Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1страница 2 ... страница 32страница 33






















М, нескл., н. і. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м». Малое м.

2. Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла.

МАБІЛІЗАВÁНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад мабілізаваць.

2. у знач. наз. мабілізавáны, -ага, м. Той, хто прызваны ў армію па мабілізацыі. Абучэнне мабілізаваных.

МАБІЛІЗАВАЦЦА, -зýюся, -зýешся, -зýецца; зак. і незак. 1. Мабілізаваць сябе для выканання якога-н. задання, дасягнення якой-н. мэты.

2. толькі незак. Зал. да мабілізаваць.

МАБІЛІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. 1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію. Чарнышэвіч. Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі. Навуменка.

2. перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н, мэты, выка-

нання якога-н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку. Шамякін. [Ад фр. тоЬіІізег.]

МАБІЛІЗАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да мабілізацыі (у 1, 2 знач.). Мабілізацыйная гатоўнасць. Мабілізацыйны план. Мабілізацыйнае прадпісанне.

МАБІЛІЗАЦЫЯ, -і, ж. 1. Прызыў ваеннаабавязаных запасу на абавязковую ваенную службу ў сувязі з аб'яўленнем вайны. У чатырнаццатым годзе Вінцук Адамавіч трапіў на фронт па першай мабілізацыі. Машара. // Прыцягненне, прызыў каго-н. для выканання важнага масавага мерапрыемства. Мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з паводкай.

Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў стан гатоўнасці да вайны. Мабілізацыя арміі. Перавод усіх галін народнай гаспадаркі на ваеннае становішча. Мабілізацыя прамысловасць



перан. Давядзенне чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне. Мабілізацыя сіл. Мабілізацыя ўвагі.

[Фр. тоЬіІізаііоп ад лац. тоЬі1І8 — рухомы.]



Мабільнасць 78 Магільны

МАБІЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць мабільнага.

МАБІЛЬНЫ, -ая, -ае. Здольны хутка пераыяшчацца; рухомы. [Хукін:] Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба дзёрзкай. Алёшка.

[Ад лац. тоЬіІіз — рухомы.]



МАБЫЦЬ, пабочн. Напэўна, мусіць; відаць. Была ўжо, мабыць, дзесятая ці нават адзінаццатая гадзіна. Зарэцкі.

МАГ, -а, м. 1. Той, хто нібыта валодае танцамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Ўсходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. шá^оз ад перс. пш§ — вогнепаклоннік,]

МАГА. У выразе: як мага — а) ужываецца ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Снедаючы, Юрка хацеў толькі аднаго як мага хутчэй вырвацца з дому. Карпаў; б) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Забылі ўсё яны на свеце І, як мага, бягуць, смяюцца. Колас.

МАГАЗІН, -а, м. 1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, кажа.. [Люся].Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.



Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. гдадагіп, іт. та§аггіпо ад араб. таЬахт — склады.]

МАГАЗÍННЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магазіна. Магазінная шыльда. // Які прадаецца або купляецца ў магазіне. Магазіннае масла.

2. Спец. Які мае адносіны да магазіна (у 2 знач.). Магазіннае ружжо. Магазінныя рамкі вулля.

О Магазінная каробка гл. каробка.

МАГАЗІНШЧЫК, -а, м. Разм. Прадавец у магазіне.

МАГАЗІНШЧЫЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да магазіншчык.

МАГАЗБІН, -а, м. Уст. Тое, што і магазін (у 3, 4 знач.).

МАГАМЕТÁШН, -а, м. Той, хто вызнае магаметанства; мусульманін.

МАГАМЕТÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Яíан. да магаметанін.

МАГАМЕТÁНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магаметанства, да магаметаніна; мусульманскі. Магаметанская мячэць.

МАГАМЕТАНСТВА, -а, н. Рэлігія, заснаваная, паводле арабскíх паданняў, у 7 ст. н. э. прарокам Магаметам у Аравіі; мусульманства, іслам.

МАГÁР, -у, м. Аднагадовая кармавая расліна сямейства злакаў; род проса.

МАГАРÁДЖА, -ы, м. Да 1956 г. у Індыівышэйшы тытул князя, якому падначальвалíся некалькі іншых князёў. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

[Ад санскр. шапáгá]á — вялікі цар.]



МАГАРЫЧ, -ý, м. Разм. Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак ад якой-н. здзелкі. Матруна, і табе пісьмо! — крыкнула ў расчыненае акно Гэлька.Магарыч піць пасля зайду! Марціновіч.

[Ад санскр. таЬáгід — выдаткі.]



МАГÉРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне; род капелюша. Адзеты [малады селянін] ў вышываную сарочку, на плячах світка з саматканага сукна, падперазаная поясам, на нагахлапці з аборамі да каленяў, на галаве магерка. С. Александровіч.

МАГІКАНЕ, ан; адз. магікáнін, -а, .к.; магікáнка, -і, ДМ -нцы; мн. магікáнкі, -нак; ж. Вымерлае племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

О Апошні з магікан гл. апошні.

[Слова пачало ўжывацца пасля выхаду рамана амерыканскага пісьменніка Ф. Купера «Апошні з магікан».]

МАГІКАНІН гл. магікане.

МАГІКÁНКА гл. магікане.

МАГІЛА, -ы, ж. 1. Яма для пахавання па мёрлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу. // Месца пахавання каго-н., а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу І не магу знайсці пасля вайны. Грахоўскі. // Месца, дзе загінуў хто-н. Сябры, што загад атрымалі, Магутнаю рушылі сілай, І Прыпяці бурныя хвалі Для ворагаў сталі магілай. Нядзведскі.

у знач. вык. Разм. Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць. Выйдзеш на дарогу, трапіш на фашысцкі патруль і магіла. Новікаў.

у знач. вык. Разм. Будзе захавана ў тайне, у таямніцы. [Вондар:] Вас, хлопцы, прашу пра сямейны лагер ні гуку. Ведаем адны мы і каб магіла. Навуменка.

О Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую-н. справу.

О Адной нагой у магіле (стаяць) гл. нага. Глядзець у магілу гл. глядзець. Гнаць у магілу гл. гнаць. Да (самай) магілы — да самай смерці. Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу гл. загнаць. Знайсці магілу гл. знайсці. Капаць магілу гл. капаць. Легчы ў магілу гл. легчы. На краі магілы гл. край.

МАГІЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Памянш, да магіла (у 1 знач.).

МАГІЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магілы. Магільны камень. Магільны насып.

2. Такі, як у магіле. Магільны холад. // Абсалютны, поўны (аб цішыні, спакоі). Магіль-

Магілыпчык 79 Магнета

ная цішыня была ў Чыкілевічавай хаце, калі старшыня сельсавета агалошваў.. грозную рэвалюцыю. Колас.

3. Глухі, нізкі; замагільны (пра голас).



МАГÍЛЫПЧЫК, -а, м. 1. Рабочы, які капае магілу.

2. перан. Той, хто нясе пагібель каму-, чаму-н. Пралетарыятмагілыпчык капітан лізму.



МАГÍСТР, -а, м. 1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.

[Ад лац. тадізіег — настаўнік.]



МАГІСТРАЛЬ, -і, ж. 1. Галоўная чыгуначвая, водная, тíаввтравая і івш. аігія таляхоў зносін. Да канца XIX стагоддзя Масква становіцца буйнейшым у Расіі чыгуначныя вузлом, тут зыходзяцца дзесяць чыгуначных^ магістралей. «Беларусь». Злева, па шырокай магістралі .. у некалькі радоў ішлі машыны, праскаквалі матацыклісты, па абочынах цягнулася пяхота. Няхай. // Цэнтральная або шырокая вуліца горада з вялікім рухам, Праспект найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. В. Вольскі.

2. Галоўны кабель ці галоўная труба ў сі-' стэме электрычнае тэлеграфнай, тэлефоннай, каналізацыйнай або водаправоднай сеткі.

[Фр. та^ізíгаí ад лац. ша^ізíгаíіз га' лоўны.]

МАГІСТРÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адно' сіны да магістралі; галоўны, асноўны. Магістральная шаша. Магістральная вуліца. Магістральны напрамак.

МАГІСТРАНТ, -а, М -нце, м. Асоба, якай рыхтуецца да абароны дысертацыі на сту пень майстра.

[Лац. та^ізíгапз, та§ізíгаш;із.]



МАГІСТРАТ, -а, М -рáце, м. 1. Гарадской ўпраўленне ў некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама будынак, у якім яно раз' мяшчаецца.

Выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, ад Пятра І да 1885 г., якое ведала судова-ад' міністрацыйнымі і падатковымі справамі.



Гіст. Дзяржаўная пасада (консула, тры' буна і пад.) у Старажытным Рыме. // Асоба, якая займала гэту пасаду.

[Ад лац. тадізíгаíдíз — улада, кіраўніцтва.]



МАГІСТРАТУРА, -ы, ж. 1. У некаторых заходпееўрапейскіх краінах і ў дарэвалюцый' най Расіі — судовае ведамства. // зб. Асобы, якія займаюць судовыя пасады.

2. зб. Гіст. Вышэйшыя дзяржаўным паса' ды ў Старажытным Рыме. // Асобы, якія зай' малі гэтыя пасады.

[Н.-лац. та^ізíтаíцга ад лац. та^ізíгаІííз — саноўнік, начальнік.]

МАГІСТРАЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магістрата. [Клебер] пачаў працаваць ў магістрацкім рахункаводстве. Чорны.

МАГІСТЭРСКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносі' ны да магістра (у 1 знач.). Магістэрскі экзамен.

2. Які мае адносіны да магістра (у 2, З знач.), належыць яму. Магістэрскі тытул.



МАГІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць магічыага.

МАГІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магіі. Магічныя заклінанні.

2. Незвычайны па сіле ўздзеяння; цудадзейны. Магічнае слова «мама» ў абодвух .. скаланула душу, у малое і ў старое. Чорны.

МÁГІЯ, -і, ж. 1. Сукупнасць прыёмаў, здольных, паводле забабонных уяўленняў, выклікаць звышнатуральныя з'явы; чараўніцтва, чары.

і. перан.; чаго. Вялікая сіла ўздзеяння на каго-н. Магіл мастацкага слова, а Я зноў зялёнай магіі дарог Душою падарожніка прадаўся. Бураўкін.

О Белая магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сіл. Чорная магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе пякельных



СІІІ.

[Лац. та^іа ад грэч. та^éіа.]



МÁГМА, -ы, ж. Расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі.

[Грэч. тá§та — цеста, густая мазь.]



МАГМАТЬТЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магмы, складаецца з магмы. Магматычная парода. // Як магма; расплаўлены. Магматычны стан пароды.

МАГНАЛІЙ, -ю, м. Спец. Агульная назва сплаваў магнію з алюмініем, якія валодаюць высокай каразійнай стойкасцю і высокай пластычнасцю.

МАГНÁТ, -а, М аце, м. Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Ад лац. та^паíííз — знатны чалавек, вяльможа.]



МАГНÁЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магната, магнатаў, належыць ім. Магнацкія ўладанні.

МАГНÁЦТВА, -а, н., зб. Магнаты. Польскае магнацтва. Гандлявалі, аднак, не толькі фінансісты. Свой кавалак хацела выдзерці з зубоў цара і магнацтва. Караткевіч.

МАГНЕ31Т, -у, М íце, м. Мінерал белага або жаўтавата-шэрага колеру; прыродная вуглякіслая соль магнію (выкарыстоўваецца як вогнеўстойлівы матэрыял).

[Ад н.-лац. та§пезіа.]



МАГІІЕЗІТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магнезіту. Магнезітавы парашок. // Зроблены з магнезіту. Магнезітавая цэгла.

МАГНÉЗІЯ, -і, ж. Лёгкі парашок белага колеру, які з'яўляецца вокісам або соллю магнію (выкарыстоўваецца ў медыцыне). Белая магнезія. Паленая магнезія.

[Ад геагр. назвы.]



МАГНЕЗІЯЛЬНЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе магнезію. Магнезіяльная салетра. Магнезіяльныя вогнетрывалыя вырабы.

МАГНÉТА, нескл., н. Спец. Невялікая электрамагнітная прылада, якая ўтварае іскру для запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання; магнітаэлектрычны генератар.

Магнетон


80

Магутны
МАГНЕТОН, -а, м. Спец. Адзінка вымярэння магнітнага моманту, прынятая ў атамнай і ядзернай фізіцы.

МАГНЕТЫЗМ, -у, м. І. Здольнасць магніта, а таксама правадніка з электрычным токам прыцягваць да сябе або адштурхоўваць некаторыя целы.

2. Вучэнне аб магнітных з'явах і магнітных уласцівасцях цел. Курс магнетызму.

О Зямны магнетызм — уласцівасць Зямлі, якая выяўляецца ў існаванні вакол яе магнітнага поля, а таксама вучэнне аб магнітным полі Зямлі.

МАГНЕТЫТ, -у, М -тыце, м. Мінерал чорнага колеру, які ўтрымлівае жалеза і валодае магнітнымі ўласцівасцямі; магнітны жалязняк.

МАГНЕТІЙЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магнетызму (у 1 знач.). Магнетычная з'ява.

МÁГНІЕВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магнію. Магніевая ўспышка. Ц У складзе якога ёсць магній. Магніевыя руды.

МÁГНІЙ, -ю, м. Хімічны элемент, лёгкі, коўкі метад серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.

[Лац. шадпішп.]

МАГНІТ, -а і -у, М -нíце, ле. 1. -а. Цела, якое мае уласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.

2. -у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт. Кусянкоў.

МАГНІТА,.. Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнгао словам магніт, магнітны, напрыклад: магнітаоптыка, магнітаэлектрычны.

МАГНІТАГРАМА, -ы, ж. Графічны запіс змен магнітнага поля Зямлі, які атрымліваецца пры дапамозе магнітографа.

МАГНІТАСФЁРА, -ы, ж. Спец. Магнітнае акружэнне Зямлі або якой-н. другой планеты.

МАГНІТАФОН, -а, м. Апарат для запісу і аднаўлення гуку электрамагнітным шляхам.

[Ад грэч. тартеíіз — магніт і рЬбпё — гук.]

МАГНІТАФОННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магнітафона. Магнітафонная. лента. Ц Зроблены пры дапамозе магнітафона. Магнітафонныя запісы.

МАГНІТНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магніта. Магнітная сіла.

2. Які мае уласцівасць магніта; намагнічаны. Магнітны жалязняк. Магнітная сталь.

О Магнітнае поле гл. поле. Магнітнае схіленне гл. схіленне. Магнітная анамалія гл. анамалія. Магнітная бура гл. бура. Магнітная стрэлка гл. стрэлка. Магнітны мерыдыян гл. мерыдыян. Магнітны момант гл. момант. Магнітны полюс гл. полюс. Магнітны экватар гл. экватар.

МАГНІТОГРАФ, -а, м. Прыбор, які безупынна рэгіструе змены магнітнага поля Зямлі.

МАГНІТОЛА, -ы, ж. Радыётэхнічны апарат бытавога прызначэння, які каяструкцыйна аб'ядноўвае радыёпрыёмнік і магнітафон.

МАГШТОЛАГ, -а, м. Спецыяліст па вывучэння) магнітных з'яў,

МАГНІТОМЕТР, -а, м. Прыбор для вымярэння напружанасці магнітнага поля.

[Ад грэч. та§;пёіі8 магніт і теíгéбвымяраю.]

МАГНІЦІЦЬ, -нíчу, -нíціш, -нíціць; незак., што. Надаваць чаму-н. уласцівасці магніта. Магніціць стрэлку компаса.

МАГНОЛІЕВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магноліі. Магноліевы пах. Ц Які здабываецца з кветак магноліі. Магноліевы алей.

2. у знач. наз. магнóліевыя, -ых. Сямейства двухдольных дрэвавых або кустовых раслін, да якога адносіцца магнолія, лімоннік і пад.

МАГНОЛІЯ, -і, ж. Субтрапічнае дрэва або куст з вялікімі пахучымі белымі ці ружовымі кветкамі. Моцны пах магнолій крыху дурманіў галаву. Рамановíч. / гараць сваім гарачым полымем Белыя магноліі ля хат. Калачынскі.

[Фр. таоíіа ці та§но1іег ад уласнага імя.]

МАГУТНАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць магутнага (у 2, 3 знач.); вялікая сіла, моц. Магутнасць дзяржавы. Магутнасць арміі. Сталіца! Магутнасць твая незлічона. Броўка.

Спец. Таўшчыня дласта (мінералаў, паветра, вады і пад.). Магутнасць тарфянога залежу. Магутнасць пласта калійнай руды. Магутнасць атмасферы.

Спец. Велічыня, якая паказвае адносіны работы да часу, на працягу якога яна выканана. Магутнасць рухавіка. Магутнасць электрастанцыі.

толькі мн. (магýтяасці, -ей). Вытворчыя аб'екты (заводы, машыны і пад.). Дадатковая электраэнергія можа быць выпрацавана на гідраэлектрастанцыях без устаноўкі новых магутнасцей. «Звязда».

МАГУТНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае фізічную сілу; вельмі дужы, здаровы. Магутны асілак. Магутны зубр. Магутныя крылы. Ц Які сведчыць аб фізічнай сіле. Брыль робіць кароткі перапынак. І яго магутная постаць, і голас, і нейкая прастата і шчырасць у словах робяць на сялян добрае ўражанне. Колас. // Здаровы, жыццяздольны. Магутны арганізм.

Вельмі вялікі, значны (па сіне, велічыні). Магутны ўраган. Магутны залп. У заключэнне рэйда быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. Шамякін. // 3 тоўстым ствалом; густы, раскідзісты. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог.— вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб. Кірэенка. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай заду~ ме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле. Дуброўскі. // Надзелены вялікай баяздольнай сілай, добра узброены, ўмацаваны (пра вайсковыя злучэнні, умацаванні і пад.). Пяскоўцы ведалі ўжо, што следам за разведчыкамі ідуць магутныя часці Чырвонай Арміі. Пальчэўскі. // перан. Здольны аказаць значнае ўздзеянне на каго-, што-н. Калі ж вайна хадзіла па Радзіме І вораг нёс нам рабства і разбой, 3 тваім [Максіма Горкага} магутным словам, Гордым Фашызму мы давалі жорсткі бой. Астрэйка.

З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. Магутная металургічная прамысловасць. Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі: Урал магутны Даўно руду ў мартэнах плавіць. Танк. А калі магутны атам



Магчы 81 Мадулявацца

Мы для працы пакарылі, Стаў народ такім багатым, Што канца няма той сіле. Крапіва.

4 Спец. Тоўсты, масіўны (слой, пласт). Тут адразу ж пачынаўся магутны пласт чырвонай гліны. ІПтыхаў.

5. Спец. Які мае вялікую магутнасць (у З знач.). Магутная турбіна.

О Магутная кучка гл. кучка.



следующая страница>


1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны

8757.96kb.

25 12 2014
38 стр.


Ая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

6688.61kb.

17 12 2014
29 стр.


1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

6844.92kb.

25 12 2014
29 стр.


1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

9253.59kb.

25 12 2014
36 стр.


1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

17022.22kb.

25 12 2014
73 стр.


І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла

8148.3kb.

25 12 2014
33 стр.


1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х

3936.12kb.

17 12 2014
16 стр.


1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

9602.73kb.

25 12 2014
39 стр.