Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1 ... страница 2страница 3страница 4

Выхаваўчая гадзіна

Люблю мой край старонку гэту”

З вопыта работы

Богданік Кацярыны Васільеўны,

выхавацеля ГПД

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Козенская сярэдняя школа Мазырскага раена»

Адрес:247767, Гомельская вобл.,

Мазырскі р-ен, вул.Спартыўная д.71

тэл.394690

Козенкі, 2011

Мэты: вучыць дзяцей слухаць і разумець беларусскую мову, прыгожа чатаць вершы;замацаваць веды аб Беларусі; выхоўваць любоў да роднага краю;

Абсталяванне: карты Беларусі, падзеленыя на часткі;сілуэты дрэў; запіс беларусскай музыкі; вершы С.сокалава-Ваюша, А.Бадака, В.Вярбы.
Ход заняткаў


  • Гучыць беларусская музыка

  • Сення да нас завітаў у госці Несцерка. У яго да вас есць шмат пытанняў (праводзіцца віктарына)

  • У якім горадзе вы жывеце?

  • Якія яшчэ гарады вы ведаеце?

  • Як называецца ваша Радзіма?

  • З чаго яна складаецца? (з абласцей)

Несцерка прапануе гульню: называе горад, а вы ўтварайце назву вобласці. (Мінск – Мінская і г.д.)

  • А зараз для вас заданне: складзіце з частак карту Рэспублікі Беларусь. (Дзеці группамі на століках складаюць вобласці у рэспубліку)

  • Малайцы, правільна выканалі заданне сядайце, адпачывайце і слухайце мяне.

Гульня “Рэха”.

  • Мы жывем з вамі у Беларусі. Беларусь – наша Радзіма. У кожнака яна адна. Тут вы нарадзіліся. Тут будзеце вучыцца і працаваць. Тут жывуць вашы бацькі, бабулі і дзядулі. Тут працуюць нашы таты і мамы. Мы любім сваіх бацькоў, мы любім свій горад. Скажыце, як мы павінны шанаваць нашу Радзіму? (адказы дзяцей)

  • Нашу Радзіму яшчэ называюць “Зямля з блакітнымі вачыма”. Як вы думаеце чаму?

  • Якія рэкі і азёры вы ведаеце (Азёры Нарач, Чырвонае, Доўгае; рэкі Дняпро, Свіслач, Нёман, Дзвіна, Пціч, Буг, Сож)

  • Чаму нашу Радзіму называюць багатай? (У яе прыгожыя лясы, лугі. Яна багатая раслінамі і жывеламі)

  • Якія расліны растуць у нас? Знайдзіце іх на картах. (Дзеці знаходзяць гарлачык жоўты і белы, венерын чаравік, васілёк, званочкі, кураслеп лясны, касач, першацвет, цюльпан, ландыш, рамонак.)

  • Што мы павінны рабіць, каб зберагчы багацце расліннага свету? (адказы дзяцей)

Фізкультхвілінка:

  • Вольна дыхаць на прасторы

Рукі ўніз, пасля ўгору.

Лётаць хочацца як птушкам,

І сыночкам, і дачушкам,

Вельмі хочацца скакаць

Сонейка рукой дастаць

Вось прыселі, пасядзелі

Ізной паляцелі

Ды на месца ціха селі



  • А зараз Несцерка загадае вам загадку:

Яно для усіх нас – добры друг,

Хоць дзіваком завецца,

Таму што вясной адзене кажух,

А у восень – раздзяецца.

(Дрэва)


  • Зараз мы раскажам Несцерку, якія дрэвы растуць у нашых лясах. ( на кожную адгадку выстаўляецца сілуэт дрэва)

І сто гадоў я малады,

Маё насенне – жалуды.

(Дуб)

Адна я у лесе з белаю карой



Паю вас сокам веснавой парой

(Бяроза)


Заўседы – летам і зімой –

Мае іголачкі са мной,

Галінак у мяне багата,

Зімой прыходжу к вам на свята.

(Ёлка)

Я засцілаю дол ігліцай,



Спрадвеку слаулюся жывіцай.

(Сасна)


Я зацвітаю кожным летам

Не пышным, ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі зацвіту,

Дык пчолкі чуюць за вярсту.

(Ліпа)

Нішто не ляцела, нішто не спужала,



А усё затрымцела, а усё задрыжала.

(Асіна)


Стаіць у лесе дрэўца,

Пад ветрам лёгка гнецца.

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць.

(Рабіна)


  • Як мы павінны шанаваць дрэвы? (адказы дзяцей)

Рухавая гульня “Знайдзі сваё дрэва”

  • Вось якое багацце ёсць у нашых лясах. Мы павінны з вамі яго берагчы, бо гэта - наша родная старонка, наша Радзіма.

  • Дзеці, а чым яшчэ прыгожа наша Беларусь? (Людзьмі)

  • А як называюцца людзі, якія нарадзіліся і жывуць у Беларусі? (Беларусы)

(Дзеці чытаюць вершы “Блакіт нябёс”, “Беларусачка”)

  • А на якой жа мове гавораць беларусы?

  • Так,на беларусскай. Яна для нас святая. Ёсць такі верш:



        • Я усіх беларусаў прашу:

На мове сваёй гаварыце,

Спявайце, як птушка ў блакіце!

Не пусцім мовы на звод,

Бо мы – беларусскі народ!



  • Наш народ таленавіты і працавіты

Беларусь-радзіма – сёлы, хаты, нівы,

Гарадоў цудоўных нам не палічыць.

І жывуць тут людзі –

Рукі залатыя,

Усе яны умеюць:

Будаваць, расціць.



  • Што умеюць рабіць працавітыя рукі беларусаў? (Халадзільнікі, тэлевізары, машыны, трактары, веласіпеды, мэблю, абутак, прадукты, цацкі і г.д.)

  • А як вы думаеце, з чаго робяць цацкі народныя майстры? ( З гліны, саломкі, ільну )

  • Вось і скончылася наша падарожжа з Несцеркам па нашай роднай старонцы. Усё, аб чым мы з вамі гаварылі, называецца адным прыгожым словам – Беларусь мы павінны любіць і шанаваць яе, таму што…..(дзеці успамінаюць прыказкі):

  • Зямелька-матка наша:

І накорміць, і напоіць, і адзене.

  • Дарагая тая хатка,

Дзе радзила мяне матка

  • Няма смачней вадзіцы,

Як з роднае крыніцы.

  • У чужой старонцы

Не так свеціць и сонца

  • А зараз паслухаем вершы:

  • Я люблю сваю хату,

І падвор'е і сад,

Дзе і сонца багата,

Дзе я кожнаму рад.


  • Радзіма – казка для гнома,

Радзіма – сцежка у сад.

Усюды добра, а дома

Лепш у сто раз.


  • Правільна, дзеці, усюды добра, а дома лепей. І я люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзілася расла… Беларуская мова вельмі прыгожая і меладычная. Мы з вамі павінны паважаць і любіць нашу мову, нашу краіну, нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Любіце і паважайце сваю Радзіму. Да новых сустрэч.


ФОТОРЕПОРТАЖ

Посещение школьного музея




Прием в пионеры


Концерт, посвященный Дню Матери


Конкурс чтецов «Мой край»

Литературно-музыкальная композиция «Любим, помним, чтим…»


Возложение гирлянды Памяти



Акция «От памятника к памятнику»




Военно-спортивная игра «Зарница»



Прием в ряды «ОКТЯБРЯТ»


Митинг, посвященный Дню Победы


<предыдущая страница


«Формы работы педагога по гражданско-патриотическому воспитанию школьников»

Факультативное занятие «Боевая, диверсионная и агитационно пропагандистская деятельность партизан и подпольщиков» 46

614.3kb.

14 10 2014
4 стр.


Анализ работы по гражданскому и военно-патриотическому воспитанию за 2011-2012 учебный год

Работа по патриотическому воспитанию в 2010-2011 уч году проводилась в соответствии с общешкольным планом работы и районным планом мероприятий на патриотическую тему

172.16kb.

04 09 2014
1 стр.


Состояние работы по военно-патриотическому воспитанию детей в мобу «Башкирская гимназия» в 2010/2011 учебном году

Состояние работы по военно-патриотическому воспитанию детей в мобу «Башкирская гимназия»

81.37kb.

12 10 2014
1 стр.


Постановление От 28. 04. 2012 г №78-п о создании муниципального межведомственного координационного Совета по патриотическому воспитанию граждан

В целях патриотического воспитания граждан Калтанского городского округа, укрепления взаимодействия и координации усилий органов власти, учреждений и общественных организаций в реа

86.43kb.

10 10 2014
1 стр.


Методические рекомендации по проведению торжественных мероприятий в учреждениях общего среднего образования для заместителей директоров по воспитательной работе

Проведение торжественных мероприятий (митинг, собрание, линейка) в учреждениях образования является одной из форм работы по гражданско-патриотическому воспитанию детей и молодежи

56.2kb.

14 12 2014
1 стр.


Экологическое воспитание младших школьников

Экологический театр как одна из форм внеклассной работы по экологическому воспитанию школьников

23.51kb.

12 10 2014
1 стр.


Контрольные работы по дисциплине «гражданско-правовая ответственность»

Понятие гражданско-правовой ответственности и ее особенности. Имущественное содержание гражданско-правовой ответственности. Гражданско-правовая ответственность как метод экономичес

98.66kb.

15 09 2014
1 стр.


Патриотическому воспитанию детей в школе уделяется большое значение. По традиции выпускники школы во главе с классным руководителем Богун Е. А

Патриотическому воспитанию детей в школе уделяется большое значение. По традиции выпускники школы во главе с классным руководителем Богун Е. А. передали проект «Памятник» младшим д

75.92kb.

06 10 2014
1 стр.