Перейти на главную страницу
1.Дыспазіцыя і яе змест.
2. Рытарычныя правілы кампазіцыі і яе структура.
3. Зачын і яго роля..
4. Уступ, яго рытарычныя правілы і віды.
5. Галоўная частка, метады выкладу матэрыялу і сродкі сувязі частак прамовы.
6. Заключэнне, яго рытарычныя каноны і віды.
1. Дыспазіцыя і яе змест.
Платон у свой час адзначыў: “Кожная прамова павінна быць складзена, як жывая істота. У яе павінна быць цела з галавой і нагамі, прычым тулава і канечнасці павінны падыходзіць адно да аднаго і адпавядаць цэламу”.
Як дасягнуць арганічнага адзінства ўсіх частак выступлення? На гэта пытанне дае адказ наступны раздзел рыторыкі – дыспазіцыя.
Дыспазіцыя (лац. dispositio “размяшчэнне, размеркаванне”) – другі этап падрыхтоўкі да выступлення, а таксама раздзел рыторыкі, які вывучае гэты этап. Асноўнае правіла дыспазіцыі – знайсці, як размясціць матэрыял. Дыспазіцыя вывучае, як матэрыялізаваць паведамленне шляхам структурнай арганізацыі ў адно цэлае матэрыялу, здабытага на этапе інвенцыі.
Класічная рыторыка вызначала дыспазіцыю як мастацтва арганізацыі паведамлення, інакш кажучы, мастацтва кампазіцыі. Дыспазіцыя ўключае размяшчэнне сабранага матэрыялу, вызначэнне структуры выступлення і распрацоўку яго кампазіцыі, пошукі спосабаў мэтанакіраванага і эфектыўнага ўздзеяння на слухачоў.
Асноўныя пытанні ў гэтым раздзеле – кампазіцыя і яе часткі, метады выкладу матэрыялу, сродкі сувязі частак прамовы, аргументацыя, устанаўленне і падтрымка кантакту са слухачамі, прыёмы стварэння займальнасці, сродкі актывізацыі ўвагі.
Важнейшымі патрабаваннямі да дыспазіцыі ў антычнай рыторыцы былі ўстанаўленне выразнага падзелу паведамлення і забеспячэнне ўнутранай сувязі яго частак. Цэласнасць аратарскага маўлення забяспечвае адзінства тэмы, галоўнай ідэі і ўсіх структурных частак выступлення. Эфектыўным выступленне будзе толькі тады, калі ў ім думкі выкладаюцца паслядоўна, лагічна, сістэмна.
Гісторыя рыторыкі вучыць, што пры распрацоўцы структуры прамовы неабходна ў першую чаргу забяспечваць адпаведнасць яе зместу і формы. У дапаможніках па рыторыцы адзначаецца, што змест добрай прамовы характарызуецца наступнымі ўласцівасцямі:
Рытарычныя правілы кампазіцыі:
1) уводзіны (прыступ – пахвала аўтарытэту);
2) экспазіцыя (прапанова або тэарэма, тлумачэнне тэмы);
3) апавяданне (выклад, прычыны для доказу);
4) пацвярджэнне (пазітыўны доказ);
5) абвяржэнне (крытыка пункту гледжання апанента);
6) заключэнне (рэзюме).
Пазней была выпрацавана больш універсальная кампазіцыйная схема, у аснове якой – трохчастковы падзел маўленчага цэлага на ўводзіны, асноўную частку і заключэнне. Гэта структура можа быць разгорнутай, калі ў выступленні выдзяляецца пяць частак: зачын, уступ, галоўная частка, заключэнне, канцоўка.
Пры размяшчэнні частак прамовы ў строгім парадку рыторыка раіла помніць пра яе асноўныя функцыі: 1) пераканаць, 2) усхваляваць, 3) схіліць на свой бок.
3. Зачын і яго роля.
Зачын – пачатковыя фразы прамовы, якія ўключаюць этыкетныя формулы (прывітанне, знаёмства), камплементарныя звароты да аўдыторыі. Формулы маўленчага этыкету – моўныя звароты, якія змяшчаюцца ў зачыне і канцоўцы выступлення, асноўная камунікатыўная функцыя якіх – устанаўленне і падтрымка кантакту са слухачамі. У гэтыя формулы ўключаюцца прывітанне, знаёмства, пажаданні, заклікі, камплементы, развітанне і г. д. Яны выконваюць функцыі падтрымкі кантакту, ветлівасці, рэгулявання адносін, эмацыянальна-экспрэсіўную функцыю.
Зварот да слухачоў – першая прыступка да збліжэння аратара з аўдыторыяй. Формы звароту залежаць ад сітуацыі зносін, пры гэтым неабходна ўлічваць склад слухачоў, адносіны да іх. У сувязі з гэтым формулы звароту могуць быць афіцыйныя і неафіцыйныя (нейтральныя, эмацыянальныя). У незнаёмай аўдыторыі найчасцей выкарыстоўваецца нейтральны зварот – паважаныя прысутныя. Калі слухачы вам знаёмыя, да іх можна звярнуцца са словамі шаноўныя калегі, дарагія сябры, мае дарагія сябры, мілыя дамы, шчырапаважаныя калегі. У афіцыйных абставінах звяртаюцца да асоб, называючы іх адпаведна пасадзе: паважаны дырэктар, шаноўны спадар рэктар, пан міністр і г.д. Зварот да аўдыторыі можа паўтарацца і ў працэсе выступлення.
Уступ адыгрывае важную ролю ў выступленні. Ён павінен захапіць слухачоў з першых слоў, выклікаць у іх цікавасць, прыцягнуць і затрымаць увагу. Ва ўступе рэкамендуецца актыўна выкарыстоўваць этас. Як адзначаў А. Ф. Коні, першыя словы аратара павінны быць простымі, даступнымі, зразумелымі і цікавымі: “Для таго, каб лекцыя мела поспех, неабходна, па-першае, заваяваць увагу слухачоў, па-другое, утрымаць увагу да канца прамовы. Прыцягнуць (заваяваць) увагу слухачоў – першы адказны момант у мове лектара – самая цяжкая справа. Увага ўсіх наогул (дзіцяці, невука, інтэлігента і нават вучонага) абуджаецца простым, цікавым і блізкім да таго, што, напэўна, перажываў або зведаў кожны. Значыць, першыя словы лектара павінны быць надзвычай простыя, даступныя, зразумелыя і цікавыя (павінны адцягнуць, зачапіць увагу). Гэтых зачапляючых “кручкоў”-уступаў можа быць вельмі шмат: што-небудзь з жыцця, што-небудзь нечаканае, нейкі парадокс, якая-небудзь дзіўнасць,.. нечаканае разумнае пытанне і г.д... Каб адкрыць (знайсці) такі пачатак, неабходна думаць, узважыць усю прамову.. Гэта работа цалкам творчая.. Арыгінальны пачатак інтрыгуе, прыцягвае, выклікае прыхільнасць да ўсяго астатняга; і наадварот, звычайны пачатак прымаецца вяла, на яго неахвотна рэагуюць.. Пачатак павінен адпавядаць аўдыторыі, веданне яе неабходна.” [3, с.Кони]
Уступ выконвае наступныя функцыі:
-- у ім шырока выкарыстоўваецца “этас”;
-- уступ абавязкова адпавядае тэме, пішацца ў апошнюю чаргу, яму надаецца асаблівая ўвага;
-- стыль уступу – даступны;
-- пажадана не пачынаць выступленне са смешнай гісторыі, або словамі “я не аратар”, “я не падрыхтаваўся”.
Рэкамендуецца ў пачатку выступлення:
-- выкарыстоўваць прыём апавядання або задаць аўдыторыі пытанне;
-- прывесці цытату вядомай асобы;
-- звязаць тэму выступлення з жыццёва важнымі інтарэсамі слухачоў або падзеямі, якія толькі што адбыліся;
-- паказаць канкрэтную ілюстрацыю або прадмет.
Знайсці цікавы і арыгінальны пачатак выступлення – справа не такая простая і лёгкая. Як вобразна адзначыў Ю.Трыфанаў, “Пачатковыя фразы павінны даць жыццё рэчы. Гэта як першы ўздых дзіцяці”. Некаторыя аўтары рыторыкі раяць не пачынаць “гаварыць адразу, як толькі вы падымецеся на трыбуну. Вы добра зробіце, калі абвядзеце ўсіх слухачоў дружалюбным, але ўпэўненым позіркам. Гэты прыём .. з’яўляецца першым магчымым кантактам аратара са слухачамі” [4, с 188-189]. Некаторыя аратары пачынаюць сваё выступленне падкрэслена ціха, каб прыцягнуць увагу слухачоў і прымусіць іх слухаць.
Уводзіны – першы перакідны масток ад аратара да слухача. “Ва уводзінах дзве задачы: устанавіць мысленную сувязь аратара і слухача, а таксама .. увесці слухача ў курс справы” (Вінклер).
У рытарычнай літаратуры вызначаюцца чатыры спосабы фарміравання добрага і дзейснага пачатку [4, с. 131]:
1) спосаб падмацавання – накіраваны на ўстанаўленне добразычлівых, прыязных адносін са слухачамі. Спосаб рэалізуецца з дапамогай маўленчага этыкету—формул ветлівага звароту, камплементаў, усмешкі, цёплых, сардэчных слоў;
2) спосаб падставы (прычыны) – расказ пра невялікае здарэнне, асабіста перажытую падзею, параўнанне, нечаканае пытанне, анекдот, звязаныя з тэмай размовы, -- усё гэта ўзмацняе кантакт з аўдыторыяй;
3) спосаб заахвочвання да разважання – аратар называе праблему, задае слухачам пытанні, якія будуць разглядацца ў галоўнай частцы. Гэты спосаб актывізуе мысленне, запрашае слухачоў да сумеснага разважання;
4) прамы спосаб – адразу пачынаць разгляд тэмы без уводзін.
Ёсць розныя віды ўступу:
4) уступ-цытата вядомага аўтара або твора:
“Ныня сонца, красуючыся, да вышыні ўзыходзіць і, радуючыся, зямлю сагравае… Сягоння… зіма перастала быці і лёд… растаў… У гэты дзень вясна красуецца, ажыўляючы жывую зямную існасць; буяныя вятры, ціха павяваючы,плады цалуюць,..”
Гэта голас з васьмі стагоддзяў. Недзе ў далёкім, цьмяным дванаццатым стагоддзі прагучаў ён для нас. [Ул. Караткевіч. Сцюдзёная вясна, або 1000 год 17 дзён];
5) уступ-адсылка да слоў вядомай асобы:
6) уступ, у якім выкарыстоўваецца прыём апавядання:
8) уступ-апісанне прадмета, малюнка ці ілюстрацыі:
9) уступ-аналогія, у аснове якога – супастаўленне апісваемай падзеі з іншай, вядомай і знамянальнай:
10) уступ-вобразнае параўнанне дзвюх з’яў:
11) уступ, у якім задаецца пытанне да слухача:
Ёсць і іншыя віды ўступу.
Да галоўнай часткі прад’яўляюцца наступныя рытарычныя правілы:
-- выклад у галоўнай частцы павінен быць сціслым і чоткім,
-- неабходна закранаць толькі асноўныя факты, якія маюць непасрэдныя адносіны да тэмы выступлення і факты павінны быць аб’ектыўнымі і праўдзівымі, а іх крыніцы – праверанымі;
-- кожную новую думку неабходна адасабляць новым абзацам (у вусным маўленні – паўзай) і размяшчаць іх па меры павелічэння цікавасці;
Ёсць розныя метады выкладу і размяшчэння матэрыялу ў галоўнай частцы прамовы :
3) канцэнтрычны метад (тып спіралі) – размяшчэнне матэрыялу вакол асноўнай праблемы, пераход ад агульных пытанняў да канкрэтных, паглыбленне аналізу, у выніку чаго часткі нанізваюцца на галоўны тэзіс выступлення, які з’яўляецца яго “стрыжнем”, апорай;
4) метад аналогіі – апісанне пэўных з’яў, падзей і фактаў у супастаўленні, параўнанні з іншымі, вядомымі слухачам, падобнымі або адрознымі з’явамі і падзеямі;
5) дэдуктыўны метад – выклад матэрыялу ад агульных, тэарэтычных разважанняў да прыватных, канкрэтных ілюстрацый і прыкладаў;
6) індуктыўны метад – выклад матэрыялу ад канкрэтных прыкладаў да агульных разважанняў.
У адным і тым жа выступленні могуць выкарыстоўвацца розныя метады выкладу матэрыялу, што дазваляе разнастаіць яго структуру, зрабіць больш цікавай і арыгінальнай форму.
Паміж асобнымі часткамі выступлення павінны быць плаўныя пераходы. “Харошы пераход – звязуючае звяно паміж комплексамі думак” (4, с. 212). Структурнай цэласнасці выступлення, паслядоўнасці выкладу матэрыялу, кампазіцыйнай упарадкаванасці садзейнічаюць разнастайныя сродкі і спосабы сувязі частак прамовы:
Інтэграцыя (лац. integratiо “узнаўленне”) – аб’яднанне ўсіх частак прамовы з мэтай дасягнення яе цэласнасці. Спосабамі сувязі асобных частак прамовы з’яўляюцца кагезія, праспекцыя, рэтраспекцыя.
Кагезія (лац. cohaesio “сувязь”) – спосаб сувязі асобных частак прамовы, які забяспечвае паслядоўнасць і ўзаемазалежнасць асобных фрагментаў выступлення.
Кагезія выражаецца паўторамі, словамі, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя і прычынна-выніковыя адносіны: па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д.; такім чынам; з аднаго боку, з другога боку; нягледзячы на гэта, тым не менш; прымаючы пад увагу, таму, па гэтай прычыне, так, як.
Праспекцыя (лац. prospexi “пазіраць уперад”) – спосаб сувязі асобных частак прамовы, калі гаворачы арыентуе слухачоў на інфармацыю, якая будзе выказана ім у наступных частках паведамлення або ў будучых выступленнях: як будзе сказана пазней, аб гэтым – пасля, гэтаму пытанню будзе прысвечана наступная лекцыя, аб гэтым пагаворым у наступны раз і г.д.
Рэтраспекцыя (лац. retrospexi “пазіраць назад”) – спосаб выкладу матэрыялу, калі гаворачы адсылае слухачоў да інфармацыі, выказанай ім раней у гэтым або іншых выступленнях: як ужо было сказана, як гаварылася вышэй, як упаміналася ў пачатку выступлення, як было сказана на папярэдняй лекцыі і г.д.[Л.Увядзенская, Л.Паўлава].
6. Заключэнне, яго рытарычныя каноны і віды.
Заключэнне – апошняя, важная кампазіцыйная частка прамовы. Канец – справе вянец. У рыторыцы існавалі розныя пункты гледжання на заключэнне. Адны лічылі, што аратар, які паспяхова справіўся з уводзінамі і асноўнай часткай, можа зрабіць “элегантны” фінал, безадносны да прадмета паведамлення (расказаць анекдот, пажартаваць і г.д.). Другія адстойвалі неабходнасць мэтазгоднага заключэння, якое павінна ўзмацніць эфект выступлення, у ім падводзіцца вынік сказанаму, падагульняюцца думкі, выказаныя ў галоўнай частцы, робяцца вывады, ставяцца пры неабходнасці перад аўдыторыяй пэўныя задачы. Большасць тэарэтыкаў і практыкаў рыторыкі падтрымлівае мэтазгоднае заключэнне.
Ёсць тры тыпы мэтазгоднага заключэння [2, с. 138]:
1) падсумоўваючае заключэнне – падводзіць вынікі сказанаму і фармулюе вывады. Гэта сінтэтычны тып заключэння, які патрабуе лагічных прыёмаў;
2) тыпалагізуючае заключэнне -- ставіць паведамленне ў перспектыву, прагназуе вынікі паведамлення (напр., па схеме аб’ект учора-сёння-заўтра) або ўводзіць фон для яго лепшага разумення (ставіць аб’ект у рад яму падобных або ў апазіцыю да іх). Гэта аналітычны тып заключэння, які патрабуе аналагічных прыёмаў;
3) апеліруючае заключэнне -- прамы зварот да пачуццяў слухачоў. Гэты тып заключэння ўзмацняе камунікатыўны кантакт і садзейнічае ўстанаўленню блізкасці да слухача.
Кожны з адзначаных тыпаў заключэння суадносіцца з выбранай тактыкай маўлення – лагічнай, аналагічнай або паралагічнай.
Заключэнне павінна быць пэўным чынам звязана з уступам і характарам прамовы. Калі выступленне мела лагічны пачатак, то ў заключэнні можна ўзмацніць эмацыянальнае ўздзеянне, і наадварот. А.Ф. Коні ў артыкуле “Советы лекторам” пісаў: “Канец прамовы павінен закругліць яе, г.зн., звязаць яе з пачаткам.. Канец – вырашэнне ўсёй прамовы, як у музыцы апошні акорд. Канец павінен быць такім, каб слухачы адчулі, што далей гаварыць няма аб чым”[3, с. ] .
Рытарычныя парады для заключэння:
– нельга рэзка, на паўслове, абрываць сваё выступленне, як і непажадана празмерна расцягваць яго канец;
– не рэкамендуецца заканчваць выступленне словамі: “Вось прыблізна і ўсё, што я хацеў (хацела) сказаць”;
– апошнія словы прамовы павінны быць яркімі, выразнымі, запамінальнымі, пасля якіх як бы няма аб чым гаварыць.
Ёсць розныя віды заключэння:
1) заключэнне – рэзюме:
Чытаючы і перачытваючы творы І.Навуменкі, міжволі прыходзіш да высновы, што ўсё ён трымае ў памяці: сустрэчы і ростані, радасці і нягоды, узлёт юначай мары і суровую рэальнасць побыту, памятае сваіх сяброў і ворагаў, бо праца ў літаратуры мае для яго выразную мэтанакіраванасць – услаўляць чалавека, які жыве сярод людзей, разам з людзьмі, дзеля Чалавецтва. [У. Юрэвіч. Вяртанне ў маладосць].
2) заключэнне-пажаданне:
3) заключэнне-зварот да адрасата:
4) заключэнне-заклік:
5) заключэнне – цытата:
6) заключэнне-алегорыя:
7) заключэнне-павучанне:
…Трэба нам кожны дзень адчуваць прысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх – памятаючы тых, з кім так добра было працаваць, сумаваць, смяяцца. [Я. Брыль. Працаваць, сумаваць, смяяцца].
Магчымы і іншыя віды заключэння.
У апошніх словах выступлення можна выказаць пахвалу і камплемент слухачам, надаць прамове гумарыстычную афарбоўку.
11.Якія ёсць віды заключэння?
12.Як звязана заключэнне з уступам і характарам прамовы?
13.Што такое зачын і канцоўка? Якую структурную ролю яны адыгрываюць?
14. Што такое формулы маўленчага этыкету?
Літаратура:
1. Граудина, Л.К. Русская риторика / Л.К. Граудина, Г. И. Кочеткова. – М.: Центрполиграф, 2001. – 668 с.
2.Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.
3. Кони, А.Ф. Избранное / А.Ф. Кони / Сост., вступ. ст. и примеч. Г.М. Миронова, Л.Г. Миронова . – М.: Сов. Россия, 1989. – 495 с.
4. Леммерман, Х. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Х. Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.
5. Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.
6. Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2001. –360 с.
7. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. Дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
4 стр.
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар
14 10 2014
18 стр.
Слова ў гэтай парадыгме зносін займае важнейшае месца. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педа
15 10 2014
16 стр.
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага дапаможніка и адрасаваны студэнтам спеціяльнасці
16 12 2014
24 стр.
Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
15 10 2014
3 стр.
Асаблівасці працы журналіста-міжнародніка ў Агенцтве телевізійных навін Першага канала
15 10 2014
1 стр.
Віктар іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
15 10 2014
1 стр.