Праект
Тэма: Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных і
пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў
Праблема:”СНІД-наша агульная бяда”
Мэта: Сабраць матэрыял для выпуску альманаха па праблеме
“СНІД – наша агульная бяда”
Задачы:
-
Выпрацоўваць уменне ўжываць складаназалежныя сказы
ў тэкстах розных стыляў
-
Удасканальваць здольнасць прэзентаваць сябе
-
Папоўніць кругагляд па тэме, слоўнікавы запас.
-
Пашырыць культуру паводзін
Тып праекта:
Групавы
Кароткатэрміновы
Інфармацыйна-доследны
Міжпрадметны
Непасрэдны
Праект прайшоў наступныя этапы:
Падрыхтоўка
Планаванне
Даследаванне
Аналіз і абагульненне
Прадстаўленне праекта і ацэнка вынікаў і працэсу
Працягласць праекта – 3 тыдні. Пачатак – 1-га снежня - Дзень барацьбы
са СНІДам
Запланаваны вынік:1. Пашырэнне ведаў у пытаннях прафілактыкі СНІДу
2.Набыццё навыкаў ва ўтварэнні і ўжыванні складаназалежных сказаў
3.Выпуск альманаха з матэрыяламі заданняў да ўрока
Заданні да праекта:
-
Навукова-інфармацыйная спраўка “Планета-Беларусь-Пружаны і СНІД
-
Навуковая даведка “З гісторыі СНІДу”
-
Публіцыстычны артыкул “Жыві і дай жыць іншым”
-
Гісторыя адной хваробы
-
Ліст “У цябе яшчэ ёсць будучыня”
-
Інтэрв’ю з людзьмі розных узростаў
-
Спіс прафілактычных парад.
-
Сачыненне “СНІД – чума нашага стагоддзя”
-
Міні – плакат
-
Верш
-
Выказванні знакамітых людзей
-
Слоўнік тэрмінаў
-
Літаратура па тэме
УРОК
Тэма: Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у тэкстах розных стыляў.
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных і пісьмовых выказванняў розных стыляў па праблеме "СНІД - наша агульная бяда" .
Задачы:
-
выпрацоўваць уменне ўжываць складаназалежныя сказы ў тэкстах розных стыляў і вызначаць іх ролю;
-
удасканальваць уменне прэзентаваць міні-заданне;
-
узбагачаць слоўнікавы запас;
-
выхоўваць ў школьнікаў пачуццё адказнасці за свой лёс, добразычлівае стаўленне да блізкіх і знаёмых, здольнасць усведамляць свае і чужыя паводзіны ў маральна-этычным плане.
Тып урока: праектна-доследны.
Абсталяванне: мульты-медыясістэма, камп'ютар
Эпіграф: Пазбягай слодычы, якая можа
стаць горыччу
ХОД УРОКА:
-
Арганізацыйны момант
II.Уступнае слова настаўніка: складаназалежныя сказы маюць надзвычай вялікія магчымасці, каб выразіць любы сэнс. Разам з іншымі тыпамі сказаў яны ўдзельнічаюць у фарміраванні тэкстаў розных функцыянальных стыляў. А вось якую сэнсава-стылістычную ролю адыгрываюць складаназалежныя сказы ў вусных і пісьмовых выказваннях розных стыляў мы і паспрабуем вызначыць пры абароне праекта "СНІД - наша агульная бяда"
III. Прэзентацыя праекта
Настаўнік дае слова кіраўніку праекта. Кіраўнік праекта паведамляе тэму, мэту і задачы праекта, знаёміць з яго зместам, з выкананнем заданняў, зачытвае кароткую анатацыю.
IV. Абарона асноўнай часткі праекта.
Кіраўнік праекта прыцягвае да справаздачы вучняў з выкананымі заданнямі.Спачатку прыцягваюцца вучні, якія даследавалі тэксты навуковых стыляў і стваралі свае, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы. Гэта
- навуковая спраўка "Планета - Беларусь - Пружаны -СНІД" (дадатак 1);
- навуковае паведамленне "Як узнік СНІД?"(дадатак 2);
- публіцыстычны артыкул "Жыві і дай жыць іншым"(дадатак 3);
- гісторыя адной хваробы-публіцыстычная нататка (дадатак 4);
- ліст "У цябе яшчэ ёсць будучыня"(дадатак 5);
- інтэрв'ю з людзьмі розных пакаленняў, што яны думаюць пра СНІД (дадатак6);
- спіс прафілактычных парад"Што трэба зрабіць, каб не захварэць на СНІД?(дадатак 7);
- абарона міні-плаката (дадатак 8);
- выказванні знакамітых людзей (дадатак 9);
- верш(дадатак 10), чытаецца пад музыку;
- сачыненне "СНІД - чума нашага стагоддзя" (дадатак 11);
- слоўнік тэрмінаў, навуковых слоў(дадатак 12);
- літаратура па тэме: навуковая, публіцыстычная, мастацкая (дадатак 13);
У час абароны міні-заданняў вучні задаюць пытанні на ўдакладненні,робяць неабходныя запісы, выказваюць заўвагі. Пры абароне павінны ўжываць складаназалежныя сказы, вызначаць іх ролю ў тэкстах розных стыляў.
V.Заключнае слова настаўніка. Што ўдалося, што не атрымалася. Словы падзякі за выкананую працу.
VI. Рэфлексія: Што дала вам праца над праектам? Якія веды вы набылі? Чаму навучыліся? З якімі цяжкасцямі вам давялося сустрэцца пры выкананні заданняў?
VII. Дам. зад. Напісаць водгук ці рэцэнзію на праект.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жаўнярчук Л.В.