Перейти на главную страницу
Літаратура:
1. Грановская, Л.М. Риторика. Под общ. ред. В.А. Плотниковой / Л.М. Грановская. – М.: Азбуковник, 2004. – 218 с.
2. Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.
3. Кожина, М.Н. О специфике художественной и научной речи в аспекте функциональной стилистики / М.Н. Кожина / Отв. ред. М.А. Генкель. — Пермь, 1966. — 213 с.
4.Леммерман, Хайнц. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Хайнц Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.
7.Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.
8.Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия у..правления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – 360 с.
9. Тарасов, Л.Ф. Поэтическая речь: Типологический аспект / Л.Ф.Тарасов. — Харьков: Вища школа, 1976. — 140 с.
10. Хазагеров, Т.Г. Общая риторика: Курс лекций. Словарь риторических приёмов / Отв. ред. Е.Н. Ширяев. – 2-е изд., перераб. и доп. – Ростов – на – Дону: Феникс, 1999. – 320 с.
11. Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В.Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с.
12. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. Дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.
План
2. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці.
3. Тропы, заснаваныя на кантрасце.
4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці.
У навуковай літаратуры выдзяляюцца розныя тыпы каламбураў у залежнасці ад спосабаў моўнага выражэння: лексічныя, фразеалагічныя і сінтаксічныя [10, с. 12]. У аснове лексічных каламбураў – ужыванне мнагазначных, аманімічных і паранімічных лексічных адзінак; фразеалагічныя каламбуры звязаны з абыгрываннем або ўзнаўленнем унутранай формы фразеалагізма, яго вобразнай асновы, індывідуальна-аўтарскім пераўтварэннем яго структуры і ў выніку – зместу; сінтаксічныя – абумоўлены супастаўленнем ў межах адной сінтаксічнай канструкцыі граматычна аднародных, але семантычна разнапланаваных членаў сказа, актуалізацыяй у галоўным слове розных значэнняў ці іх адценняў, перастаноўкай кампанентаў словазлучэння.
Многія каламбуры заснаваны на двухсэнсавасці выказвання, калі сутыкаюцца розныя значэнні мнагазначнай лексічнай адзінкі і тым самым ствараецца гумарыстычны эфект: Калі ваш муж пачаў сачыць за модай, пачынайце сачыць за мужам ( К. Меліхан); Хто гатовы пастаяць за іншых, павінен ездзіць у аўтобусах. (Д. Пашкоў); Человек снесет всё, кроме яйца (“Пшекруй”).
Актыўным сродкам стварэння каламбураў з’яўляюцца аманімічныя або паранімічныя лексічныя адзінкі: Старайся браць на мушку Малюсенькую мушку. (П. Шыбут); З недапісаным раманам Лез у класікі Раман. Кажуць, і сыны Рамана Пішуць той жа ўсё раман. (Хв. Жычка); Добра Керзан піша ноты – Проста люба паглядзець; Ды няма ў нас ахвоты Па ягоных нотах пець. (К.Крапіва). У майго мілага бакі, Нібы ў вожыка бакі, Лезуць печаныя ракі Задам-перадам з ракі!; Словы любага пра нашу Дружбу ў сэрцы я нашу: Раніцою з’еўшы кашу, Да паўдня мурог кашу; Да пучка маніцы змяла, У куток кастру змяла. І прагнала аж да вала Чарнахвостага вала. (Г. Юрчанка).
Асновай лексічнага каламбура можа быць таксама гульня слоў:
У адным сумленнасць:Кожны дзень сум, ленасць... ; Трапіць у застолле – Ну, дальбог, за сто лье! (І. Курбека).
Фразеалагічны каламбур ствараецца абыгрываннем унутранай формы фразеалагізма: Як на шэфа петушыўся, То душой у пяты шыўся. Калі ўжыў хвалебны выраз – У вачах начальства вырас. (І. Курбека); Невыразны маю чын: Радавы запасу. Я між іх – дубовы сын – Дуба дам да часу. (М. Шабовіч); кантамінацыяй свабоднага і ўстойлівага словазлучэнняў: маўчыць, як рыба аб лёд і інш.
Сінтаксічны каламбур утвараецца ў выніку перастаноўкі слоў, якая прыводзіць да абыгрывання іх значэння : Людзі пакутуюць не столькі ад сардэчнай недастатковасці, колькі ад недастатку сардэчнасці (А. Петрашкевіч); або адначасовай рэалізацыяй некалькіх значэнняў у адным слове: Вядома, ты ў парылцы – бог, Хоць і ў абліччы чалавечым. --Яшчэ паддайце, дзед Цімох, --Распараныя просяць плечы. Ён паддае, бо нездарма Узяў з сабой яшчэ бутэльку. -- Дзед! Духу ў лазні ўжо няма! –-- Злуецца хтось. І дух – пад бэльку!-- Ну, хлопцы, споіце мяне. Адно “паддай”, як не паддацца! Канешне, ісціна ў віне, Ды столькі дзе віна набрацца? (М. Шабовіч).
Парадокс (грэч. paradox “нечаканы, дзіўны”) – выснова, сцвярджэнне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць, на першы погляд, разумнаму сэнсу. У парадоксе іранічна высмейваюцца агульнапрынятыя, банальныя выказванні, меркаванні. Парадокс упрыгожвае маўленне, ён паказвае дасціпнасць аўтара, выклікае ў слухачоў задавальненне. Многія парадоксы не маюць аўтараў, шырокае распаўсюджанне набліжае іх да парэміялагічных сродкаў: Цішэй едзеш – далей будзеш; Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць паслязаўтра; Не ў грошах шчасце, а у іх колькасці; Нічога не рабіць – вельмі цяжкая праца; Добра там, дзе мы; Ты – мне, я – яму, а ён – табе; Ученье свет – а неученых тьма; Теперь голод не тетка, а родная сестра голоданию; Все грибы съедобные, но некоторые – только раз в жизни; И волки сыты, и овцы целы, и пастуху вечная память.
Парадокс выкарыстоўваецца і ў мове мастацкай літаратуры, дзе ён выконвае ролю стварэння гумарыстычнага эфекту і павышае экспрэсіўнасць маўлення: Таямніца такая Д’ябла з тропу саб’е: Чым далей уцякаю, Тым бліжэй да цябе... (Г.Бураўкін).
У аснове парадокса ляжыць адхіленне ад лагічнай нормы, парушэнне лагічных законаў. Напрыклад, парушэнне закона тоеснасці, у адпаведнасці з якім кожная думка ў працэсе дадзенага разважання павінна мець адзін і той жа пэўны, устойлівы змест, прыводзіць да двухсэнсавасці выказвання: Хто нічога не мае, заўсёды гатовы падзяліцца з іншымі ; Хто не ведае, куды ён ідзе, верагодна, прыдзе не туды (Л. Пітэр); Барацьба за мір можа закончыцца вайной (Дж. Беры).
Парушэнне закона супярэчнасці (“дзве супрацьлеглыя думкі, выказаныя адной і той жа асобай, аб адным і тым жа прадмеце, узятым у адзін і той жа час і ў адных і тых жа адносінах, не могуць быць адначасова праўдзівымі”) прыводзіць да разбурэння аднаго маўленчага цэлага і стварэння супярэчнасці плана зместу і плана выражэння, што і з’яўляецца асновай парадокса: Тое, што разумеюць дрэнна, часта стараюцца растлумачыць з дапамогай слоў, якіх не разумеюць [Г. Флабер];Кажуць, што праўда урэшце рэшт пераможа, але гэта няпраўда [А. Чэхаў]; Гордящиеся своим смирением горды тем, что они не горды [Р. Бартон].
Пры парушэнні закона выключанага трэцяга (“з двух супрацьлеглых выказванняў у адзін і той жа час у адных і тых жа адносінах адно абавязкова праўдзівае”) знікае дакладнасць супрацьпастаўлення, калі ні адно з процілеглых выказванняў не прызнаецца сапраўдным, або адначасова абодва лічацца праўдзівымі: Там, дзе шлюб без кахання, будзе каханне без шлюбу [Б. Франклін]; Калі не можаш пераканаць, збі з панталыку [Г. Трумэн]; Жыццё – нішто, як смерць, а смерць – жыццё, і годзе! [Н. Арсеннева].
Некаторыя парадоксы – вынік парушэння закона дастатковага абгрунтавання (“усякая правільная думка павінна быць абгрунтавана іншымі думкамі, праўдзівасць якіх даказана”): Мова дадзена чалавеку для таго, каб хаваць свае думкі [Талейран]; Калі жанчына не права, пайдзі і папрасі ў яе прабачэння (французская прыказка); Для большасці людзей выправіцца – значыць памяняць свае недахопы [Вальтэр].
Узнікаюць парадоксы і ў выніку парушэння лагічнай аналогіі, калі як раўнапраўныя супастаўляюцца далёкія ў сэнсавых адносінах аб’екты, дзеянні або ўласцівасці аб’ектаў: Адначасова быць і вельмі добрым і вельмі багатым немагчыма [Платон]; Каб сапсаваць адносіны, дастаткова пачаць высвятляць іх [Д. Карнегі]; Песіміст – добра інфармаваны аптыміст.
Іронія (грэч. eironeia “прытворства”) – рытарычны троп, які адначасова выклікае і ўтрымлівае ў свядомасці гаворачага і слухачоў прамое, літаральнае, і пераноснае, супрацьлеглае першаму, значэнні слова або выраза. Іронія – прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Таму важную ролю ў яе стварэнні адыгрывае насмешлівая інтанацыя: Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калі не пачытае твайго артыкула! Ці, можа, свет перавернецца дагары нагамі? (І. Шамякін); А ваенком дык Іванова нават пахваліў:-- Ты, кажа, -- Іваноў, сапраўдны падхалім [К. Крапіва].
Аднак іранічны сэнс вызначаецца не толькі інтанацыяй, але і іншымі моўнымі сродкамі, у тым ліку словамі з адмоўным ацэначным значэннем і зніжанай эмацыянальнай афарбоўкай: Яшчэ не падняўся наш крытык з калыскі, Яшчэ не ўмеў ён падвываць і брахаць, А ўжо навучыўся лізаць палуміскі І ветліва пана ў руку цалаваць [М. Танк]; сутыкненнем стылістычна нейтральнай, кніжнай і размоўнай, грубай лексікі: Вельмі тонкі эстэт Хапіў тоўсты кастэт, Гваздануў паэціка – Вось і ўся эстэтыка [В. Вітка].
Іранічны эфект кантэксту можа стварацца за кошт выкарыстання стылістычна зніжаных тропаў і кантрасту формы, знешняй бачнасці і зместу пэўных дзеянняў : Густ у турыста тонкі І выбар пейзажу ўдалы: Тут ён скрышыў сасонку, Там – высмаліў лесу гала [В. Вітка]; Нашто хлеб, нашто багацце, Калі нам мякіны хваце? Нашто боты, чаравікі, Калі ёсць лаза і лыкі? [Я. Купала].
Актыўныю ролю ў стварэнні іроніі прымаюць словаўтваральныя сродкі, у ліку якіх скарочаныя словы: “Мая кантора” і “мой штат”,
“Мой бух”, “мой пам”, “мой нам” Падумайце, а можа варт Мець свой розум вам? [Вітка]; аднаструктурныя словы-сінонімы і аказіяналізмы: Усушка, утруска, уцэнка – Нямала, вядома, турбот, Пакуль да вышэйшых працэнтаў Падымеш уласны жывот [В. Вітка]; Калі ў краме ёсць нястача, Дык “усушка” там, няйначай, Ці “утруска”, ці то “мышы” – Так заўсёды ў актах піша [К.Крапіва].
Іранічны эфект нярэдка стварае выкарыстанне аманімічных лексічных адзінак: Спытаўся Бог у грэшніка: -- Чаму шмат піў віна? -- У гэтым, -- кажа, -- не мая віна. Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў, І каб мне не рассыпацца – я піў [М. Танк], а таксама гульня слоў: У пафасным ўступе, як у ступе,Ваду вядомых слоў таўчы штодня, Пакуль алоўкам па стале не стукне, Нібыта лёс няўмольны, старшыня [П. Макаль].
Гумарыстычны эфект узнікае ў дадзеным выпадку ў выніку супастаўлення слоў з аднолькавым гучаннем і розным значэннем
Паранамазія (грэч. para “вакол” + onoma “імя”) – фігура маўлення, заснаваная на супастаўленні ў адным сказе слоў, блізкіх па гучанні, але розных па значэнні. Паранамазія грунтуецца на сутыкненні ў адной фразе паронімаў або амонімаў:
[Ломцеў:] (здзівіўся). Ух ты! А ён – эрудзіт.
[Дзед Цыбулька:] Зараз разбяромся, хто ерундзіт. [А.Макаёнак].
Пры выкарыстанні гэтай фігуры даволі часта абыгрываецца гукавое супадзенне імя ўласнага і агульнага, якое “ажыўляе” ўнутраную форму антрапоніма, надае яму характарызуючую ролю і ўзмацняе такім чынам экспрэсіўнае гучанне:
[Таццяна Андрэеўна:] Што ты сказала?
[Лена:] Гэта не я – Максім Горкі сказаў...
[Таццяна Андрэеўна:] Мне і без твайго Горкага не салодка. [А.Маўзон].
[Курбатаў:] Я кажу, таварыш Калібераў, што аферысты бываюць розных калібраў. [А.Макаёнак].
[Печкуроў:] Э-э, дык Ягор Сяргеевіч можа нас аб’ягорыць.
[Гарошка:] Што вы, Кузьма Прохаравіч, каб вы мяне не падкузьмілі. [А.Макаёнак].
Назвы асобы: Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся [А. Гарун]; Статыстыка сцвярджае, Што француз за год 153 літры віна выпівае [М. Танк]; Галоўнае, што ўсім нам належыць зразумець: прыніжэнне жанчыны на шкоду ўсяму грамадству, а не толькі ёй адной. [ЛіМ, 7.03.97]; канкрэтных прадметаў: Тут кажух, і шынель, І бурнос, лапсярдак, І сурдут, і мундзір, А адзін быў і храк ... [Ф. Багушэвіч]; адцягненых з’яў: Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне [Купала]; зборных прадметаў: Дзятва будуе дом [Н.Арсеннева].
У складзе антанамазіі выкарыстоўваюцца імёны сусветна вядомых гістарычных дзеячаў: Пігмаліён табою мроіў І Саламон – паэтаў цар. У гонар твой пілі з пантофля Міцкевіч, Пушкін і Кабзар [Э. Акулін]; персанажаў літаратурных твораў: Свет, у якім мы жывём – Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам [М. Танк].
У асобных выпадках у складзе гэтага тропа выкарыстоўваецца не імя пэўнай вядомай асобы, а абагуленае, тыповае: Ды знойдуцца такія Івановы, Што памахаць заўжды гатовы [К.Крапіва].
У рэдкіх выпадках гэты троп ствараецца шляхам выкарыстання тапонімаў: І я вазьму цябе ў свой Акропаль, А можа быць, і ў стомлены Парыж [М. Шабовіч].
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
4 стр.
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар
14 10 2014
18 стр.
Слова ў гэтай парадыгме зносін займае важнейшае месца. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педа
15 10 2014
16 стр.
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага дапаможніка и адрасаваны студэнтам спеціяльнасці
16 12 2014
24 стр.
Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
15 10 2014
3 стр.
Асаблівасці працы журналіста-міжнародніка ў Агенцтве телевізійных навін Першага канала
15 10 2014
1 стр.
Віктар іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
15 10 2014
1 стр.