Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1страница 2 ... страница 28страница 29




























































































Ш, нескл., н. 1. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш.

2. Глухі, пярэднеязычны, шчылінны, шынячы зычны гук.

ША, нескл., н. Назва літары «ш».

ШÁБАС, -у^ м. 1. Суботні адпачынак, суботняе свята, прадпісанае яўрэйскай рэлігіяй. Шабас быў якраз, субота,Грэх жа брацца га работу. Крапіва.

2. Тое, што і шабаш.

[Стараж.-яўр.]

НІАБАСАВАЦЬ, -сýю, -сýеш, -сýе; незак. Разм. Святкаваць шабас. Звычайна шабасавалі [яўрэі] па корчмах. Бядуля.

ПІÁБАСАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і ш а б асовы. Многа было ў мястэчку і такіх хат, у якіх у пятніцу вечарам запальвалі шабасаеыя свечкі. С. Александровіч.

ШАБАСОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шабасу (у 1 знач.). Шабасовыя свечкі, а Сеў і з клунка.. [Сымон] вымае Рыбу, хлеб, кладзе па дол; Няхай Шлёма прабачае: Шабасовы гэта стол! Колас.

ШАБАШ, -у, м. У сярэдневяковых павер'ях — начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул. Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася,няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д'ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей. Сачанка. // перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. У .. [Сашкі] астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавагíí шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой? Няхай.

ШАБАШ, -ў, м. Разм. 1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку. Працягла гуў гудок на шабаш. Шынклер.

2. у знач. вык. Скончана, даволі; канец.— Бесхарактарны я, брат Стары,на тон самабічавання з'ехаў Садовіч,але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Колас. // шабаш! Вокліч, каманда канчаць работу.— Шабаш, хлопцы/ падаў каманду Лапцін. Савіцкі.

[Стараж.-яўр.]

ШАБАШНІК, -а, м. Разм. Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

ШАБАШНІЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Быць шабашнікам. Ехаць шабашнічаць.

ШАБАШЫЦЬ, -шу, -шыш, -шыць; незак. Разм. 1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце. [Кізіла:] Гэта ж маглі б пачынаць раскатку... І ў сераду б шабашылі! Савіцкі.

2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую-н. выгадную работу, акрамя асноўнай. [Цырлюкевіч:] — У мяне ж і дзед, і бацька...—Шабашылі? перапыніў Аркадзь Апанасавіч. Без нас не абыходзілíся. Кавалёў.



ПІАБЕЛЬНІК >, -а, м. Гіст. Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі. «Звязда». Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы. Шынклер.

ШÁБЕЛЬНІК2, -а, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік... Аляхновіч.

ШÁБЕЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шаблі. Шабельныя ножны. а І дзеля яго [будаўніка] тут сабраліся тыя, Што некалі ў гэткім узросце, яв ён, Ляцелі з Будзённым на схілы крутыя, На пікі густыя, пад шабельны звон. Гілевіч. // Узброены шабляй (шаблямі). Нехта знаёмы, знаёмы здалёк ідзе: Ці дожджыку кропля над заваддзю сіняй, Ці звонкае вяселле на высокім покуце... Ці шабельная ў мыльнай пене конніца. Куляшоў.

ШАБЕР, -а, м. Спец. Рэжучы інструмент, які служыць для прыгонкі паверхняў металічных вырабаў, для выраўноўвання, ачысткі паверхні металу і для выскрабання рысункаў у літаграфскай і гравіравальнай справе. У руках жа ў Зябко сілы ставала: падхопіць, здаралася, рашпіль ці шабер — кіпіць работа. Мыслівец.

[Ням. ЗспаЬег.]

НІАБÉТА, -ы, ДМ -бéце, ж. Абл. Сумка, якая носіцца на поясе. З палка, прыбітага пад столлю, Цімох дастае раменную шабету, туга напакаваную ўсялякімí паперамі. Навуменка.

ШАБЛАНІЗАВÁНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад шабланізаваць.

ШАБЛАШЗАВÁЦЦА, -зýецца; зак. і незак. і. Стаць (станавіцца) шаблонным (у 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да шабланізаваць.

ШАБЛАНІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) шаблонным (у 2 знач.).

ШАБЛАНІЗÁЦЫЯ, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл, шабланізаваць.

ШÁБЛЕВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шаблі. Шаблевы ўдар.

ШАБЛЕПАДСБНЫ, -ая, -ае. Які мае выгляд, форму шаблі, сагнуты, як шабля. Шаблепадобныя іклы.

ШАБЛІ, нескл., н. Сорт белага вінаграднага віна.

[Ад геагр. назвы.]

ШАБЛÍСТ, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца фехтавапнем на шаблях. Каманда шаблістаў.

ШАБЛОН, -а і -у, ле. і. -а. Прылада ў выглядзе лекала, патрона і інш., па якой штампуюцца аднолькавыя па форме, памеру і пад. вырабы. Выразаць шаблон. Выконваючы першую самастойную работу, .. [Міхал Гуд] раптам прапанаваў зрабіць металічны шаблон для раздзелкі карнізаў унутраных вуглоў будынкаў. Харкевіч. // Прыстасаванне, інструмент для праверкі правільнасці формы і памеру гатовых вырабаў. Разьбовы шаблон. Радыусныя шаблоны. Напарніца Ніны Валянціна Пархоц бярэ цэлулоідны празрысты шаблон і накладае на экран. «Маладосць».

2. -у; перан. Неадабр. Агульнавядомы, збіты узор, які слепа пераймаюць; штамп. [Захараў:] Нас, членаў бюро, непакоіць, што ў вас пачаў выпрацоўвацца трафарзт, шаблон у рабоце. Сіўцоў. Можна было б пахваліць аўтара [А. Вярцінскага] і за разнастайнасць саміх тыпаў верша, якімі ён карыстаецца: тут

Шаблоннасць

340


Шавінізн
г класічная рыфмаваная сілаба-тоніка, і белы верш, і верлібр. У гэтым таксама відаць імкненне быць арыгінальным, пазбягаць аднапланавасці і паэтычных шаблонаў. Бугаёў.

3. -а. Спец. Чарцёж архітэктурнай дэталі ў натуральную велічыню.

[Ням. ВсЬаЫопе.]

ШАБЛОННАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць шаблоннага (у 2 знач.). Нягледзячы на шаблоннасць пытанняў, абвінавачаныя і тут знаходзяць магчымасць выказаць свой пратэст. Машара.

ШАБЛОННЫ, -ая, -ае. 1. Які зроблены па шаблону, адпавядае шаблону (у 1 знач.). ПІаблонныя вырабы. Шаблонная фармоўка.

2. перан. Які прытрымліваецца шаблону (у 2 знач.); збіты, банальны. ПІаблонныя фразы. [Маркс і Энгельс] надавалі найвялікшае значэнне рэвалюцыйнай творчасці мае, выступалі супраць шаблоннага падыходу да праблем сацыялістычнай рэвалюцыі. «Звязда». Я зразумеў, што гэта дзяўчынка больш дарослая, чым яе аднагодкі, і ёй нельга сказаць тыя шаблонныя пустыя словы, якія звычайна кажуць дзецям пры такім знаёмстве. Шамякін.

ШАБЛЯ, -і; Р мн. -бель; ж. Халодная зброя з выгнутым клінком і адным лязом, якой сякуць і колюць (прымяняецца кавалерыяй). А у вачах байцоў яшчэ цямнее злосць, І шаблі вострыя не ўкладзены у ножны. Панчанка. Многа дзён ваявалі мы ў тыле фашыстаў, лёталі ад сяла да сяла, секлі шаблямі ворагаў, узрывалі масты, палілі склады. Хомчанка. // У значэнні адзінкі лічэння: баец-кавалерыст. Інсургенты атрадам у пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Караткевіч.

О Турэцкая шабля — шабля з моцна выгнутым серпападобным лязом.



ШАБЛЯЗУБЫ, -ая, -ае. У выразе: шаблязубы тыгр — выкапнёвая жывёліна сямейства кашэчых з вялікімі шаблепадобнымі верхнімі ікламі.

ШАБЛЯРОГІ, -ая, -ае. У выразе: шаблярогая антылопа — парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх, якая мае шаблепадобныя рогі.

ШАБÓТ, -а, М оце, м. Чыгунная аснова кавадла механічнага молата.

[Фр. сІíаЬоíіе.]



ШАБРАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шаброўкі. Шабравальная работа. // Прызначаны для шаброўкі. Шабравальны станок.

ШАБРАВÁЦЦА, ýецца; незак. Спец. 1. Апрацоўвацца шаберам.

2. Зал. да шабраваць.



ШАБРАВÁЦЬ, ýю, -рýеш, -рýе; незак., што. Спец. 1. Тое, што і шабрыць. У Анатоля два вучніАлег і Анатоль. Адзін, узабраўшыся на верх, шабруе вялізны круг, другі пракручвае дрэллю адтуліну ў станіне. Асіпенка.

2. У цаглянай кладцы — укладаць (цэглу) так, каб нівы па вертыкалі не супадалі.



ШАБРАННЕ, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл, шабрыць.

ШАБРАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад шабрыць.

ШАБРÓВАЧНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да шаброўкі. Шабровачная праца. // Які служыць, прызначаецца для шаброўкі.

ІПабровачны інструмент. Шабровачная лінейка. Шабровачны станок.

ШАБРОУКА, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл, шабраваць.

ШАБРОУШЧЫК, -а, м. Рабочы, які займаецца шаброўкай.

ШАБРОЎШЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да шаброўшчык.

ШАБРЫЦЦА, -рыцца; незак. Зал. да шабрыць.

ШАБРЫЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак. Спец. Апрацоўваць шаберам. Слесары разбіраюць станок, замяняюць, што патрэбна, шабраць. Ярашэвіч.

ШАБУЛДЫХ, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, шабулдыхнуцца і шабулдыхнуць. У яму, дзе зімавала бульба, набегла вада. Косцік ішоў, паслізнуўся на гліне і шабулдых у ваду. С. Александровіч. [Рыбак:] Падцягнуў., [шчупака] да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і шабулдых у ваду! Якімовіч.



ШАБУЛДКІХНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. З шумам, хутка ўпасці, уваліцца ў ваду, балота і пад. Сомік шабулдыхнуўся ў калатушку і уехаў аж па пояс. Крапіва.

ШАБУЛДЫХНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Разм. і. што. Кінуць што-н. у ваду або выплеснуць ваду куды-н. Шабулдыхнуць камень у ваду. Шабулдыхнуў [ражку] з вадою на галаву. Тады не было калі мыцца, а ў гэтай мясцовасці і не было дзе. Сташэўскі.

2. Тое, што і шабулдыхнуцца.



ШАБУРШЭЦЬ, -шý, -шыш, -шыць; незак. Разм. ПІамацець, шастаць. За дзвярыма хлюпаў дождж, вольны вецер шабуршэў саламянымі стрэхамі. Лынькоў. [Міхась] ішоў па ржэўніку, і ржэўнік шабуршэў пад нагамі. Скрыган.

ШАВЕЦ, шаўца, м. Майстар па шыццю і рамонту абутку. Шаўцу заказчык боты заказаў І ў тэрмін да яго ў майстэрню завітаў. Корбан.— Куды ты, Андрэй? запытала ў яго маці.У камору. Кавалак скуры там быў. Боты трэба шаўцу занесці, няхай падладзіць, а то перады рвуцца. Чарнышэвіч.

ШАВÉЦКІ, -ая, -ае. Звязаны з шыццём і рамонтам абутку; які служыць для шыцця і рамонту абутку. Шавецкая справа. Шавецкі варштат. Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Гарасім дастаў з шуфляды стала вялікую шавецкую іголку і даў мне. Якімовіч.

О Шавецкая смала гл. смала.



ШАВÉЦТВА, -а, н. Рамяство, занятак шаўца. Бацька бадыль дымаўскі. Зямлі сваёй нават і дзесяціны поўнай не было. Шавецтвам займаўся. Крапіва.

НІАВІЁТ, -у, М -віёце, м. Лёгкая, мяккая, крыху варсістая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіне, якая ідзе на шыццё верхняй вопраткі. Касцюм з шавіёту. [Англ. спеуіоí.]

ШАВІЁТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шавіёту. Шавіётавая вытворчасць. // Пашыты з шавіёту. Убраны ў сіні шавіётавы касцюм і ў сіняй кепцы на галаве, на двор выйшаў Генька. Паслядовіч.

ШАВШІЗМ, -у, м. Ваяўнічы буржуазны нацыяналізм, які прапаведуе выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых, распальвае

Шавініст

341

Шайморы
нацыянальную варожасць. Ведучы рашучую барацьбу супраць буржуазнага нацыяналізму і шавінізму, Маркс падкрэсліваў, што сапраўдныя ннцыянальныя інтарэсы рабочага класа не толькі не супярэчаць інтарэсам інтэрнацыянальным, а, наадварот, арганічна спалучаюцца з імі. «Звязда».

[Фр. сЬаш'іпізте.]



ШАВІНІСТ, -а, М -сце, м. Прыхільнік шавінізму.

ШАВІШСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да шавініст.

ШАВІШСТБІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да шавінізму, шавіністаў, уласцівы ім. Шаеіністычныя погляды. ІПавіністычныя лозунгі. Капіталізм з яго эксплуатацыяй чалавека чалавекам, з яго шавіністычнай і расісцкай ідэалогіяй, з уласцівым яму маральным упадкам, разгулам спекуляцыі, карупцыі, злачыннасці разбэшчвае грамадства, сям'ю, чалавека. Праграма КПСС.

ШАВЯЛÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, шавяліць і шавяліцца.

ШАВЯЛІЦЦА, -вялюся, -вéлішся, -валіцца; незак. 1. Злёгку варушыцца, прыходзіць у рух пад уздзеяннем чаго-н. Лісты дрэў ледзь шавеляцца і ціха шапацяць, хоць ветру зусім няма. Мыслівец. // Рабіць рухі, варушыць якімі-н. часткамі цела. Параска стаяла тварам да сцяны, абапёршыся рукамі, і не шавялілася. Лобан. Чуллівыя тоўстыя губы хваравіта шавяліліся пад пушыстымі чорнымі вусамі. Паслядовіч.

Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху. [Лёнька:]Мы толькі слухалі, як .. [пчолы] шавеляцца і гудуць. Васілевіч.



перан. Праяўляць актыўнасць, ажыўляцца. Народ шавеліцца.

к. перан. З'яўляцца, узнікаць (пра думкі, пачуцці і пад.). Нейкі адказ на гэта пытанне як бы недзе шавяліўся ў Юзікавай галаве. Крапіва.

5. заг. шавяліся (шавялíцеся). Разм. Ужываецца як прымус, пануканне да дзеяння ў значэнні: рабі (р а б і ц е) што-н. хутчэй, спяшайся (спяшайцеся), варушыся (варушыцеся). Хутчэй шавяліся!

ШАВЯЛІЦЬ, -вялю, -вéліш, -валіць; незак. 1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць што-н. Вецер шавяліў пажоўклае лісце на дубах, і яно ледзь чутна шалясцела. Чарнышэвіч. Па-над полем плавае лёгкі цёплы вецер і шавеліць на галаве ў дзеда густыя пасярэбракыя валасы. Галавач. // перан. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да акаляючага; узбуджаць.

2. чым. Злёгку рухаць чым-н. Зося лёгка разбірала знаёмы почырк і ледзь шавяліла губамі. Крапіва. Счапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, шавяліў плячыма, тупацеў нагамі. Быкаў.



О Шавяліць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) {гл. варушыць).

ШАВЯЛЬНУЦЦА. -вяльнýся, -вяльнéшся, -вяльнéцца; -вяльнёмся, -вельняцéся; зак. Аднакр, да шавяліцца.

ШАВЯЛЬНУЦЬ, -вяльнý, -вяльнéш, -вяльнé; -вяльнём, -вельняцé; зак. Аднакр, да шавяліць.

следующая страница>


1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны

8757.96kb.

25 12 2014
38 стр.


Ая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

6688.61kb.

17 12 2014
29 стр.


1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

6844.92kb.

25 12 2014
29 стр.


1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

9253.59kb.

25 12 2014
36 стр.


1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

17022.22kb.

25 12 2014
73 стр.


1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х

3936.12kb.

17 12 2014
16 стр.


1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

9602.73kb.

25 12 2014
39 стр.


І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла

8148.3kb.

25 12 2014
33 стр.