Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1страница 2 ... страница 15страница 16


















Х, нескл., н. 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х.

2. Глухі, заднеязычны, шчылінны зычны гук.

ХА', нескл., н. Назва літары «х».

ХА2, выкл. Разм. Выказвае нязгоду з чым-н., абурэнне з прычыны чаго-н. (часам з адценнем іроніі, знявагі).— Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч.Ха! Мароз выцяў Гаварушку па плячы.А хто ж справіцца? Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш,па-



гразіў Том.Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам. Пальчэўскі. Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце! Паўлаў.

ХААТКІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хаатычнага. Хаатычнасць руху. Максім стаяў у натоўпе і стараўся разабрацца ў хаатычнасці бунтарскага ўздыму. Машара.

ХААТЫЧНЫ, -ая, -ае. Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не

Хабанэра 164 Хавацца

бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, ЯК Ііі) здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.

ХАБАНЭРА, -ы, ж. 1. Кубінскі народны танец, пашыраны ў Іспаніі і Лацінскай Амерыцы, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хабанэру.

2. Музычны твор у стылі гэтага танца. Хабанэра з оперы Бізэ «Кармэн». Хабанэра для фартэпіяна Шабрые. [Ісп. ЬаЬапега.]



ХАБАР, -у, м. Грошы або рэчы, што даюцца каму-п. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць. Клімковіч. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля. Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. Новікаў. І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар. Крапіва. [Ад араб. паЬаг — паведамленне.] ХАБАРАДАВАЛЬНІК, -а, м. Той, хто дае хабар каму-н.

ХÁБАРШК, -а, м. Той, хто бярэ хабар. Хабарнік бярэ хабар і увесь час дрыжыць, каб яго не злавілі за руку. Асіпенка. З месяц., [сябры Гарасіма] ваявалі з упартым хабарнікам, пакуль той не здаўся. Якімовіч. ХÁБАРШЦА, -ы, ж. Жан. да хабарнік. ХАБАРШЦКІ, -ая, -ае. Уласцівы хабарнікам, хабарніцтву. Хабарніцкія манеры. Хабарніцкі нораў.

ХÁБАРШЦТВА, -а, н. Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. [Казік:] Ну тут., [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара. ХАБАТОК, -ткá, м. 1. Памянш, да хобат. 2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку рота. Пчолкі збіралі нектар адмысловым хабатком. Грамовіч.

ХАВÁЛЬШК, -а, м. 1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што-н. Хавальнік рукапісных фондаў. Нядаўна савецкі і зарубежны друк абышло паведамленне пра знаходку, якую галоўны хавальнік Дзяржаўнага Эрмітажа І. Г. Спаскі назваў надзеяй веку ў нумізматыцы. «Помнікі». ХАВÁЛЫІІЦА, -ы, ж. Жан. да хавальнік. ХАВÁННЕ', -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хаваць ' і хавацца '.



ХАВÁННЕ2, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хаваць 2.

ХАВАЦЦА', -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Забірацца куды-н. так, каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці. У пушчах, у нетрах трушчобы, балот Хаваецца люд непакорны. Колас. [Дзямід:] — У гэтую пару аленя цяжка ўбачыць, хіба толькі выпадкова. Ён цяпер хаваецца. В. Вольскі. Танкі ўжо не хаваліся і не манеўравалі, яны секлі перад сабою агнём. Чорны. // Прыкрывацца чым-н. зверху. Міколка хаваўся пад коўдру.., паказваючы ад-

туль толькі кончык носа. Лынькоў. // Доўга не паказвацца, не трапляць на вочы каму-н.г пазбягаць непажаданых сустрэч. Дзяўчына ўсё яшчэ помсціла за тыя тайныя кароткія прыезды ці можа за тое, што.. [Антанюк] так доўга хаваўся ад яе: Шамякін. // перан. Ухіляцца ад чаго-н., спасылаючыся на каго-, што-н. [Студэнт Рак] любіў хавацца за цытаты, якіх ведаў безліч. Дамашэвіч. // Разм. Унікаць чаго-н., імкнуцца стаяць убаку ад чаго-н. Хавацца ад даручэнняў. [Корань:] Трэба, каб людзі сцераглі! Каб ахоўвалі, біліся за праўду, а не хаваліся за яе... Ваданосаў. // Шукаць укрыцця (ад дажджу, сонца і пад.). Хавацца ад дажджу. Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Хаваюцца ў гавань параходы, Ад буры не чакай дабра. Корбан. // перан. Разм. Выдаваць сябе не за таго, кім ёсць на самай справе; маскіравацца. Даміра падазраваў, што за псеўданімам хаваецца Закружскі паштавік Дземідзенка. Асіпенка. [Кашын:]Столькі год [начальнік слуцкай паліцыі] пад чужым прозвішчам хаваўся.. Адданым.. прыкідваўся і рацыяналізатарам быў, гад! Карпаў. // перан. Мецца ўнутры, выяўляцца праз душэўны стан чалавека. У глыбокіх шэрых вачах Пятра Аляксеевіча хавалася лагодная ўсмешка. П. Ткачоў. Максім быў маўклівы, і за маўклівасцю яго недзе глыбока ў душы хавалася чуласць. Брыль. Прыгожай.. [Анэту] назваць нельга было, але ў ёй хавалася нешта чыста жаночае, пакорлівае і прывабнае. Чарнышэвіч.

перан. Разм. Рабіць што-н. скрытна, не выяўляць сваіх намераў, думак, пачуццяў. [Таня] недаверліва паківала галавой.Навошта вы хаваецеся ад мяне, тата? Ці ж я не бачу? Я ўсё бачу. Шамякін. // Заставацца незаўважаным. У ... [Турсевіча] была тонкая назіральнасць, і ніводная рыска, тыповая драбніца не хавалася ад яго вока. Колас.

Знаходзіцца не ў полі зроку, ледзь прыкметна выступаць з-за засланяючых прадметаў. Нізкаваты, з зачыненымі аканіцамі, дом хаваўся ў глыбіні невялікага саду. Шыцік. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. Карпаў. // Быць нябачным у чым-п. (высокай расліннасці, глыбокай вадзе і пад.). Чухноўскі пачаў так дыміць люлькаю, што аж хаваўся ў дыме. Пестрак. // Заключацца ў чым-н., не выяўляючыся знешне. Напісаць мастацкі твор... Як лёгка і проста вымаўляюцца гэтыя словы. А колькі працы, хваляванняў, радасці, пакут, расчараванняў хаваецца за імі! Шкраба. За скупым расказам Веры Вітушка хаваецца не адна смелая дыверсія на чыгунцы, не адзін жорсткі бой, не адна рызыкоўная аперацыя. Дзенісевіч.



Разм. Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. У гэтай будыніне хаваліся галоўныя калгасныя прадукты: зерне, бульба і гародніна. Колас. Астап Канапелька.. зняў шапку, дзе заўсёды хавалася яго люлька і капшук з самасеем. Лынькоў. Абрусы, ручнікі, пасцілкі, квяцістыя андаракі, кофты, жакеты усё хаваецца ў чорнай вялізнай скрыні. Асіпенка. // Быць прыгатаваным, зоерагацца на пэўны выпадак. Для Івана ў хаце заўсёды хаваецца паўлітэрка. Навуменка.

О Хавацца адзін за аднаго — выяўляць нясмеласць, баяцца адказнасці. Хавацца за чу-

Хавацца 165 Хадавьг

жую спіну — імкнуцца прыкрыцца чыім-н. аўтарытэтам. Хавацца ў кусты — ухіляцца ад адказнасц!. Хавацца ў цень — старацца перачакаць што-н. непрыемнае ў зацішным месцы; ухіляцца ад чаго-н., адседжвацца.

ХАВАЦЦА2, -áецца; незак. Зал. да хаваць 2.

ХАВАЦЬ >, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што. 1. Размяшчаць, класці дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць. Дома Валодзя ўвесь час хваляваўся. Ён то хаваў, то зноў даставаў з-пад шпалераў кавалачак паперы з тэкстам лістоўкі. Федасеенка. // Класці дзе-н. так, каб зберагчы ў цэласці, акуратнасці, бяспецы. / тады ўбачыў Міколка, як таропка хавалі сяляне ў кусты свае старыя стрэльбы, як дзед Астап, прыгнуўшыся да зямлі, хаваў у стары абымшэлы корч зброю, старанна абкруціўшы яе старой хусцінкай. Лынькоў. Іван Кузьміч дастае падобны на цыбуліну гадзіннік, здымае акуляры і акуратна хавае іх у футляр. Даніленка.

Даваць прытулак каму-н., ахоўваць таго, каму пагражае небяспека. [Другі афіцэр:] — Пан маёр. У вёсцы знойдзены пераапранутыя рускія афіцэры... Іх хавалі тутэйшыя людзі. Кучар. // Прыхоўваць, скрываць, маскіруючы. [Селянін:] Есць у мяне парсючок падгладжаны: хаваю ў гумне пад саломай ад злыдняí/. Брыль.



перан. Не выяўляць адкрыта, таіць- (свае думкі, пачуцці, дзеянні). Ганне ні за што не хацелася паказваць перад свёкрам і перад свякрухаю свой боль. Хавала яна яго і ад чалавека. Мележ. Хлопцы і не падазравалі, што радыстка мяне пакарыла больш як каго, толькі я гэта старанна хаваў. Карпюк.

Рабіць нябачным, ледзь бачным, закрываючы, засланяючы сабой. [Грасыльда:] Сагнулася я і пайшла наперадзе, спатыкаючыся ў бульбоўніку. А бульбоўнік тады вялікі парве за плотам, чалавека хаваў. Пташнікаў. Густыя лазовыя кусты хаваюць ад людскога вока мурожную паляначку. Жычка. Непрыкметна, але няўмольна насоўваецца вечар, ён і хавае сонца за лес, што цёмнай сцяною стаіць на даляглядзе, хавае раптоўна і адразу. Сачанка.



перан. Мець дзе-н., змяшчаць, маскіраваць (што-н. знешне нябачнае або невядомае). За гумарам пісьменнік хавае сваё глыбокае захапленне чалавекам працы, у гонар якога складае прачулы і велічны гімн. Гіст. бел. сав. літ. Але пад гэтым бушаваннем [дзед Юрка] Хавае гумар з насміханнем: Больш жарты строіць, чым ваюе. Колас.

Трымаць што-н. у пэўным месцы. // Захоўваць у надзейным месцы. Хаваць грошы ў ашчаднай касе. У сенцах яшчэ і бакоўка. Там.. [Янка] хавае вёслы, фуганкі, скрыні, бляшанкі з гаспадарчым начыннем. Лупсякоў. Імшанік для пчол, у яго на зіму хаваюць вуллі... Навуменка. // Змяшчаць, утрымліваць у сабе. [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе., астаткаў ранейшай флоры і фауны. Крапіва. Мар'іна балота, .. Колькі ты хаваеш Багаццяў без меры! Купала. // Зберагаць для пэўнай патрэбы; не траціць. Для крутой талакі Хата скварку хавала. Барадулін. // Захоўваць, не выдаваць (тайны). Паўлік мужна хаваў даручаную тайну, дарма, што быў маленькі. Шамякін.

7. Берагчы, як скарб, трымаць у памяці, сэрцы. У сваім сэрцы я на працягу многіх год хаваю чысцейшую і бязмежную любоў да вялікага рускага народа. Купала. Я голас твой Усё глыбей, усё старанней Хаваў у памяці сваёй. Панчанка. Надзіны пісьмы.. Салаўёў хаваў як самы дарагі ўспамін. Шахавец.

О Хаваць вочы — баяцца глядзець прама, адкрыта ў твар каму-н. Хаваць канцы (у ваду) — знішчаць доказы правіннасцьВось што, Піліп,помніцца, схапіў мяне за руку Іван. Калі хочаш жыць, давай разам думаць, як з бяды выбавіцца. Трэба хаваць канцы... Ваданосаў.

ХАВАЦЬ2, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што.. Закопваць у зямлю нябожчыка. Пад вечар.. [Захара] хавалі. За труною ішло не больш дзесятка людзей. Краўчанка. / заплакала Ўкраіна Плакала нямала,Як хавала свайго сына, Песняра хавала. Купала. Параненых адпраўлялі ў Мінск, забітых хавалі ноччу каля дарог, на вясковых кладах і проста ў полі. Грахоўскі. // перан. Лічыць аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць. Хаваць устарэлыя звычкі.

ХАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. і. Дзеянне паводле дзеясл, хадзіць ісці (у 1 знач.). Доўгая і трудная хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша. Колас. [Гарлахвацкі:] Апіралася гэтая жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры. Крапіва.

2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка. Хоць дзяўчына была далекавата, .. [Леанід] пазнаў: гэта Алечка! Пазнаў па лёгкай постаці, па хадзе, сціплай, строгай. Мележ. Голас. [Аўдолі] быў грубы, уладарны, хада размашыстая, як у салдата, і смешна было глядзець, калі яна сваімі кароткімі ножкамі адмервае шырачэзныя крокі. Чарнышэвіч. // {звычайна са словамі «прыспешыць», «паскорыць», «прыбавіць», «прыцішыць»

і пад.). Тэмп такога перамяшчэння. Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду. Пташнікаў. // Характар такога перамяшчэння. [Бабрыцкі] выпацкаўся ў торф да калень, замачыў ногі, пад вечар стаміўся і ішоў цяжкай хадою. Дуброўскі. Сымон абагнаў Сцёпку і таропкаю хадою пашыбаваў у бок царквы. П. Ткачоў. Хада., [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася ад сытасці і, відаць, не хацела ці не магла уступаць у бойку. В. Вольскі.

3. перан. Развіццё, цячэнне чаго-н. Калонай роўнаю ідуць за днямі дні. Якая стройная хада падзей! Глебка. / хоць Люда сядзела ў пакоі, яна выразна чула гэты вясновы гоман палёў, непераможную хаду вясны па зямлі. Хадкевіч.

О Сваёй хадой — тое. што і сваім ходам (гл. ход). Жыццё прывыкла да парадку. Яно сваёй хадой ідзе. Чэрня.



ХАДАВЫ, -áя, -óе. 1. Спец. Які мае адносіны да ходу (у 1 знач.); звязаны з рухам, перамяшчэннем. Хадавая сістэма аўтамабіля. Такую машыну Дзмітрый вёў упершыню. І ўжо на першых кіламетрах ацаніў яе хадавыя якасці. Беразняк. // Патрэбны для праходжання якой-н. адлегласці (пра час). Хадавыя гадзіны карабля. // Звязаны з кіраваннем судна ў час яго руху. Хадавая рубка. Хадавы мосцік.

Хадайнік


166

Хадзіць
Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі. Хадавы транспарт. Хадавыя машыны.

Спец. Рухомы, не замацаваны ý пэўным месцы. Хадавы вал. Хадавое крыло невада.

Разм. Які мае вялікі попыт. Хадавы тавар. Хадавыя размеры абутку. // Шырока вядомы, пашыраны; які часта выкарыстоўваецца. Хадавая тэма. Хадавыя выразы, У крытыцы ёсць некалькі хадавых схем, якія лёгка прыкладаюцца да пейзажу любога твора. Шкраба.

Разм. Які многа дзе бываў, ведае справу. {Андрэй:]Агапа жанчына хадавая, трэба ў яе запытаць. Чарнышэвіч.

Спец. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным кірунку. Хадавая рыба. Хадавы алень.

ХАДÁЙШК, -а, м. 1. Той, хто хадайнічае за каго-н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам^ добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.

2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах, установах.

ХАДÁЙШЦА, -ы, ж. Жан. да хадайнік.

ХАДАЙШЦТВА, -а, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл, хадайнічаць (у 1 знач.).

2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым-н., прадстаўленне па што-н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.



ХАДАЙШЧАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл, хадайнічаць (у 1 знач.).

ХАДАЙНІЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., за каго-што, аб кім-чым, са злучн, «каб» і без дап. Звяртацца з афіцыйнай просьбай аб чым-н. Неспадзявана захварэла Андрэева маці, якая адна жыла ў вёсцы, і райваенкамат пачаў хадайнічаць, каб радавога Сячнёва дэмабілізавалі раней часу. Чыгрынаў. [Карпачоў:] Вы [Марына Паўлаўна] прызначаны дырэктарам., школы. Мы пайшлі насустрач неаднаразовым просьбам і ааявам паважанага Івана Паўлавіча і хадайнічалі перад аблана аб вашым прызначэнне Васілевіч. Цяпер Турава быццам хадайнічала за.. [Мурашку]. Савіцкі. Ездзіў [Мароз] некуды ў цэнтр, хадайнічаў і хлопца пакінулі ў спакоі. Быкаў.

ХАДАКІ, -óў; адз. хада к, -á, м. Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [ГумоўскЦ у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы. Броўка. Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы. С. Александровіч.

ХАДАМÉР, -а, м. Спец. Прыбор для вымярэння пад'ёму шрубавай разьбы.

ХАДЖАЛЫ, -ая, -ае. Разм. і. Які многа бываў дзе-н.; бывалы. Хаджалы чалавек. 2. Які хадзіў у запрэжцы (пра каня).

ХАДЖЫ, нескл., м. Ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў паломніцтва ў Мекку (звычайна ставіцца перад імем).

[Араб.]

ХАДЖЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл, хадзіць (у 2, 3 знач.).

2. Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах. // Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюц-

ца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.

О Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 6070 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.

О Мець хаджэнне (кніжн.) ■— быць ва ўжыванні, у абыходку. Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.

ХАДЗІМАСЦЬ, -і, ж. Спец. Ступень трываласці таго, што зношваецца ў час ходу, прабегу. Хадзімасць аўтамабільных пакрышак.

ХАД31ЦЦА, хóдзіцца; безас, незак., каму. Разм. Пра наяўнасць жадання, магчымасці або ўмоў хадзіць. Памаладзеў Даніла, падужэў, стала лягчэй яму хадзіцца. Кулакоўскі. Гразь пад нагамі падшэрхла, пацвярдзела. Лягчэй дыхалася і хадзілася. Грахоўскі.

ХАДЗІЦЬ, хаджу, ходзіш, ходзіць; незак. 1. Мець здольнасць, магчы рухацца, ступаючы нагамі (пра чалавека і жывёл).— Шкадуе бацька вельмі, што не можа хадзіць,паведаміла шэптам Вера. Шамякін.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак хадзіць абазначае рух, які паўтараецца, адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

а) Перамяшчацца, ступаючы нагамі, робячы крокі (пра чалавека і жывёлу). Па-над рэчкай у лузе квяцістым Мы хадзілі, бывала, не раз. Колас. Круг за кругам гракі ходзяць услед за трактарамі. Бялевіч. / 3 акалічнаснымі словамі, якія паказваюць характар падобнага руху. Збляднелая, вмізарнелая Гертруда Паўлаўна ходзіць на дыбачках. Навуменка. Цяпер [свякроў] хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш, як усяму свету, часу не хапала. Брыль. // Карміцца на пашы, пасвіцца (пра жывёлу). За фермай на пасецы ля лесу хадзіла скаціна. Пташнікаў. Людзі ўбачылі нават Архіпа, статак якога хадзіў недалёка ў кустах. Пестрак.

б) Перамяшчацца пэўным маршрутам; ездзіць, плысці, ляцець (пра сродкі перамяшчэння). Паміж горадам, дзе вучылася Ганна Прыбыткоўская, і Якубавічамі хадзіў аўтобус штодзень. Чорны.— Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я.. На моры зірнуць хоць раз вокам, Як ходзяць па іх караблі. Купала. / 3 акалічнаснымі словамі, якія паказваюць характар такога перамяшчэння. Хадзіць на вёслах. [Чмаруцька:] У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Лынькоў. // Плаваць, ездзіць у якасці члена экіпажа, вадзіцеля. Хадзіць у міжгароднія рэйсы. п [Павел Пятровіч:] У час другой сусветнай вайны хадзіў матросам на гандлёвых парахода!. Кухараў.

в) Перамяшчацца ў пэўным кірунку (пра свяцілы, хмары і пад). Дзякуй сонцу, што ў небе хадзіла высока і сцяблам аддавала бацькоўскую сілу. А. Вольскі. Ходзяць зоры над краінай, Дрэвы стомленыя спяць. Глебка. Яшчэ раніцаю на захадзе хадзілі чорныя хмары, цяпер яны аблажылі кругом неба. Гурскі.

г) Перамяшчацца, рухацца масай, патокам, чарадой. Вецер то ходзіць пругка, шырока, нібы пнецца паваліць нешта, то скуголіць прарэзліва і дзіка. М. Стральцоў. Важка ходзіць ужо, не ляжыць акіян. Русецкі. На Случчыне, дажджамі ўмытай, што і казаць, гаспадары: высокай хваляй ходзіць жыта і побач высяцца капры. Вялюгін. / Пра рыб, дробных

Хадзіць 167 Хадзіць

звяроў. Чародамі ў рэках хадзілі самы. Броўка. Увесь Дняпро у кругах: ходзіць рыба шалёна. Караткевіч. // Разносіцца, быць чутным (пра гукі, пахі). Смех адказны, смех шчаслівы Ходзіць на пагорках. Колас. / у вобразным ужыв. Ходзіць па нівах бязмежных Вясна маладая. Танк. На снежных шырокіх прасторах Хадзіла зіма і мароз. Глебка.



у што, на каго або з інф. Тое, што і і с ц і (у 2 знач.), аднак хадзіць абазначае рух, які адбываецца ў розны час, у розных нанрамках. Хадзіць у госці. Хадзіць у школу. Корпацца дзень у дзень на гаспадарцы і хадзіць дзень у дзень на работу ніхто не мог бы патрапіць. Чорны. Такіх асілкаў я калісьці сустракаў у Сібіры і на Далёкім Ўсходзе. З імі не страшна хадзіць на мядзведзя. Паслядовіч. З шчасцем і ў грыбы добра хадзіць. Прымаўка. // Бываць дзе-íí., наведваць каго-, што-н. Тэкля любіла хадзіць'па суседзях вельмі гутарлівая баба была. Бядуля. Некалькі гадоў жонка хадзіла па дактарах, ездзіла на курорты. Навуменка. // Выступаць у паход супроць каго-н., нападаць. Хадзіць вайною. а На ворага [народ] хадзіў у бітвы, хоць вораг быў аж вельмі люты. Дубоўка. Партызаны біліся не на жыццё, а на смерць. Дванаццаць дзён трымалі абарону і самі не раз хадзілі ў атакі. «Маладосць».

Пераходзіць, перадавацца ад аднаго да другога. Гэты ліст [жонкі Шышкіна] хадзіў па ўсёй батарэі. Няхай. А гуцулы п'юць, гуляюць, Ходзіць чарка па руках. Зарыцкі. // Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым многім (пра чуткі, весткі і пад.). Пра горку хадзіла легенда, нібы пахаваны на ёй у далёкія-далёкія часы казачны волат-асілак. Лынькоў.— Пра Гарбачэўскага ходзяць легенды,пачаў Шыманскі. Ён сотні людзей выратаваў ад смерці... Гурскі. // Праяўляцца то ў адным, то ў другім месцы. Эпідэмія ходзіць. Словы аб тым, што ёсць на свеце шчаслівыя землі, па якіх не ходзіць жоўтая хвароба, засталіся марай аб лепшым, што рыхтавала.. [Арцёму] будучыня. Самуйлёнак.


Быць у руху; рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з аднаго боку ў другі. А там, за доўгімі сталамі, У стол уткнуўшыся насамі, Сядзяць пісцы, як гною кучкі, Скрыпяць іх пёрцы, ходзяць ручкі. Колас. Лоўка ходзіць моцны струг, Стружкі сыплюцца наўкруг. Дзеружынскі. // Зыбацца, ківацца (з-за няшчыльнага прылягання, злучэння). Маснічына ходзіць пад нагамі. // Калыхацца, дрыжаць. Дзірван пад намі ходзіць (Кол забіваем мы), Каб мог і ён адводзіць Калючыя грамы. Свірка.

Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, пры напружанні і пад. [Колас:] Я ў Грына моцна надыхваюся марскога ветру, грудзі ходзяць, як у дваццаць гадоў. Лужанін. У.. [Паўліка] нават сапраўдных мускулаў на руках няма, а ў Міколкі яны вунь якімі тугімі гузакамі пад скурай ходзяць. Бяганская.

Укісаючы, брадзіць. Цеста ходзіць. // перан. Быць узбуджаным, усхваляваным, ўзрушаным. Ходзіць лагер, нібы ў віры, Бо загад аддан. А тым часам камандзіры Вывучаюць план. Колас.

за чым. Разм. У спалучэнні з назоўнікамі азначае выкананне пэўнай работы, дзеяння

пры дапамозе прылады, названай назоўнікам. Юрка патузваў лейцы, гукаў на каня і ўслед за ім, вельмі паволі, хадзіў за бараною. Чорны. [Марыя] хадзіла і за плугам, і за бараной, брала ў рукі і касу. «Звязда».

9. каля (ля) каго-чаго. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н. Змалку прывучыў.. [Сёмку] бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. Гартны. [Доктар:] Я Антону Мітрафанавічу медыкаментаў пакіну і раскажу, як каля раны хадзіць. Крапіва.

10. за кім. Заляцацца да каго-н. За.. [Валяю] хадзілі хлопцы, але ніводзін не быў падобен да.. [Кавальчука]. Чорны.— Вы, цётка, думаеце, Сак за мной ходзіць? Не. Ён хоча браць Раю. Сягоння б ажаніўся, каб пайшла. Ермаловіч.

Н. Насіць што-н., апранацца як-н., у што-н. Цяпер Антон хадзіў чыста, галіўся, нават паправіўся. Ракітны. Адзін жыў — у лапцях хадзіў, у калгас прыйшоў каптан знайшоў. Прымаўка.

Разм. Быць у якім-н. званні, на якой-н. пасадзе, на якой-н. рабоце. [Баба Параска:] А ты стаў культурны. Усё дзякуй ды дзякуй. На кожным, лічы, слове. Нябось вывучыўся недзе, можа ў начальніка! ходзіш? Чыгрынаў. Не сорамна цяпер Марыі Пятроўне за дачку. У перадавіках ходзіць. «Работніца і сялянка».

Быць, знаходзіцца ў якім-н. стане, настроі. Панурыя, злыя хадзілі мужчыны, аб чымсьці перашэптваліся, спрачаліся, дамаўляліся. Лынькоў. Слава, якому Тоня дазволіла неяк раз мазнуць пэндзлем, хадзіў сярод братоў і сясцёр ледзь не героем: лічыў сябе амаль запраўскім маляром. Даніленка. Вясёлы, гаманкі быў [Сцяпан Лісоўчык], калі ў хлопцах хадзіў. Ракітны. // Разм. Быць цяжарнай, чакаць дзіця.— Дык гэта ж у іх, пэўна, радзіны! пляснула цётка рукамі.—• Саша ж ходзіць апошнія дні. Васілевіч.

Выкарыстоўвацца тым або іншым чынам, у той або іншай запрэжцы (пра коней і пад.). [Сомік] адмаўляўся, што ў яго конь малады, у цяжкім возе ніколі не хадзіў, а каню было ўжо чатыры гады. Крапіва.

Рабіць ход якой-н. фігурай, картай. Хадзіць канём. Хадзіць козырам.



Разм. Адпраўляць натуральную патрэбу. Хадзіць на двор.

заг. хадзі (це). Разм. Запрашэнне ісці куды-н., прыступаць да чаго-н.— Ну, хадзі за стол, нябога; Сядзь і ты, стары, сюды, Пасілкуйцеся з дарогі... Колас. Хадзіце, хадзіце к марозу! Хадзіце ў госці хутчэй! Купала.

О Вецер ходзіць дзе гл. вецер. Вецер ходзіць у галаве — тое, што і вецер гуляе ў галаве (гл. вецер). Галава ходзіць кругам — тое, што і галава ідзе кругам (гл. галава). Далёка хадзіць не трэба гл. трэба. З торбай хадзіць — жабраваць, прасіць міласціну. Каб ты па гары хадзіў ды сонца не бачыў! — ужываецца як праклён. Каб ты па свеце не хадзіў! — ужываецца як праклён. Па адной дошчачцы (маснічыне) хадзіць — дагаджаць каму-н., падпарадкоўвацца ва ўсім. Пад стол пяшком хадзіць — быць яшчэ зусім малым. Пад сядлом хадзіць — выкарыстоўвацца для верхавой язды (пра коней). Справа ходзіць пра што (аб чым) — тое, што і справа ідзе пра што (аб чым) (гл. справа1). Дзед Талаш чалавек пераважна замкнуты.



Хадзьба 168 Хадок

Сваімі думкамі не з кожным падзеліцца і думае іх спакваля, грунтоўна, асабліва калі справа ходзіць аб важных рэчах. Колас. У золаце хадзіць — быць багатым. Улегцы хадзіць — не быць нагружаным працай. У чубы хадзіць тое, што і брацца за чубы (гл. брацца). Хадзіць арлом (гогалем)хадзіць важна, ганарыста. Хадзіць бабылём — доўга не жаніцца, жыць адзінока, без сям'і. Хадзіць гужам (роем) за кім — выказваць сваё захапленне кім-н.; пра поспех у многіх. Хадзіць козырам (кандзібоберам) — паводзіць сябе ганарліва, незалежна; гадавацца. Хадзіць кругом ды навокала — гаварыць намёкамі, абыходзячы сутнасць справы. Хадзіць на галаве — дурэць, сваволіць, нікога не слухацца. Хадзіць (стаяць) на задніх лапках перад кім прыслужвацца, выдыгаць перад кім-н. Хадзіць на мяккіх лапах — а) хадзіць крадучыся, цішком, каб не чулі; б) перад кім услужваць каму-н., выслужвацца перад кім-н. Хадзіць на пальчыках — далікатна абыходзіцца з кíм-н., выказваючы павагу, шкадуючы каго-н. Хадзіць на пары — пра цяжарную перад блізкімі родамі. Хадзіць на часах — тое, што і хадзіць на пары. Хадзіць пад пенай — цяжка, заўзята працаваць. Хадзіць па зямлі — жыць. Хадзіць па людзях — набірацца, жабраваць. Хадзіць па лязе — рызыкаваць, быць у небяспецы. Хадзіць па руках — а) пераходзіць ад аднаго да другога, быць у карыстанні то ў аднаго, то ў другога; б) уступаць у любоўныя зносіны то з адным, то з другім мужчынам (пра жанчыну).— Хто ведае, .. што было б з тою шляхцянкаю, што адзін час нават па руках хадзіла? Бажко. Хадзіць па струнцы — быць вельмі дысцыплінаваным, паслухмяным; бясспрэчна падпарадкоўвацца каму-, чаму-н. Сыны, дочкі, унукі і праўнукі хадзілі па струнцы, разам садзіліся за стол і, пад'еўшы, дзякавалі бабцы, хоць яна даўно не кухарыла. Лужанін. Хадзіць у воўчай скуры (шкуры) — маскіравацца з пэўнай мэтай. [Багуцкі:] Мне нельга, аднак, адкрыта гаварыць з імі [рабочымі] і мне абрыдла., хадзіць у гэтай воўчай скуры і адчуваць, як кожны позірк нашых людзей нібы распаленым жалезам працінае маё сэрца. Лынькоў. Хадзіць у запрэжцы — а) быць запражным, выкарыстоўвацца ў якасці запражнога (пра каня, вала і пад.); б) рабіць адну справу. Хадзіць улукаткі — хадзіць зігзагамі, крыва, віляючы з боку ў бок. Хадзіць (прасіцца) у наначкі — хадзіць да каханай дзяўчыны (жанчыны) і заставацца там нанач. За гарадской прапіскаю Вы ідзяце ў нянечкі. Вас у пад'ездах ціскаюць, Салдаты просяцца ў наначкі. Барадулін. Хадзіць у пазычкі — пазычаць. Хадзіць фертам — мець бравы, самаздаволены выгляд. Хадзіць ходырам (хадуном) — а) моцна хістацца, калыхацца. Кузаў рыпеў, патрэскваў, хадзіў ходырам; пасажыраў вадзіла ва ўсе бакі. Ракітны. Ірка спынілася сталі і., [алені]. Дыхалі часта-часта, бакі ў іх хадзілі хадуном. Пташнікаў; б) быць у руху, кіпець, хвалявацца. Ды і ад дзеда Хвядоса, і ад даўгінаўскіх дзядзькоў я чуў, што некаторыя фальваркі ўжо хадуном ходзяць, а паны грызуцца паміж сабою, як сабакі. Бажко. Хадзіць як пад зямлёй — мець прыгнечаны стан, дрэнны настрой. Чыста хадзіць каля посуду

есці ўсё да канца, усё, што даюць, з апетытам. Язык гладка ходзіць гл. язык.



следующая страница>


1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х

3936.12kb.

17 12 2014
16 стр.


Ая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

6688.61kb.

17 12 2014
29 стр.


1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны

8757.96kb.

25 12 2014
38 стр.


1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

6844.92kb.

25 12 2014
29 стр.


1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

9253.59kb.

25 12 2014
36 стр.


1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

17022.22kb.

25 12 2014
73 стр.


1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

9602.73kb.

25 12 2014
39 стр.


І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла

8148.3kb.

25 12 2014
33 стр.