Перейти на главную страницу
гук. Звонкае б.
БААБÁБ, -а í -у, м. 1. -а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейстза бамбаксавых. / -у. у знач. зб. Пасадка баабабу.
2. -у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
БАБА', -ы, ж. 1. Матчына або бацькава маці. Хто бабе не унук? Прыказка.
Старая жанчына наогул. Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы. Якімовіч.
Разм. Замужняя жанчына. Шнуруюць бабы і дзяўчаты 1 кантралююць мох узняты. Колас. // Разм. Жанчына наогул. [Цёця Каця:] Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Крапіва. Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была. Бядуля. // Разм. Жонка. Мікітава баба, падсухая, белабрысал Стэпка я хітрымі, як у Сцяпана, вачыма сядзела ў перадку. Брыль.
Разм. уст. Тое, што і бабка' (у З знач.). За, бабу была Аўдоцця, а за ку му Настулька. Крапіва.
перан. Разм. іран. Пра цікаўнага, балбатлівага або з нерашучым характарам мужчыну. Тут на платформу ўзляцела Дзяўчына: — Бачылі? Баба ты, а не мужчына! Смагаровіч.
О Каменная' баба — старажытны статуй з каменю. Снегавая баба — злепленая з снегу чалавечая фігура.
БАБА4, -ы, ж. Тое, што і бабка2 (у 4
БАБÁХ, выкл. 1, Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. «Бах! Бабах!» Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл, «бабахнуць», «бабахнуцца», «бабахаць». Мядзведзь ілбом у борць Бабах. Барадулін.
БАБАХАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да бабахнуць (у 1 , 2 знач.).
БАБÁХКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што ібабахаць.
БАБАХНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Зваліцца адкуль-н. з шумам; упасці. Бабахнуцца з страхі. □ Але Дзяніс, калі нахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Чыгрынаў.
БАБАХНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. аднакр. Разм. 1. Ўчыніць выбух, выстраліць, загрымець. Саханчук адбегся пад насып, залёг, і адразу ж гулка бабахнуў яго кавалерыйскі карабін. Асіпенка. У сто гармат бабахне гром. Лужанін. / у безас. ужыв. Разведчык дымам апісаў вялізную чорную дугу. Па ім зноў ўдарылі знішчальнікі, і ў паветры гулка бабахнула. Алёшка.
2. Утварыць моцны гук ударам, стукнуць. Страшыдла знікла; а ПОТЫМ ХваСТОМ ЯК бабахне па вадзе. Юрэвіч. Недзе ў сенцах глуха бабахнулі дзверы, і ўсё сціхла. Асіпенка. Зрываючыся з прывязі галля, Бабахне бэра, як
2. Гальштук у выглядзе банта. Апрануты яны, як дыпламаты: у новых гарнітурах. Косця і Генрых нават у чорных, па апошняй модзе, у Генрыха і гальштук-бабачка. Шамякін.
БАБЁР, -бра, м. 1. Паўводны звер атрада грызувоў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаéмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў.
2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.
О Балотны бабё'р — тое, што і н у т р ы я.
О Бабіна лета гл. лета.
У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.
У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.
[Фр. ЬоЬіпе.]
[Ад уласн, імя.]
2. Разм. Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.
О Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.
Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. На грудку, забіўшы ў пянёк бабку, Кузьма сеў кляпаць косы. Сачанка.
Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Пасярод стала, еывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.
Род здобнага печыва. А пірагі, як сонца, ззялі, І ў роце бабкі раставалі. Колас.
Грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік. Трапляюцца., руоковыя танканогія сыраежкі і распоўзлыя старыя бабкі — і хоць бы адзін баравічок. Сачанка.
Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай палове, нібы вартавыя. Чарнышэвіч.
О Падбіць бабкі гл. падбіць.
БАБКІ, -óў; адз. няма. Плады лаўровага дрэва, з якіх вырабляецца алей і іншыя рэчывы.
БАБКОВЫ, -ая, -ае. 1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоý. Бабковы алей.
2. у знач. наз. бабкóвыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад.
2. у знач. наз. баббвыя. -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.
2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапкі/ і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.
О Бабровы струмень гл. струмень. Баóровыя гоны гл. гон.
БАБРОЎ, -óва. Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.
БАБРОЎНІК, -а, м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В. Вольскі.
БАБРЫНЫ, -ая, -ае. Тое, што і бабровы (у 1 знач.). Бабрыная нара.
БÁБСКІ, -ая, -ае. Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампа-
0 Бабскія плёткі (казкі) гл. плётка2.
БАБУВІЗМ, -у, м. Рэвалюцыйная плынь утапічна-камуністычнага кірунку, заснаваная Гракхам Бабёфам у канцы 18 ст. ў Францыі.
БАБУЛІН, -а. Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль.
БАБУЛЬКА, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Памянш.-ласк. да бабуля.
БАБУЛЬЧЫН, -а. Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] — Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская.
БАБУЛЯ, -і, ж. Ласк. да баба' (у 1, 2 знач.).
БАБУХ, выкл. í. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну —• бабух. Ракітны.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл, «бабухнуць», «бабухнуцца».
Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.
Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладу сь:] — Каменем яв бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад'ютант Назімаў. Караткевіч.
БАБУІПЫ, -аў; адз. бабýша, -ы, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В. Вольскі.
БÁБЧЫН, -а. Які мае дачыненне да бабкі, належыць бабцы. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. [Лабановічу) трэба было так ці іначай адгукнуцца на бабчыну навіну, і ён проста адказаў, што пойдзе ў воласць. Колас.
БАБЫЛЁЎ, -лёва. Разм. Які мае адносіны да бабыля, належыць бабылю.БАБЫЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Тое, што і б а б ы л ь к а. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям'і і называла сябе «самасейкаю». Колас.
БАБЫЛЬ, -я, м. і. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык — лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.
2. Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.
О Хадзіць бабылём гл. хадзіць.
БАБЫЛЬКА, -і, Д М -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.
БАБЬІЛЬСКІ, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.
БАББІЛЬСТВА, -а, н. Разм. Бабыльскае жыццё.
БÁВА, -ы, ж. Разм. Правядзенне часу Ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. / вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас.
БАВАРАЦ гл. баварцы.
БАВАРКА гл. баварцы.
БАВÁРСКІ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Баварыі, баварцаў. Баварскі лес.
БАВАРЦЫ, -рцаў; адз. бавáрац, -рца, м.; бавáрка, -і, ДМ -рцы; мн. бавáркі, -рак; ж. Жыхары Баварыі.
БАВАЎНАВОД, -а, М -дзе, м. Спецыяліст у галіне баваўнаводства.
БАВАЎНАВОДСТВА, -а, к. Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах.
БÁВАЎНАВОДЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да баваўнаводства, звязаны з ім. Баваўнаводчы раён.
БАВАЎНАРОБ, -а, м. Той, хто займаецца вырошчваннем і развядзеннем бавоўны.
БАВАЎНАСЁЯЛЬНЫ, -ая, -ае. Які займаецца сяўбой і вырошчваннем бавоўны. Баваўнасеяльны калгас.
БАВАУНíЦА, -ы, ж.; зб. Пража, ніткі з бавоўны.
БАВАЎНІЧНЫ, -ая, -ае. Зроблены з баваўніцы. Баваўнічная аснова.
БАВАЎНЯНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Тканіна з бавоўны. Гандляры спрытна маталі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны. Свістаў, пазмяінаму павіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваў ка. Караткевіч.
БАВАЎНЯНЫ, -ая, -ае. í. Выраблены з бавоўны. Баваўнянае валакно. Баваўняная пража, тканіна.
2. Звязаны з перапрацоўкай бавоўны як сыравіны. Баваўняная прамысловасць.
2. Знаходзіцца дзе-н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. / ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.
2. каго-што. Забаўляць. / нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.
БАВОЎНА, -ы, ж. 1. Тое, што і б а в о ўíг і к.
2. Ватападобнае валакно. якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і над.
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны
25 12 2014
38 стр.
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш
17 12 2014
29 стр.
Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г
25 12 2014
29 стр.
Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т
25 12 2014
36 стр.
Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н
25 12 2014
73 стр.
Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х
17 12 2014
16 стр.
Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д
25 12 2014
39 стр.
Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла
25 12 2014
33 стр.