Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1
Сучасныя прозвішчы праз прызму часу

(Антрапонімы вёсак Мокрае, Казлы, Ляжайка, Янаўцы

Мокраўскага сельскага Савета)

Аўтары: Кабанчук Дзмітрый , Міронава Марына,Салоха Вікторыя

Установа адукацыі: Мокраўская сярэдняя школа-дзіцячы сад, 9 клас

Навуковы кіраўнік: Мартынюк Рыта Максімаўна


Актуальнасць выбранай тэмы

На жаль, мы мала ведаем пра імёны свае і тых, хто побач з намі. А ведаць трэба як мага больш, ведаць усё, вартае нашага народа і яго цудоўнай мовы.

Як пабагацелі б мы, каб больш даследавалі паходжанне беларускіх імён і прозвішчаў, традыцыйных мянушак, усяго народнага іменаслоўя, каб мелі, нарэшце, поўны збор антрапонімаў, носьбіты якіх жывуць на Беларусі і з’яўляюцца жывым помнікам.

Мы паспрабавалі зазірнуць хоць бы збольшага ў этымалогію (вытокі) слоў, што ляглі ў аснову нашых прозвішчаў, пагэтаму вырашылі выбраць дадзеную тэму для даследавання.



Мэта работы

Выясніць , што прозвішчы з’яўляюцца каштоўным гістарычным сведчаннем тых жыццёвых зрухаў, якія ёсць скрозь, дзе жыве чалавек.



Задачы

  1. Вывучэнне навуковай літаратуры, інфармацыйных даведнікаў па беларускай антрапаніміцы.

  2. Выяўленне, збор і сістэматызацыя мясцовых антрапонімаў, тлумачэнне прычыны трансфармацыі ўласных назваў, вызначэнне антрапонімаўтваральных асноў і словаўтваральных сродкаў.

  3. Аналіз марфалагічнай структуры прозвішчаў, лінгвістычнага і сацыялагічнага кшталту.

  4. Складанне тлумачальнага слоўніка прозвішчаў.

Метады даследавання

1. Работа з літаратурай, інтэрнет-рэсурсамі.

2. Інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі.

3. Статыстычны аналіз.



Аб’ект даследавання

Прозвішчы жыхароў мікрараёна школы: в. Мокрае, в. Казлы, в. Ляжайка, в. Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета.



Практычная значымасць працы

Выкарыстанне сабранага матэрыялу для больш глыбокага і дасканалага вывучэння беларускай антрапанімікі на сучасным этапе Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.



Тэарэтычная частка

Намі былі разгледжаны наступныя тэарэтычныя пытанні:

1. Анамастыка і антрапаніміка . Антрапаніміка як навука.

2. Прозвішчы ў складзе беларускай антрапанімікі.

2.1. Першыя беларускія прозвішчы, прычыны іх узнікнення, спецыфіка. Прозвішчы-мянушкі. Станаўленне прозвішчаў. Прозвішчы і сацыяльны статус асобы.

2.2. Паходжанне прозвішчаў. Мадэлі ўтварэння беларускіх прозвішчаў (утваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі). Тыпалогія прозвішчаў, іх тэрытарыяльная прыналежнасць.

2.3. Беларускія і запазычаныя прозвішчы. Беларускія прозвішчы ў іх адносінах да прозвішчаў рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншых моў. Прозвішчы насельнікаў Беларусі – прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

2.4. Асаблівасці вымаўлення і змянення прозвішчаў.

2.5. «Гаваркія» прозвішчы ў творах мастацкай літаратуры і фальклоры.

Практычная частка

Мы правялі міні-даследаванне антрапонімаў мікрараёна школы, а дакладней в. Мокрае, в. Казлы, в. Ляжайка, в.Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета. На падставе разгляду актавых запісаў сельскага Савета былі зроблены падлік і статыстычная характарыстыка прозвішчаў жыхароў гэтых вёсак. На аснове атрыманых вынікаў праведзены даследаванні марфалагічнай структуры прозвішчаў. Зроблены лінгвістычны і сацыялагічны аналіз. З мэтай збору звестак пра гісторыю паходжання прозвішчаў было праведзена апытванне мясцовых жыхароў.

Падлічана, што ў наваколлі сустракаецца 151 прозвішча.

Найбольш распаўсюджаныя прозвішчы на: -чук, -ук (-юк) – 24 прозвішчы; -овіч (-авіч), -евіч (-эвіч) – 22 прозвішчы;-оў (-аў), -еў (-ёў), -ін – 18 прозвішчаў; -скі, -цкі – 17 прозвішчаў.

Пры падліку сям'яў, якім належаць самыя распаўсюджаныя прозвішчы, заўважылі, што, дамініруючыя прозвішчы ў населеных пунктах: в. Янаўцы – Зінкевіч, Чарапенька, Гваздзёлка; в.Ляжайка – Пятрань, Чарапенька; в. Казлы – Крук, Пракаповіч, Сарока, Талакнянік; в. Мокрае – Карунас, Мяшэчка. Дарэчы, многія сем’і, якім належаць гэтыя прозвішчы, маюць сваяцкія адносіны. Такім чынам, яшчэ захавалася характэрная адметнасць беларускай вёскі, калі адна палова жыхароў мае адно прозвішча, а другая – другое.

У наваколлі найчасцей сустракаюцца прозвішчы , якія амаль супадаюць з уласнымі імёнамі ці памяншальнымі формамі , што характэрна для беларусаў. Пры зборы зборы атрапонімаў мясцовых жыхароў мы правялі аналогію з “гаваркімі “ вядомымі антрапонімамі ў творах мастацкай літаратуры, вуснай народнай творчасці, іншых сферах жыцця і заўважылі, што некаторыя прозвішчы даволі такі гучныя .

Час няўмольны. Старыя людзі пакідаюць гэты свет, а разам з імі знікаюць і прозвішчы ў нашай мясцовасці. Але іх носьбітамі з’яўляюцца прадаўжальнікі роду. Гэтыя прозвішчы гучаць у іншых месцах нашай планеты Зямля.

З будаўніцтвам (2006 г.) аграгарадка “Жураўліны”, які аб’яднаў в. Мокрае і в. Казлы, на пастаяннае месца жыхарства, прыязджаюць навасёлы з розных куткоў Беларусі. Яны і з’яўляюцца ўладальнікамі «новых» прозвішчаў у наваколлі

Выдадзены тлумачальны слоўнік прозвішчаў жыхароў вёсак Мокрае, Казлы, Ляжайка, Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета.
Вывады:

1. Прозвішчы складаліся гістарычна. Яны адлюстроўваюць паняцці ўсіх сфер чалавечага жыцця і дзейнасці. На аснове іх аналізу прачытваюцца невядомыя старонкі гісторыі народа, выяўляюцца забытыя словы роднай мовы, словы чужых і нават «мёртвых» моў, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, былыя арэалы рассялення таго ці іншага віду раслін ці жывёл, радовішчы карысных выкапняў, высвятляюцца некаторыя супярэчлівыя пытанні паходжання і міграцыі народаў, іх рассяленне на зары гісторыі .



2. Выкладзены матэрыял – першая спроба на мясцовым узроўні зрабіць класіфікацыю іменаслоўнага фактычнага матэрыялу паводле перыядаў яго развіцця, а таксама звязаць атрыманыя дадзеныя з рознымі сацыялагічнымі аспектамі.

Сучасныя прозвішчы праз прызму часу (Антрапонімы вёсак Мокрае, Казлы, Ляжайка, Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета)

На жаль, мы мала ведаем пра імёны свае І тых, хто побач з намі. А ведаць трэба як мага больш, ведаць усё, вартае нашага народа І яго цудоўнай мовы

44.35kb.

08 10 2014
1 стр.


Дневникъ николая ханенка

Зъ Сѣвска віехавъ въ 9 часу, прибыль до Товстодубовской почты въ часу 5~мъ пополуночи, а одтоль въ 8-мъ до Есмани

772.4kb.

26 09 2014
3 стр.


Праз грамадскую актыўнасць – да актыўнага грамадства Новы рэсурс

Бюлетэнь Праграмы Партнёрства Альянса Каўнтэрпарт

429.46kb.

12 10 2014
4 стр.


Палітычная геаграфіярамель

Рамель. На скрыжаваньні дзьвюх гадоўных вуліцаў стаяць мясцовыя адметнасьці: дом культуры, праўленьне калгасу "Беларуская ніва". Старшыню сельскага савету Мірона Шпакевіча літараль

47.38kb.

16 12 2014
1 стр.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Усё гэта ў літаратуры раскрываецца своеасабліва, праз мастацкую вобразнасць, экспрэсіўна, эмацыянальна. Як усякае мастацтва, літаратура вызначаецца поліфункцыянальнасцю: апрача паз

326.39kb.

14 12 2014
1 стр.


Герберт Ўэлс/ Herbert Wells

Герберт Ўэлс/ Herbert Wells (1866 – 1946) – Ангельскі пісьменнік, вядомы сваёй працай у жанры навуковай фантастыкі. Пладавіты аўтар і ў многіх іншых жанрах, такіх як сучасныя раман

231.26kb.

14 10 2014
1 стр.


Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 4 снежня 2002 г. №52

Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. №1554

60.2kb.

26 09 2014
1 стр.


1. Вимоги до сировини та матеріалів

Технологічні санітарно-гігієнічні умови виробництва пива, стійкого до біологічного і колоїдного помутніння протягом тривалого часу

339.06kb.

13 09 2014
1 стр.