Flatik.ru

Перейти на главную страницу

Поиск по ключевым словам:

страница 1 ... страница 25страница 26страница 27страница 28страница 29

ГУМІАРАБІК, -у, м. Смала некаторых відаў трапічных акацый, якая лёгка раствараецца ў вадзе і скарыстоўваецца ў якасці клею або для іншых мэт.

[Лац. дшпті агаЬісцт.]



ГУМІГУТ, -у, М -гýце, м. Малочны сокнекаторых трапічных раслін, які скарыстоўваецца ў тэхніцы, жывапісе і медыцыне.

[Ад лац. §шпті §чМае — каплі гумі.]

ГУМІЛÁК, -у, м. Смалістае чырванаватае рэчыва, якое ўтвараецца на галлі некаторых трапічных раслін і служыць для вырабу ізаляцыйных лакаў, сургучу і пад.

[Лац. §шпті.]



ГУМІРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; зак. і не, зак., што. Спец. 1. Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем клею, гумі. Гуміраваць канверт.

2. Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем гумы. Гуміраваць трубаправод.



ГУМІФІКÁЦЫЯ, -і, ж. Працэс утварзння перагною ў глебе.

ГУМКА, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Разм. 1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага; сцірка.

2. Гумавая нітка, а таксама тасьма, шнур з гумавымі ніткамі.

О Жавальная гумна — спецыяльнае рэчыва, прызначанае для жавання. ГУМН1ШЧА, -а, н. Разм. Месца, на якім

стаяла гумно.



ГУМНО, -á; мн. гумны (з ліч. 2, 3, 4 гумны), -мен і -наў; н. 1. Вялікая халодная буды. ніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя

4 Зак. 538



плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.

2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.



ГУМОЗ, -у, м. Хвароба раслін, якая заключаецца ў моцным выдзяленні гумі, камедзі.

ГУМОЗА, -ы, ж. Ліпкí каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.

ГУМÓЗНЫ >, -ая, -ае. Які мае адносіны да гумы 2. Гумозная пухліна.

ГУМОЗНЫ2, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гумозу. Гумозная хвароба.

2. Які змяшчае ў сабе гумі. Гумозны пластыр.



ГУМОР, -у, м. Душэўны стан, настрой. Марынка адразу заўважыла, што Вера не ў гуморы і таму ўвесь час маўчыць, нават не азірнецца. Шыцік. Дырэктар быў у добрым гуморы сход прайшоў так, як ён і разлічваў, без бурных размоў. Хадкевіч.

ГУМУС, -у, м. Тое, што і перагной.

[Ад лац. Ьíшшз — зямля, глеба.]



ГУМУСАВЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе гумус; з гумусам. Гумусавы слой глебы.

ГУН гл. гуны.

ГУНДОСІЦЬ, -дóшу, -дóсіш, -дóсіць; незак. Разм. Гаварыць у нос; гугнявіць. Гундосіў услед за папом малітву царкоўны стараста Вярбіцкі. Місько.

ГУНДÓСЫ, -ая, -ае. Разм. Які гаворыць у нос; гугнявы.

ГУНТЭР, -а, м. Парода дужых верхавых коней, якіх разводзяць у Англіі для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі.

[Англ. гшпíег.]



ГУНЫ, -аў; адз. гун, -а, м. Аб'яднанні качавых плямён Цэнтральнай Азіі, якія ўварваліся ў пачатку нашай эры ў Еўропу і пазней рассяліліся па розных краінах.

[Лац. Ншші.]



ГУНЬКА, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Зрэбная посцілка, пакрывала. Паўліку не страшна было легчы нават на водшыбе, але ён разаслаў гуньку побач з дзедам, накрыўся кажушком і нават прыкрыў свой твар. Сташэўскі. Маці накрыла гунькаю каня, бо было горача, а мух і аваднёў ён баяўся..іншы раз аок лажыўся ў аглоблях. Дамашэвіч.

ТУПАТ, -у, М -папе, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Даносіўся мяккі гупат цяжкіх кавальскіх молатаў. Ракітны.

ГУПАЦЬ, ю, -аеш, -ае; незак. Разм. Глуха стукаць, удараць. Да гэтага часу людзі паабмалочваліся, толькі ў кагосьці аднаго гупаў на таку старасвецкі цапок. Чорны. Капыты спутаных ног глуха гупаюць у зямлю. Сачанка.

ГУКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да гупаць.

ГУРАЛІ, -яў; адз. гурáль, -я, м.; гурáлька,

-і, ДМ -льцы; мн. гурáлькі, -лек; ж. Мясцовая назва некаторых этнічных груп палякаў, якія жывуць у Карпатах на граніцы з Чэхаславакіяй.

[Польск, ^óгаíі.]

ГУРАЛЬСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гураля, гураляў, належыць ім. Гуральскае паселішча. Гуральскія песні.

г

Гурба

Гурыйцы
ГУРБА, -ы, ж. Куча снегу, намеценая ветрам. Напярэдадні ўсю ноч круціла завіруха, і па дарозе, яшчэ не ўезджанай, ляжалі гурбы снегу. Сіўцоў. Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, згубіўшы свой фасон і від. Колас.

ГУРБА, -ы, ж. 1. Група, гурт. / раптам у двор уваліла гурба дзяцей: шэсць хлапчукоў і дзве дзяўчынкі. Шамякін. Не паспелі жанчыны заняць дзялянкі, яв з-за гары паказалася вясёлая, гаманлівая гурба дзяўчат. Кулакоўскі.

2. у знач. прысл, гурбой. Групай, гуртам, усе адразу. На катку кружыліся, праносіліся віхорам канькабежцы; то па адным, то парамі, то, узяўшыся за рукі, цэлай гурбою. Шыцік.



ГУРБІНА, -ы, ж. Разм. Тое, што і гурба.Успаўзаючы то на адну, то на другую гурбіну і ныраючы ў іх, сані выйшлі на роўную і болей уезджаную дарогу. Колас.

ГУРМА, -ы, ж. Разм. Тое, што і гурба. Адчыніліся дзверы і ў клуб увалілася цэлая гурма кабет і мужчын. Сачанка. Голыя дзеці за вёскай у рэчцы —• скачуць, смяюцца нястомнай гурмой. Машара.

ГУРМАН, -а, м. Любіцель і знаток далікатных страў. За сталом Элінора пераканалася, што муж яе сапраўдны гурман. Лынькоў.

[Фр. ^оштпапá.]



ГУРМÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да гурман.

ГУРМÁНСКІ, -ая, -ае. Уласцівы гурману; такі, як у гурмана. Гурманскі густ.

ГУРМÁНСТВА, -а, н. Схільнасць да далікатных страў.

ГУРТ, -у, М -рце, м. 1. Натоўп, група людзей. [Сцяпан] убачыў на дарозе вялікі гурт дзяўчат-жней, якія вярталіся з поля. Шамякін. Гурт дзяцей вясёлых На урок спяшаецца, Леніну ля школы Кажа: —■ Добрай раніцы! Карызна.

  1. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак, чарада птушак і пад. У стэпе шэрым, дзе прайшлі дажджы, Гурты авечак шэрых, як аблокі. Калачынскі. Дзяўчына белакурая Гусікы гурт пасе. Хведаровіч. // Група якіх-н. аднародных прадметаў. Па небе наперагонкі беглі -шэрыя хмары, збіраліся ў гурт, і калі хавалася сонца, было холадна, праймаў вецер да касцей. Гурскі. Гурт грыбоў Перапялёсых Сеў ля пнёў, Імхом аброслых. Калачынскі.

  2. у знач. прысл, гуртам. Сумесна, групай; усе разам. Хлапчукі гуртам узяліся цягнуць лодку да берага. Дуброўскі.

ольск. Ішгí.]

ГУРТАВÁННЕ, -я, п. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гуртаваць і гуртавацца.

ГУРТАВÁЦЦА, -тýецца; незак. 1. Збірацца ў гурт (у 1 знач.). ÍГ вакзалу падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй, гатовыя к пасадцы. Ермаловіч. // Групавацца, канцэнтравацца. Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі. Шамякін.

  1. перан. Аб'ядноўвацца, збліжацца на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Вакол Алёнкі гуртавалася больш моладзь новага кірунку, моладзь .., любіўшая кнігу. Колас.

  1. Зал. да гуртаваць.

ГУРТАВ&ЦЬ, ую, -тýеш, -тýе; незак., каго-што. 1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнт-

раваць.— А ваш, таварышы, абавязак шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы. Колас. Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі. Ставер.

2. перан. Аб'ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць. Танк. Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў. Гілевіч.



ГУРТАВБІ, -áя, -óе. 1. Агульны, сумесны. Гуртавая праца.

2. Звязаны з гуртам (у 2 знач). Гуртавы даглядчык.



ГУРТАУШЧЬТК, -á, м. 1. Паганяты гурта, работнік пры гурце жывёлы.

2. Уст. Уладальнік гурта (гуртоў), які гандляваў жывёлай.



ГУРТКОВЕЦ, -кóўца, м. Разм. Член гуртка (у 2, 3 знач.). Гурткоўцы збіраліся на рэпетыцыі ў школу вечарамі і часта заседжваліся даволі позна. Шамякін.

ГУРТКОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гуртка (у 2, 3 знач.). Гуртковыя заняткі. Гуртковая работа.

ГУРТКОУСКІ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да гуртка, гурткоўцаў, належыць ім. Гурткоўскі пакой.

ГУРТКОЎШЧЫНА, -ы, ж. Адсутнасць адзінства ўнутры партыі; дзейнасць, абмежаваная толькі вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка. — Згуртаваць .. рабочых можна, але не гурткоўшчынаю, якую прапанаваў Майзель. Мурашка.

ГУРТОК, -ткá, м. і. Памянш, да гурт 1, 2 знач.). Зося стаяла ў гуртку дзяўчат ля Сёмкінай хаты. Гартны. Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

2. Група людзей, аб'яднаных агульнасцю поглядаў, інтарэсаў. Рэвалюцыйны гурток. Марксісцкі гурток.

3. Група людзей, з якой праводзяцца заняткі па набыццю якіх-н. ведаў, навыкаў. Агратэхнічны гурток. Драматычны гурток. Харавы гурток.

ГУРЧАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому. Колас. Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі. Хомчанка.

ГУРЧÁЦЬ, -чьíць; незак. Ствараць раўнамерныя, прыглушаным гукі (пра шум матораý, вады і пад.). Рухавік гурчыць роўна, аднатонна і яшчэ больш наганяе сум. Кулакоўскі. Песня звонка гучыць, І гурчаць цягачы. Панчанка.

ГУРБІЕЦ гл. гурыйцы.

ГУРБ1ЙКА гл. гурыйцы.

ГУРБІЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гурыйцаў, належыць ім. Гурыйская гаворка. Гурыйскі звычай.

ГУРБІЙЦЫ, -аў; адз. гурыец, ыйца, м.; гурыйка, -і, ДМ -рьíйцы; мн. гурыйкі, -рыек; ж. Назва грузінаў, якія жывуць у заходніх раёнах Грузінскай ССР.

99

Густь?
ГУРЫЯ, -і, ж. Згодна з каранам, вечна маладая прыгажуня, якая жыве ў раі і ўпрыгожвае там жыццё праведнікаў. [З арабск.]

ГУСАК, -á, м. Самец гусі. ГУСАНЬКА, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ае. Разм. і нар.-паэт. Памянш.-ласк. да гусь. Ой ляцелі гусанькі цераз сад. З нар. песні.

ГУСÁР, -а, м. 1. Салдат венгерскай лёгкай кавалерыі, уведзенай у XV ст.

2. У царскай і некаторых іншаземных арміях — ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору. [Венг. Ішзгаг.]

ГУСÁРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусара, гусараў, належыць ім. Гусарскі полк. Гусарскі мундзір. ГУСЕГАДОУЛЯ, -і, ж. Развядзенне гусей. ГУСЕЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусляў, прызначаны для іх. Гусельныя струны.

ГУСЕШЦА, -ы, ж. Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы цяжкіх машын для лепшай праходнасці. Гусеніцы танка. За акном, лязгаючы гусеніцамі, адзін за адным ішлі на раскарчоўку зарасніку трактары. Пальчэўскі.

ГУСЕНГЧНЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусеніцы. Гусен'ічная стужка. // Які перамяшчаецца пры дапамозе гусеніц. Гусенічны трактар. Гусенічны экскаватар. Гусенічны цягач. І/ Які ўтвараецца з дапамогай гусеніц. Гусенічны ход.

ГУСШЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч.

О Гусінае пяро гл. пяро. Гусіная скура гл. скура. ГУСІТ гл. гусіты. ГУСІТКА гл. гусіты.



ГУСІТЫ, -аў; адз. гусіт, -а, М -сіце, м.; гусíтка, -і, ДМ -тцы; мн. гусíткі, -так; ж. Паслядоўнікі Яна Гуса, ідыёлага нацыянальна-вызваленчага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.

ГУСІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусітаў, належыць ім. Гусіцкія войны. Гусіцкі рух.

ГУСКА, -і, ДМ -сцы; Р мн. -сак; ж. 1. Памянш.-ласк. да гусь.

2. Тое, што і гусь (у 2 знач.).' Для гусакнясушак нядаўна зрабілі спецыяльныя гнёзды. Карпюк.



ГУСЛІ, -ляў; адз. няма. Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў. Іграць на гуслях.

ГУСЛЯР, -á; мн. гусляра, -6ў; м. Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама пясняр, які спявае пад звон гусляў. Акалічны народ гуслі знаў гусляра, Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Дружна маладзіцы Песні запяеаюць, Гусляры іграюць. Пушча.

ГУСЛЯРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусляў. Гуслярпы звон.

ГУСЛЯРОУ, -рóва. Які належыць гусляру. Гусляроў спеў. Гусляровы словы.



ГУСЛЯРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гусляра, належыць яму. Гуслярская песня.

ГУСНУЦЬ. гýсне; незак. Разм. Тое, што і гусцець (у 2 знач.); згусаць. Цеста гу сне.

ГУСТ, -у, М -сце, м.. 1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру еыпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

  1. Схільнасць, любоў да чаго-н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

  2. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

О Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

ГУСТА. 1. Прысл, да густы. 2. безас, у знач. вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку.— Ну, гэта не заўсёды так бывае,запярэчыў Саўка,калі пуста, а калі і густа. Колас. // (з адмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах. Сабаленка.

ГУСТА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову густы, напрыклад: густавалосы, густацёрты, густашэрсны.

ГУСТАВАЛОСЫ, -ая, -ае. З густымі валасамі. [Перад Асвяцімскім] стаялі дзве Волькі, такія самыя маладыя, чарнавокія, густавалосыя. Чорны.

ГУСТАВАТЫ, -ая, -ае. Трохі гусцейшы, чым трэба. Густаваты раствор.

ГУСТАЛ1СТЫ, -ая, -ае. Густа паромы лісцем. Раскідвалі густалістае вецце магутныя ліпы. Хадкевіч.

ГУСТАНАСЁЛЕНЫ, -ая, -ае; -лён, -а. З вялікай шчыльнасцю насельніцтва. Густанаселеная краіна.

ГУСТАТА, -ы, ДМ -тацé, ж. Уласцівасць і стан густога. Густата лесу.

ГУСТАУІПЧКІНА, -ы, ж. Разм. Ацэнка якіх-н. з'яў толькі з пункту гледжання свайго суб'ектыўнага густу (у 2 знач.).

ГУСТАЦЁРТЫ, -ая, -ае. Які мае выгляд густой пасты (пра фарбы).

ГУСТАШЭРСНЫ, -ая, -ае. З густой шэрсцю. Густашэрсная парода авечак.

ГУСТОУНЫ, -ая, -ае. Пра што-н., зробленае з добрым густам. Густоўны касцюм.

ГУСТДí, -áя, -óе. 1. Які складаецца з многіх аднародных частак, прадметаў, блізка размешчаных адзін каля аднаго; проціл, рэдкі. Густы лес. Густая трава. Паабапал [сцежкі] густое жыта ў рост чалавека. Апісаў. Раса хаваецца толькі ў засені густога лісця. Брыль. / Пра валасы, поўсць і пад. Густыя валасы. Густыя бровы. Бацька здаволена ўсміхаецца, разгладжваючы густыя чорныя вусы. Якімовіч. // Спорны (пра дождж, снег). На змярканні пайшоў дождж, дробны, але густы. Шамякін. І снег мяце такі густы, што не відаць, дзе дол, дзе неба. А. Вольскі.

2. З вялікай канцэнтрацыяй чаго-н.; не вадкі. Густое- варэнне. Густая каша. Густы мёд. 3 сцяблінак мяккай расліны паказваецца густы белы, як малако, сок. Бядуля. // Насычаны чым-н. (пра паветра, пах і пад.). Апала дзённая спякота, і паветра зрабілася густое, як туман. Нікановіч. // Яркі, не цьмяны (пра колеры, фарбы і пад.). Густой чырванню ўспыхнуў твар афіцэра. Лынькоў.



4*

Гусцейшы

100


Гутарка
3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла. / двор, і агародьі, і маўклівыя цёмныя дрэвы усё патанула ў густым вячэрнім змроку. Лынькоў. Туман быў яшчэ густы, і крокаў за дваццаць мала што відаць было. Чорны.

4. Які паўтараецца ў вялікай колькасці праз кароткія праменькі часу; часты. Хутка страляніна зрабілася такою густою, што, здавалася, усё неба пранізана кулямі ды асколкамі. Мележ. Ўзнімаецца густы, шалёны ку гямётны агонь. Брыль.

5. Нізкі, прыглушаны (пра гукі, голас). Густы бас. Голас быў роўны, ціхі і глыбокі — з нейкімі густымі, дрымотнымі ноткамі. М. Стральцоў.

ГУСЦЁЙПІЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. густы.

ГУСЦЁЦЬ, -éе; незак. 1. Станавіцца густым або больш густым (у 1 знач.). Юзя тым часам ужо мінула дарогу, увайшла ў лес, які ўсё больш гусцеў. Бажко.

2. Станавіцца больш канцэнтраваным, густым (у 2 знач.). Цеста гусцее. Ц Траціць блякласць, станавіцца больш яркім (пра колеры, фарбы і пад.). Ледзь прыкметна гусцее блакіт неба.



  1. Станавіцца больш шчыльным, малапранікальным для зроку, святла. За акном гусцеў змрок цёплага летняга вечара. Мележ.

  2. Паўтарацца больш часта, праз меншыя прамежкі часу. Пяшчотныя зычныя грэлі салаўя запоўнілі пакой. Спачатку гукі былі рэдкія, пясмелыя, потым пачалі гусцець, перасыпаліся срэбрам. Бядуля.

  3. Станавіцца больш нізкім, прыглушаным (пра гукі, голас).

ГУСЦІ, гудý, гудзéш, гудзе; гудзём, гудзяЦé, гудуць; пр. гуў, гула, -ло; заг. гудзí; незак. 1. Утвараць роўны, густы, працяжны гук, гул. Усю ноч гула за вёскай малатарня. Брыль. Маторы гулі роўна, манатонна, штурмуючы тоўшчу воблакаў. Новікаў. // Завываць (пра вецер, мяцеліцу, завіруху і пад.). Не змаўкаючы, гула завіруха. Мележ. Часам вецер наганяў хмары, і тады гула мяцеліца. Арабей. // Звінець крыламі (пра пчалу, чмяля і пад.). Гудуць, бзыкаюць, перавальваючыся з гронкі на гронку грэчкавага цвету, пчолы. Ермаловіч. // безас. Пра адчуванне шуму, гулу. Галава хілілася да стала, нібы налітая свінцом. У вушах цяжка гуло. Лынькоў. // Поўніцца мноствам галасоў. Школа, паўнютка набітая людзьмі, гула, яв пчольнік. Сабаленка. А клуб аж гудзе,— у ім столькі людзей, Спраўляе свой слаўны Ігнат юбілей. Хведаровіч. // Манатонна гаварыць, расказваць. [Салдат] гуў сабе пад нос павольна, з одумам, слова за словам. Чорны. // Крыкам, галасамі выказваць не задавальненне (пра ўсіх, многіх). Мікуцічане гудуць. Выплываюць розныя крыўды, непаразуменні, ўспамінаюцца старыя прарэхі сялянскага жыцця, аб грэблі перастаюць зусім гаварыць. Колас. // перан. Пашырацца, раснаўсюджвацца. Вялікая, радасная вестка гула, перакатвалася. М. Ткачоў. // перан. Бурна працякаць, інтзнсіўна праяўляцца. Работа ў калгасе кіпіць і гудзе. // перан. Хутка, спорна расці. Гудзе, буяе ў садзе квсцень У звонкім ззянні кропель-рос. Кляўко.


  1. Утвараць працяжны, рэзкі гук (пра сігнал, гудок). Гудзе завадскі гудок. Гулі паравозы, вішчалі тармазы, ляпалі прылады аўтасчэпкі. Васілёнак.

  2. Разм. Бесперапынна ныць, ламаць (пра болі ў касцях, у целе). Рука ў лубках гудзе надаедлівым болем. Брыль. Скроні гулі і балелі. Лупсякоў.

ГУСЦÍЦЦА, -цíцца; незак. Разм. 1. Густа расці, разрастацца. У агародчыку перад вокнамі чарнела вяргіня і гусцілася каля сцяны і плоту мята. Чорны.

2. Згугпчацца, станавіцца непраглядным. Змрок гусціўся. Хмары гусціліся на небасхіле.

ГУСЦЯРÁ, -ы, ж. Прамысловая рыба сямейства карпавых, знешне падобная на ляшча.

ГУСЬ, -í; Р мн. гусей; ж. Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.

О Як з гусі вада гл. вада.

ГУСЬКОМ, прысл. Разм. Адзін за адным; чарадой. Ішлі гуськом падрыўнікі І след у след ступалі. Бялевіч.

ГУСЯЛÁПКА, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Травяністая расліна сямейства ружакветных з зеленаватым! кветкамі і складчатымі лістамі.

ГУСЯНЯ і ГУСЯНЁ, -няці; мн. -няты, -нят; к. Птушаня гусі.

ГУСЯТШК, -а, м. Памяшканне для гусей.

ГУСЯТШЦА, -ы, ж. 1. Птушніца, якая даглядае гусей.

2. Пасудзіна авальнай формы, у якой смажаць гусей і іншую птушку.

ГУСЯФÉРМА, -ы, ж. Ферма, на якой разводзяць гусей.

ГУСЯЦІНА, -ы, ж. Гусінае мяса як ежа. Уносіцца прапанова забараніць усім выпускаць гусей са свайго двара. Хочаш есці гусяціну, кармі чараду дома. Кулакоўскі.

ГУТА, -ы, ДМ -гýце, ж. Даўнейшая назва шклозавода.

[Ад ням. НііМе.]

ГУТАЛІН, -у, м. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса. Старанна адпрасаваў [Коля] рубашку і гальштук, да бляску пацёр гуталінам боты. Якімовіч.

[Ад ням. %пІ — добры.]

ГУТАПÉРЧА, -ы, ж. Пластычная маса, блізкая па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якая атрымліваецца з зацвярдзелага соку некаторых трапічных раслін і скарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

[Англ. дííМарегспа з малайск.]

ГУТАПЁРЧАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гутаперчы. // Зроблены" з гутаперчы. Гутаперчавы клей. Гутаперчавы мяч.

ГУТАПЕРЧАНОСНЫ, -ая, -ае. Які мае ў сабе сок, прыгодны для вырабу гутаперчы. Гутаперчаносныя расліны.

ГУТАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. і. Дзелавая або сардэчная размова. Пачалася гутарка людзей, што не бачыліся можа толькі адзін дзень, але ў якіх сабралася за гэты дзень шмат навін. Шахавец.

2. Лекцыя, даклад, паведамленне, разлічаныя на абмен думкамі прысутных. Часопіс

Гутарковы


<предыдущая страница | следующая страница>


1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

6844.92kb.

25 12 2014
29 стр.


1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны

8757.96kb.

25 12 2014
38 стр.


Ая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

6688.61kb.

17 12 2014
29 стр.


1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

9253.59kb.

25 12 2014
36 стр.


1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

17022.22kb.

25 12 2014
73 стр.


1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х

3936.12kb.

17 12 2014
16 стр.


1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

9602.73kb.

25 12 2014
39 стр.


І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла

8148.3kb.

25 12 2014
33 стр.