Перейти на главную страницу
2. Пабудаваны ў плане размовы, гутаркі; дыялагічны.
2. Раздавацца, быць чутным. Гучала мелодыя вясёлай песні, мякка звінелі дзявочыя галасы. Дуброўскі. Усё ўжо скончылася, людзі разыходзіліся па хатах, а ў вуш\ах\ Аксінні гучэлі і гучэлі іх галасы. Кулакоўскі.
3. перан. Мець тое ці іншае значэнне, рабіць уражанне. Словы Любы гучалі перака-
наўча. Васілевіч. Словы дзядзькі Харытона гучалі як прароцтва. Бажко.
ГУЧНАГАВАРЫЦЕЛЬ, -я, м. Прыстасаванне для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач; рэпрадуктар.
ГУЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гучнага; добрае гучанне, звонкасць. Гучнасць голасу. Рэгуляваць гучнасць прыёмніка.
ГУЧНÉЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. гучны.
ГУЧНÉЦЬ, -éе; незак. Рабіцца больш гучным. Дзіцячыя галасы гучнелі і мацней даносіліся да кватэры настаўніка. Колас.
ГУЧНЫ, -ая, -ае. 1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.
2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.
2. Падкідаць каго-н. на руках, выражаючы любоў, захапленне і пад. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!.. Давай, дзеду, барыню!'..» Пташнікаў.
2. Разм. Тое, што і гушча р.— Ты падумай толькі: пушча! Дзень ідзеш і два ідзеш, І такая табе гушча — Вокам цемры не праб'еш!
Колас. Там, у гушчы, дзе дрэваў Звон ра-
ГУШЧАРНІК, -у, м. Разм. Тое, што і гушча р. У гушчарніку спявалі птушкі, свісталі рабчыкі, шапацелі лісцем асіны і бярозы. Чарнышэвіч.
ГУШЧÁРНЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і гушча р. Закаўкалі каўкі на ўзвышшы. Затрэслася лісце ў гушчарні. Купала.
ГУШЧЫНЯ, -í, ж. 1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.
ГУШЧЭЧА, -ы, ж. Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны пад'лесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы. Лынькоў.
ГЫРКАНША, -ы, ж. Разм. Тое, што і г ы р канне.
ГКІРКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тразора Мурза рве, а Мурзу рве Тразор! У момант гырканне узнялі такое, Ажно гудзе ўвесь двор. Корбан.
ГЫРКАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і гыркаць (у 2 знач.). А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі. Колас.
ГБІРКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў., [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.
2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму-н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.
ГШРКЫУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да Гыркаць. '
ГЭ, нескл., н. Назва літары «г».
ГЭБЕЛЬ, -бля, м. Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дрэва. Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі., інструменты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. Шамякін.
ГЭБЛІК, -а, м. Памянш, да гэбель; невялікі гэбель. Гэблік так спрытна хадзіў у яго руках, што Сымонка не паспеў агледзецца, як на варштаце вырасла куча белапенных стружак. Сіняўскі.
ГЭЙ, выкл. Разм. Вокліч, якім звяртаюцца да каго-н., аклікаюць каго-н. Гэй, наперад, покі сэрца Б'ецца, рвецца на прастор. Купала. — Гэй, дзядзька! — гукнула Харошка. Мурашка.
ГЗНЫ, -ага, м.; гэна, -ай, ж.; гзна, -ага, к.: мн. гэныя, -ых; займ. Абл. 1. указальны. Той (у 1 знач.). Знішчалі войны ўсё мячом .. Не гандляры і не князі тут абліваліся слязьмі,— тут гараваў працоўны люд ад гэных войн, ад гэных смут. Дубоўка.
2. указальны. Гэты. [Гаспадар] змоўк на хвіліну, думаў, што Папас нешта адкажа на гэныя словы пра махорку, але не дачакаўся Панасавых слоў і працягваў гаворку сам. Галавач.
ГЭТА, часціца. 1. указальная. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе. / яшчэ было чым міла Тое поле хлапчуку, Гэта тым, што дзед Курыла Там яго трымаў руку. Колас. Гэта Ленін навучыў, каб народ шчасліва жыў. З нар. // Паказвае на ўдакладняльны сэнс другой часткі выказвання. Адзін дуб у полі — гэта не лес. □ Службовы аўтобус імчыцца па бетаніраванай дарозе — гэта едуць у Бярозу., будаўнікі. Дадзіёмаў.
2. узмацняльная. Служыць для ўзмацненяя значэння папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах. [Альжбета:] Куды вы, родненькія, ці ж гэта вы ўсё яшчэ з рынку едзеце? Купала. Чалавек у космасе! Як гэта здорава, сябры! А. Александровіч. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней. Колас.
ГЭТАК, прысл. Разм. Тое, што і так. [Пніцкі] гэтак захапіўся гаворкаю, што прагаварыў доўга. Чорны.
О І гэтак далей (скарочана: і г. д.) гл. далей. І так, і гэтак гл. так.
ГЭТАКІ і ГЭТКІ, -ая, -ае, займ. Разм. Тое, што і такі. Дарогу! Дарогу сустрэчнаму плану! З гэтакім лозунгам хто ж не згодзіцца? Крапіва.— Няўжо' табе, Амяллян, не сорам глядзець на гэтакі двор? — пачаў ушчуваць яго Журавінка. Лобан. Душой я вольны чалавек І гэткім буду цэЛы век! Купала.
ГЭТАКСАМА, прысл. Разм. Тое, што і т акс а м а. Чаркашын паявіўся ў дзвярах гэтаксама, як і ў акне. Прасунуў доўгія рукі ў белых рукавах і пачаў адчыняць другую палавіну дзвярэй — была адчынена толькі адна. Пташнікаў. ГЭТКІ гл. гэтакі.
Гэтулькі 103 Да
ГЭТУЛЬКІ, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя.— Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч:. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.
ГЭТЫ, -ага, м.; гэта, -ай, ж.; гэта, -ага, н.; мн. гэтыя, -ых; займ. указальны. 1. Паказвае на асобу ці прадмет, які знаходзіцца непасрэдна перад вачамі; проціл, той (у і знач.). У гэтым доме школа, а ў тым — бальніца. // Паказвае на адначасовасць якога-н. дзеяння з іншым дзеяннем, пра якое гаворыцца ў сказе. Змрок крыху расступіўся, парадзеў і перад Сяргеем Карагаю вызначылася цёмная палоска — шлях яру. У гэты момант вочы яго мімаволі, як бы самі глянулі ўперад. Колас. // Паказвае на адрэзак часу, які мае месца ў цяперашнім часе або прошлым ці будучым, што непасрэдна прымыкаюць да яго.— Ды я і лавіць [рыбу] гэтымі днямі не думаю,— захітрыў Міхалка. Бядуля. У гэты дзень Андрэй Перапечкін прачнуўся як ніколі рана. М. Ткачоў.
2. Паказвае на прадмет ці асобу, што вылучаюцца з ліку іншых. Вось пад гэтым дубам — не іначай, як пад гэтым — знайшоў .. [Якуб] некалі дваццаць баравікоў за адзін раз. Зарэцкі. Праз гэты двор прайсці прыемна: Тут відзён клопат, ёсць і план. Колас. / у знач. наз. гэты, -ага, м.; гэта, -ай, ж.; гэта, -ага, н. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым. Чорны.
[Гал. §еш.]
Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г
25 12 2014
29 стр.
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны
25 12 2014
38 стр.
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш
17 12 2014
29 стр.
Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т
25 12 2014
36 стр.
Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н
25 12 2014
73 стр.
Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х
17 12 2014
16 стр.
Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д
25 12 2014
39 стр.
Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла
25 12 2014
33 стр.