КУРГАН
Каля гмахаў і крам, на скрыжэнні дарог,
Там, дзе Мінска жылыя раёны,
Ёсць падзей прыпамін, што калісьці былі –
Старажытны курган невядомы.
Невядома нікому,
Ці доўга стаіць,
Бо на карце “газонам” завецца.
Маладая бярозка там воблака сніць,
Там легенда сцяжынаю ўецца.
Невядома, калі тое дзейства было,
Параслі ўжо гады лебядою:
Крывічоў з дрыгвічамі суседства звяло –
Межы часам чарнелі бядою.
У далёкай смузе, у сівой даўніне
Жыў князь Вой, як тыран адмысловы –
Ваяваў, рабаваў і дзяцей забіваў,
Гнеўным зверам і катам суровым...
Раз паехаў князь Вой у чароўны гушчар,
Дзе здавён ведуны вешчавалі:
Распытацца ў галоўнага,
Зведаць свой лёс, –
Што багі яму наканавалі.
Жрэц галоўны сказаў:
“Ты магутны, мой князь!
І нашчадкаў займееш, бясспрэчна,
Але лёс тых нашчадкаў на гэтай зямлі
Доўгім будзе, ды толькі не вечным.
Каб нашчадкі твае валадарылі тут,
Бойся ў горадзе, князь, пахавання.
А найболей ты, княжа, у горадзе тым
Выбуховага бойся названня”.
І ад’ехаў князь Вой, не ўцяміўшы лёс,
Што такія дзівосы прызначыў.
Стаў піры піраваць, на вайне ваяваць
І свой нораў цяжкі – не зыначыў.
Ды аднойчы, сустрэўшы дзяўчыну ў бары,
Вой пачаў на красу паляванне –
Птушкі ў гнёзды хаваліся,
Беглі праз пушчу звяры;
Князь дзяўчыну нявечыў дазвання.
Толькі бацька красуні, купец Менаслаў,
Наляцеўшы з дружынай на Воя,
За дачку сваю дзіду ў гневе падняў;
Выйшаў люд навакольны са зброяй.
І ўбачыў князь Вой люты гнеў мужыкоў.
Звера ў князі яны разбудзілі.
За нямнога рыўком
Раскрышыў трох смярдоў,
Мужыкі ж гуртам князя забілі.
|
“Менаслаў, дарагі, – кажуць так мужыкі, –
Стаць табе нашым вотчынным князем!
Быў тыранам князь Вой.
Зверам лютым ен быў,
У смецці, мабыць, яго пахаваем.
Каб нашчадкі яго ўладарылі менш,
Трэба воя заціснуць курганам.
А курган той магільны так хітра змясціць.
У мясціне – зусім незвычайнай.”
...Насыпалі курган за вярсту на паўноч
Ад вытокі рачулкі ціхмянай,
Што бруіцца ў даліне праз пушчу на ўсход
І Лашыцай народам празвана.
“А ў вярстах дзевяці, дзе на захад цячэ
І з Дунаем зліваецца Менка,
Горад ты пабудуй, горад свой узвядзі!
У гонар твой назавем яго – Менскам”.
Праляцелі гады... Перанесены Менск
Пасля войнаў і грозных кастрышчаў...
А на месцы, дзе колісь той горад стаяў,
Веска ціхая ёсць – Гарадзішча.
Праляцелі гады...Толькі ў горадзе ў нас,
Што з давён слаўным Мінскам названы,
Ёсць гара, на якой развінаецца час,
Стынуць даўнія сны ў тым кургане...
Толькі кажуць: штогод Вой у поўню ўстае,
Па кургане дасвету блукае,
Гучна вые, ці грознае нешта пяе –
Да вайны марна нас заклікае...
Войны – Воя нашчадкі на нашай зямлі,
Што ўладарылі доўга калісці...
Зараз гмахі жывыя паўсюль узраслі,
Мір пануе пасёння ў сталіцы!
Яўген Казанцаў, 9 “Д” клас
|