Лёс заносіць мастака далёка ад родных мясцінаў, але тое, што ёнспасціг яшчэ ў дзяцінстве, засталося з ім назаўжды. Бялыніцкі-Бірулялітаральна “сфармуляваў” беларускі пейзаж, нібыта перастварыў яго менавітаў нейкім нацыянальным асвятленні. Мы самі і нашы нашчадкі, мабыць, доўга будуць сустракаць у старыхкнігах мясціны, дзе апісваюцца як нешта натуральнае і ўвогуле звычайнаемалюнкі беларускай прыроды, якой мы ўжо не ведалі: “Памятаю Быстрэю вельміпрыгожай. Наш бераг быў вельмі круты, з пясчанымі плывунамі, зарасляміажын, малін, шыпшыны, а процілеглы – адхоны. Дом стаяў вялізны,аднапавярховы, перад ім раслі векавыя ліпы. Супраць дома – сад, каменныяслупы брамы. На слупках заўсёды жылі буслы. Вакол дома – сажалкі, у якіхвадзілася шмат рыбы і ракаў...” [23;16]. Гэта фрагмент з запісак жывапісца.Чытаеш і перад вачыма ўстае “Быстрая рэчка”. У малюнках роднай прыроды мастак шукаў не толькі выразныя знакібагацця і шматстайнасці свету, але і глыбокі сэнс зямнога існавання.Менавіта прысутнасць касмічных стыхій заўсёды адчуваецца ў карцінахБялыніцкага-Бірулі. Сёння можна сказаць і гэтак: адчуваецца прысутнасцьБога, Першатворцы ўсяго на свеце. Бо што лепш за ўсё даказвае існаванневышэйшага сэнсу ў свеце, як не сам неаглядны, эпічна ўсёахопны, шматстайнывобраз Сусвету?! Творчасць мастака, на карцінах якога мы знаходзім водбліскранішняга святла, зары чалавецтва, і ёсць галоўны паэтычны аргумент накарысць змястоўнасці чалавечага быцця[23;16]. Бялыніцкі-Біруля здолеў дасягнуць у творчасці недасяжнага, спалучыцьна сваіх карцінах зямлю і неба, матэрыяльнае і духоўнае, зямное, плоцевае івысокае, нябеснае і здабыць гармонію. Вобраз дома, хаты ў творах мастака – гэта не нешта асобнае. Гэта свету Сусвеце. Можа, таму да хаты і прывязаны быў так селянін, і такой балючайбыла страта гэтага “свету” – часткі Сусвету. IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ. 4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ Янка Купала... Невыпадкова я вырашыла затрымацца на творчасці гэтагамайстра беларускай літаратуры. Лёс ягонай сям’і даволі выразны, тыповыпрыклад лёсу ўсіх беларусаў. Сям’я дзеда Янкі Купалы была сагнана з роднагагнязда ў Пясках. Ануфрый Дамінікавіч на працягу пятнаццаці гадоў пісаўпрашэнні, каб адстаяць сваё права на роднае гняздо і дваранства, алесправядлівасці не дабіўся[26;22]. Янка Купала не любіў азірацца далёка на сваю радаслоўную. Аленеаднойчы ў творчасці звяртаўся да незайздроснага лёсу свайго дзеда, што“цягаўся па судах”, і, нічога не дамогшыся, вымушаны быў “кінуць тую хату,скуль бацькоў на магілкі вывезлі, тое поле, дзе кожную скібінку потамкрывавым скрапілі” [13;213]. Сімвалічны вобраз хаты сустракаецца і ў драматычных творах, і ўпаэзіі. Цікава, што нават у любоўнай лірыцы гэты вобраз прысутнічае. Янка Купала – гэта пісьменнік народа. І ўсе яго творы для народа. Ахто такі беларускі народ? Гэта вясковае сялянства, жыццё якога – гэта жыццёвёскі, гаспадарка. Турботы, клопаты – уладкаванне свайго кута, прытулкасваёй сям’і. Усё гэта ўзаемазвязана, усё вельмі блізка Купалу і яготворчасці. Я пабудавала сваеасаблівы ланцуг: Беларусь – вёска – хата –мужык – элементы творчасці Купалы. Чалавек з народа, які нарадзіўся ўпростай сям’і, арганічна жыве ў гэтым і таксама падае іх такім жа, як ён. Звяртаючыся да творчасці пісьменніка, захацелася пачаць са светлага,узнёслага твора. “Яна і я” – паэма любоўнай лірыкі, дзе сама назва гаворыцьза сябе. Багатая на алегорыі творчасць Купалы вельмі выразна ў гэтым творы. Услаўляючы Яе, безымянную жанчыну, народжанае ў працы каханне, паэтславіць жыццё чалавека ў асноўных праявах яго вясковага побыту. Хоць героіпаэмы “прыўзняты” над канкрэтным асяроддзем, з якога паходзяць, па спосабужыцця, характару, звычаях, яны – сяляне. Не маюць яны раскошаў, залішнягадастатку: у хаце, дзе жывуць Ён і Яна, “не выбіты атласам сцены, лавы”;“над печкай, што стаіць каля парога, не працавалі мудры разьбяры”[16;106].Хата, інтэр’ер – гэта характар сям’і і таму гэты вобраз з’яўляеццанеабходным, каб раскрыць вобразы герояў твора, зрабіць іх зразумелымічытачу. Гэтыя радкі дакладна паказваюць на прастату герояў твора, а таксамана веданне аўтарам інтэр’еру беларускага жытла. І менавіта такі раздзел як“У хаце” і набліжае паэта да народу, робіць яго творчасць блізкай ізразумелай. Хата – гэта селянін, і, закрануўшы гэты вобраз, аўтар выказваепавагу гэтаму селяніну, усяму сялянству. Уводзячы вобраз хаты праз яе апісанне, паэт яшчэ раз падкрэслівае,што ён піша пра народ, што ён сам з народа. Такая ж гармонія “Яе і яго”можа быць і сярод чытачоў. А можа Купала проста нагадвае, што кожны мае ўсётое, каб быць шчаслівым. Раздзел “У хаце” другі ў паэме, што невыпадкова ўтворы, дзе апісваецца жыццё тыповага селяніна. Герой паэмы падкрэслівае,што ягоная хата зроблена ягонымі рукамі: Палац мой, бачыш, хоць і не багаты, Але я сам яго ўзбудаваў, Сам сцены вывеў, клаў на кроквы латы І сам пад стрых саломай пакрываў. [12;211] Тут хата – частка самаго гаспадара. І герой паэмы гаворыць пра свойдом паважліва і годна, нават з любоўю. Вось ложак зроблены маёй рукою, З смалістай сосны дошкі высланы ў ім... [12;211] Нават пра такія інтымныя рэчы інтэр’еру нагадвае аўтар,падкрэсліваючы свае веды пра матэрыял, з якога выраблена тая ці іншая рэч ухаце. Дом у паэме “Яна і я” пададзены як сімвал яднання лёсаў двухзакаханых, і ўнутраны камфорт хаты грае не апошнюю ролю ў жыцці сям’і.Уводзячы маладую гаспадыню ў сваю хату, Ён паказвае Ёй перш наперш самогасябе. Хата – твар гаспадара. Гаспадар, будуючы хату, свой уласны дом,укладае самога сябе, сваю індывідуальнасць. Гэта магчымасць выявіць сябе. Ад свету, ад Бога Жадаю нямнога: Зямелькі з валез, К ёй шкур неўдалёку, З святлічкай хацінку... [16;59] Якія жаданні мужыка? Па-першае, зямельку, на якой можна пабудаваць“хацінку”. Такое памяншэнне “хацінка” выклікана, здаецца, не толькіасаблівасцю рыфмоўкі, а больш асаблівым стаўленнем да гэтай будыніныаўтара. “Хацінка” – гэта як нешта роднае, утульнае, сваё... Купала быў не за калектывізм, а за індывідуальнага ўласніка. Такуюпазіцыю яму падказваў вопыт беларускага сялянства. Чалавек страчваездольнасці да самастойнага дзеяння, губляе сваю індывідуальнуюнепаўторнасць, ператвараецца ў функцыю. Больш рэалістычны вобраз хаты пададзены Купалам у вершы “Хатка”. Тутвобраз хаткі абагульнены. Бядняцкая хатка – гэта ўся шматлікая радзіма,прытулак усіх прыгнечаных. У паэзіі Купалы хата проціпастаўлена ўсацыяльным і духоўным плане магнацкім палацам. Нягледзячы на свой занядбанызнешні выгляд, яна заўсёды бліжэй паэту, бо менавіта ў такіх пахілых старыххатках пад саламянымі стрэхамі жывуць простыя людзі [27;634]. Сялянскаяхатка – як бы частка існавання самога селяніна, яго добрай, справядлівай іспагадлівай душы. Паэт упэўнены ў неўмінучай перамозе дабра над злом: Бедная, хатка, ты Але вечная, І палацы ўсе Перастоіш ты [27;634] Купала звяртаецца да “хаткі” як да жывой істоты, веруючы ў яе моц.Вобраз хаткі мнагамерны, зліваецца з вобразам Радзімы, народа, дабра,справядлівасці. Тут спалучаюцца рэалістычныя і рамантычныя сродкіўвасаблення. Бядняцкая хатка апісваецца дэталёва і рэалістычна: Пахінулася, У зямлю ўехала. Ці: На страсе тваёй Мох пакошаны. Але, разам з тым, сустракаюцца такія рамантычна-фальклорныя прыёмыадухаўлення: А як дзікія Ветры ўсходзяцца Ці: Цьмой-лучынкамі Вокны жаляцца [27;634] На першы погляд кідаецца пэўная змрочнасць, але ўсё ж такі агульнынастрой, здаецца, аптымістычны. Увогуле, у творчасці Купалы гучыць вера ўбудучае роднага краю. І, можа, такі вобраз хаты – гэта вобраз тагачаснайБеларусі. Але ж “і палацы ўсе перастоіш ты”. Алегорыя Беларусь – хата даволі актуальна ў творчасці Янкі Купалы іпраходзіць праз яго паэзію як заклік: Развейся, туман, расплывіцеся, хмары, Над хатай пахілай маёй! [12;35] І няхай “хата пахілая”, але ж яна “мая”. Радкі гэтыя дыхаюць жыццём,абуджаным духам, сапраўдным жаданнем нешта рабіць, змяняць. 4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО” Але ж абагульнены вобраз хаты Янка Купала прадэманстраваў у п’есе“Раскіданае гняздо”. Максім Гарэцкі назву самой п’есы разглядаў як “сімвалраскіданай Беларусі з часоў пярэдадняй сусветнай вайны і сацыяльнайрэвалюцыі” [6;338]. Такую ролю адыгрывала хата ў драме. У той жа час хата як сімвал сямейнага яднання: няма хаты, разбурылася– разляцеліся ўсе, як птушкі з таго гнязда. І насуперак гэтаму, “гняздо” –як нейкі “камень”, які цягне “на дно”. Селянін прывязаны да таго, што мае,няхай у “старой хаткі сцены дрыжаць”[12;90], але ж гэтае “пахілае”,“крывое”, “вузенькое” – сваё. Своеасаблівая папярэдніца “Раскіданага гнязда”, - паэма “За што?”,напісаная ў 1908 годзе. Сярод тых зерняў, з якіх узнікла задума паэмы “Зашто?”, а затым і драмы “Раскіданае гняздо”, была і даўняя радавая крыўдаЛуцэвічаў на паноў Радзівілаў, якія сагналі сям’ю арандатараў-чыншавікоў запрацаванай імі зямлі. Дзед Ануфрый Дамінікавіч доўга судзіўся з панам зароднае гняздо, што адабрала ў яго шмат сіл і здароў’я і скараціла век; унукжа, Янка Купала, на пачатку XX стагоддзя вынес сямейную крыўду “на светцэлы”, асэнсаваўшы яе як трагедыю эпахальную, агульнанародную, за якойстаяла ўсё тое ж пытанне – быць ці не быць беларускай нацыі [8;94-95]. “Раскіданае гняздо” адлюстроўвала цярністы шлях беларускага сялянстваў пошуках страчанай бацькаўшчыны і лепшай долі. Тут катастрофа захапіла не толькі “чалавечыя” персанажы, але ісімвалічныя вобразы, якія жылі ўжо ў ранейшых купалаўскіх творах. Хата – вобраз – сімвал, знаёмы нам з “Адвечнай песні”, “Паўлінкі”,“Прымакоў”. У “Раскіданым гнязде” яна выступае не толькі як чалавечае жытло, алеяк “храм”, дзе моліцца зямлі язычнік Зяблік, таксама як частка Сусвету дызямная мадэль апошняга. Зрэшткі, хата была спрадвеку для чалавека, які ўархітэктуры свайго жытла ўвасабляў уласнае прасторавачасавае ўспрыняццесветапабудовы. “Будуючы жытло, храм, горад, чалавек з дапамогай лагічныхструктураў тварыў мадэль Сусвету” – сцвярджае этнограф А. Нароўская[17;44]. “Беларускі народ данёс да сярэдзіны ХІХ стагоддзя лагічнуюідэаграму, закладзеную ў аснову будаўніцтва дома. Яна ўяўляе з сябеідэальны квадрат, бакі якога не павінны перавышаць дзевяць крокаў зпакладзенымі ў цэнтр 4 камянямі” [17;44]. Адносіны Зябліка да хаты, што будаваў яшчэ з бацькам-нябожчыкам,гэтаксама як і да зямлі, нагадваюць нейкі культ. Руйнаванне старой хаты ўягоных вачах – глабальная сусветная катастрофа, фактычна – руйнаваннесамога Сусвету, на руінах якога яму не будзе месца [5;124]: “Лявон... (як памешаны) Дзе я? Што я? Цёмна, страшна кругом? Чуваць трэск над хатай, сыпецца пясок. Во, во! З неба пясок сыпецца, а можа, гэта Зоркі нашы валяюцца, што павядуць нас па свеце з кіем жабрачым?” [13;215] Чалавек не бачыць будучыні. Няма хаты – няма сэнсу, няма жыцця. Увобразе Лявона Купала перадаў трагедыю тыповага селяніна. Ягонедасведчанасць не дала магчымасці знайсці яму іншае выйсце, акрамя смерці.Чалавек вар’яцее, бо хата для яго як дзіцё, якое ён нарадзіў, песціў іраптам – усё, нічога няма, усё разбураецца на вачах. Самы вялікі боль –страціць тое, што сам гадаваў, тое, чый лёс ты рабіў, сваімі рукамі: “Не! Не! Гэта не зоркі, а жывы пясок, што я на хату цягаў на сваіх плячах... О, мой пясочак... залаты пясочак. Я цябе цягаў на вышкі, угару, а ты мяне ўнізе, на векі вечныя засыпаеш. Сыпся! Буйным градам сыпся!” [13;215-216] Кожны герой гэтай драмы мае свае індывідуальныя адносіны да гэтайтрагедыі – страты хаты. Аўтар не мае намер данесці чытачу нейкі адзіныпэўны позірк. Але трагедыйнасць драмы падаецца праз вобраз Лявона Зябліка іпраз яго стаўленне да страты хаты. Канешне, ён клапоціцца пра будучы лёссям’і, якая апынулася на вуліцы, але не менш, а можа, і больш, душа ягобаліць па ягоным “дзіцяці”. Выгналі з хаты, выгналі людзі, Выгналі косці жывыя; Сівер со снегам рынуўся ў грудзі, Рынуўся зверам на шыю [5;120] Вельмі дакладныя радкі да сітуацыі, да душэўнага стану Лявона. Але жгэтая катастрофа – разбурванне чалавечага сусвету – сапраўды трагічная, янанашмат глыбей, чым драма бясхатняга селяніна з верша “Згнаннік”. Чаму, аналізуючы “Раскіданае гняздо”, а дакладней, вобраз хаты уп’есе, найбольшая ўвага гэтай страты надаецца трагедыйнаму вобразу Зябліка?Бо гэта любоў да зямлі ягонай, да бацькавага дома, гэта тая прывязанасць,страта якой – усё роўна як смерць. Для яго гэта як страта нечага жывога,што дыхае і мае розум. Зяблік адметны тым, што сам адчувае не толькі сваю знітаваннасць ззямлёй, але і адчужанасць ад яе, ён моліцца зямной сіле, але й упінае яе засвае нягоды. У размове Лявона з сямейнікамі гэтая антанімія выяўляеццадосыць выразна: “Лявон... Кожны каменчык на полі і кожны кусцік на сенажацізмалку ўжо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціўскацінку... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд – вон выганяюць! Кінуць туюхату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожнуюскібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! І я гэта маю дарма ўступіць,адрачыся?! Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца –засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне” [13;213]. Гэта як прыгавор Зябліка самому сабе. Нейкая абмежаванасць не даемагчымасці думаць шырэй за гэтую філасофію, селяніну-вяскоўцу зразумелую. Пачуццё знітаванасці з зямлёй ды пакланенне ёй у Лявона часам удаегэткім безразважным, што можа нагадваць паганскае пакланенне фетышу, і,натуральна, калі фетыш “падманвае”, гэтае пачуццё абарочваецца нянавісцю.“Зямля здрадзіла” – прыходзіць да высновы герой [5;123]. “Лявон (глуха). Чым я вінен? Чым я вінен? Што любіў гэту зямлю,гэту родную нашу!..” [13;213] Лявон Зяблік не можа пагадзіцца душой з тым, што перастае жыць іпрацаваць на тым кавалку зямлі, які адышоў яму ў спадчыну. Паказваючы драму сям’і Зяблікаў, пісьменнік выходзіць далёка за межыяе, бо ў лёсе адной сям’і бачыць усю старую Беларусь, якую кожны багаты ідужы мог рабаваць, паліць, руйнаваць, выганяць яе народ з адвечнагагнязда[26;127]. Купала паказвае глыбока сацыяльны канфлікт, зачынам якога,грунтам з’яўляецца тая хата, разбураванне якой разбурыла і лёсы герояў. 4.3. “...ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ” Любоў да свайго кута, да сваёй хаты, прывязаннасць да той мясціны,дзе нарадзіўся, да Бацькаўшчыны. І, канешне, усё навакольнае асяроддзе,родныя пейзажы – усё гэта той жа дом, які цягне да сябе і ўстае перадвачыма як твая Радзіма. Вобраз хаты не можа ўспрымацца асобна, проста як будыніна – яна якчастка пейзажу, як “ложак” у вялікай хаце Сусвету. Дом – гэта той неабходныпрытулак, і ён заўжды будзе родным, але ж ніколі рука чалавека неўзбагаціць яго так, як узбагаціла рука Першатворцы наш край. ...Як я ў хату ўвайду, мяне штосьці гняце Бледны сум падыходзіць – прыносіць нуду У запляснелым кутку цень касцісты цвіце, - Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду[12;129] “У вузенькай хатцы” няма дзе развярнуцца, не прыносіць утульнасць і“хата крывая”, “там, у хацінке, там, у пахілай”, няма спакою ізадавальнення. Гэта сваё, але ж гэта не тое, што заслугоўвае чалавек. Можнапрыняць гэта і дзень за днём цягнуць такі цяжар, не бачыць нічога навокал.Тут вобраз хаты супрацьпастаўлены полю: “Як я полем іду, гнецца колас камне...”. Вось дзе ён селянін-гаспадар, і ўжо не яго штосьці гняце, а да ягогнуцца, яму служаць. Гэтыя радкі прымушаюць задумацца, шырэй зірнуць насвет і ўбачыць моц чалавека. Не трэба абмяжоўваць жыццё сваім уласнымкутом, а бачыць свой дом – Айчызну больш магутнай і ўладкоўваць яе як сваюмаленькую хатку. Чалавек адчувае сябе прыніжаным, калі застаецца сам-насам са сваёйбеднай хацінкай, са сваім гаротным лёсам. Але варта вырвацца на волю, напрыроду, дзе людзі, дзе грамада, як зноў ён у добрым настроі[26;101]. Верш“Як я полем іду” скіраваны на тое, каб задумацца над тым, што чалавекадчувае сябе чалавекам, калі ён не пазбаўлены грамадскіх сувязей, калі ёнактыўна дзеючая асоба. Тут таксама зродненасць чалавека з навакольным светам. Чалавекудобра, калі ён адчувае сваю еднасць з прыродай: калі ён полем ідзе, ілугам, і лесам. Тады і колас гнецца, адбіваючы яму паклоны, і траўкасцелецца ля ног, і думкі зважна снуюцца. Ён, чалавек, - цар прыроды, повенпашаны, павагі, славы дагэтуль, пакуль не пераступіць свой родны парог...[26;101] І, канешне, тое, што старая хата Зяблікаў была разбурана, маесімвалічны характар. Драматург заклікае народ і інтэлігенцыю да змагання завяртанне спадчыннага права на сваю зямлю і хату. Заклік да тых, хто здольныпрыняць яго. Гэта як штуршок, які не пакідае альтэрнатывы: змагацца ціпайсці з торбай па свеце. Моцны прымае першае. ЗАКЛЮЧЭННЕ У агульным выніку трэба яшчэ раз узгадаць, што вобраз дома ўвасобіў усабе як міфічны і сакральны, так зямны і рэальны змест. У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала свету прасторавы сэнс,аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет,унутранае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміжчасткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. “Дом можабыць “разгорнуты” ў Сусвет і “згорнуты” ў чалавека”[1;15]. Сам сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належныміяму атрыбутамі: цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва,неба-столлю і г.д. Семантычны комплекс дома акумуляваў у сабе такіяістотныя ідэалагічныя канстанты, як сацыяльнасць, сакральнасць унутраннайпрасторы, паказ грамадскай арганізацыі, сям’і, тэхналагічны код,псіхатэрапеўтычную функцыю ды інш[4;17]. Вобраз дому ў беларускай культуры мае не толькі ролю пэўнайархітэктурнай пабудовы, жытла, а разглядаецца значна шырэй. Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя многае змянілася ў жыцці беларускаганарода. Змянілася і сялянская хата, яе абсталяванне. Адыйшлі ў мінулаемногія са згаданых старажытных абрадаў, што адбываліся ў хаце. Сёння хатаўжо не ўспрымаецца паменшанай мадэллю сусвету. Гэта хутчэй тое, штознакаміты архітэктар мінулага стагоддзя Ле Карбюзье назваў “машынай дляжытла”. Але не варта абмінаць традыцый мудрасці прашчураў. Не, не да тварунашаму дому быць толькі “машынай” для жылля[14;15]. Але калі прашчуры мелі сваю філасофію жылля, што адлюстравалася ўрозных абрадах, звычаях, павер’ях, то і ў нас мусіць скласціся сваяфіласофія жылля, якая б увабрала ў сябе ўсё лепшае з мінулага і поруч з тымзасведчыла сённяшні светапогляд. Як глыбока можна пайсці, як шмат новага знайсці для сябе...Зайздроснае становішча выкладчыка дазваляе яму даносіць вучням вобраз хаты-дома ў тым накірунку, які бліжэй яму самому ці больш зразумелы вучням. Ёсцьмагчымысць спалучыць літаратурныя творы і мастацкія – разам яны ствараюцьцэласнасць дадзенага вобраза. У гэтай працы я закранула творцаў пачатку ХХ стагоддзя – сучаснікаўістотных гістарычных падзей у нашай краіне. І, канешне, вобраз хаты-доманясе адбітак гэтых падзей і ў іх творах. Гэта яшчэ больш пашыраесімвалічную ролю хаты ў мастацтве. Нельга рабіць дакладныя межы: як трэба і як рабіць. Ёсць нейкі грунт,якога трэба прытрымлівацца, ёсць стрыжань ведаў, вакол якога будуюцца,нараджаюцца свае думкі і разважанні. Усё залежыць ад тэмы ўрока і мэты,якую ставіць выкладчык. На мой погляд, спалучэнне літаратуры і жывапісу дае больш глыбокіаналіз вобразу дома ў беларускай культуры, натхняе кожнага на сваеасабістыя разважанні. Той жа альбом Бялыніцкага-Бірулі – даволі даступнысродак, у той час, калі не заўсёды ёсць магчымасць дэманстрацыі слайдаў ціфільмаў. На першы погляд, тэма “Вобраз хаты ў беларускай мастацкай культуры”здаецца аднабаковай. Што новага, цікавага можна дадаць? Але сувязьлітаратуры і мастацтва могуць зрабіць разгляд такой тэмы даволі дынамічным,дапамагаюць спасцігнуць не толькі вобраз хаты як асобнай будыніны, а большшырока зірнуць на гэты вобраз. Бо наш дом не трэба абмяжоўваць чатырмасценамі, а неабходна заўжды ўсведамляць, што сапраўдны вялікі дом – гэта іўсё тое, што па-за межамі драўляных сцен. Наш дах – блакітнае неба, падлога– зямля, сцены – усе дрэвы вакол. І ўсяму жыццё дае паветра, якое ўдыхаенаш Першатворца. Патрыятычная накіраванасць падкрэлівае выхаваўчы патэнцыял тэмы.Разнабаковасць трактоўкі вобразу дае магчымасць дакладна яго данесці. Кожная глава працы мела на мэце супрацьставіць ідэю “роднасці”імперскай казарменай ідэалогіі. Ёсць магчымасць прасачыць за тым, што творцы і мысліцелі Беларусівыкарыстоўваюць адзінуюпершакрыніцу – беларускую традыцыйную культуру.Адбываецца працэс фалькларызацыі культуры, які актыўна распачаў у эпохуРэнесансу Францыск Скарына, а за тым падхапіў беларускі ідэолаг АаронАлізароўскі. Комплекс “роднасці“ паказан у розных варыянтах. Была зроблена спробапрасачыць працэс ад матэрыяльнага да духоўнага, які ажыцяўляўся састанаўленнем пачуцця “роднасці”. І жыллё –як узор матэрыяльнай культуры; іінтэр’ер жылля, яго ўнутраны змест – як нешта роднае, утульнае, асабістае.Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў вуснай народнай творчасці. “Плясаць адпеччы” – рабіць нешта спачатку, звярнуцца да першакрыніцы. Па гэтых радкахвідаць як нашы продкі шанавалі культ печчы, лічылі, што яна дае жыццё ўсёйхаце. Выяўленчае мастацтва, на прыкладзе твораў мастакоў ХІХ стагоддзя,надало магчымасць убачыць “родны кут” іх вачыма. Складаны час, туга паРадзіме, і, канешне, любоў – усё гэта знайшло сваё месца ў іх творах. Творчасць Купалы мае вялікае значэнне ў раскрыцці сутнасці тэмы. Тамурадкі Якуба Коласа, якія сталі песней, здаецца будут вельмі дакладнымі: Мой родны кут, Як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы... СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1. Байбурин А.К. Жилище в обрядах и представлениях восточных славян. –Ленинград, 1983. 2. Беларускае народнае жыллё. – Мінск, 1989. 3. В. Бялыніцкі- Біруля. Альбом-каталаг. “Беларусь”, Мн., 1974. 4. Валодзіна Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. – Мінск,“Тэхналогія”, 1999. 5. Васючэнка Пятро. Драматычная спадчына Я. Купалы. “Навука і тэхніка”,Мн., 1994. 6. М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры, Мн., 1986. 7. Гісторыя беларускага мастацтва. Трэці том. – Мінск, “Навука ітэхніка”, 1989. 8. Гніламёдаў Ул.. Я. Купала. Новы погляд. “Народная асвета”, Мн.,1995. 9. Дробаў Л.М. Мастакі ХІХ стагоддзя. – Мінск, “Беларусь”, 1971. 10. Загадкі. – Мінск, “Навука і тэхніка”, Мінск, 1972. 11. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мінск, “Ураджай”,2001. 12. Купала Янка. Адвечная песня. Вершы і паэмы. “Мастацкая літаратура”,Мн., 2001 13. Купала Янка. Поўны збор твораў. Том 7, драмтычныя паэмы, п’есы.“Мастацкая літаратура”, Мн., 2001. 14. Ленсу Я. Хата – мой сусвет. //Мастацтва. – 1995. – №4. – с. 14- 15. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск,“Беларуская энцыклапедыя”, 1993. 16. Навуменка І.Я.. Янка Купала. Духоўны воблік героя. “Вышэйшаяшкола”, Мн., 1967. 17. Наровская А.Н. Жилище в космогонических представлениях белорусов //Славяне. Адзінства і шматстайнасць: Міжнародная канферэнцыя 24-27 мая 1996,Мн., 1990. 18. Памятники философской мысли Беларуси XVII – первой половины XVIIIвеков. – Минск, “Навука і тэхніка”, 1991. 19. Пешына Т. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быўшчаслівы//Беларусь, 1997, №8, с. 32-33. 20. Прыказкі і прымаўкі. – Мінск, “Навука і тэхніка”, 1976. 21. Скарына і яго эпоха. – Мінск, “Навука і тэхніка”, 1990. 22. Скарыніч. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1993. 23. Тычына М. Адыходная мелодыя//Беларусь, 1992, №9, с. 16. 24. Франциск Скорина. Белорусский гуманист, просветитель,первопечатник. – Минск, “Вышэйшая школа“, 1989. 25. Францыск Скарына. Прадмовы і пасляслоўі. – Мінск, “Навука ітэхніка”, 1962. 26. Юрэвіч Ул. Я. Купала. Нарыс жыцця і творчасці. “Народная асвета”,Мн., 1983. 27. Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік. “Беларуская савецкаяэнцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”, Мн., 1986.

Образ белорусской хаты в белорусской культуре
345.33kb.

16 12 2014
1 стр.


Карточка-паспорт организации белорусской диаспоры за рубежом

Регулярно проводятся крупные культурно-массовые мероприятия: «Купале», «Артыстычныя сустрэчы Беласток-Гродна», конференция «Шлях да ўзаемнасці», Всепольский фестиваль белорусской п

19.33kb.

26 09 2014
1 стр.


Учебно-методическое пособие минск белмапо 2006 (075. 9) Ббк 57. 3я73 Г55

Белорусской медицинской академии последипломного образования Шишко Георгий Александрович, к м н ассистент кафедры неонатологии и медицинской генетики Белорусской медицинской академ

278.2kb.

01 09 2014
1 стр.


Тихоходные турбогенераторы альстом атомэнергомаш для белорусской аэс
26.88kb.

14 10 2014
1 стр.


Сведения о лицензиях

Пруп «Гомельский вагоноремонтный завод им. М. И. Кирова» Белорусской железной дорог

162.99kb.

10 10 2014
1 стр.


Известные имена белорусской земли

Цель: формировать у учащихся представление о творчестве белорусских поэтов и прозаиков

63.17kb.

25 12 2014
1 стр.


Саркофаг для Евфросинии

Брестский ученик Лазаря Богши завершает воссоздание утерянной белорусской святыни

34.78kb.

09 10 2014
1 стр.


Общественная экологическая экспертиза белорусской аэс

Бсср (1986-91), председатель президиума Западного регионального отделения васхнил

558.84kb.

23 09 2014
4 стр.