Перейти на главную страницу
“ЛІТАРАТУРНЫЯ СТАРОНКІ АШМЯНСКАГА КРАЮ”
Аўтар праекта: Трот Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Ашмяны”.
- паглыбленне ведаў па тэорыі літаратуры;
- знаёмства з жыццём і творчасцю мясцовых паэтаў;
- вызначэнне мастацкіх асаблівасцей іх твораў.
- развіццё і выхаванне ў вучняў літаратурнай кампетэнцыі;
- садзейнічанне развіццю індывідуальныхтворчых
здольнасцей;
- развіццёўмення аналізаваць паэтычныя творы
Выхаваўчыя задачы:
У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі сказана: “Сапраўдная Канцэпцыя замацоўвае прыярытэты выхавання ва ўстановах адукацыі : мэтанакіраванае і актыўнае садзеянне асобаснаму станаўленню прафесіянала – працаўніка, адказнага сем’яніна, грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны ” [ 2 ].
Патрыятызм – гэта адказ грамадзяніна на клопат дзяржавы аб ім. Задача настаўніка - выхаваць чалавека, які любіць сваю краіну.Адным са шляхоў выхаванняпатрыёта можа стаць даследаванне літаратуры і культуры свайго краю.
У Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” ў якасці галоўнага арыенціра вызначаны наступны прынцып: рэгіяналізацыя літаратурнай адукацыі. І як рэкамендацыя пададзена : ”Вельмі важнай паўстае неабходнасць актыўнага развіцця мясцовага краязнаўства, што дапаўняла б звесткі, атрыманыя вучнямі на ўроках беларускай літаратуры. Вырашэнню гэтай праблемы спрыялі б факультатыўныя курсы літаратурна – краязнаўчай скіраванасці, падрыхтаваныя знаўцамі роднага краю, настаўнікамі, навукоўцамі”[ 3 ].
Многае звязвае чалавека з месцам, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе атрымаў першыя ўрокі жыцця. Родны край і яго жыхары, непаўторная прырода – усё гэта праходзіць праз нашу свядомасць і становіцца часткай чалавечага лёсу.
“Даследаванне літаратуры роднага краю – гэта аснова, якая ўзбагачае веды маладых людзей пра літаратурныя традыцыі роднага краю і краіны ў цэлым, што таксама дае зразумець сувязь літаратуры з жыццём. Вельмі важна, каб у вучняў паступова фарміравалася разуменне таго, што яны самі з’яўляюцца часткай быцця многіх і многіх пакаленняў людзей, прадаўжальнікамі традыцый сваіх землякоў, свайго народа, непасрэднымі ўдзельнікамі сучаснага жыцця,што яны нясуць маральную адказнасць за будучае сваёй малой і вялікай Радзімы. У гэтым і заключаецца сапраўдны патрыятызм”[1, с. 38]. Літаратурнае даследаванне дае магчымасць вучням не толькі пазнаёміцца з паэтамі-землякамі і створанымі імі творамі, але і навучыцца працаваць з разнастайнымі выданнямі, рабіць вывады, што ў сваю чаргу садзейнічае выпрацоўцы актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў, накіроўвае іх на грамадска карысную працу.
Пра неабходнасць вывучаць родны край, акаляючае жыццё, выкарыстоўваць мясцовы матэрыял у навучанні і выхаванні юнакоў і дзяўчат, набліжаць іх да даследаванняў пісалі яшчэ Я.А.Каменскі, Ж.-Ж.Руссо, Г.Песталоцці,А. Дыстэрвег і іншыя замежныя педагогі і вучоныя. Як жа выхоўваць у дзяцей любоў да свайго краю на прыкладзе жыцця і творчасці пісьменнікаў – землякоў, зацікавіць літаратурнай гісторыяй сваёй малой радзімы?
Рашэнне адно – дапаможаў гэтымраспрацоўка і ўвядзенне ў школьны курс факультатыўных заняткаў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю” ў 6-10 класах (менавіта ў гэтым узросце фарміруюцца літаратурныя веды, свядомасць грамадзяніна і патрыёта).
На факультатыўных занятках аўтар, педагогі-літаратары будуць імкнуцца дапамагчы вучням пазнаёміцца з паэтамі Ашмянскага краю як завочна, так і наладжваючы літаратурныя гасцёўні з запрашэннем саміх паэтаў, іх родных. На занятках вучні, абапіраючыся на свае веды па тэорыі літаратуры, будуць вучыцца аналізаваць творы мясцовых паэтаў. Аўтар у сваёй праграме запланаваў 4 майстар-класы, дзе паэт паспрабуе навучыць дзяцей пісаць вершы, думаць вобразна, раскажа аб сваіх сакрэтах вершаскладання. Педагогі-літаратары дапамогуць рэалізаваць творчыя ідэі вучняў, разам падумаюць, як знайсці выйсце з той складанай сітуацыі, калі згублена павага да самага галоўнага багацця народа- роднай мовы. Аўтар спадзяецца, што праект знойдзе свайго чытача і стане для яго значным і карысным.
Факультатыў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю” будзе садзейнічаць выпрацоўцы паважлівых адносін да культуры, гісторыі, літаратуры роднага краю, да роднай мовы. Значыць, адной з самых галоўных выхаваўчых задач яго - выхаванне і развіццё пачуцця патрыятызму, выхаванне чалавека высокай маралі,а таксама выхаванне і развіццё агульнай моўнай культуры беларуса.
У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і моладзі, якая вучыцца ў Рэспубліцы Беларусь, аўтар праекта адзначае наступныя палажэнні:
«Дасягненне мэты выхавання ва ўстановах адукацыі прадугледжвае рашэнне наступных асноўных задач:
Аўтар праекта лічыць, што калі сучасны адзінаццацікласнік, наша будучыня, сёння не ведае сваіх мясцовых значных асоб, то што можна казаць аб патрыятызме. Вучні ведаюць пісьменнікаў толькі абмяжоўваючыся школьнай праграмай і лічаць на гэтым свой абавязак выкананым.
Можна працягнуць пералік і іншых школьных сітуацый, якія нас пераканаюць , што немагчыма вырасціць патрыёта Радзімы, не вырасціўшы патрыёта свайго краю, немагчыма сфарміраваць маральную і эстэтычную культурубез літаратуры, без паэзіі.
№ |
Назва |
Мэты |
Тэрмін |
Адказны |
1 |
падрыхтоўчы |
-збор інфармацыі; -складанне прыкладнага тэматычнага планавання факультатыўных заняткаў у 6- 10 класах ( Дадатак 1); |
на працягу рэалізацыі праекта люты
2011 |
Н.А.Трот Н.А. Трот |
2 |
практычны |
-падрыхтоўка матэрыялу для правядзення факультатыўных заняткаў (літаратурных твораў, практычных заданняў па тэорыі літаратуры); - акрэсліванне мэтаў кожнага факультатыўнага занятку; - распрацоўка дапаможніка для настаўніка; - распрацоўка дапаможніка для вучняў; - распрацоўка электроннага дапаможніка з дапамогай POWERPOINT; - вызначэнне настаўнікаў, якія будуць займацца рэалізацыяй праекта; -інфармаванне бацькоў аб плануемым факультатыве; - фарміраванне груп вучняў 6,7,8,9,10 класаў
|
на працягу рэаліза-цыі праекта чэрвень
2012 ліпень
2012 жнівень
2012 жнівень 2012
2012 верасень
2012 на працягу рэаліза-цыі праекта 2012-2017
|
Н.А.Трот А.М.Філіп-чык Т.К.Палтар-жыцкая Н.А.Трот
Н.А.Трот адміністра-цыя школы класныя кіраўнікі, педагогі-прадметнікі Н.А.Трот
А.М.Філіп-чык Т.К.Палтар-жыцкая Н.А.Трот А.М.Філіп-чык Т.К.Палтар-жыцкая
|
| ||||
3. |
абагульняючы |
|
май, 2017 на працягу рэалізацыі праекта 2012-2017
2017
|
Трот Н.А. |
І так , у анкеце было ўсяго 6пытанняў, удзельнічалі ў анкетаванні 67 чалавек. Вось так размеркаваліся адказы на пастаўленыя пытанні:
а) так- 3чалавекі;
б) не - 64 чалавекі;
б) Ядвіга Чаплінская -1 чалавек;
в) Галіна Вішнеўская - 1 чалавек;
г) Не назвалі ніводнага прозвішча – 63 чалавекі.
2. Не – 35 чалавек
б) не -4 чалавекі;
б)не ведаю - 1 чалавек;
в) не – 12 чалавек.
Прыпынімся падрабязней на апытванні.
Анкета была ананімная, таму адказы атрымаліся шчырыя. Перад вамі дыяграма першага пытання, з якой бачна, што невялікая колькасць вучняў ведае аб існаванні мясцовых паэтаў. На другое пытанне адказалі толькі тыя дзеці, хто ведае людзей, якія займаюцца творчасцю,назвалі некалькі прозвішчаў, але вельмі мала. Пры чым самае вядомае прозвішча (Шакола) і прозвішча дэбютанта (Вішнеўская).
Адказы вучняў на трэцяе пытанне вельмі парадавалі аўтара праекта, яны даволі аптымістычныя. Нашы дзеці, у большасці, цікавяцца перыёдыкай і праглядваюць літаратурныя старонкі раённай газеты.
Адказваючы на чацвёртае пытанне, дзеці ў асноўным бачаць сваімі памагатымі ў вырашэнні дадзенага пытання факультатыў, інтэрнэт, настаўніка,затым бібліятэку і ў апошнюю чаргу вучань самога сябе. Зборнікі вершаў мясцовых паэтаў не карыстаюцца вялікім попытам у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Многія з вучняў лічаць, што даведацца пра ўсё, у тым ліку і пра ашмянскіх паэтаў, разгледзець іх фотакарткі, пачытаць іх творы можна праз рэсурсы сеткі Інтэрнэт. Але праз пошук Google можна знайсці толькі імя Наталлі Грыгор’евай. А ў раёне творчых зорачак шмат. На пытанне аб стварэнні факультатыва ў школе, падручніка да яго дзеці адказалі большасцю станоўча.
Аўтар зрабіўдля сябе наступны вывад:распрацаваць факультатыў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”і скласці дапаможнік да яго. Адказы вучняў на шостае пытанне анкеты сведчаць, што факультатыў будзе запатрабаваны.
Арганізацыйныя пытанні.
Факультатыў будзе праходзіць у дзяржаўнай установе адукацыі” Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Ашмяны”. Праграма разлічана на 1 гадзіну ў тыдзень.Выкладаць дадзены факультатыў можа настаўнік беларускай літаратуры, рускай літаратуры або любы творчы настаўнік, які цікавіцца літаратурайігісторыяй свайго краю. У якасці слухачоў факультатыва будуць усе жадаючыя творчыя і цікаўныя вучні 6-10 класаў.
Па – першае, аўтар праекта даведаўся шмат новага, навучыўся збіраць і апрацоўваць матэрыялы ,вызначаць галоўнае з вялікай колькасці інфармацыі.
Па – другое, гэта праца прымусіла аўтара задумацца аб літаратуры на Ашмяншчыне, аб яе праблемах, надала ўпэўненасці ва ўласных сілах.
На аснове праверкі гіпотэзы і непасрэднай рэалізацыі ідэі выбранымі сродкамі аўтар праекта зрабіў вельмі важную выснову, што і ў 21 стагоддзі – стагоддзі прагрэсу і камп’ютарызацыі- сучасныя школьнікі даказваюць, што літаратура застаецца неад’емнай часткай жыцця чалавека, а кніга была і застаецца каштоўным арыенцірам у сучасным свеце. Толькі такім чынам будзе сфарміравана пачуццё нацыянальнай павагі, гонару і беражлівых адносін да культуры, гісторыі, мовы. Працэс фарміравання пачуцця патрыятызму, маральнай і эстэтычнай культуры павінен быць сістэмным, таму аўтар праекта і звярнуўся да распрацоўкі факультатыва “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”.
Тып работы: праект практычнай накіраванасці
26 09 2014
1 стр.
Пераклад кнігі – праект БелPotter by (Багач Андрэй, Гедрановіч Юлія, Марозава Юлія, Студнева Таццяна, Бондар Іван)
15 12 2014
28 стр.
У 2011/2012 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі “Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб ад
10 10 2014
1 стр.
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных І пісьмовых выказванняў розных стыляў па праблеме "снід наша агульная бяда"
12 10 2014
1 стр.